Руководители  Дзержинского патриотического подполья

Амельянюк Уладзімір Сцяпанавіч. Нарадзіўся ў 1917 г. у горадзе Дно Пскоўскай вобласці. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны быў студэнтам Камуністычнага інстытута журналістыкі імя Кірава ў Мінску. Са жніўня 1941 г. актыўны арганізатар і ўдзельнік патрыятычнага падполля ў Мінску. З мая 1942 г. член Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б, загадчык аддзела агітацыі і прапаганды, рэдактар падпольных выданняў, першага нумара падпольнай газеты “Звязда”. Удзельнічаў у стварэнні падпольнай друкарні, вызваленні ваеннапалонных з лагераў смерці і перапраўцы іх у партызанскія атрады. Загінуў 26.05.1942 г. пры выкананні баявога задання. У Мінску, Дзяржынску і г. Дно яго імем названы вуліцы, на плошчы Незалежнасці, недалёка ад месца гібелі У.С. Амельянюка, устаноўлены мемарыяльны знак. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1965 г. пасмяротна. У 1974 г. у пас. Самахвалавічы Мінскага раёна каля школы, дзе вучыўся Амельянюк У.С., устаноўлены бюст.

Мой сябра Уладзімір Амельянюк.

Уладзімір Амельянюк скончыў вучылішча сувязі, але сапраўднае сваё прызванне знайшоў у газеце. Ён не напісаў ні аповесці, ні рамана, але, я ўпэўнены, што ён напісаў бы іх. Лёс распарадзіўся інакш. Пакінуў Уладзімір нам толькі вогненныя радкі, напісаныя ў падполлі, поўныя пякучай нянавісці да ворага, незвычайнага аптымізму, веры ў тую вялікую справу, за якую ён аддаў сваё жыццё. Уладзімір Амельянюк застаўся ў Мінску і адразу ж заняў сваё месца ў барацьбе. Ён нямала зрабіў для стварэння камароўскай падпольнай групы, якая пачала дзейнічаць ужо ў жніўні сорак першага года. Бацька раздабыў у сваіх сяброў у вёсцы радыёпрыёмнік. Але каб ён загаварыў — патрэбна было сілкаванне. Смелы, дзёрзкі план прапанаваў Валодзеў сябра Мікалай Цвірка — падключыцца да электралініі, што ішла ад радыёзавода. Уначы Уладзімір і Мікалай узбіраліся на слупы, каб прыёмнік ажыў. І ён загаварыў. Уладзімір прагна ўслухоўваўся ў кожнае слова, якое ішло з Масквы. А яго маці, Паўліна Сцяпанаўна, тым часам шчапала на ганку дровы або рабіла што іншае, назіраючы, ці не ідзе хто падазроны.

 

