Ішла вайна

Ішла вайна народная

Так тут пачыналася…

На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія пачала вайну супраць СССР.  Беларусь стала арэнай жорсткіх баёў. Тут наступала найбольш буйная групоўка варожых армій “Цэнтр” у складзе амаль 40 палявых і танкавых дывізій. Яе падтрымліваў 2-і паветраны флот (1600 самалётаў). Ім супрацьстаялі войскі Заходняй асобай ваеннай акругі (22.6.1941 г. ператворана ў Заходні фронт, камандуючы генерал арміі Дз.Р. Паўлаў) у складзе 26 дывізій 3-й (генерал-лейтэнант В.І. Кузняцоў), 10-й (генерал-маёр К.Дз. Голубеў), 4-й (генерал-маёр А.А. Карабкоў) армій прыкрыцця. 

Сілы былі няроўныя. У паласе абароны 4-й арміі вораг меў больш як пяціразовую перавагу ў жывой сіле, амаль трохразовую ў танках і артылерыі, удвая – у авіяцыі. У першы дзень вайны варожая авіяцыя нанесла бомбавыя ўдары па чыгуначных вузлах, аэрадромах, буйных гарадах. Цяжкія страты панеслі савецкія войскі. Ужо 22 чэрвеня былі знішчаны 738 самалётаў, у асноўным новых тыпаў.  

Вораг імкліва рухаўся на ўсход. Ужо 25 чэрвеня 1941 г. разгарнуліся абарончыя баі за Мінск сіламі 44-га стралковага корпуса 13-й арміі Заходняга фронту.   

У выніку бамбардзіровак варожай авіяцыі Дзяржынск быў разбураны, усюды ўзніклі пажары. Дзяржынскі райваенкамат з 23 па 28 чэрвеня праводзіў мабілізацыю ваеннаабязаных у Чырвоную армію.

Каля Дзяржынска праходзіў рубеж абароны Мінска. Тут быў створаны вузел супраціўлення падраздзяленняў 444-га стралковага палка (палкоўнік І.І.Петухоў), 575-га артылерыйскага палка 108-й стралковай дывізіі (генерал-маёр А.І. Маўрычаў) і размешчаны у раёне Дзяржынска кулямётных і артылерыйскіх дзотаў, што ўваходзілі ў сістэму Мінскага ўмацаванага раёна. Яны кантралявалі дарогі Рубяжэвічы – Дзяржынск і Негарэлае – Мінск, па якіх гітлераўскія войскі рваліся да Мінска. Асабліва напружаныя баі разгарнуліся 26-27 чэрвеня.   

У 2-й палове дня 28 чэрвеня нямецка-фашысцкія войскі, выкарыстаўшы перавагу ў сілах, уварваліся ў Дзяржынск.  

У першыя дні вайны па тэрыторыі Дзяржынскага раёна, адбіваючыся ад насядаўшага праціўніка, праходзілі часці 24-й стралковай дывізіі (камандзір генерал-маёр К.М. Галіцкі, начальнік штаба маёр З.Д. Падарванаў). Раніцай 3 ліпеня асобныя групы 7-га і 27-га палкоў засяродзіліся ў лесе на ўсход ад в.Паланевічы і ў лесе каля в.Баравое. Гэтыя часці, прарваўшы абарону ворага, выйшлі каля в.Ляхавічы Дзяржынскага раёна. 4 ліпеня асобныя часці 24-й дывізіі размяшчаліся ў раёне чыгуначнай станцыі Негарэлае і, прыняўшы цяжкі бой, вырваліся з акружэння на поўдзень ад Негарэлага і адступілі ў лясы на поўнач ад Узды.

26 чэрвеня – 7 ліпеня 1941 г. каля в. Воўка асобныя часці Чырвонай арміі, якія вырваліся з навагрудскага “катла” і адступалі праз Паланевіцкі лес, выйшлі на велізарнае поле каля в.Воўка і вялі кровапралітныя абарончыя баі супраць нямецкіх акупантаў. Гераічным баям воінаў Чырвонай арміі 1-2 ліпеня 1941 г. каля в.Воўка прысвечаны мастацкі фільм “Человек не сдаётся”, зняты паводле сцэнарыя удзельніка гэтых баёў рускага пісьменніка Івана Фоціевіча Стаднюка.  

