Агляд мерапрыемстваў "Вытока" – 2023

Жывіце і любіце, свой беражыце дом!

паэзанататнік

Творчасць Яўгеніі Янішчыц заўсёды знаходзіла водклік у сэрцах вытокаўцаў. У лістападзе бягучага года паэтэса магла б адзначаць сваё 75-годдзе. Таму менавіта ёй было прысвечана пасяджэнне народнага літаратурнага клуба ў апошні восеньскі месяц.

https://www.dzerlib.by/News/Read?articleId=11604

ГОД МІРУ І СТВАРЭННЯ.“Памяць вядзе гістарычная нас

па славутых шляхах”

Году міру і стварэння былі прысвечаны адзінаццатыя па ліку Койданаўскія чытанні, якія прайшлі ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Як заўсёды, яны аб’ядналі ўсіх, хто цікавіцца і даследуе гісторыю малой радзімы і Беларусі: гісторыкаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, чытачоў. Маладое прадстаўніцтва – удзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба “На страже” УА “Дзяржынскі дзяржаўны каледж” і вучні ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Дзяржынска” – частыя госці на такіх мерапрыемствах, бо для іх асабліва актуальным з’яўляецца глыбокае пазнанне і асэнсаванне гістарычных падзей.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=11597

Мой любимый город Фаниполь

21 ноября в Фанипольской городской библиотеке состоялось совместное мероприятие с ГУО Дошкольный центр развития ребенка» – патриотическое занятие «Мой любимый город Фаниполь». Воспитанники старшей группы из первых уст узнали историю написания гимна города-спутника, а также познакомились с фотовыставкой Анатолия Козика «Люблю тебя, мой Фаниполь!». С порога ребят-шестилеток, которые заглянули в гости в библиотеку, привлекла выставка фотографий в читальном зале. Гость мероприятия, почетный житель города Фаниполь, член Белорусского союза музыкальных деятелей, член народного клуба композиторов и поэтов «Живица», член народного литературного клуба «Выток» Тамара Ивановна Кощево поделилась с детьми своей историей изучения фольклора здешних мест и тем, как легенда о Фане и Поле вдохновила ее написать первую песню о городе – «Родны Фаіпаль». Тамара Ивановна исполнила ребятам гимн г.Фаниполя и композицию «Родны Фаніпаль», посвященные городу. А дети, хоть и слышали их впервые, но старательно подпевали. 

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=11586

“Натхняюць да творчасці словы і ноты”

творчая лабараторыя для паэтаў і кампазітараў Мінскай вобласці

19 лістапада ў ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” адбылася творчая лабараторыя для паэтаў і кампазітараў Мінскай вобласці. 

Паэтычную секцыю адкрыла член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аліна Легастаева. А ў выкананні акцёра і рэжысёра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Алега Вінярскага і Таццяны Захарыч прагучала літаратурна-музычная кампазіцыя да 90-годдзя вілейскага паэта Івана Лашуткі.

У кампазітарскай секцыі майстар-клас правёў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, аранжыроўшчык, музыкант з першага складу “Песняроў” гітарыст Уладзімір Ткачэнка. 

Знаёмства з цікавымі таленавітымі асобамі і творчыя парады майстроў слова і музыкі несумненна адгукнуцца ў прысутных новымі ідэямі і творамі.



“Графомания.net”

майстар-клас члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Круглік

Сёння ўдзельнікам школьнага прэс-цэнтра “Навіны-45” правяла майстар-клас вершаскладання член Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік.

Юнкоры паспрабавалі свае магчымасці ў складанні верша, адрэдагавалі прапанаваныя варыянты чатырохрадкоўяў і пазнаёміліся з рознымі формамі паэзіі паэтэсы.

Цяпер вучні змогуць атрыманыя веды самастойна замацаваць пры падрыхтоўцы матэрыялу ў прэс-цэнтры школы, а з цягам часу – далучыцца да творчага калектыву паэтаў-землякоў.




Вянок сяброўства

творчая сустрэча беларусаў і малдаван

Штогод прадстаўнікі малдаўскай дыяспары і ўдзельнікі беларускіх калектываў збіраюцца на “Вянок сяброўства”. Сёлета іх творчая сустрэча адбылася 11 лістапада 2023 года на Уздзеншчыне.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=11529

“В лучах родительской любви”

паэзапрызнанне

Шчырымі словамі і цёплымі эмоцыямі былі прасякнуты выступленні ўдзельнікаў кастрычніцкага пасяджэння народнага літаратурнага клуба “Выток”, якое прайшло ў чытальнай зале Дзяржынскай бібліятэкі і адначасова ў анлайн-фармаце. Упершыню да іх далучылася аўтар і выканаўца Юлія Карабейнік. Вершаваныя і песенныя экспромты ўсіх вытокаўцаў сведчылі пра высокі ўзровень іх таленту вершаскладання і выканаўчага майстэрства. А адзінства поглядаў паэтаў на традыцыйныя сямейныя каштоўнасці ў сучасным грамадстве з’явілася дадатковым прыкладам іх станоўчага светаўспрымання.





Семейные ценности

Что важнее всего в семье? Любовь? Взаимопонимание? Забота и участие? А может быть самоотверженность и трудолюбие? Или строгое соблюдение семейных традиций? Найти ответы на эти вопросы смогли участники диалоговой площадки «Семейные ценности», которая прошла в рамках Недели родительской любви в отделе обслуживания и информации.

Духовные ценности – нравственный стержень человека и общества

Духовные ценности – нравственный стержень человека и общества. Такой тематике были посвящены VII Покровские чтения, прошедшие в Дзержинской центральной районной библиотеке. Чтения объединили заинтересованных людей, представителей разных возрастов и рода занятий Дзержинщины: благочиние Дзержинского церковного округа, прихожан Свято-Покровского храма, читателей библиотеки, молодежь – участников военно-патриотического клуба «На страже» УО «Дзержинский государственный колледж». Разговор шел о традиционных христианских духовных ценностях.

