Алесь Галуза

Аляксандр Пятровіч Галуза нарадзіўся 4 верасня 1911 года ў вёсцы Новыя Дарогі Старадарожскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Закончыў Новадарожскую пачатковую і Старадарожскую сямігадовую школы.
У 1933 г. быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі ў 1935 г. застаўся ў Мінску. Працаваў столярам на мэблевым камбінаце і адначасова займаўся на вячэрнім аддзяленні рабфака. У 1938 годзе паступіў на літаратурны факультэт Мінскага настаўніцкага інстытута.
Пасля заканчэння інстытута быў накіраваны на працу ў Дварышчанскую няпоўную сярэднюю школу Дзяржынскага раёна. 
У 1944 годзе, пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, быў накіраваны на працу ў Негарэльскую сярэднюю школу.
У 1949 годзе быў незаконна рэпрэсіраваны і адпраўлены на поўнач, дзе працаваў у шахтах Варкуцінскага вугальнага басейна.
Вось вытрымка з “Беларускага Мемарыяла”: “Галузо Александр Петрович. Родился в 1911 г., д. Новые Дороги Стародорожского р-на Бобруйской обл.; белорус; образование высшее; учитель, НСШ ст.Негорелое. Проживал: Дзержинский р-н, ст. Негорелое. 
Арестован 3 июня 1949 г. 
Приговорен: судебный орган 10 сентября 1949 г., обв.: 63-1, 76 УК БССР - пособ. нем. окккуп.. 
Приговор: 10 лет ИТЛ, 5 лет пораж.в правах, освоб. 13.09.1955 Реабилитирован 13 сентября 1955 г. Центр. Комис. по пересм. дел на лиц о. за к/р».
Пасля рэабілітацыі працаваў настаўнікам у Негарэльскай сярэдняй школе.
Першае апавяданне “Упаляваў” было надрукавана ў Стаўбцоўскай раённай газеце “Прамень” у 1962г. З таго часу многія апавяданні і казкі пісьменніка былі надрукаваны на старонках раённай газеты “Сцяг Кастрычніка”, часопісах “Вясёлка” і “Бярозка”.
У 1971 г. выйшла першая кніжка А. Галузы – “Штукары”, у 1978 г. – “Шыльда на дроце. У 1993 г. у часопісе “Маладосць” змешчана аўтабіяграфічная аповесць “Дарога праз пакуты”.


ТВОРЫ А. ГАЛУЗЫ

Галуза, А. Штукары : апавяданні / Алесь Галуза.-Мінск : Беларусь,1971.-78с.
Зборнік апавяданняў пра жыцце, вучобу, дапамогу дарослым у працы школьнікаў 70-х гадоў ХХ ст.

Галуза, А. Шыльда на дроце : апавяданні / Алесь Галуза.-Мінск : Маст.літ.,1978.-88с.
Апавяданні пра вялікія і малыя падзеі, у якіх ужо відаць характар чалавека, пра ўчынкі, якія нясуць у сабе пачатак таго, што дарослыя называюць мараллю, мужнасцю, годнасцю. Аўтар расказвае пра сапраўднае сяброўства, пра штодзенныя адкрыцці, якія адбываюцца ў цудоўным свеце, што называецца дзяцінствам.

Галуза, А. Абноўка: апавяданне / А. Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1992.-15 красавіка.

Галуза, А. Аварыя: апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1991.-16 лютага.

Галуза, А. Баравінка: апавяданне / А. Галуза.-1971.-12 чэрвеня.

Галуза, А. Бумажнік: апавяданне // Сцяг Кастрычніка.-1963.-29 жніўня.-С. 4.

Галуза, А. Ведзьма : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1994.-10 кастрычніка.

Галуза, А. Дарога праз пакуты / Алесь Галуза // Маладосць.-1993.-№2,3.

Галуза, А. І яна любіць ласку : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1994.-13 кастрычніка.

Галуза, А. Каляровая паштоўка: апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1989.-12 сакавіка.

Галуза, А. Крылы: гумарэска / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1987.-8 жніўня.

Галуза, А. Марыся: гумарэска / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1986.-8 сакавіка.

Галуза, А. Медаль: апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1992.-4 красавіка.

Галуза, А. Пераблыт: гумарыстычнае апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1986.-20 лютага.

Галуза, А. Пра казку і байку : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1987.-22 чэрвеня.

Галуза, А. Рукавічка : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1991.-20 студзеня.

Галуза, А. Сахачык : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1988.-20 верасня.

Галуза, А. Стрэл … у хаце : гумарэска / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1989.-6 мая.

Галуза, А. Чаму пеўнік прыгажэйшы за курачку : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1987.-18 верасня.

Галуза, А. Чый след? : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1988.-10 чэрвеня.

Галуза, А. “Штукары” : апавяданне / А. Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1965.-25 лістапада.

Галуза, А. Шыка і Кеша : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1992.-3 сакавіка.

Галуза, А. Яблыкі : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1992.-26 жніўня.

Галуза, А. Як завецца тая вёска? : гумарэска  / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1994.-27 красавіка.

Галуза, А. Як песня, як музыка : гумарэска / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1994.-5 снежня.

Галуза, А. Як сякера шукала прыгожую ёлку : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1990.-24 лістапада.


ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ

Сушкевіч, А. Чвэрць стагоддзя – з газетай / А. Сушкевіч // Сцяг Кастрычніка.-1989.-10 студзеня.-С. 3.

Белорусский "Мемориал" // http://lists.memo.ru/d8/f62.htm.

Анонсы

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00

Август
Рассказ «Два товарища»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00