У канцы чэрвеня абарону паўднёва-заходніх рубяжоў пад Мінскам непрацяглы час утрымліваў 21-ы стралковы корпус (камандзір генерал-маёр В.Б.Барысаў) 13-й арміі. Генерал В.Б.Барысаў, войскі якога гераічна змагаліся з насядаўшым з усіх бакоў ворагам, прыняў рашэнне адысці ў лясы на захад ад Мінска. У час жорсткай бітвы каля в.Бакінава варожы снарад трапіў у машыну, дзе знаходзіўся камандзір корпуса. В.Б.Барысаў быў смяротна паранены.

А. І. Валахановіч


Мінскі ўмацаваны раён

У 1930-1933 гг. уздоўж заходняй граніцы СССР былі пабудаваны пяць умацаваных раёнаў (УРаў) – Палескі, Слуцкі, Мінскі, Лепельскі і Полацкі. Яны былі створаны для абароны граніцы, абсталяваны сістэмай абарончых збудаванняў.  Найбольш моцным з УРаў па насычанасці фартыфікацыйнымі збудаваннямі, агнявымі сродкамі і працягласці быў Мінскі УР. Ён праходзіў за 40-60 км ад Мінска. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР старыя УРы  былі раззброены, у асноўным дэманціраваны, і страцілі сваё абарончае значэнне. Новыя УРы пачалі будавацца ўздоўж новай савецка-германскай граніцы. Але іх будаўніцтва да моманту нападу гітлераўскай Германіі на Савецкі Саюз не было закончана. 

Частка Мінскага УРа праходзіла па тэрыторыі Дзяржынскага раёна. Яго шырыня тут дасягала 40 км. Гэты участак прыкрываў заходнія і паўднёва-заходнія падыходы да беларускай сталіцы. 

У канцы чэрвеня 1941 г. у Мінскім УРы на дзяржынскім ваенна-стратэгічным напрамку разгарнуліся жорсткія абарончыя баі. 

Да нашага часу на тэрыторыі раёна захаваліся абарончыя збудаванні каля Дзяржынска, вёсак Дзягільна, Клыпаўшчына, Старынкі і інш. Да вайны адна з вёсак раёна нават называлася Бліндаж. 

А.І. Валахановіч, М.І. Камінскі

   

Абарончыя баі на тэрыторыі раёна 

25-28 чэрвеня 1941 г. войскі 44-га (камдыў В.А. Юшкевіч, 64-я і 108-я стралковыя дывізіі) і 2-га (генерал-маёр А.М. Ермакоў, 100-я і 161-я стралковыя дывізіі) стралковых карпусоў 13-й арміі (генерал-лейтэнант П.М. Філатаў) Заходняга фронту вялі ўпартыя абарончыя баі пад Мінскам.

Паводле рашэння Ваеннага савета Заходняга фронту ад 24 чэрвеня 1941 г. абарона Мінска была ўскладзена на войскі 44-га стралковага корпуса. На захад ад Мінска абарончы рубеж праходзіў у паласе амаль поўнасцю разукамплектаваных абарончых збудаванняў мінскага УРа па лініі Стайкі –Заслаўе – Краснае – Дзяржынск – Кукшавічы. На правым флангу ўчастак працягласцю каля 50 км займала 64-я стралковая дывізія (палкоўнік С.І. Іаўлеў) з 49-м карпусным артпалком (палкоўнік А.В. Мельнікаў), на левым флангу амаль у 40 км – 108-я стралковая дывізія (генерал-маёр А.І. Маўрычаў). У падначаленні камандавання 44-га стралковага корпуса знаходзіліся 100-я стралковая дывізія (генерал-маёр І.М. Русіянаў), якая выконвала ў першыя дні вайны спецыяльнае заданне штаба Заходняга фронту па ахове Мінска, і 161-я стралковая дывізія (палкоўнік А.І. Міхайлаў), што знаходзіліся ў рэзерве. З поўдня стык паміж Слуцкім і Мінскім Урамі прыкрываў 20-ы механізаваны корпус (генерал-маёр А.Г. Нікіцін). Паводле рашэння Ваеннага савета Заходняга фронту штабу 20-га стралковага корпуса, упраўленне якога прыбыло ў Мінск, 25 чэрвеня была падначалена 100-я стралковая дывізія, 26 чэрвеня – 161-я стралковая дывізія. Яны атрымалі загад прыкрыць подступы да Мінска з поўначы. 

