Арон Шмуэль Кайдановер

Кайдановер Арон Шмуэль /Самул/ бен Ізраэль [אהרן שמואל קאידנוור; Aaron Samuel z Kojdanowa або Kojdanower /Kaidanover/ Aaron Samuel ben Izrael; Кайдановер /Койдановер/ Аарон /Агарон/ Шмуэль (Самуил) бен Исраэль (Магаршак; Махаршак, Маhаршак; Мааршак, Magarshak, Маршак)] – вядомы талмудыст, адзін са значных рабінаў свайго часу.
Арон Шмуэль [Арон – імя, якое было нададзенае пры нараджэнні, потым, пасля цяжкай хваробы, было дададзенае другое імя - Шмуэль (Самул), што азначае “Бог пачуў”] нарадзіўся ў 1624 [5384] г. у мястэчку Койданава ў сям’і рабіна Ізраіля Кайдановера.
Талмудысцкую і рабінскую адукацыю Арон Шмуэль атрымаў у Брэст–Літоўскім ешыбоце, спярша пад кіраўніцтвам Якава Гешэля, і сына ягонага, Ёшуі Гешэля /Joshua Hoeschel ben Jacob/. Затым Арон Шмуэль Кайдановер быў рабінам у м. Белая [цяпер м. Biała Podlaska ў Любельскім ваяводстве Польшчы], адкуль ад жахаў пагромаў казацкага паўстання пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага (1648-1649) ўцёк у Вільню, дзе зрабіўся адным з габрэйскіх суддзяў пад кіраўніцтвам Моўшы, галоўнага суддзі габрэйскага суду места Вільні, аўтара кнігі “Хелькат мехокек” [Участак заканадаўцы].
У 1650 [5410] г. у Вільні ў яго нарадзіўся сын Кайдановер Цэві Гірш [Раби Цви-Гирш бар Аарон-Шмуэль Кайдановер /Койданавер/ (Кав аяшар)], з цягам часу вядомы мараліст і кабаліст, выбітны мысляр і настаўнік мусара (габрэйскай этыкі). 
У 1655 годзе, калі маскоўскія стральцы ды казакі ўварваліся ў Вільню, ягоны дом быў абрабаваны, каштоўная бібліятэка спаленая, загінулі ўсе рукапісы, напісаныя да гэтага часу, а ён з сям’ёй паспешліва збег з места. У 1656 годзе, ля Любліну, ягоны 5-ці гадовы сын Цэві Гірш быў цяжка паранены казакамі, а дзве ягоныя дачкі былі забітыя ў яго на вачах. 
Праз нейкі час мараўская габрэйская грамада м. Мікольсбургу [цяпер м. Miculov у Чэхіі] запрасіла яго выкладаць у іх Тору ды Талмуд, [куды ён падаўся з мястэчка Койданава]. Таксама пасля займаў рабінскія пасады ў Głogów у Польшчы], у м. Фюрт [цяпер м. Fürth у Нямеччыне], у м. Франкфурт на Майне [цяпер Frankfurt am Main у Нямеччыне].
З 1669 па 1674 г. ён жыў і выкладаў у габрэйскай грамадзе м. Брыск [בריסק ("Brisk"), габрэйскі назоў Бярэсця]. Быў рабінам у м. Кракаў што ў Польшчы.

Арон Шмуэль Кайдановер памёр у 1676 годзе ў м. Хмяльніку [цяпер м. Хмяльнік ва Украіне] падчас паседжання рабінаў, калі казаў малітву, таму лічаць, што ягоная смерць адзначана пячаткай святасці, аб чым сведчыць выпіс з кнігі габрэйскай пахавальнай арганізацыі м. Кракава: “Памяне Усявышні душу рабіна і настаўніка нашага Арона Шмуэля, сына рабіна Ізраіля, які паехаў з Кракава на рабінскі сход у м. Хмяльнік і там сканаў 19 тамузу 5456 г. [30 чэрвеня 1676 г.] Вялікія заслугі яго паслужаць абаронай нам і ўсяму народу Ізраілеваму. Амэн”. [December 1, 1676, Chmielnik] 
Ягоны сын Цэві Гірш вярнуўся ў Вільню і зрабіўся адным з кіраўнікоў гарадской габрэйскай грамады, ды разам з гэтым пачаў паспяхова займаўся камерцыяй.
Неўзабаве па “ілжывым даносе” Цэві Гірш Кайдановер разам з сям’ёй  (жонкай і дзецьмі) апынуўся на 4 гады ў астрозе. Паводле ўласнага прызнання, Цэві Гірш убачыў у бядзе, якая напаткала яго ў Вільні, пакаранне за тое, што ён дагэтуль не апублікаваў шматлікія рукапісы бацькі.
Пасля вызвалення ён адправіўся ў Франкфурт на Майне, дзе жыла сям’я ягонага цесця ды прыняўся за літаратурную працу. Неўзабаве ён выпусціў у свет цэлы шэраг кніг свайго бацькі, забяспечыўшы іх сваімі прадмовамі і нататкамі.