Эмоциональным аккордом стали выступления участников народного литературного клуба «Выток», члена Союза писателей Беларуси, Людмилы Круглик  и члена Белорусского Союза музыкальных деятелей, композитора Тамары Кощево с авторскими произведениями отражающими тему чтений.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=11440

“Счастливы вместе”

вечар сямейнага адпачынку

У рамках рэспубліканскага тыдня бацькоўскай любові 15 кастрычніка ў Доме культуры прайшоў вечар сямейнага адпачынку “Счастливы вместе”. За кубачкам гарбаты і пачастункамі ўдзельнікі вечара атрымалі цудоўныя ўражанні ад канцэртна-забаўляльнай праграмы з удзелам аўтараў-выканаўцаў клуба “Надежда” і паэтаў народнага літаратурнага клуба “Выток”, а таксама праявілі сябе ў вясёлых конкурсах. Алена Жукоўская, Віктар Хадасевіч, Аляксей Баранаў, Людміла Круглік і Андрэй Акімаў выступілі з песнямі і вершамі пра каханне, сям'ю і дзяцінства. Іх музыка і паэзія дапамаглі ўсім прысутным цікава правесці вечар ва ўтульнай і цікавай атмасферы.





https://vk.com/dzgdk?z=photo-82699360_457253108%2Fwall-82699360_3027
https://dzr.by/23102023/kak-dzerzhinskij-gdk-propagandiruet-semejnye-czennosti/

Понимая друг друга без слов

поэтический альбом

Тёплыми воспоминаниями и рассуждениями о семейных ценностях делилась член Союза писателей Беларуси, участник народного литературного клуба «Выток» Людмила Круглик с учащимися первого курса учреждения образования «Дзержинский государственный колледж». 

12 октября 2023 года в уютной обстановке библиотеки она предложила им полистать свой поэтический альбом. На его страницах в стихах и прозе отражались темы любви к Родине и её истории, отношения к женщине и матери. Также ребята приняли активное участие в интерактиве, в котором поэтесса на примерах пословиц показала важность сохранения духовно-нравственной культуры человека. 



«Счастье можно…нарисовать»

В рамках проекта «Территория творчества» состоялось открытие выставки художника-живописца Галины Гавриленко «Счастье можно…нарисовать». Экспозиция включает в себя пейзажи с тяготением к классике (особенно чувствуется влияние русских передвижников) и натюрморты. Все работы выполнены в классической технике – маслом на холсте.

Руководитель народного литературного клуба «Выток» Наталья Лебедевская отметила, что «Живопись – это немая поэзия, а поэзия – говорящая живопись». Действительно, поэт пишет мысли словами, а художник красками. Наглядным примером могут служить работы Галины Гавриленко. 


https://dzerlib.by/News/Read?articleId=11402

С любовью к Беларуси!

литературное кафе

Дню работников культуры посвятили свою встречу в литературном кафе читального зала участники народного литературного клуба «Выток» и сотрудники библиотеки. Cовременный библиотекарь – это и хранитель книг, и педагог, и артист! И в таком коллективе профессионалов дзержинским поэтам и музыкантам всегда есть возможность для вдохновения и реализации своего творческого потенциала!

 Это подтвердило и литературно-музыкальное меню, в котором угощения были приготовлены по рецептам классической и современной белорусской литературы. Посетители с удовольствием их отведали и насладились вкусом любви к родному краю!

http://www.dzerlib.by/News/Read?articleId=11397
https://www.youtube.com/watch?v=itHyo8f56gA&t=4s
https://www.youtube.com/watch?v=SZcuKCzDXuA

“Вераснёўскае натхненне”

паэзазамалёўкі

Лірычным настроем і філасофскім роздумам дзяліўся член Саюза пісьменнікаў Беларусі Антон Анісовіч з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі Дзяржыншчыны на вераснёўскім пасяджэнні клуба “Огонёк”. 

У яго выкананні ў рамках музычна-паэтычнай праграмы “Богата осень вдохновеньем!” прагучалі паэзазамалёўкі “Вераснёўскае натхненне”. Шчырыя радкі знайшлі водгук у душах прысутных. І гледачы аддзячылі аўтара бурнымі апладысментамі. Нечаканым экспромтам у знак пашаны паэта-земляка даўняя прыхільніца яго таленту Аля Адашкевіч прачытала вершы Антона Анісовіча, прысвечаныя жыццёваму настрою і сябрам, і атрымала ад усчуленага паэта-зямляка падарунак: зборнік яго вершаў. 


Страна сильна в единстве!

дыялогавая пляцоўка з удзелам члена Саюза пісьменнікаў Беларусі
Антонам Анісовічам

Адзінства думак аб’яднала ваенаслужачых тэрміновай службы і ўдзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток” на творчай сутрэчы ў чытальнай зале Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Аднолькавасць светаўспрымання выстветлілася ўжо напачатку сустрэчы падчас правядзення патрыятычнага квэсту “Гордимся, что мы – беларусы!”. А шчыры дыялог паміж членам Саюза пісьменнікаў Антонам Анісовічам і моладзю канчаткова запэўніў, што захаванне міру і дабрабыту ў краіне – справа агульная, і яе вынік цалкам залежыць ад кожнага з нас. На памяць аб сустрэчы ваенаслужачыя атрымалі паэзабуклет “У думках – адзінства!” з аўтографам паэта-земляка.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=11386

Мова! Родная мова – у марах, у песнях, у снах!

паэзанарыс

Сваеасаблівым паэзанарысам атрымалася вераснёўскае пасяджэнне ўдзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток”. А прысвечана яно было паэту-юбіляру месяца Анатолю Грачанікаву. Цікавыя творчыя заданні натхнілі прысутных на абмеркаванне тэматычнай накіраванасці яго лірыкі і ўвогуле адметнасцей вершаскладання. А песні Тамары Кашчэва і Уладзіміра Слабейка надалі пасяджэнню прыемнае музычнае аздабленне. Напрыканцы сустрэчы вытокаўцы, неабыякавыя да свету душы іншых творчых людзей, наведалі выставу карцін, вышытых Ганнай Дземідовіч і Валянцінай Ефімовіч у тэхніцы крыжыкам. А потым у пошуку ідэй да будучых вершаў пагарталі старонкі кніжных выстаў аддзела абслугоўвання і інфармацыі “И вечная природы красота” і “Беларусь – страна единства”. 



Год міру і стварэння.
Адзінства – наша моц і сіла!

літаратурная імпрэза

Напярэдадні Дня народнага адзінства член Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік сустрэлася з вучнямі 6 класа ДУА “СШ №4 г.Дзяржынска”. У вершаванай скарбонцы паэтэсы шмат твораў, прысвечаных гэтаму святу. І таму падчас сустрэчы тэма адзінства людзей і іх светапогляду агучвалася дзецям разнастайнымі прытчамі, казкамі і паэзаразважаннямі. Прапанаваныя заданні вучні выконвалі хутка і выдатна. Няхай з такой жа лёгкасцю яны ўвасабляюць і пажаданне аўтара: заўсёды ісці па дарозе дабрыні і міру!


https://sch4.schoolnet.by/об-учреждении/новости-учреждения/p-35493.html

«Поэзогурман»

литературное кафе

В литературном кафе «Поэзогурман» поклонники книг, аккордов и рифм обменивались рецептами хорошего настроения и впечатлениями от дегустации предложенного меню. Все поэзоблюда и музыкальные коктейли были приготовлены по авторским рецептам участников народного литературного клуба «Выток» и пришлись посетителям по вкусу. А уютная атмосфера общения располагала к театральным экспромтам и танцевальным моментам. 



http://dzerlib.by/News/Preview?articleId=11338


“З музыкай і вершамі – у шлях да ведаў!”