Раніцай 26 чэрвеня ў раён чыгуначнай ст. Ждановічы з боку Маладзечна выехаў штаб 13-й арміі. Камандуючы арміяй генерал-лейтэнант П.М. Філатаў 27 чэрвеня падпарадкаваў сабе 44-ы і 2-і стралковыя карпусы і падраздзяленні Мінскага УРа (камендант С.Ф. Лялькоў). Праводзілася вялікая работа па мабілізацыі сіл на абарону горада: аказвалася дапамога ваенкаматам горада і вобласці па мабілізацыі і накіраванні  ў вайсковыя часці ваеннаабавязаных радавога і камандна-палітычнага саставу. За лік мабілізаваных папоўніўся колькасны склад 44-га і 2-га стралковых карпусоў (напрыклад, толькі асабовы склад 100-й стралковай дывізіі быў даведзены да 16 тыс. чалавек). Створаныя добраахвотныя знішчальныя атрады з рабочых, служачых, студэнтаў ахоўвалі прадпрыемствы, транспарт, вузлы і сродкі сувязі, масты, склады і іншыя аб’екты, дапамагалі эвакуіраваць насельніцтва, абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў, іншыя матэрыяльныя каштоўнасці. 

Тысячы жыхароў Мінска, Дзяржынска, Мінскага і Дзяржынскага раёнаў разам з воінамі будавалі вакол горада абарончыя рубяжы, рамантавалі ўзлётную паласу аэрадрома, ліквідоўвалі завалы, аказвалі дапамогу пацярпелым ад бамбардзіровак, вялі барацьбу з варожымі дэсантнікамі, удзельнічалі ў баях на подступах да сталіцы рэспублікі. 25 чэрвеня 1941 г. пачаліся баі ў Мінскім УРы на ўчастку Рогава – Заслаўе – Краснае, які абаранялі 30-ы (палкоўнік А.І. Яфрэмаў) і 159-ы (падпалкоўнік А.І. Бялоў) стралковыя палкі 64-й стралковай дывізіі. Перадавыя часці 3-й нямецкай танкавай групы (генерал Г. Гот), што наступалі на гэтым напрамку, былі затрыманы. Былі адбіты атакі, якія вёў праціўнік на працягу дня, асабліва вызначаліся ў баях артылерысты 163-га лёгкага (капітан Малкоў), 219-га гаўбічнага (падпалкоўнік М.П. Карукалаў), 49-га карпуснога палкоў і 170-га (капітан Я.А. Катляроў) асобнага знішчальна-процітанкавага дывізіёна, дота №6 Мінскага Ура (малодшыя лейтэнанты Рошчын і Петрачук), якія прамой наводкай падпальвалі варожыя танкі. Да зыходу дня зводны атрад разведчыкаў 64-й і 108-й стралковых дывізій (маёр Я.В. Чулесе) каля в. Шалухі на захад ад Радашковіч разграміў аператыўную групу штаба нямецкага 39-га механізаванага корпуса, быў забіты генерал, захоплены каштоўныя сакрэтныя аператыўныя дакументы – планы групы армій “Цэнтр”, захоплены палонныя.

На досвітку 26 чэрвеня пазіцыі 44-га стралковага корпуса падвергліся масіраванаму бомбаваму і  магутнаму артылерыйскаму ўдарам. Услед за гэтым на падраззяленні 64-й стралковай дывізіі рушылі танкавыя часці, якія былі сустрэты артылерыйскім агнём, супраць танкаў былі выкарыстаны бутэлькі з бензінам і звязкі гранат. Праціўнік і на гэты раз не прайшоў праз пазцыі дывізіі. Асаблівы гераізм праявілі воіны 1-га (капітан Д.М. Новікаў), 2-га (капітан Я.А. Пракапышка) батальёнаў 30-га стралковага палка ў раёне вёсак Рогава, Жукі, Ломшына, Агаркі. У той дзень, 26 чэрвеня, у раёне Дзяржынска ў бой супраць нямецкіх перадавых часцей 2-й танкавай групы (генерал Г. Гудэрыян) уступілі воіны 444-га стралковага палка (палкоўнік І.І. Петухоў) 108-й стралковай дывізіі.  

Асабліва напружаныя баі з праціўнікам 26 і 27 чэрвеня ішлі ў раёнах Дзяржынска, Старога Сяла, Заслаўя, Ашнарава, Рогава, Мацкоў, Ломшына, Жукоў. Многія населеныя пункты па некалькі разоў пераходзілі з рук у рукі.

