Набліжаецца першае красавіка – дзень жартаў і гумару! Гэта цудоўная нагода дадаткова расквеціць наша жыццё ўсмешкамі. Гумар падымае настрой, з яго дапамогай і ў побыце, і ў дзелавых перамовах можна знайсці выйсце са складанай сітуацыі, задаўшы ёй пазітыўны накірунак.
Паэты літаратурнага клуба “Выток” у сваёй творчасці таксама выкарыстоўваюць гумар, жарт, а падчас і сатыру, каб звярнуць увагу чытачоў на недасканаласці сучаснага свету і магчымасць іх выправіць. Часам жыццё само падказвае сюжэты для баек. А яшчэ характэрнай рысай нашых паэтаў з’яўляецца ўменне пасмяяцца над сабой!
Кажуць, што смех падаўжае жыццё. Дык давайце ўсміхнёмся разам?!
З найлепшымі пажаданнямі,
Лебядзеўская Наталля, кіраўнік літаратурнага клуба «Выток»
Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі
Суседка Зося па вясне,
Недзе ў пачатку мая,
Сустрэла вуліцай мяне.
Вітаецца. Пытае:
“Міхась, пара бульбу садзіць,
А там хутка і грады.
Можа параіш, што рабіць
Мне з госцем з Каларады?
Каб летам не было турбот,
Не бачыць таго злыдня,
І на бульбянішчы работ
Не знаць хаця б тры тыдні.
Тым часам бульба адкрасуе,
Глядзіш, бацвінне ссохне.
Хай паласаты жук лютуе,
Няхай брыдота здохне.
Сусед! Што толькт ні рабіла,
Каб зберагчы націнне:
Збірала, хіміяй труціла,
А ён жыве, не гіне.
Чаму на ваш каторы год
(Муж бачыў, правярае!)
Жук не садзіцца агарод,
А ў наш пералятае?”
Цяпер не ведаю чаму
Сказаў я Зосі ў вочы:
“Жука няма ў нас таму,
Што садзім бульбу ноччу!
А ён храпе ў гэты час,
Не бачыць, дзе саджаю,
І праміком ляціць да вас
Без шкоды ўраджаю!”
Як толькі апусціўся змрок,
Расы апалі кроплі,
Грымеў за плотам матаблок:
Садзіў сусед картофлі!
Не ведаю, як жыць пасля
Маёй “слушнай” парады,
Бо, пэўна, стану горшым я,
Чым жук той з Каларады!
Што за старасць, насамрэч?!
Гнаць яе патрэбна прэч,
Бо душа зусім не хоча
Глядзець старасці ў вочы.
Мне было ўжо сорак пяць –
Мусіць, ягадкаю стаць
Давядзецца зноўку мне.
Не, не старасць гэта, не!
Ды якраз на тое ліха
Ціск уверх папоўз пакрыху.
І не спіцца па начах…
Што ж, звярнуся да ўрача.
Хоць не выдаю ўзросту,
Доктар мне гаворыць проста:
“Хворых многа маладых,
Што ж Вы хочаце – гады!”
Доктар чымсьці заклапочан,
Да лячэння не ахвочы:
“Сёння ў кожнага гастрыт,
“Маладзее” і артрыт.
Яшчэ ціск, сасуды, бляшкі…
Вось і сэрцу вельмі цяжка,
Не тлуміце галавы,
Бо не маладзіца ж Вы!”
Не міргнуўшы нават вокам,
Я тады – з другога боку:
“Кіньце, доктар, Вы пра цела –
Я душой яшчэ б ляцела!”
І пачула зноў адказ:
“Дык тады Вам – не да нас!..”
Сеў, набраўшы ў рот вады.
Я ж – з пытаннем: ”Дык куды?”
Усміхнуўся хітры чорт:
“Вам тады – ў аэрапорт!”
Захацела баба Каця
Задарма разбагацець.
Пасадзіла дрэва ў хаце,
Каб мільёнаў шмат займець.
Дзень і ноч яго пільнуе,
Перастала нават спаць.
Дрэва лашчыць і шануе,
Толькі грошай не відаць.
“Што за справа, – кажа баба, –
Калі ж грошы зазвіняць?”
А суседка: “Чула? Жабу
На балоце трэба ўзяць!”
Каля рэчкі баба жабу
Пільнавала пяць гадзін!
І гаротную за лапу
Прывязала да галін.
Зноў чакае Каця грошай,
Бавіць марна час штодня.
Сумна жабцы: есці хоча,
На балоце ўся радня…
Дарагая баба Каця!
Хопіць глупству давяраць.
Каб вяліся грошы ў хаце –
Трэба добра працаваць!
(паводле рускамоўнай гумарэскі з інтэрнэту)
Вяртаўся муж з камандзіроўкі,
Яго сустрэць жадала я.