творчыя сустрэчы ў Дзень ведаў

1 верасня школы зноў расчынілі дзверы для сваіх любімых вучняў. Першы званок ветліва запрасіў дзяцей у новы навучальны год, поўны незвычайных ведаў і адкрыццяў. У гэты дзень адбылося сапраўднае свята: мора кветак, абдымкаў, усмешак, белых бантаў і цікавых сустрэч з вядомымі людзьмі раёна. Напрыклад, у ДУА “Гімназія г.Фаніпаля” музчны падарунак школьнікам і настаўнікам прагучаў у выкананні Ганаровага грамадзяніна Фаніпаля, члена Беларускага Саюза музычных дзеячаў Тамары Кашчэва. 


А першы ўрок ад члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Круглік прайшоў у ДУА “СШ №4 г.Дзяржынска”.

https://gymn-fanipol.schoolnet.by/об-учреждении/новости-учреждения/p-29523.html

https://sch4.schoolnet.by/об-учреждении/новости-учреждения/p-35353.html

ГОД МИРА И СОЗИДАНИЯ. С юбилеем, Несвиж!

Солнечным субботним днем, в день 800-летия Несвижа, у памятника первопечатнику Сымону Будному, открылось литературное кафе Дзержинской районной центральной библиотеки. 
Выступили перед гостями литературного кафе и участники Дзержинского народного литературного клуба «Выток»: член Союза писателей Беларуси Людмила Круглик, член Белорусского Союза музыкальных деятелей  Тамара Кощево. С особой теплотой встретили гости выступление автора и исполнителя песен Елены Жуковской. 
http://dzerlib.by/News/Read?articleId=11228

“Читать подано!”

літаратурнае кафэ

Сонца, кнігі і прыемныя ўсмешкі сустрэлі 3 жніўня ўдзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток” і чытачоў на бібліятэчнай пляцоўцы, каб запрасіць іх пачаставацца вершавана-музычнымі “прысмакамі” ў літаратурным кафэ. 

Прыхільнікі паэзіі падзяліліся сваімі літаратурнымі рэцэптамі, а потым разам “гатавалі” паэтычныя “кактэйлі” і песенныя “дэсерты”, якія ўсім прыйшліся даспадобы!



https://dzr.by/uznali-o-chem-segodnya-govoryat-na-zasedanii-kollegii-glavnogo-upravleniya-kultury-minskogo-oblispolkoma/

“Это живёт во мне память о той войне”

паэзадыялог

Назвай ліпеньскага пасяджэння народнага літаратурнага клуба “Выток” стаў радок аднаго з вядомейшых савецкіх паэтаў Андрэя Дзяменцьева, 95-годдзе з дня нараджэння якога адзначалася ў сярэдзіне месяца. Яго творчасць з’яўляецца адным з прыкладаў шматграннасці паэтычнай спадчыны і тэматыкі, і невялікую частку вершаў прысутныя агучылі, гартаючы старонкі кніг з бібліятэчнага фонда. Над радкамі паэта-юбіляра разам разважалі і потым падцвярджалі свае думкі радкамі з асабістых вершаў. 

Напрыканцы пасяджэння прысутныя з задавальненнем наведалі выставу карцін мастакоў-землякоў Галіны і Марыі Мініч “Пейзажи семьи Минич”.



“О любви к родной земле”

літаратурная сустрэча

Літаратурная сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Антонам Анісовічам,  удзельнікам народнага літаратурнага клуба «Выток», дыпламантам міжнародных і рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў, гісторыкам і краязнаўцам прайшла пад дэвізам “О любви к родной земле”. У вершах ён выказаў сваё стаўленне да працы і ўзаемаадносін паміж людзьмі, захавання міру і добрасуседскіх адносін паміж людзьмі і краінамі. Вайскоўцы шчыра дзякавалі ганаровага госця, творчасць і майстэрства якога выклікала ў іх моцнае эмацыянальнае ўражанне.

https://dzr.by/dzerzhinskie-pogranichniki-vnov-prinimali-u-sebya-predstavitelej-soyuza-pisatelej-belarusi/


ГОД МИРА И СОЗИДАНИЯ. Литературное кафе

3 июля, в День Независимости Республики Беларусь, Дзержинская центральная районная библиотека представила гостям и жителям города насыщенную и увлекательную программу.

Посетители литературного кафе смогли насладиться книжными деликатесами, представленными на любой вкус, и окунуться в чарующий мир приключений, интересных встреч и событий. «Отведали» восторженно-лирический вкус поэтического ассорти и музыкальных десертов, приготовленных участниками народного литературного клуба «Выток». А «поэзоблюдо» почётного гостя из Волокаламска стало для гостей приятным сюрпризом.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=11159

“Люблю Отчизну я”

літаратурна-музычная кампазіцыя

Сапраўдны канцэрт для воінаў-пагранічнікаў “Люблю Отчизну я” у вайсковай частцы 1463 адбыўся дзякуючы члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміле Круглік і члену Беларускага саюза музычных дзеячаў Тамары Кашчэва. Літаратар Людміла Уладзіміраўна – частая госця ў Дзяржынскіх ваеннаслужачых. А разам з Тамарай Іванаўнай у іх атрымаўся выдатны тандэм па прадстаўленні літаратурна-музычных кампазіцый, бо праграма ўсяго мерапрыемства была пабудавана сугучна майстэрству паэткі і кампазітара-вакаліста. Таму з самых першых твораў яны з лёгкасцю выклікалі сімпатыю шматлікай мужчынскай аўдыторыі!


https://dzr.by/dzerzhinskie-pogranichniki-vnov-prinimali-u-sebya-predstavitelej-soyuza-pisatelej-belarusi/

Судьбой повенчаны с границей

О коллегах-пограничниках и значимых людях своей судьбы рассказывал член Союза писателей Беларуси, председатель Минского отделения Союза писателей Беларуси Леонид Кривонос дзержинским библиотекарям и участникам народного литературного клуба «Выток».