У 1705 годзе Цэві Гірш Кайдановер выдаў свой асноўны павучальны твор - трактат па этыцы “Kaw ha-jaschar” (Правільная мера), які з’яўляецца пераробкаю і дапаўненнем працы Ёсіпа Дубны. Кніга складаецца з 102 раздзелаў, што адпавядае першай частцы загалоўка קכ (102); другая частка ”ha-Jaschar” (הישך ) – анаграма імя аўтара היךש . Кніга насычана змрочным аскетызмам, уласцівым той эпосе прыгнёту габрэйства ў Рэчы Паспалітай. Дэманы і чэрці гуляюць значную ролю ў гэтай кнізе. “О чалавек, усклікае аўтар, калі б ты ведаў, колькі д’яблаў прагнуць тваёй крыві, то ты падначаліўся б цалкам і целам, і душою Спадару Богу”; пра д’яблаў прыводзяцца “дакладныя” аповеды. Кніга шматразова перавыдавалася і зрабілася, з-за тога што Цэві Гірш забяспечыў яе падрадковым перакладам на ідыш /нямецка-габрэйская трасянка габрэяў усходняй і цэнтральнай Еўропы/, любімым чытаннем жанчын і мужычча, якія , як правіла, не валодалі святой мовай ідыш. Рабін Цэві Гірш Кайдановер памёр ва Франкфурце на Майне ў Шушан-Пурым 1712 [пятнаццатага адара 5472] года. 
Арон Шмуэль Кайдановер напісаў некалькі значных твораў, якія перавыдаюцца і вывучаюцца па сённяшні дзень у артадаксальных ешыботах. Яму належаць наступныя творы:
“Birchat ha-Zebach” [Біркат зэвах – Благаславеннае ахвярапрынашэнне], навелы да талмудысцкіх трактатаў раздзелу Кадашым [Ахвярапрынашэнне] (за выключэннем Хулін і Бехарат) з прадмовай–аўтабіяграфіяй (выдадзена зяцем Кайдановера Нахумам Кагенам, братам тагачасных вялікіх знаўцаў Торы і Талмуда Сабатая [Шабтая] ды Ішая Кагенаў [Каэнаў] (Амстэрдам, 1669); другое выданне з каментарам “Omer Man”, 1773; 
“Birchat Schemuel”, [Біркат Шмуэль - Благаславенне Шмуэля] казанні на тэмы з Торы, з дадаткамі сына аўтара, Цэві Гірша, выдаўца гэтага твора (Франкфурт на Майне, 1682); 
“Emunat Schemuel” [Эмунат Шмуэль – Вера Шмуэля], уяўляе на сабой 60 рэспонсаў па пытаннях шлюбнага права, таксама ўпершыню выдадзеная сынам аўтара Цэві Гіршам (Франкфурте-на-Майне ib., 1683; другое выданне здзейсненае ва Львове ў 1884 годзе, з якога ўзнаўляюцца сённяшнія выданні (Іерусалім, 1981). 
“Tiferet Schemuel”, [Ціферэт Шмуэль - Веліч Шмуэля], навелы да розных талмудысцкіх трактатаў (ib., 1692).
Нататкі да Хашэн Мішпат, якія змешчаны ў апошнім з названых твораў, надрукаваны ў “Ture Zahab” (Гамбург, 1692).
Кайдановер таксама склаў працу пад назвай “Seder Gitin we-Chaliza”, аб законах скасавання шлюбу. [рукапіс калекцыі Давіда Апенгейма (1664-1736)., галоўнага рабіна Маравіі ды галоўнага суддзі габрэйскіх судоў Прагі і Мікольсбургу, які збіраў габрэйскія друкаваныя кнігі].

Таксама Кайдановер меў празванне Маг(h)аршак ці Мааршак (מהרש"ק ‎), што з’яўляецца абрэвіятурай “настаўнік наш і рабін Шмуэль Кайдановер” (морэйну hа-раб Шмуэль Кайдановер [на іўрыце: “м” - Морейну (настаўнік наш), “р” - раб (рабін), “ш” - Шмуэль (Самул), “к” - Кайдановер.] Morenu Rabbi Shmuel Kaidanover - מהרש"ק). Таксама лічаць, што такую ж самую абрэвіятуру меў і рабін Шлёма бэн Іhуд Аhарон з Камарова (1788-1869), што пад Люблінам, “настаўнік наш і рабін Шлёма Мудры (морэйну hа-раб Шлёма Клугер - Morenu Rabbi Selomo Kluger). Іншыя лічаць што Арон Шмуіл Кайдановер меў родавую мянушку “Клюгер” – “Разумны”.
Носьбіты прозвішча Маршак, пражывалі ў Рызе, Дзвінску, Полацку, Люцыне, Лепелі і Віцебску. Адзін са знакамітых носьбітаў гэта прозвішча вядомы расейскі паэт і перакладчык Самул Якаўлевіч Маршак. У 2002 г. у Ізраілі адбыўся міжнародны сход Маршакоў. (Более подробную информацию можно получить в Дзержинской  районной центральной библиотеке)

Анонсы

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00

Август
Рассказ «Два товарища»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00