Падмалявала вейкі, броўкі,
Памадай вусны падвяла
І – на вакзал. А сонца – слепіць,
Наўкола – людзі, мітусня...
Ды муж – важнейшы ў цэлым свеце,
А ўсё астатняе – хлусня.
Вось, бачу – мой Мікола любы!
І раптам – мне наперарэз –
Якаясь баба – цмок у губы
Майго Міколу! Ці ж не стрэс?!
Ад крыўды – дыхаць перастала,
І ўраз, не помнячы сябе,
Па твары мужа адхвастала,
Пасля – паненцы па гарбе
Праз слёзы сумкай малаціла.
Яна – наўцёкі ад мяне,
Аж акуляры дзесь згубіла.
Я – мац: “А ці ж мае на мне?”
І тут – дайшло, што акуляры
Мае – у кухні на стале.
Якой жа я тады ахвяры
Лупіла сумкай па спіне?!
Калі я ўгледзелася пільна,
То ледзь прытомнасць зберагла:
І муж не мой – чужы, бязвінны,
І баба ніпрычым была...
---------------
Хачу жанчынам даць параду –
Тым, у каго нямоглы зрок:
Каб не прыпісваць мужу здраду,
Прыміце байку, як урок.
Я проснулся в поту и тревоге.
С болью в сердце и дрожью в руках.
Мне всю ночь снились девичьи ноги
В паутинково-тонких чулках.
Из-под юбок коротких сверкают.
Что же делать, ведь даже во снах,
По дорожкам идут, нет, летают
Ножки стройные на каблуках.
А на улице – принарядились
В юбках "мини", до рези в глазах
И до чертиков розово-синих
Эти девушки на каблуках.
Каждый вечер теперь на войне я.
Сам с собою почти на ножах:
Вдруг усну я и вновь повстречаю
Эти ножки в прозрачных чулках?!
Мне в себе бы теперь разобраться,
Так чего же я больше боюсь:
То ли с ножками вновь повстречаться,
То ли то, что во сне задержусь?!
Меня редко увидишь вне дома:
На работу и – сразу назад.
Но, и там, как и здесь, мне знакомо
Каблучки по асфальту стучат!
Я забросил свои тренировки
И рыбалку, и клуб карате.
Сижу дома: боюсь, что не ловко
Будет встретить еще декольте!..
(байка)
У адной сям’і канфлікт узнік:
У сцяне тарчаў іржавы цвік.
Бяды, магчыма, тут няма,
Бо гэты цвік тарчаў здаўна.
Быў для люстэрка ён убіты,
Але сцяна наскрозь прабіта,
Дык востры той канец яго
І стаў канфліктам усяго.
То абдзярэ руку спадыні,
То дэрмантын у дзвярах падыме,
То прадзіравіць куртку госцю,
Што сэрца аж кіпіць ад злосці.
А жонка мужа слёзна просіць:
– Ну, як зямля цябе шчэ носіць?
Каб ты з вачэй падалей знік,
Няўжо няможна выбіць цвік?!
А ён на жонку гляне коса,
Запаліць, моўчкі, папяросу
І ёй у след крычыць, зараза:
– У сцяне дзве вешалкі адразу!
Пасля налье ў кубак кавы,
У баню пойдзе косці парыць.
А ты сядзі і разважай:
Чаму мужык такі гультай?
Схапіла жонка ў раз сякеру,
Са злосцю ляпнула ў дзверы,
Што з петляў дзверы саскачылі
І люстра на сцяне разбілі.
Сляза кранулася шчакі,
Сякера выпала з рукі,
Сядзіць і думае яна:
“Няшчасцяў колькі з-за цвіка”.
Пачуўшы грохат неадразу,
Дамоў вярнуўся муж-зараза.
Дзвярэй няма, вакол асколкі,
Нідзе няма сварлівай жонкі,
Звісаюць са сцяны шпалеры,
З-пад іх тарчыць яго сякера.
Тут мужынёк душой панік:
Ён на стале ўбачыў цвік.
У рацэ далёкай Ніл
Жыў звычайны кракадзіл.
Зубы, лапы, доўгі хвост,
Дужы целам, добры рост.
Ён сланіху пакахаў,
Сарамліва ўдзыхаў.
І зусім не ведаў, як
Ёй падаць умоўны знак.
Раптам у гарачы дзень,
Кракадзіл заўважыў цень.
Ды вялізарны такі!
Нібы дом, на паўракі!
Кавалер наш зразумеў,
Што каханую сустрэў.
Засаромеўся ізноў,
Даў нырца – і быў такоў!..
Унушальныя памеры
Перакрэслілі намеры.
----------------
Сарамлівасць – не прычына,
Проста не кахаў мужчына!