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=11145

Віншуем з творчым поспехам!

У студзені гэтага года часопісам «Алеся» і Саюзам пісьменнікаў Беларусі быў абвешчаны літаратурны конкурс «Старэйшыя мае, мне з вамі добра», прысвечаны сям’і. У ім прынялі ўдзел 66 аўтараў з розных куткоў нашай краіны. Днямі ў Мемарыяльнай зале Доме літаратара адбылося ўзнагароджанне пераможцаў творчага спаборніцтва. У намінацыі «Найлепшы паэтычны твор» член Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельніца народнага літаратурнага клуба “Выток” Людміла Круглік атрымала дыплом ІІІ ступені за верш “Родны”. Віншуем з перамогай і жадаем творчага натхнення!

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=11141

Человек из моей биографии

Презентация книги писателя-земляка Игоря Ходановича «Человек из моей биографии» в Дзержинской центральной районной библиотеке стала приятным поводом для встречи всех, кто любит и интересуется его творчеством. 

Книга появилась благодаря стараниям многих неравнодушных людей, которые и стали гостями презентации новой краеведческой книги.

Творчество земляка привлекло внимание и участников народного литературного клуба «Выток». Некоторые стихотворения Игоря Ходановича, опубликованные в презентуемой книге, прозвучали в исполнении поэта Алексея Баранова.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=11149

Зажги свечу памяти

Есть день в году, не менее важный, чем 9 мая. 22 июня – День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа, начало Великой Отечественной войны.

Историко-патриотическая акция «Зажги свечу памяти» прошла в Дзержинской центральной районной библиотеке.  Жители города, посетившие библиотечную площадку, смогли зажечь свечу в память обо всех, кто погиб на фронте, замучен в плену, умер от ран и голода. 

Поэтическим реквиемом прозвучали в авторском исполнении стихотворения члена Союза писателей Беларуси, участника народного литературного клуба «Выток» Людмилы Круглик. Вручение её авторского поэзобуклета «Во имя мира – памяти свеча» стало вкладом поэтессы в увековечивание памяти о Великой Отечественной войне.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=11135

Под звёздным небом

Сегодня отдел обслуживания детского читателя пригласил учащихся на библиотечную тусовку «Под звёздным небом».  Что можно делать на тусовке? Правильно, веселиться! Вот мы и веселились: танцевали, играли в литературные фанты, создавали интересные танцевальные фигуры. А ещё в гости к нам пришла член союза писателей Беларуси Людмила Владимировна Круглик, которая поделилась с нами своими новыми стихами. Было очень весело! 

http://www.dzerlib.by/News/Read?articleId=11099

Чэрвеньскія сюрпрызы для Вытока

Шчырым на граматы і дыпломы стаў для вытокаўцаў сёлетні чэрвень.

http://www.dzerlib.by/News/Read?articleId=11095

https://t.me/proDKnews/1577

https://uo.ufa-lib.ru/itogi-konkursa-spasibo-dedu-za-pobedu!

Маладзечна - 2023

На фестывалі песні і паэзіі ў Маладзечна мы прадставілі інтэрактыўную пляцоўку, прысвечаную творчасці беларускіх пісьменнікаў “Літаратурны ганак”. Жывое ўвасабленне твораў класікаў беларускай літаратуры: Міхася Чарота, Якуба Коласа, а таксама пісьменнікаў-землякоў: Рэгіны Рэўтовіч, Антона Анісовіча цудоўна глядзелася ў выкананні бібліятэкараў і ўдзельнікаў узорнай студыі “Жэўжыкі” Фаніпальскага Дома культуры і знаходзіла водгук у гасцей свята. Удала ўпісаліся ў сучасны фармат свята гульні нашых дзядуль і бабуль, якія зладзілі “Жэўжыкі”, з задавальненнем сучасная моладзь гуляла ў іх. 

Тэматычную экспазіцыю, прысвечаную беларускай літаратуры, драматургіі, пісьменнікам Беларусі і Дзяржыншчыны  арганічна дапаўняла выступленне членаў народнага літаратурнага клуба “Выток” Дзяржынскай бібліятэкі. Людміла Круглік, Тамара Кашчэва, Андрэй Акімаў, Ніна Дзюбайла, Аліна Шакаль, Уладзімір Слабейка, Наталля Лебядоўская радавалі цеплынёй сваёй паэзіі ўдзячную маладзечанскую публіку. З асаблівай радасцю мы ўспрынялі сустрэчу з беларускімі пісьменнікамі: Рагнедам Малахоўскім, Ірынай Карнавухавай, Галінай Нічыпаровіч, Тамарай Каляда, музыкантам і кампазітарам Яўгенам Хаменкам.


https://dzerlib.by/News/Read?articleId=11092

"Нам жизнь всегда подарит шанс!"

паэзаканспект пазітыўнага светапогляду

Творчасць майскага паэта-юбіляра Амара Хайяма натхніла вытокаўцаў паспрабаваць выказаць свае думкі чатырохрадкоўямі і ў іх падзяліцца не толькі станоўчымі эмоцыямі, але і парадамі па іх стварэнні. І на пасяджэнні клуба гэта цудоўна атрымалася. Паэтычная хваля ад сэрца да сэрца несла добрыя ўражанні і ахутвала цеплынёй слоў. 

 

“Ганаруся сваёю Айчынай!”

творчая сустрэча 

25 мая 2023 г. у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” у ДУА “Гімназія г.Дзяржынска” адбылася творчая сустрэча навучэнцаў установы з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Антонам Анісовічам. Паміж паэтам і моладзю адбыўся актыўны дыялог, асноўнымі тэмамі якога былі любоў да Радзімы і гонар за дасягненні яе суайчыннікаў. Падчас мерапрыемства прагучалі вершы, прысвечаныя Бацькаўшчыне, выбітным асобам краіны, а таксама творы маральна-духоўнай і патрыятычнай накіраванасці. Гэта літаратурная сустрэча з’явілася дадатковым прыкладам гонару за таленавітага паэта-земляка і цудоўную моладзь Дзяржыншчыны.


https://gymndz.by/archives/77043

“Зоркі над Дзяржыншчынай”

прэзентацыя кнігі члена СПБ Антона Анісовіча

Вершаваным радком пра гісторыю свайго лёсу і сваё стаўленне да жыццёвых падзей паведаў дзяржынскім бібліятэкарам член Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнік народнага літаратурнага клуба “Выток” Антон Анісовіч. Гэты шчыры сповед душы ён таксама адлюстраваў на старонках свайго новага паэтычнага зборніка “Зоркі над Дзяржыншчынай”, які ўжо знаходзіцца ў кожнай бібліятэцы раёна. Таму ў шматлікіх прыхільнікаў яго творчасці з’явілася дадатковая нагода наведаць мясцовую бібліятэку і дакрануцца да “зорак” паэта-земляка. Дарэчы, у кожнай кнізе аўтар пакінуў чытачам аўтограф з пажаданнямі міру і дабрабыту.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=11016

“Маладое пакаленне выбірае кнігу”

літаратурная гасцёўня


12 мая ў ДУА "Сеніцкая сярэдняя школа імя Я.Купалы" адбылося знаёмства навучэнцаў з іх земляком, паэтам народнага літаратурнага клуба “Выток” Уладзімірам Слабейка. 

