Паважаныя бібліятэкары!
Гэты каляндарык складзены Вам у дапамогу.
А таксама інфармацыя будзе карысна ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага края.
540 гадоў з часу першага афіцыйнага ўпамінання Койданава ў дакументальных крыніцах ВКЛ (1483).
540 гадоў з часу першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах в. Старынкі (1483).
535 гадоў з часу першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах в. Станькава (1488).
450 гадоў з дня нараджэння Данілы Набароўскага (1573-1640) – паэта,перакладчыка, лекара, працаваў і жыў у маёнтку Станькава.
435 гадоў назад Койданава атрымала статус мястэчка (1588).
435 гадоў з часу першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах вёсак Путчына, Рудзіца, Макаўчыцы, Петрашэвічы, Вертнікі, Дзямідавічы, Дзягільна, Карачуны, Машніца (1588).
410 гадоў назад быў узведзены мураваны Койданаўскі кальвінскі збор (1613).
345 гадоў з часу першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах вёсак Воўчкавічы, Вязань (1678).
230 гадоў з часу першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах в. Вялікія Навасёлкі (1793).
175 гадоў з дня нараджэння Рэйзіна Калмана (1848-1921), яўрэйскага паэта, ураджэнца Койданава.
165 гадоў назад была пабудавана Свята-Мікалаеўская царква ў в. Станькава (1858).
160 гадоў назад была адкрыта царкоўна-прыходская школа ў в. Станькава, цяпер ДУА «Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея» (1863).
160 гадоў з часу адкрыцця народнага вучылішча пры Тонава-Слабадской царкве (1863); цяпер ДУА «Вялікасельскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа Дзяржынскага раёна».
140 гадоў з часу першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах в. Калоднікі (1883).
100 гадоў з часу адкрыцця хаты-чытальні пры Койданаўскім клубе, цяпер ДУ «Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» (1923).
100 гадоў назад была адкрыта Навасёлкаўская школа (1923), цяпер ДУА «Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Дзяржынскага раёна».
95 гадоў назад была створана Дзяржынская патрэбкааперацыя (1928), цяпер Дзяржынскі філіял Мінскага аблспажыўтаварыства.
90 гадоў з часу адкрыцця Негарэльскай сельскай бібліятэкі (1933).
85 гадоў назад была заснавана Дзяржынская руская школа, якая ў 1960 годзе стала СШ №2 г. Дзяржынска (1938), цяпер ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.Дзяржынска».
75 гадоў з пачатку дзейнасці торфабрыкетнага завода «Дзяржынскі» (1948), цяпер Дзяржынскі філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнню палівам «Мінаблпаліва».
50 гадоў з часу ўвода ў эксплуатацыю СДК у в.Чэрнікаўшчына (1973); цяпер аддзел культуры і дасуга «Чэрнікаўшчынскі дом культуры» дзяржаўнай установы «Дзяржынскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці».
40 гадоў назад быў створаны харэаграфічны калектыў «Беларусачка» Дома культуры пас. Энергетыкаў (1983); цяпер узорны харэаграфічны калектыў «Беларусачка» ДУ «Дом культуры пасёлка Энергетыкаў».
35 гадоў з часу заснавання механізіраванага кар’ера «Чаркасы», зараз філіял «Нярудбудматэрыялы» РУП «Дарбудіндустрыя» (1988).
30 гадоў з часу стварэння студыі эстраднай песні «Апрель» (1993) Дзяржынскага ГДК; цяпер народная студыя эстраднай песні «Апрель» ДУ «Дзяржынскі гарадскі Дом культуры».
25 гадоў з часу стварэння вакальнай групы «Суседзі» (1998) Дзяржынскага ГДК; цяпер народны вакальны ансамбль «Суседзі» ДУ «Дзяржынскі гарадскі Дом культуры».
25 гадоў назад быў створаны паэтычны клуб «Выток» (1998) пры Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, цяпер народны літаратурны клуб «Выток» ДУ «Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма».