У ходзе баёў пад Мінскам нямецкія генералы Гудэрыян і Гот страцілі звыш 100 танкаў спаленымі і больш за 200 падбітымі, шмат іншай баявой тэхнікі, сотні салдат і афіцэраў забітымі. Ноччу 28 чэрвеня камандзір 2-га стралковага корпуса А.М. Ермакоў, каб не трапіць у акружэнне, аддаў загад часцям корпуса адыходзіць да р.Волма. У другой палове дня 28 чэрвеня 1941 г., выкарыстаўшы перавагу ў сілах, нямецка-фашысцкія войскі ўварваліся ў Мінск з боку Балотнай станцыі.

Абяскроўленыя цяжкімі баямі, адчуваючы востры недахоп боепрыпасаў, рэшткі 64-й і 108-й стралковых дывізій працягвалі баі пад Мінскам у поўным акружэнні і толькі па загаду камандуючага 3-й арміяй генерал-лейтэнанта В.І.Кузняцова, які выйшаў з групай камандзіраў штаба ў размяшчэнне 108-й стралковай дывізіі, у ноч на 2 ліпеня прарвалі кальцо акружэння ў паўднёва-ўсходнім напрамку. У баях за горад ворагу былі нанесены значныя траты, зніжана яго ўдарная сіла і тэмп прасоўвання на ўсход. Абарона Мінска садзейнічала зрыву гітлераўскага плана “маланкавай вайны”. Тром стралковым дывізіям, якія ўдзельнічалі ў абароне Мінска, у верасні 1941 г. былі нададзены найменні гвардзейскіх – 100-я стала 1-й гвардзейскай, 161-я – 4-й гвардзейскай, 64-я – 7-й гвардзейскай.

А.І. Валахановіч

Генералы Чырвонай арміі, якія прымалі ўдзел у абарончых баях на Дзяржыншчыне:

1. Болдзін І.В.

Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 270-271.

2. Галіцкі К.М.

Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 271.

3. Грышын І.Ц.

Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 271-272.

4. Іаўлеў С.І.

Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 272.

5. Кузняцоў В.І.

Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С.272.

6. Маўрычаў А.І.

Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С.272.

7. Русіянаў І.М.

Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С.272-273.

8. Філатаў П.М.

Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С.273.

9. Юшкевіч В.А.

Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С.273.


Сустрэча з дыверсантамі 

13-ы механізаваны корпус з кровапралітнымі баямі наступаў з-пад Беластока ў напрамку да Мінскага ўмацаванага раёна. Недалёка ад в. Рубяжэвічы камандзір корпуса П.Ахмосцін і яго намеснік В.Іваноў праводзілі рэкагнасцыроўку. З лесу да іх падбеглі двое невядомых у форме камандзіраў Чырвонай  арміі. Гэта былі пераадзетыя нямецікія дыверсанты. Яны сказалі, што дарога наперадзе перакрыта танкамі. Калі ж у іх запатрабавалі дакументы, то яны выхапілі пісталеты і адкрылі агонь. Байцы аховы абяшкодзілі гітлераўцаў, але адна варожая куля трапіла Іванову ў грудзі. Яго паклалі ў машыну. Па дарозе, так і не апрытомнеўшы, ён памёр. 

Байцы не паспелі пахаваць генерала – перадавыя часці корпуса былі атакаваны нямецкімі танкамі. У няроўным баі загінула многа нашых байцоў і камандзіраў. Іх пахавалі мясцовыя жыхары. Пазней астанкі воінаў перанеслі ў брацкую магілу ў вёску Станькава. Чырвоныя следапыты высветлілі імёны многіх загінуўшых. Цяпер на помніку, пастаўленым на магіле, сярод іншых імён значыцца і імя генерал-маёра Васіля Іванавіча Іванова.

В. Нёманаў


Першыя ахвяры

Жыхароў раёна ўстрывожыла страшная вестка аб пачатку вайны. Малады лейтэнант з вышэйшай адукацыяй, будучы расійскі пісьменнік П.В. Пранягін у кнізе “Ля самай граніцы” напісаў, што над в.Станькава 22 чэрвеня 1941 г. у 10 гадзін раніцы ў паветры з’явіўся першы фашысцкі самалёт, які скінуў бомбу. 