Аўтар паэтычным радком распавёў пра сваё дзяцінства і сямейныя каштоўнасці. Моладзь з цікавасцю слухала пра вытокі паэзіі Уладзіміра, а потым яны разам разважалі пра духоўнае сталенне і адказнасць за свае ўчынкі. Гэтая сустрэча паслужыла школьнікам добрым стымулам да раскрыцця таленту і станаўлення іх як асобы, запэўніла ў няспынным пошуку самарэалізацыі і захавання культурнай спадчыны.

https://t.me/senicaschool/1220?single

Эхо победы в сердцах и словах

Поздравляем вытоковцев с очередными наградами, подтверждающими высокий уровень их творческого мастерства!

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10988

“Мірнымі песнямі, вершамі памяць шануем вечную!”

літаратурна-музычнае прысвячэнне


У святочны дзень, 9 мая, у Дзяржынскім гарадскім парку выступлененні ўдзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток” былі прасякнуты шчырымі эмоцыямі ўдзячнасці за мірнае неба і жаданнем заахвоціць кожнага захоўваць яго. Прагучалі яны падчас літаратурна-музычнага прысвячэння “Мірнымі песнямі, вершамі памяць шануем вечную!” і з’явіліся паралеллю падзеям ваеннага часу інтэрактыўнай бібліятэчнай праграмы, у якой супрацоўнікі бібліятэкі ўзнавілі эпізоды ваеннага жыцця-побыту партызанскага лагера часоў Вялікай Айчыннай вайны. Вершы, песні і танцавальныя пастаноўкі моладзі Дзяржыншчыны і паэтаў-землякоў на адной канцэртнай пляцоўцы падкрэслілі адзінства і сувязь пакаленняў у справе захаванні гістарычнай памяці і культурнай спадчыны нашай краіны. 














Цікавым момантам праграмы была інтэлектуальна-гістарычная гульня “Алфавіт Перамогі”, дзе кожны з гледачоў, нават малодшага ўзросту, меў магчымасць атрымаць прыемны прыз за дакладны адказ. 

Таксама паэты клуба з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў «Войны победная строка». Членамі журы быў адзначаны іх высокі ўзровень дэкламацыі, а Ірына Будай атрымала дыплом I ступені. 


Год міру і стварэнняя
“Вялікая Перамога – у сэрцы кожнага!”

літаратурнае прысвячэнне

Гонарам за сваіх суайчыннікаў і клопатам пра малую радзіму былі прасякнуты вершы члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Антона Анісовіча на сустрэчы з юнакамі тэрміновай службы вайсковай часткі 1463, а вершы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне і пераможцам прагучалі сваевобразным гімнам міру.

З удзячнасцю за ўдзаемадзеянне, прапаганду нацыянальных патрыятычных каштоўнасцей і духоўна-эстэтычнае выхаванне асабістага саставу аўтару была ўручана падзяка ад імя камандзіра часткі.

Антон Браніслававіч адказаў на пытанні ваенаслужачых не толькі падчас мерапрыемства, але і ў прыватнай гутарцы.



                                Пока мы помним – мы живем

Накануне Дня Победы в центральной районной библиотеке прошел патриотический диалог поколений «Пока мы помним – мы живем», посвященный Году мира и созидания и 105-летию со дня рождения Героя Советского Союза Александра Бурака с участием активистов районной организации БРСМ.

http://dzerlib.by/News/Read?articleId=10856

“Душевная встреча”

сустрэча з членам СПБ Вячаславам Бандарэнка

Теплотой, душевностью, искренностью была наполнена встреча с писателем, сценаристом, телеведущим, общественным деятелем, членом Союза писателей Беларуси, членом Союза писателей России, лауреатом премии Президента Республики Беларусь «За духовное возрождение» Вячеславом Бондаренко, которая прошла в Дзержинской центральной районной библиотеке. 
https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10857

Паэзія вясны

літаратурна-музычная замалёўка

Літаратурна-музычная замалёўка “Паяэзія вясны” у выкананні ўдзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток” прагучала 19 красавіка на сцэне Дзяржынскага ТЦСАН падчас канцэртнай праграмы “Весны чарующие звуки”.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10806

Славутыя постаці Беларусі

У ДУА “Дзямідавіцкая базавая школа” адбылася сустрэча чытачоў Юцкоўскай інтэграванай сельскай бібліятэкі з Антонам Браніслававічам Анісовічам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнікам народнага літаратурнага клуба “Выток”. Аўтар расказаў дзецям пра славутых землякоў, пазнаёміў з некаторымі сваімі творамі.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10771

Будьте здоровы!

К Всемирному дню здоровья отделом обслуживания и информации была подготовлена тематическая  выставка книг «Здорово быть здоровым». Читателям была предложена литература по данной теме: психология здоровья, секреты долголетия, правильное питание, защита от стресса, целительная сила растений. Каждый читатель, посетивший библиотеку в этот день, получил в подарок поэзобуклет «Если ты здоров всегда, все проблемы – ерунда!» народного литературного клуба «Выток».

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10758

На волне вдохновения

О любви к Родине и непрерывном духовно-нравственном развитии личности говорила на встрече с молодёжью Дзержинщины и участниками народного литературного клуба «Выток» член Союза писателей Беларуси, член Союза писателей Союзного государства, член Белорусского союза музыкальных деятелей, член Союза курских литераторов, руководитель народного клуба композиторов и поэтов Минской области «Живица» Ирина Карнаухова. 

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10740

«Гляжу с высоты на обиду, теряю обиду из виду»

паэзарэцэпт

З разважанняў пра ўплыў крыўды на стан душы і магчымасці пазбегнуць яе пачалося красавіцкае анлайн-пасяджэнне народнага літаратурнага клуба “Выток”. Цікавым працягам мерапрыемства стала знаёмства з біяграфіяй і творчасцю Валянціна Берастава, прысвечаныя 95-годдзю з дня яго нараджэння. Гэты экскурс, у прыватнасці па дзіцячай паэзіі, натхніў удзельнікаў сустрэчы на экспромт-складанне вершаў для дзяцей і скарагаворак. 

