Дзейнічала са жніўня 1941 г. да кастрычніка 1942 г. у в. Вялікія Навасёлкі, састаўная частка Дзяржынскага патрыятычнага падполля. У яе ўваходзілі М.А. Лімантаў (кіраўнік групы), С.А. Бурко, Л.І. Ермаловіч, Н.І. Ждановіч, М.П. Ждановіч, З.І. Красоўская, Н.Н. Мамнёва, Н.М. Чаранок і іншыя, усяго 17 чалавек.
Патрыёты мелі канспіратыўную кватэру ў в. Вялікія Навасёлкі, падтрымлівалі сувязь з Мінскім патрыятычным падполлем, партызанскім атрадам 125-м імя І.В. Сталіна. Яны перапісвалі і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, вялі разведку, збіралі зброю, прадукты харчавання і медыкаменты для параненых чырвонаармейцаў і партызан. Летам 1942 г. падпольшчыкі знішчылі мост на ўчастку шашы Навасёлкі – Гаруцішкі.
У барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў загінулі І.М. Гаркун, З.І. Красоўская, А.І. Папоў, А.С. Шаўцова, Н.М. Чаранок.
1. Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 301.
2. Кавалеўскі, В. Вялікая вайна ў летапісе адной вёскі/ В. Кавалеўскі// Узвышша. – 2013. – 8 мая. – С. 4.
3. Кавалеўскі, В. Наш голуб/ В. Кавалеўскі// Узвышша. – 2012. – 22 лютага. – С. 2.
4. Дзяржынскі раён// Памяць Беларусі. – Мінск, 2005. – С. 512–515.