Так уся сям’я Амельянюкоў уключылася ў барацьбу з ворагам. Па заданню Мінскага гарадскога падпольнага камітэта партыі, які быў створаны ў Мінску восенню 1941 года, Уладзімір Амельянюк наладжваў сувязь з падпольнымі групамі, што ўзніклі ў горадзе з першых дзён акупацыі, падшукваў явачныя кватэры, дзе б можна было праводзіць нарады падпольшчыкаў, сустракацца з сувязнымі, што прыходзілі з партызанскіх атрадаў, захоўваць зброю, боепрыпасы, літаратуру, розныя дакументы. Адна з такіх явак была ў аптэцы на Савецкай вуліцы, насупраць Дома ўрада. Дарэчы, аптэка гэта знаходзілася побач з упраўленнем паліцыі бяспекі і СД. Загадваў аптэкаю студэнт хімічнага факультэта Белдзяржунівэрсітэта Георгій Фалевіч, блізкі сябар Уладзіміра Амельянюка. У Валодзі з’явілася многа новых верных сяброў. З партыйным падполлем звязвалі свой лёс храбрэйшыя з храбрых, самыя загартаваныя, моцныя духам, беззапаветна адданыя Радзіме патрыёты. Разам са сваімі сябрамі Уладзімір выратоўваў з лагераў ваеннапалонных чырвонаармейцаў і камандзіраў, накіроўваў у лес да партызан гараджан, здабываў для лясных салдат зброю, медыкаменты, шрыфты для партызанскіх друкарняў. Пастаянную сувязь падтрымліваў Уладзімір і з падпольным антыфашысцкім камітэтам у Дзяржынску, які быў створаны ў жніўні сорак першага. У маі сорак другога года гарадскі падпольны камітэт, у які ўвайшоў і Уладзімір Амельянюк і быў назначаны загадчыкам аддзела агітацыі і прапаганды, вырашыў аднавіць выданне “Звязды”. Арганізаваць гэтую адказную справу было даручана Амельянюку. Усё трэба было пачынаць спачатку.
Выпускаць газету ў падполлі — справа складаная і небяспечная. А тым часам Уладзімір Амельянюк энэргічна рыхтаваў першы нумар газеты. Яго блакнот поўніўся фактамі пра баявыя справы народных мсціўцаў, пра зверствы фашыстаў, пра найбольш важныя паведамленні Маскоўскага радыё. Многае хацелася ўціснуць у невялічкую паласу, і ён па некалькі разоў перапісваў заметку, імкнучыся ўкласці ў кожны радок увесь свой запал, талент журналіста, нянавісць да ворага. Газету набіралі ў гарадской друкарні, таемна па начах, на складзе, дзе былі звалены ў кучу шрыфты. Асобныя заметкі Барыс Пупко адважваўся набіраць у цэху: клаў на наборную касу матэрыял для акупацыйнай газеты, а пад ім — для падпольнай. Друкавалася “Звязда” на ціскальным станку ў доме, дзе жылі падпольшчыкі Воранавы, і ўбачыла свет 18 мая 1942 года.
Гэты нумар падпольнай “Звязды” і цяпер можна бачыць у Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У газеце — перадавы артыкул, зводкі Саўінфармбюро, інфармацыя аб дзейнасьці партызан, ёсць нават фельетон. Усё, як у вялікай газеце. Мінчане з натхненнем сустрэлі выхад “Звёздачкі”, як яны любоўна называлі падпольную газету. Людзі пачулі голас роднай партыі, якая заклікала народ на свяшчэнную барацьбу з ворагам. Газета перадавалася з рук у рукі, хадзіла па кватэрах, хутка пранікла ў навакольныя і нават далёкія раёны, у партызанскія атрады. Выхад газеты не на жарт напалохаў фашыстаў. Як толькі з`явілася ў горадзе “Звязда”, агенты паліцыі і СД кінуліся ў друкарню. У тыя дні гітлераўцы арыштавалі многіх яе работнікаў. Загінуў і Уладзімір Амельянюк. Яго высачылі фашысцкія шпікі і забілі на вуліцы па-бандыцку, стрэлам у спіну.


Г. Будай 

Бібліяграфія:

1. Будай, Г. Свинцом и словом/Г. Будай.- Мн., 1976.- С. 18-22, 78 – 80.
2. Люди легенд. Выпуск 4.- М., 1971.
3. Новиков, И. Минский фронт: документальные повести/Иван Новиков.- Мн., 1977.
4. Омельянюк Владимир Степанович//Герои Советского Союза: краткий биографический словарь. Т.2.- М.,1988.
5. Амельянюк Уладзімір Сцяпанавіч//Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мн.,2004.- С. 302 – 303.


Будай Генадзь Васільевіч

Будай Генадзь Васільевіч, нарадзіўся 26.6.1918 г. у Дзяржынску. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Дзяржынскага патрыятычнага падполля, патрыятычнага падполля ў Баранавіцкай вобласці, журналіст. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968). У 1939-1941 гг. вучыўся  ў Камуністычным інстытуце журналістыкі, закончыў БДУ(1959). У красавіку – снежні 1943 г. - намеснік кіраўніка Івянецкага падпольнага міжрайпартцэнтра, адначасова рэдактар газеты «Народный мститель» (чэрвень 1943 – люты 1944 г.). З кастрычніка 1943 г. член Івянецкага падпольнага РК КП(б)Б, у лютым – чэрвені 1944 г. рэдактар газеты «Чырвоная звязда» Баранавіцкага падпольнага абкома КП (б)Б. Пасля вайны на журналісцкай работе. У 1972 -1986 гг. галоўны рэдактар часопіса «Коммунист Белоруссии». Член ЦК КПБ у 1976 – 1986 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1975 г. Аўтар кнігі “Свінцом і словам” (2-е выд., 1981). Дзяржаўная прэмія БССР 1984 г. Памёр 22.11.1988 г.