Даўно вядома, што паэзія ўзбагачае душу чалавека і развівае яго светапогляд, значыць, у яе ёсць і лекавыя асаблівасці. Гэтаму спрыяе выкананне творчых заданняў, зачытванне ўслых цікавых вершаў і шчырая размова з аднадумцамі. Такім чынам, каб быць здаровым – далучайцеся да паэтычнай плыні Дзяржыншчыны! І хай у вашым жыцці рэцэпты будуць толькі паэтычнымі! 


Путешествие по родной Минщине

Во время каникул Дзержинская центральная районная библиотека пригласила учеников 8 «Б» класса ГУО «Средняя школа №2 г. Дзержинска» в увлекательное квиз-путешествие «Минщина – ты сердце Беларуси!», посвященное 85-летию Минской области. Ребята активно отвечали на вопросы и узнали интересные факты об истории и современном развитии Минщины, знаковых местах и объектах столичного региона, благодаря которым Беларусь знают во всем мире.  

Ярким моментом стал поэтический тур квиза. Руководитель народного литературного клуба «Выток» Наталья Лебедевская презентовала молодежи поэтический сборник земляков-участников клуба “Квітней, мой родны край!”, посвященный юбилею Минщины. Традиционно все получили инфо-подарок от библиотеки – поэзофлаеры с цитатами «вытоковцев» о родном крае.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10710

Книжкины именины

В первый день каникул торжественным открытием стартовала Неделя детской и юношеской книги. Настоящий праздник – «Книжкины именины» организовали библиотекари Дзержинской центральной районной библиотеки совместно с ГУО «Средняя школа № 2 г. Дзержинска». В нём приняли участие представители всех школ города, родители, педагоги. 

По традиции на торжественное открытие была приглашена поэтесса, член Союза писателей Беларуси, член народного литературного клуба «Выток» Людмила Круглик. Людмила Владимировна рассказала о роли книги в её жизни и судьбе, познакомила ребят со своим творчеством и дала напутствие ребятам дружить с книгой.

http://www.dzerlib.by/News/Read?articleId=10684

Я люблю книги: каждая из них мне кажется чудом,
а писатель – магом

литературные рассуждения

О книгах и любимых авторах рассуждали поэты Дзержинщины на мартовском онлайн-заседании народного литературного клуба «Выток». Каждый из них поделился своими литературными предпочтениями и аргументированно обосновал необходимость ежедневного чтения. На творческое задание – составить акростих со словом «Поэзия» – присутствовавшие охотно откликнулись и озвучили получившиеся стихотворения. А посещение выставки живописных работ Ирины Губаревич «Очарование природы» и ознакомление с интересными фактами из жизни писателя Максима Горького, 155-летие которого отмечается в марте этого года, послужили участникам встречи источником вдохновения и будущих тем их произведений. Пусть в жизни каждого человека всегда находится место и время для саморазвития и, конечно, для чтения! 



ГОД МИРА И СОЗИДАНИЯ.

В ожидании весны

поэзомикс

Прекрасные мгновения поэзии объединили поэтов и любителей лирических строк 21 марта в читальном зале Дзержинской центральной районной библиотеки. 

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10669

Заўважыць і выказаць сэрцам

В преддверии Всемирного дня поэзии в отделе обслуживания и информации состоялось заседание клуба BOOKtime: поэтический вернисаж «Поэзия мир наделяет душой».

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10630

“Здзяйснення жаданняў і новых выданняў!”

літаратурна-музычная паштоўка

У апошні дзень лютага ўдзельнікі народнага літаратурнага клуба “Выток” адправіліся ў творчую вандроўку на Уздзеншчыну. А нагодай для гэтага з’явілася юбілейная вечарына члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрыя Вінаградава, якая адбылася ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Труса.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10557

“І будзе слова земляка гучаць над роднаю старонкай”

Прыгожым,  лютаўскім днём у Путчынскім цэнтры культуры і дасуга адбылася сустрэча паэта, удзельніка народнага літаратурнага клуба “Выток” Антона Браніслававіча Анісовіча са сваімі землякамі. Сустрэча ладзілася з нагоды ўступлення Антона Браніслававіча ў Саюз пісьменнікаў Беларусі і яго юбілеем.
http://dzerlib.by/News/Read?articleId=10558


“З павагай да краіны, яе звычаяў і мовы”

паэзапрысвячэнне

Калі душа чалавека неабыякава да свету кніг і вершаў, тады ён імкнецца свой вольны час правесці каля бібліятэчных паліц і сярод творчых людзей. У апошнюю нядзелю лютага ў чытальнай зале Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылося чарговае пасяджэнне народнага літаратурнага клуба “Выток”. 

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10551

Жыву паэзіяй і мару!

творчая сустрэча
з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі
Антонам Анісовічам

Сёлета люты ў жыцці паэта-земляка, удзельніка народнага літаратурнага клуба “Выток” Антона Анісовіча багаты на святы і дасягненні. Сярод іх – далучэнне да Саюза пісьменнікаў Беларусі і асабісты 75-гадовы юбілей. 

Таму менавіта ў святочны дзень, 23 лютага 2023 года, адбылася яго творчая сустрэча з супрацоўнікамі ДУ “Дзяржынская цэнтралізаваная раённая бібліятэчная сістэма”.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10547

ГОД МИРА И СОЗИДАНИЯ.

Путешествие в историю

В праздничный день, 23 февраля, в квест-путешествие «Архитектурное наследие Беларуси» отправились девятиклассники ГУО «Гимназия №1 г. Дзержинска». Как всегда было весело, интересно и познавательно.  А мальчишек ждал суперсюрприз от народного литературного клуба “Выток”. Руководитель клуба Наталья Лебедевская вручила юношам, будущим защитникам Отечества поздравительную поэзооткрытку с афтографом автора – члена Союза писателей Беларуси Антона Анисовича.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10544

«День настоящих мужчин!»

патриотическая акция-поздравление

«День настоящих мужчин!» – под таким названием прошла патриотическая акция-поздравление ко Дню защитника Отечества в отделе обслуживания и информации. 

Была подготовлена выставка-обзор литературы по исторической и военной тематике. Каждому читателю-представителю сильного пола, была подарена открытка со стихотворением Антона Анисовича, члена Союза писателей Беларуси, участника народного литературного клуба «Выток».