28 чэрвеня 1941 г., на світанку, Дзяржынск быў акупіраваны нямецкімі войскамі. Фашысты ішлі ланцугом і стралялі ў людзей без разбору. Забілі яны многа ні ў чым не вінаватых жыхароў. Пад аўтаматную чаргу трапіў камсамолец Рыгор Хамёнка. Куля прашыла яму наскрозь грудзі, другая пашкодзіла правае бядро. Праз некаторы час ён прыйшоў у прытомнасць. Жанчыны яго схавалі, а потым даставілі дадому ў в.Дзягільна. Патрэбна была тэрміновая аперацыя, але ў бальніцы ўжо гаспадарылі фашысты. Зрабіў аперацыю і выратаваў Рыгора ўрач Юрый Анатольевіч Алтунін. Пасля выздараўлення хлопец пайшоў у партызанскі атрад імя Р.І.Катоўскага. Ён ўдзельнічаў у многіх баявых аперацыях, меў узнагароды. 

К. Барысаў


У кнізе Мікалая Астроўскага чэрпала сілы

З успамінаў В.Б. Мірановіч, жыхаркі в. Нарэйкі Нарэйкаўскага сельсавета: “С началом войны над нашей деревней Нарейки летали немецкие самолёты. Вскоре появились немцы. Ненависть к ним в душе была беспредельна… 

В воздушном бою прямо над нашей деревней советский самолёт был сбит. Он упал на наш сарай, который загорелся. Мы старались спасти лётчика. Но подойти к самолёту было невозможно. Пули в огне стреляли и разлетались в разные стороны. Когда выстрелы прекратились, начали тушить огонь. Лётчик был мёртв, весь обгорел. Мы его завернули в простынь, сделали гроб и похоронили на кладбище. Там я нашла книгу Н.Островского «Как закалялась сталь». Читала её тайком. Прятала в тётину старую юбку. В этой книге я черпала силы…  В деревне начали появляться красноармейцы. Они переодевались в гражданскую одежду. Некоторые оставались. В нашей деревни они были у Софии Васкович, Иосифа Мироновича, Франи Дятко, Павлины Матусевич. Мы знали только их имена… Когда появились партизаны, они ушли к ним, в лес…

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 1393. Воп. 1. Спр. 29. Л. 108-111.

Падрыхтавала Р.А. Чарнаглазава.


Бой каля вёскі Касілавічы

З успамінаў М.І. Шасталы, жыхара в. Касілавічы:

Было гэта ў першыя дні вайны. Па шашы Мінск – Брэст, недалёка ад якой размешчана в.Касілавічы, з грукатам рухаліся на ўсход нямецкія калоны танкаў, матацыклаў, аўтамашын. Аднойчы раніцай з лясочку, што быў паблізу дарогі, прагучалі кулямётныя чэргі. Успыхнула адна машына, за ёй другая… Пачалі ўзрывацца скрынкі з патронамі. На шашы ўтварыўся затор. Гітлераўцы з крыкамі выскоквалі з машын, стралялі ў розныя бакі. Кулямёт у лясочку не змаўкаў. Гітлераўцы пачалі абстрэл лесу з мінамётаў і павялі шалёнае наступленне, у гушчыні пачуліся выбухі… Кулямёт змоўк.

Калі ўсё заціхла, і гітлераўцы ад’ехалі, касілаўскія жыхары пайшлі ў лясок. Там яны ўбачылі, што побач са знявечаным “дзегцяром” ляжаў чырвонаармеец, і зразумелі, што бой ён вёў адзін. Імя гэтага мужнага воіна ўстанавіць, на жаль, не ўдалося.

 

Вогненныя кіламетры

Через несколько дней после начала войны лавина фашистских войск достигла старой границы. Здесь развернулись упорные оборонительные бои.

16-й Дзержинский погранотряд (начальник отряда – майор А.А. Алексеев, заместитель по политчасти – старший политрук А.А. Федоров) стоял на линии Радошковичи – Негорелое – Заславль – Тимковичи – Красная Слобода. Именно сюда и нацелились головные отряды регулярных войск противника. Соединения и части Красной армии, а вместе с ними и пограничники мужественно отстаивали каждую пять родной земли. Под натиском врага 1-я комендатура и 5-я застава 2-й комендатуры отошли к Заславлю, где начальник заставы лейтенант Трегубов организовал оборону. Завязался ожесточённый бой. Было отбито несколько атак вражеской пехоты…