З характарыстыкі на Г.В. Будая

С августа 1941 г. по октябрь 1942 г. – член Дзержинского подпольного антифашистского комитета. Организатор первой подпольной группы на заводе «Штамповщик». Умело направлял работу подпольщиков на организацию и усиление борьбы с немецко-фашистскими оккупантами. Автор антифашистских листовок, которые печатались на пишущей машинке и распространялись среди населения. Был непосредственно связан с подпольщиками, которые работали в Дзержинской больнице, немецкой управе, на маслозаводе, железной дороге и с подпольщиками в деревнях Б. Новосёлки, Н. Рудица, Кукшевичи, Шатилы – Петковичи и др.

Один из организаторов партизанского отряда им. Сталина. Держал тесную связь и проявил много энергии и инициативы для организации и укрепления отрядов им. Будённого, им. Фрунзе, им. Чкалова, десантной группы Минакова. Выполнял задания Минского подпольного горкома партии.

25 октября 1973 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 1393. Воп. 1. Спр. 32. Л. 1.

Падрыхтавала Р.А. Чарнаглазава.

Библиография:

1. Акулик,А. Уроки Геннадия Будая /А.Акулик //Беларуская думка.- 2010.- №5.- С.102-109.

2. Геннадий Васильевич Будай//Высшее партизанское командование Белоруссии.1941 – 1944: справочник.- Мн,: Беларусь, 2009.- С.73-74,80.

3. Будай Генадзь Васільевіч //Культура Беларусі:энцыклапедыя. Т.2.:Б-Г.-Мінск, 2011.-С.100.

4. Будай Геннадий Васильевич //Минская область:энциклопедия. Т.1:А-Г.- Минск, 2007.- С.346.

5. Будай, Г. Война глазами очевидца /Геннадий Будай //Сцяг Кастрычніка.-2005.-5,9,12, 19,26 лютага.-С.2.

6. Будай, Г. В те огненные годы /Г.Будай //Советская Белоруссия.-1968.- 3,6,7,10 июля.

7. Будай, Г. Свінцом і словам/Г.Будай.- Мн., 19981.

8. Мурашов, А.Г. Партизанская береза/А.Г. Мурашов.- Мн.: Беларусь, 1988 .-175 с.

9. Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 303-304.


Жукавец Іван Аляксеевіч

Жукавец Іван Аляксеевіч, нарадзіўся ў 1903 г. у Дзяржынску. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Мінскай і Баранавіцкай абласцях, член Дзяржынскага антыфашысцкага камітэта “Смерць фашызму”, камісар партызанскага атрада імя І.В. Сталіна. Загінуў у баі 9.8.1942 г. 

З характарыстыкі на І.А. Жукаўца.

Один из организаторов первой подпольной группы в Дзержинске на заводе «Штамповщик», член антифашистского комитета. Осенью 1941 г. доставил из леса в хранилище на заводе четыре винтовки, ручной пулемёт, три ящика с патронами, несколько гранат. Многих патриотов отправил в отряд им. Сталина. Расклеивал и распространял среди населения района листовки комитета. Принимал участие в изготовлении знамени для партизанского отряда им. Сталина. Это знамя хранится в музее истории Великой Отечественной войны.

После гибели в июне 1942 г. командира отряда Сергея Рыжака, Иван Жуковец был направлен комитетом комиссаром этого отряда. В бою с карателями 9 августа 1942 г. Иван Жуковец погиб.

1. Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 304.

2. Мурашов, А.Г. Партизанская береза/А.Г. Мурашов.- Мн.: Беларусь, 1988 .-175 с.


Хмялеўскі Павел Мікітавіч

Хмялеўскі Павел Мікітавіч, нарадзіўся 22 чэрвеня 1914 г. у в. Путчына. Закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага. У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнік Мінскага патрыятычнага падполля, член Дзяржынскага антыфашысцкага камітэта “Смерць фашызму”, камісар партызанскага атрада “Бальшавік” брыгады імя І.В. Сталіна Баранавіцкай вобласці. Пасля вызвалення Беларусі – загадчык аддзела Дзяржынскага РК КП(б)Б (1944-1945), працаваў у апараце Савета Міністраў БССР, начальнікам штаба аператыўнай групы Савета Міністраў БССР у Германіі (1948-1974), у канструктарскім бюро пры БДУ імя У.І. Леніна (1974-1992). Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага сцяга, Айчыннай вайны I і II ступеней, медалямі. Ганаровы грамадзянін горада Дзяржынска.