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10543

Прыгажосць роднага слова”

літаратурная скарбонка


21 лютага ў рамках святкавання Дня роднай мовы адбылася сустрэча навучэнцаў каледжа з паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілай Круглік. Паэтэса пазнаеміла павучэнцаў з новымі творамі на роднай мове і звярнула іх увагу на прыгажосць і багацце беларускай мовы.

https://vk.com/club_dgk?w=wall-123688411_1592%2Fall

“Беларускае слова – роднае!”

паэзадыялог


21 лютага ва ўсіх краінах свету адзначаецца Дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. У гэты святочны дзень вучні 8 “А” класа разам са сваім класным кіраўніком Я.І. Рэпінай сустрэліся з Людмілай Круглік – вядомай на Дзяржыншчыне паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Падчас сустрэчы Людміла Уладзіміраўна расказала пра свой жыццёвы і творчы шлях, прачытала ўласныя вершы на беларускай мове, прысвечаныя Радзіме і беларускай прыродзе. Адбыўся сапраўдны монаспектакль. У знак вялікай удзячнасці васьмікласнікі падаравалі сваёй госці кветкі.

https://sch4.schoolnet.by/%D0%BE%D0%B1-%D1%83%D1%87%D1%80%D0%B5%D0%B6%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B8/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8-%D1%83%D1%87%D1%80%D0%B5%D0%B6%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F/p-33243.html

“Сэрцам роднага слова краніся”

урок беларусамоўства

Да Міжнароднага Дня роднай мовы ў Баравікоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшоў урок беларусамоўства  “Сэрцам роднага слова краніся” з удзелам мясцовых паэтаў Васіля Семянюка і Алы Занеўскай. Удзельнікі мерапрыемства падтрымалі акцыю “размаўляй са мной па-беларуску”. Госці пазнаёмілі прысутных са сваімі  творамі, якія  ўслаўляюць  нашу мову, радзіму . Таксама гучалі вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка пра павагу да беларускага слова.

Есть такая профессия – Родину защищать!

поэзопосвящение

Члены народного литературного клуба «Выток» Дзержинской центральной районной библиотеки были почетными гостями встречи солдат срочной службы и учащихся Дзержинского государственного колледжа, которая прошла накануне Дня защитника Отечества.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10546

“Память и боль Афганістана”

літаратурна-музычны рэквіем

Па традыцыі 15 лютага ў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Дзяржынскай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў канцэрт, прысвечаны гэтай даце. 
Паэтычна-музычныя прысвячэнні ў выканні ўдзельнікаў клуба – члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Круглік і члена Беларускага саюза музычных дзеячаў Тамары Кашчэва – прагучалі шчыра і кранальна. А з іншымі творамі “вытокаўцаў”, прысвечаных тэме вайны ў Афганістане, можна было пазнаёміцца ў файе ДШІ на бібліятэчнай выставе. 





https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10482

Светач, якому не згаснуць

У 6-ты школьны дзень вучні 9-х класаў ДУА “Гімназія г. Дзяржынска” разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры завіталі ў Дзяржынскую раённую бібліятэку на 155-гадовы юбілей пісьменніка-земляка Каруся Каганца. Яны сталі ўдзельнікамі літаратурнага квэста “Свяціў народу, пакуль мог”. Моладзь актыўна адказвала на пытанні, складвала пазлы, з натхненнем чытала вершаваныя радкі юбіляра і даведалася шмат цікавых фактаў пра жыццё і творчасць таленавітага земляка.

Цікава прайшоў паэтычны тур квэста – быў прэзентаваны паэзабуклет “Між стагоддзяў бруіцца крыніца Каруся Каганца – земляка”. Вучні пазнаёміліся з паэтычнымі творамі членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток” Антона Анісовіча і Людмілы Круглік, прысвечанымі Карусю Каганцу. А адзін з вершаў прэзентавала моладзі аўтар – Аксана Яўгеньеўна Хацкевіч – настаўніца беларускай мовы і літаратуры, актыўная ўдзельніца “Вытока”. На памяць аб сустрэчы, кожны атрымаў падарунак – паэзабуклет “Вытока”.

http://dzerlib.by/News/Read?articleId=10461

Поздравляем с заслуженной наградой!

Сегодня на подведении итогов конкурса на лучшее произведение о Минской области дипломом II степени и памятным подарком за песню «Міншчына» награждена член народного литературного клуба «Выток», член Белорусского союза музыкальных деятелей Тамара Кощево. А диплом за высокий литературно-художественный уровень раскрытия темы произведения был вручен члену народного литературного клуба «Выток», члену Союза писателей Беларуси Людмиле Круглик.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10459

Віншуем!

Сёння ў нас ёсць нагода выказаць словы віншавання Антону Браніслававічу: ва ўрачыстых абставінах ён атрымаў пасведчанне члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10458

Свяціў народу, пакуль мог

Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка адзначыла 155-гадовы юбілей пісьменніка-земляка Каруся Каганца літаратурным квэстам “Свяціў народу, пакуль мог”. Яго ўдзельнікі, вучні 9 класа ДУА “Гімназія №1 г. Дзяржынска”, актыўна адказвалі на пытанні і даведаліся шмат цікавых фактаў пра жыццё і творчасць юбіляра, талент якога праявіўся яшчэ і ў выяўленчым мастацтве і скульптуры. З натхненнем моладзь чытала вершы аўтара, складвала пазлы з малюнкаў Каруся Каганца, з захапленнем знаёмілася з “Беларускім лемантаром” – першым беларускім букваром, аўтарам тэксту і малюнкаў якога быў менавіта наш зямляк.

Сюрпрызам для ўсіх стаў паэтычны тур квэста, дзе вучні сустрэліся з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельніцай народнага літаратурнага клуба “Выток” Людмілай Круглік. Яна прэзентавала моладзі свае вершаваныя пераказы паданняў пісьменніка-земляка і верш, прысвечаны юбіляру.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10454

Паэтычныя адкрыцці паэта

Творчы чалавек заўсёды імкнецца падзяліцца сваімі здабыткамі, каб разам з суразмоўцамі захапляцца прыгажосцю роднага краю і захоўваць духоўна-патрыятычны стан душы.