К вечеру 29 июня к Дзержинску пробилась группа воинов во главе с заместителем начальника штаба войск Западного погранокруга полковником Соколовым. Город уже был занят гитлеровскими войсками. Обойдя Дзержинск с севера, пограничники разыскали командный пункт 108-й стрелковой дивизии генерал-майора Мавричева и вместе с армейскими подразделениями вступили в бой. Более двух суток сражались они против крупных сил немцев. Только в ночь на 3 июля им удалось прорваться через вражеское окружение и соединиться со своими войсками. В июле Дзержинскому отряду, преобразованному в 16-й пограничный полк, пришлось выдержать бой с противником в районе переправы через реку Березину по дороге Минск – Могилёв, где создалось исключительно тяжело положение.

Друкуецца паводле кн.: Дозорные западных рубежей. Киев, 1972. С. 172-173.


Ратавалі параненых чырвонаармейцаў

З успамінаў В.У. Шыбко, былой падпольшчыцы в.Данілавічы:

Когда началась война, через нашу деревню (она в стороне то шоссейных дорог, а вокруг большие леса) отступали крупные части Красной армии. Я вместе с жителями деревни готовили для них пищу. Примерно через 5 дней после начала войны в деревню прибыла после тяжёлых боёв крупная часть. С ней было много тяжелораненых. В помещении Даниловичской средней школы был создан полевой госпиталь. В нём было 52 раненых. Лечение их было поручено врачу Добринёвской сельской больницы, но он отказался… На следующий день ко мне пришёл Павел Харитонович Шибко, проживавший в д.Даниловичи. Он сказал, что наши части отступили и что к нему приходили Степан Павлович Шибко, Михаил Толстый, Большов. Они советовались, как быть с ранеными. Мне поручили подобрать группу надёжных людей из молодёжи для ухода за ранеными. В эту группу вошли акушерка из д.Добрынёво Евдокия Макаровна Морозова, учительница Даниловичской школы Мария Андреевна Глунина и две комсомолки – я и Ольга Константиновна Козёл. 

Мы готовили пищу, доставали медикаменты, перевязочный материал. Немцы часто приезжали в деревню, грабили население. Раненых мы укрывали в кустарнике за школой, а потом возвращали всех назад. Труднее было с медикаментами. Однажды за лекарствами ходила в Минск. 

В скором времени немцы ограбили и ликвидировали колхоз. Мы лишись молока и мяса. Начали собирать продукты среди населения. Осенью 1941 г. укрывать в школе раненых стало невозможно. Часть раненых поместили в сарае, где хранился клевер, а самых тяжёлых укрыли в лесу. В деревне по семьям оставались лишь те, кто мог ходить.

Немцы всё же узнали о раненых красноармейцах. Неожиданно в деревню ворвался карательный отряд. Схватили двоих офицеров и политрука Владимира Голованова. Их расстреляли в конце деревни, куда для устрашения согнали всех жителей. В этот день был схвачен и замучен Павел Харитонович Шибко, через которого мы держали связь с Уздзенским подпольем.

Через месяц в деревню приехали литовцы, потребовали, угрожая расстрелом, выдать всех офицеров. Налёты гитлеровцев на деревню продолжались. К зиме 1942 г. все тяжелораненые поправились. Они решили пойти в партизаны. Через минских подпольщиков узнали об отряде в Александровском лесу на Долгом острове. Все вступили в него вооружённые. Я стала связной этого отряда. Ходила в разведку в Станьково, Узду, Дзержинск, Минск. 

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4837. Воп. 1. Спр. 2. Л. 67-70.

Друкуецца па кн.: Памяць. Дзяржынскі раён. -  Мінск, 2004. - С. 265-291.

З дакладной запіскі начальніка штаба ўпраўлення пагранічных войскаў БССР аб выхадзе пагранічнікаў з акружэння ў раёне Дзяржынска. 9 жніўня 1941 г. //Пограничные войска СССР в Великой Отечественной войне. 1941: Сборник документов и материалов.- Москва, 1976.- С. 741; //Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 270.

Шыбко, П.А. Падарункі Маршала Савецкага Саюза Р.І. Куліка/П.А. Шыбко//Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С.276-277. //Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф.4837. Воп. 1. Спр. 2. Л. 29-50.

Анонсы

Июнь
«Разноцветное лето»: библиотечная тусовка
Начало в 11:00

Июнь
«У книжек нет каникул»: летние встречи в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Июнь
Школа на лужайке Рукоделкина в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00