З баявой характарыстыкі на П.М. Хмялеўскага

Организовал на районе 6 антифашистских подпольных групп. В доме, где он жил (К. Маркса, 70), постоянно проходили совещания подпольного комитета и связных комитета и отрядов. Подделкой документов и другими путями… спас от угона в немецкое рабство 200 местных жителей.

За подпольную работу был арестован минским гестапо 8 октября 1942 г., откуда через месяц бежал. Прибыл 9 ноября 1942 г. в связную группу бригады им. Сталина. Занимался систематической агитацией среди населения, доставал для партизан оружие и боеприпасы, наладил связи и помогал в подпольной работе городу Дзержинску и деревням района. Вместе с командиром группы Рубанченко организовал доставку разведданых для бригады о состоянии гарнизонов и движении немецких эшелонов.

В начале марта 1943 г. был назначен комиссаром отряда “Большевик” бригады Сталина…

1. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 1339. Воп. 1. Спр. 29. Л. 130-133.

2. Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 304-305.

ПОДПОЛЬЩИК. КОМИССАР. ПОЭТ.

Многие жители Дзержинского района знают и помнят замечательного человека, активного участника пратизанского движения Хмелевского Павла Никитича. Это у него в квартире, в Дзержинске, по улице Карла Маркса, в марте 1942 года проходило заседание антифашистского комитета и было принято решение о создании в Дзержинском районе первого партизанского отряда имени Сталина. это он, Павел Никитич Хмелевский, принимал участие в работе подпольной организации г. Минска, а в ноябре 1942 года был назначен комиссаром партизанского отряда "Большевик". Это в его отряде служил Павел Иванович Барсов, Нина Михайловна Черенок, Леонид Иванович Ермолович и многие другие наши земляки.

После войны Павел Никитич жил в Минске и работал в аппарате Совета Министров БССР, начальником штаба оперативной группы Совета Министров БССР в Германии (1948-1974 гг.).

Все, кому пришлось общаться с Павлом Хмелевским, помнят его как смелого командира, умного руководителя, эрудированного, интеллигентного человека. Но не все знают, что работая в подполье, а потом будучи комиссаром партизанского отряда, он писал стихи. Видимо, считал Павел Никитич, что поэтическим словом можно быстрее дойти до сердец партизан, возбудить в душах бойцов благородную ярость.

В стихотворении "Похоронная песня фашистов" ( оно было написано в конце 1941 года, когда шли бои за Москву и распространялось среди подпольщиков и населения) Павел Никитич показал всю никчемность, беспомощность, обреченность Гитлера и его армии, силу и мощь нашего народа, уверенность в победе.

"Майн Готт! Мы шли вперед,

Хоть косили свой народ.

Дальше мочи нет. Мы стали

И в Руси зазимовали".

А в снегу по шею сев,

Немчура твердит напев:

"Наша песенка уж спета,

Не видать Адольфу лета.

Пропадем в чужой стране,

Где же правда на земле?

Обещал Адольф победу

И Москву занять к обеду.

Но Советская страна

Прости, Боже, сатана.

Не дает нам и вздохнуть,

Показав обратный путь".

Так горюют мерзляки,

Подвязав к ушам платки,

Вовсю фюрера ругая,

Часто к нам перебегая.

Наш боец на руки плюнул,

Немцев в шею крепко дунул:

От Москвы во все концы

Уж назад ползут стрельцы.

Бандит Гитлер просчитался,

Ум коротким оказался.

Запад взял и взять восток

Вздумал тоже сей знаток.

А коль взялся он за гуж,

Сказать стыдно, что не дюж.

Но уж мир прекрасно знает,

Что фашисты погибают.

Сумасшедший злой тиран

Свой народ завел в обман.

Выход с этого обмана -

Раздавить змею-тирана.

