Антон Патоцкі

Быў аўтарам папулярных брашур: «Аб Яне Гутэнбергу і аб тым, як людзі навучыліся пісаць і друкавацца» (1899; 2-е выд., 1927), «Аб Крыштафу Калумбу або аб тым, хто першым адкрыў Амэрыку» (1925). Аўтар зборніку апавяданняў «Martosia i my» (1899) і інш., крытычных артыкулаў. У 1925 г.  адзначаны Ордэнам Ганаровага легіёну. У 1935 адзначаны Залатым акадэмічным лаўрам Польскай акадэміі літаратуры.
Антоні Патоцкі (Antoni Potocki) гербу Шэліга /Szeliga/ нарадзіўся 17 верасня 1867 г. у м. Койданава Мінскай губерніі ў шляхецкай сям’і Аляксандара і Касыльды (у дзявоцтве Яблонская) Патоцкіх. Вучыўся ў гімназіях Мінска і Варшавы, вышэйшую адукацыю атрымаў у 1894-1897 гг. у парыжскай Школе палітычных навук (па-француску: Ecole des Science Politiques). Калі ў Парыжы ўтварылася польскае артыстычна-літаратурнае кола, стаў яго сакратаром. Акрамя рэдактарскай і публіцыстычнай дзейнасці выконваў розныя функцыі ў эмігранцкіх арганізацыях (Польска-францускі камітэт, Польскае артыстычна-літаратурнае таварыства, Таварыства сацыяльна-культурнай працы для польскай дыяспары ва Францыі. У 1904—1905 гг. выдаваў у Парыжы часопіс «Мастацтва». У час Першай сусветнай вайны быў віцэ-прэзідэнтам Польскага нацыянальнага саюзу. У 1931г. быў камісарам польскага ўраду на сусветнай выставе ў Парыжы. Перад пачаткам вайны вярнуўся ў Варшаву і пасяліўся ў Hotelu Sejmowym. Памёр у Варшаве 5 кастрычніка 1939 г.  У 1901 г. Э. Пашкоўскі напісаў аб Патоцкім аповесць, дзе ён выведзены пад імем Юліка Блоцкага. (Более подробную информацию можно получить в Дзержинской  районной центральной библиотеке)
 
Герб Шэліга “В поле червлёном полумесяц золотой, рогами вверх обращённый, а из средины его выходит золотой крест. Нашлемник состоит из павлиньего хвоста» 

У 1925 г. А.Патоцкі адзначаны Ордэнам Ганаровага легіёну.

 
Выданні розных гадоў  Антоні  Патоцкага.

ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ

Валаханович, А.И. Родина Потоцкого Антона Александровича //Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее.- Минск,1986.-С. 146-147.
Патоцкі Антон Аляксандравіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.-Мінск,2004.- С. 263.
Патоцкі Анто Аляксандравіч // http://chatys.blog.tut.by/2012/07/02/razmaityiya-artyikulyi-pra-koydanava/
Анонсы

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00

Август
Рассказ «Два товарища»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00