1 – 75 гадоў з дня нараджэння Дзмітрусёвай Таццяны Паўлаўны (1948-1998), беларускай паэтэсы, журналіста, жыла ў вёсцы Клачкі Дзяржынскага раёна.
2 – 95 гадоў з дня нараджэння Валадзько Леаніда Вікенцьевіча (1928-1978), беларускага фізіка, акадэміка АН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, ураджэнца в. Баравое.
3 – 95 гадоў з дня нараджэння Бардовіча Анатоля Майсеевіча (1928-2017), беларускага вучонага, мовазнаўца, ураджэнца в. Малыя Навасёлкі.
6 – 70 гадоў з дня нараджэння Александровіча Анатоля Вячаслававіча (1953-2018), беларускага мастака, ураджэнца г. Дзяржынска.
8 – 75 гадоў з дня нараджэння Брайдэра Юрыя Міхайлавіча (1948-2007), пісьменніка-фантаста.
14 – 80 гадоў назад была спалена разам з жыхарамі в. Літавец (1943).
28 – 105 гадоў з дня ўтварэння Дабрынёўскага сельскага Савета (1918).
30 - 80 гадоў назад была спалена разам з жыхарамі в. Глухое Пярхурава (1943).
2 – 80 гадоў назад была спалена разам з жыхарамі в. Садкаўшчына (1943).
10 – 155 гадоў з дня нараджэння Каруся Каганца (1868-1918), пісьменніка, перакладчыка, драматурга, мастака, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху.
12 – 105 гадоў з дня нараджэння Бурака Аляксандра Кандрацьевіча (1918-1993), Героя Савецкага Саюза, ураджэнца г.Дзяржынска.
19 – 115 гадоў з дня нараджэння Шушкевіча Станіслава Пятровіча (1908-1991), паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі, ураджэнца в. Бакінава.
10 – 105 гадоў з дня нараджэння Мыслівец Валянціны Пятроўны (1918-2011), Героя Сацыялістычнай працы, даяркі дзяржаўнай племстанцыі «Шыкатавічы».
21 – 90 гадоў з дня нараджэння Жыбрык Ніны Іосіфаўны (1933-2012), пісьменніцы, нарадзілася на хутары паблізу в.Малыя Навасёлкі.
29 – 85 гадоў з дня нараджэння Грушы Васіля Паўлавіча (1938), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі, Ганаровага грамадзяніна г. Дзяржынска і г. Фаніпаля.
21 – 135 гадоў з дня нараджэння Блажэннай Валянціны Мінскай (Валянціны Феадораўны Сулкоўскай) (1888-1966), нарадзілася ў в. Коскі.
23 – 65 гадоў з дня нараджэння Марозавай Марыяны Генадзеўны (1958), беларускага кампазітара, педагога, нарадзілася ў г. Дзяржынску.
95 гадоў назад была створана арцель «Аб’яднанне», на базе якой ў 1956 годзе пачала дзейнічаць швейная фабрыка, цяпер ААТ «Дзяржынская швейная фабрыка «ЭЛІЗ» (1928).
1 – 110 гадоў з дня нараджэння Кроля Абрама Іосіфавіча (1913-1990), беларускага жывапісца, ураджэнца г. Дзяржынска.
9 – 110 гадоў з дня нараджэння Івашына Васіля Уладзіміравіча (1913-2009), беларускага літаратуразнаўцы, педагога, акадэміка Акадэміі педагагічных навук СССР, ураджэнца в. Ляхавічы.
15 – 75 гадоў назад быў заснаваны Негарэльскі вучэбна-вопытны лясгас (1948), цяпер філіял УА БДТУ «Негарэльскі вучэбна-вопытны лясгас».
31 – 60 гадоў з дня нараджэння Ходзіна Сяргея Мікалаевіча (1963), беларускага гісторыка, кандыдата гістарычных навук, загадчыка кафедры гістарычнага факультэта БДУ, ураджэнца в. Путчына.
