Залман Рэйзен

Залман Рэйзен нарадзіўся 6.10. 1887 г. у Койданаве, яўрэйскі пісьменнік. У 1908 г. у Варшаве выдаў падрыхтаваны разам са сваім старэйшым братам Абрамам падручнік «Матчына мова». У 1915 г. пасяліўся ў Вільні. У 1919 - 1939 гг.працаваў галоўным рэдактарам яўрэйскага штотыднёвіка «Дзень». Шмат гадоў быў старшынёй Саюза яўрэйскіх журналістаў і літаратараў у Вільні. Удзельнічаў у заснаванні розных яўрэйскіх навучальных устаноў, адзін з заснавальнікаў Яўрэйскага навуковага інстытута. Свой талент прысвяціў галоўным чынам стварэнню і ўдасканаленню навуковай базы ідыш. У 1921 г. выдаў граматыку, потым шмат іншых прац па яўрэйскай філалогіі. З.Рэйзен — выдатны даследчык гісторыі яўрэйскай літаратуры; яго галоўная праца «Лексікон яўрэйскай літаратуры, перыёдыкі і філалогіі» (у 4 тамах, Вільня 1926 — 1929), дзе падаюцца біяграфічныя звесткі, навуковы аналіз творчасці вядомых яўрэйскіх пісьменнікаў. Для гэтага выдання сам напісаў шмат біяграфічных артыкулаў. У прадмове да пасляваеннага выдання «Лексікона...» (Нью-Йорк, 1948) З. Рэйзен названы «піянерам і стваральнікам падмурка лексікаграфіі яўрэйскіх пісьменнікаў». На падставе «Лексікона...» З. Рэйзіна ў Нью-Йорку выйшла пашыранае і дапоўненае выданне ў 8 тамах. Калі віленскае выданне змяшчала 347 біяграфій яўрэйскіх пісьменнікаў, ураджэнцаў Беларусі, то нью-йоркскае — каля 450. Залману Рэйзену належыць пераклад «Злачынства і пакаранне» Ф. Дастаеўскага на мову ідыш.
У 1928 г. два месяцы знаходзіўся ў турме за пратэст супраць уводзін польскімі ўладамі агульнага (у тым ліку і для ўрэяў) дня адпачынку ў нядзелю. 1.10.1939 г. арыштаваны органамі НКУС СССР у Вільні і пасаджаны ў турму. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны вывезены ў Вілейку. Памёр у 1941 г. Абставіны смерці невядомы. Верагодна, загінуў на «этапе», калі вывозілі з Вілейкі.
члены праўлення Сусветнага Яўрэйскага ПЭН-клуба, Вільня, 1928 г. (Более
подробную информацию можно получить в Дзержинской районной центральной
библиотеке)
М. Кульбак, І. Апатошу, М. Эрык і З. Рэйзен – члены праўлення Сусветнага Яўрэйскага ПЭН-клуба, Вільня, 1928 г.
ТВОРЫ
Rejzen, Zalman. Subject: Yiddish language -- Etymology; Yiddish language – Grammar / Zalman Rejzen.-Varshe : Ferlag "Progres".http://www.twirpx.com/file/919275/
ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ
Валахановіч А. І. Пісьменніцкая сям’я з Койданава // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна / А.І. Валахановіч.-Мінск,2004.-С. 622—623.
Залман Калманавіч Рэйзен // http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/ Залман_Рэйзен
Рейзен Залман Калманович // http://www.rujen.ru/index.php/ РЕЙЗЕН_Залман_Калманович
Рейзен (Рейзин) Залман // http://www.eleven.co.il/article/13480
Хейфец, И. Хронология становления и развития идиш-литературы / Иосиф Хейфец // http://berkovich-zametki.com/2009/ Zametki/Nomer11/Kheyfets1.php