Да, еще в 1941 году, когда фашистых рвались к Москве, Павел Никитич верил, что агрессоры потерпят неизбежный крах. Эту уверенность он вселял в сердца и сознание людей своими стихами. Павлом Никитичем была написана походная песня партизан отряда "Большевик". В эитой песне чувствуется боевой дух партизан, смелость и отвага каждого бойца, мощь партизанского движения. В этой песне - страстный призыв смелее сражаться за свою Родину, несомненная уверенность в победе.

Шумят леса густые,

А в них народ-герой.

Дружины боевые

Идут с врагом на бой.

Припев:

Врага смелей повсюду бей,

За Родину постой.

Себя в бою ты не жалей,

Товарищ боевой.

Из маленьких отрядов,

Громя фашистских псов,

Мы выросли в бригады

Испытанных бойцов.

Припев.

Стремительным ударом

Разбили гарнизон,

Подрывники отряда

Взорвали эшелон.

Припев.

Вперед же, партизаны,

Ряды свои сомкни.

И варваров поганых

С родной земли гони.

Припев.

С победой возвратимся,

Когда врага добтем,

В Берлине мы простимся

И в дом родной придем.

Припев.

Библиография:

1. Ковалевский,В.  …И слово в бой звало/ В.Ковалевский //Узвышша.- 2012.- 30 чэрвеня.- С.12.

2. Об организаторе партизанского движения в Дзержинском районе Павле Никитиче Хмелевском.

3. Мурашов, А.Г. Партизанская береза/А.Г. Мурашов.- Мн.: Беларусь, 1988 .-175 с.

4. Хмелевский,П. Время тяжелых испытаний /П.Хмелевский//Сцяг Кастрычніка .-2010.- 8 мая.- С.9.

5. Воспоминания Павла Никитича Хмелевского – одного из создателей антифашистского подполья на территории Дзержинского района.

6. Савінаў,Б. З юбілеем, ветэран! /Б.Савінаў //Сцяг Кастрычніка.- 1994.- 8 чэрвеня. (Да юбілею П.М.Хмялеўскага)


Юховіч Сямён Фаміч

Юховіч Сямён Фаміч, нарадзіўся ў 1902 г. у в. Рудзіца. Удзельнік грамадзянскай вайны. Адзін з арганізатараў падпольнага і партызанскага руху ў Мінскай і Баранавіцкай абласцях, член камітэта “Смерць фашызму” (жнівень 1941 – кастрычнік 1942), камандзір партызанскага атрада імя С.А. Рыжака (з лістапада 1942). Загінуў у баі 10.2.1944 г. 

З характарыстыкі на С.Ю. Юховіча.

… Летом и осенью 1941 г. в лесах, где проходили бои, Юхович собрал и спрятал большое количество оружия и боеприпасов, в том числе пять ручных пулемётов, миномёт и три ящика мин к нему. Осенью того же года связался с группой окруженцев, располагавшейся в лесу, недалеко от д. Безодница, которой командовал офицер Студинский. Юхович помог бойцам вооружиться, связал их с надёжными людьми из деревень Шабунёвка, Боровое, Андриевщина и др. Патриоты обеспечивали бойцов продуктами, разведданными. Когда в декабре 1941 г. немцы разгромили группу, Юхович при содействии подпольщика Дзержинского маслозавода Иосифа Гриба устроил уцелевших 12 бойцов на молочные пункты в деревнях Путчино, Рудица, Негорелое, Боровое.

В конце января 1942 г. Юхович установил связь с партизанской группой старшего батальонного комиссара Сергея Рыжака, которая базаровалась в лесу недалеко от деревни Касиловичи. При непосредственном участии Юховича эта группа вскоре выросла в крупный партизанский отряд, которому он передал всё припрятанное в лесу оружие…После того, как комитет перестал существовать, Юхович ушёл в лес. Был командиром отряда, который носил имя его друга Сергея Рыжака.

1. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 1393. Воп. 1. Спр. 32. Л. 69.

2. Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 305.

3. Мурашов, А.Г. Партизанская береза/А.Г. Мурашов.- Мн.: Беларусь, 1988 .-175 с.


Анонсы

Декабрь
«Поэт гармонии и красоты»: поэтический салон по творчеству Федора Тютчева
Начало в 14:00

Декабрь
«Путешествие в зимнюю сказку»: кладовая развлечений в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Декабрь
«Новогодние подарки»: кладезь идей в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00