5 – 90 гадоў з дня нараджэння Талабаевай Алены Міхайлаўны (1933), заслужанага настаўніка БССР, нарадзілася ў г.Дзяржынску.
8 – 105 гадоў з дня нараджэння Івашына Уладзіміра Рыгоравіча (1918-2001), беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара, ураджэнца в. Кукшавічы.
8 – 70 гадоў з дня нараджэння Гразновай Людмілы Мікалаеўны, кандыдата эканамічных навук, выкладчыка БДУ, нарадзілася ў г. Дзяржынску (1953).
9 – 220 гадоў з дня нараджэння Адольфа Янушкевiча (1803-1857), пісьменніка, падарожніка.
25 – 110 гадоў з дня нараджэння Суднікава Паўла Дзмітрыевіча (1913-1995), Героя Сацыялістычнай працы, працаваў начальнікам станцыі Фаніпаль.
26 – 105 гадоў з дня нараджэння Будая Генадзя Васільевіча (1918-1988), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Дзяржынскага патрыятычнага падполля, заслужанага дзеяча культуры БССР.
29 – 20 гадоў назад Дзяржынскае ПТВ-212 рэарганізавана ў ДУА «Абласны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй» (2003).
21 – 100 гадоў з дня нараджэння Ермаловіча Леаніда Іванавіча(1923-2004), падпольшчыка, партызана, настаўніка, краязнаўца, ураджэнца в. Малыя Навасёлкі.
9 – 130 гадоў з дня нараджэння Мачульскага Васіля Фёдаравіча (1893-1973), беларускага літаразнаўца, ураджэнца в.Навасады.
17 – 110 гадоў з дня нараджэння Дудзіча Захара Захаравіча (1913-2002), доктара эканамічных навук, прафесара, ураджэнца в. Шацілы.
29 – 80 гадоў назад была спалена разам з жыхарамі в. Скірманатава (1943).
5 – 40 гадоў назад была адкрыта СШ № 4 г. Дзяржынска (1983), цяпер ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Дзяржынска».
9 – 105 гадоў з дня нараджэння Адашкевіча Сяргея Аляксандравіча (1918-2007), скульптара, ураджэнца в. Перацяткі.
10 – 100 гадоў з дня нараджэння Бірылы Мікалая Васільевіча (1923-1992), беларускага мовазнаўца, акадэміка АН Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара, ураджэнца в.Скварцы.
29 – 65 гадоў з дня нараджэння Глобуса Адама (Адамчыка Уладзіміра Вячаслававіча) (1958), беларускага пісьменніка, ураджэнца г. Дзяржынска.
14 – 55 гадоў назад пачаў працаваць філіял «Вытворча-рамонтная база» ААТ «Западэлектрасеткабуд» (1968).
55 гадоў назад быў адкрыты дзіцячы сад №3 г. Дзяржынска, цяпер ДУА «Яслі-сад №3 г. Дзяржынска» (1968).
17 – 195 гадоў з дня нараджэння Чапскага Эмерыка Карлавіча (1828-1896), дзяржаўнага дзеяча, калекцыянера, нумізмата, ураджэнца в. Станькава.
17 – 85 гадоў з дня нараджэння Жука Анатолія Міхайлавіча (1938), Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна.
29 – 95 гадоў з дня нараджэння Сямашка Алены Сцяпанаўны (1928-2013), заслужанага настаўніка БССР, Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна.
12 – 100 гадоў з дня нараджэння Касцюковіча Сяргея Сцяпанавіча (1923-2015), кандыдата тэхнічных навук, прафесара, ураджэнца г.п.Негарэлае.
* Каляндар складзены па матэрыялам:
- выдання Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.-Мн.: БЕЛТА, 2004.-704с.;
- уласных дакументальных краязнаўчых рэсурсаў;
- публікацый рэспубліканскага друку;
- публікацый раённай газеты “Узвышша”.