29 студзеня сваімі творчымі пошукамі і паэтычнымі адкрыццямі дзялілася з ваенаслужачымі вайсковай часткі № 1463 удзельніца народнага літаратурнага клуба “Выток” Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі член Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік.

http://dzerlib.by/News/Read?articleId=10428

«Я всегда ищу в людях только хорошее»

паэзапошук


Студзеньскае пасяджэнне народнага літаратурнага клуба “Выток” адбылося напярэдадні юбілейнай даты – дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага. Таму большую частку часу паэты з задавальненнем дэкламіравалі яго выдатныя вершы і пелі песні. Не выклікаў у іх цяжкасцей і квіз, у якім кіраўнік клуба Наталля Лебядзеўская прапанавала прысутным праверыць свае веды пра творчы лёс гэтага вядомага барта, акцёра і паэта. А сваё захапленне творчасцю Уладзіміра Высоцкага вытокаўцы выдатна падцвердзілі ў сеткавых акцыях.

Пачатак года даў старт і выдавецкай дзейнасці клуба. У студзені надрукаваліся паэзабуклет “Под светом звезды Рождества”, калектыўны зборнік “Квітней, мой родны край!” і аўтарскі зборнік Рыната Багаўтдзінава “Давай поговорим…”.


Вось так творчае натхненне дапамагае цікава праводзіць час разам з аднадумцамі.

“Міншчына – квітнеючы край”

паэзапрысвячэнне

Юбілею роднай Міншчыны была прысвечана сустрэча ўдзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток” і Дзяржынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”. Адбылася яна ў бібліятэцы 22 студзеня 2023 года.


Падчас размовы прысутныя прыйшлі да высновы, што дабрабыт роднага краю залежыць ад спраў і працы кожнага жыхара. Гэтую думку ў сваіх паэтычных прысвячэннях падцвердзілі і паэты-землякі Антон Анісовіч, Уладзімір Слабейка, Ніна Дзюбайла, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік і кіраўнік клуба Наталля Лебядзеўская. А шчырыя ўсмешкі і прыемны настрой стварылі такі стан душы прысутных, што пад гукі песні ўсе нават заспявалі разам з Людмілай Круглік!

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10333

«Минщина – ты сердце Беларуси»

квіз-падарожжа

18 студзеня для навучэнцаў 9 класа ДУА “Гімназія №1 г.Дзяржынска” прайшло квіз-падарожжа “Минщина – ты сердце Беларуси”. Моладзь актыўна адказвала на пытанні, дэманстравала свае выдатныя веды і даведалася шмат цікавых фактаў аб прыродзе, гісторыі і сучасных дасягненнях роднай Міншчыны. 


Сюрпрызам для ўсіх стаў паэтычны тур квіза. Кіраўнік народнага літаратурнага клуба “Выток” Наталля Лебедзеўская прадставіла дзецям паэтычны партрэт Міншчыны і прэзентавала зборнік паэтаў-землякоў, прысвечаны юбілею Мінскай вобласці “Квітней, мой родны край!”. Па традыцыі ўсе атрымалі інфабонус на памяць аб сустрэчы – паэзафлаеры з цытатамі землякоў пра родны край. 

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10345

«Минщина – ты сердце Беларуси»

квіз-падарожжа

У Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшло квіз-падарожжа “Міншчына – ты сэрца Беларусі!”, прысвечанае 85-годдзю Мінскай вобласці. Яго ўдзельнікі – навучэнцы 10 “А” класа ДУА “СШ №2 г.Дзяржынска” актыўна адказвалі на пытанні і даведаліся цікавыя факты аб гісторыі і сучасным развіцці Міншчыны; захоплена распавядалі пра людзей, знакавых месцах і брэнды Дзяржынскага раёна, якія праславілі не толькі вобласць, але і Беларусь.


Яскравым момантам стаў паэтычны тур квіза. Кіраўнік народнага літаратурнага клуба “Выток” Наталля Лебедзеўская прэзентавала моладзі паэтычны зборнік землякоў – удзельнікаў клуба – “Квітней, мой родны край!”, прысвечаны юбілею Міншчыны. Традыцыйна ўсе атрымалі інфа-падарунак ад бібліятэкі – паэзафлаеры з цытатамі “вытокаўцаў” пра родны край.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10346

«Под светом Рождества:

христианские традиции и литературное наследие праздника»

творчая анлайн-сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі,

матушкай Вольгай Каўрыга

8 студзеня ў чытальнай зале Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі і адначасова ў анлайн-фармаце адбылася сустрэча, прысвечаная Раству Хрыстову.

Пачалася яна з аўтарскіх радкоў матушкі Вольгі Каўрыга, а потым яе муж іерэй Дзмітрый Каўрыга, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, распавёў прысутным пра духоўны змест свята, яго значэнне для хрысціян у рамках царкоўнай і агульнасусветнай гісторыі. 


Сваё пастырскае благаславенне даў загадчык аддзялення завочнага навучання Мінскай духоўнай семінарыі іерэй Арцемій Кірко. 


Госці мерапрыемства здзейснілі віртуальнае паломніцтва ў Слонім з іерэем Мікалаем Савіцкім, кіраўніком місіянерскага аддзела Навагрудскай епархіі, дзе ўбачылі жывы вярцеп.


Кіраўнік народнага літаратурнага клуба “Выток” Наталля Лебедзеўская падзяліліся са слухачамі літаратурнай спадчынай Раства, распавяла аб калядным аповедзе як жанры і прэзентавала паэзабуклет “Под светом звезды Рождества”. 

Сустрэчу ўпрыгожылі выступленні з вершамі ўласнага сачынення гасцей: дыякана Антонія Камеля, клірыка кафедральнага сабора Успення Прасвятой Багародзіцы г. Маладзечна, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяны Цвірка і Людмілы Круглік, а таксама спевы Тамары Кашчэва і хору студэнтаў Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам матушкі Ірыны Цімашэнкавай. 


А пасля заканчэння трансляцыі анлайн-эфіру прысутныя наведалі выставачны зал бібліятэчнага праекта “Тэрыторыя творчасці”, дзе экспаніраваліся малюнкі навучэнцаў арт-студыі Дзяржынскага дзіцячага развіваючага цэнтра “Юла”. 


Сустрэча атрымалася па-сямейнаму радаснай і цёплай. Так сваёй творчасцю кожны з удзельнікаў змог уславіць нараджэнне Збавіцеля.

Анонсы

Ноябрь
«Пристрастия, которые забирают жизнь»: библиотечный квилт к Всемирному дню борьбы со СПИДом
Начало в 14:00

Декабрь
«Пусть всегда будет завтра»: инфо-дайджест к Всемирному дню борьбы со СПИДом
Начало в 10:00

Декабрь
«Особое творчество особенных людей»: презентация выставки творческих работ посетителей отделения социальной реабилитации, абилитации инвалидов ГУ «Дзержинский территориальный центр социального обслуживания населения»
Начало в 11:00