Анатоль Сабалеўскі

Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч нарадзіўся 27.5.1932 у в. Андрыеўшчына Дзяржынскага р-на Мінскай вобласці у сям’і калгаснікаў. Бацьку, Вікенція Вікенцьевіча, у пачатку вайны расстралялі фашысты. Маці, Сабіна Станіславаўна, да выхаду на пенсію працавала ў калгасе. Пасля заканчэння сямігодкі А. Сабалеўскі вучыўся ў Мінскім педвучылішчы імя Н. К. Крупскай (1949—53), потым на аддзяленні журналістыкі БДУ (1953—58). Апошнія два гады вучобу спалучаў з працай у аддзеле мастацтва газеты «Літаратура і мастацтва». 3 1958 да 1961 займаўся ў аспірантуры пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага (Масква). У 1961—72 малодшы, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, па сумяшчальніцтву выкладаў гісторыю тэатра, а таксама вёў заняткі па тэатральнай крытыцы ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1972—90 працаваў загадчыкам кафедры гісторыі і тэорыі мастацтва, мовы і літаратуры, у 1984—89 — рэктарам Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. 3 1990—93 загадчык аддзела міжнацыяналь-ных культурных працэсаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1993 загадчык кафедры Беларускага універсітэта культуры. Рэдактар часопіса «Тэатральная Беларусь» (з 1992).
Літаратурна-крытычную дзейнасць А. Сабалеўскі пачаў у 1953. Даследваў пытанні гісторыі, тэорыі і сучаснай практыкі
беларускага тэатра, драматургіі, праблемы нацыянальнага і міжнацыянальнага ў мастацтве, узаемасувязей братніх тэатральных культур, творчасць драматургаў, дзеячаў сцэны (манаграфіі і зборнікі артыкулаў «Рампай асветленае», «Уладар дум чалавечых», «Ад п'есы — да спектакля», «Тэатр адкрывае заслону», «Асоба мастака», «Беларуская савецкая дра­ма», «Беларуская драматургія ў тэатрах народаў СССР” і інш. Складальнік двухтомнай хрэстаматыі па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі для ВНУ, адзін з рэдактараў і аўтар раздзелаў “Гісторыі беларускага тэатра ў 3 т. Напісаў аповесць “Жылі-былі хлопцы…” шэраг апавяданняў. 
А.В. Сабалеўскі памёр 6 красавіка 2012 года. Пахаваны на могілках у в. Андрыеўшчына Дзяржынскага раёна. Па завяшчанню земляка частка яго асабістай бібліятэкі з экслібрысам і дарункавымі надпісамі была перададзена ў фонд Дзяржынскай цэнтральанй раённай бібліятэкі. 
(Более подробную информацию можно получить в Дзержинской  районной центральной библиотеке)


З заслужанай артысткай Беларусі Р. Маленчанка.


З вучнямі-тэатразнаўцамі ў Ташкенце.


На адкрыцці Музея Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.

ТВОРЫ АНАТОЛЯ САБАЛЕЎСКАГА

Сабалеўскі, А.В. Рампай асветленае : тэатр.-крытыч. артыкулы / А. Сабалеўскі. - Мн., 1962. 
Сабалеўскі, А.В. Уладар дум чалавечых : творчасць нар. артыста СССР Б. Платонава / А. Сабалеўскі. - Мн., 1964. 
Сабалеўскі, А.В. Ад п'есы — да спектакля / А. Сабалеўскі. - Мн., 1965.  
Сабалеўскі, А.В. Беларуская савецкая драма : У 2 кн: кн. 1. / А. Сабалеўскі. - Мн., 1969. 
Сабалеўскі, А.В. Вобраз У. I. Леніна ў беларускім тэатры / А. Сабалеўскі. - Мн., 1970.

Сабалеўскі, А.В. Театр открывает занавес / А. Сабалеўскі.- Мн., 1970. 
Сабалеўскі, А.В. Беларуская савецкая драматургія і яе сцэнічнае ўвасабленне / А. Сабалеўскі. - Мн., 1971. 
Сабалеўскі, А.В. Белорусская драматургия в театрах народов СССР / А. Сабалеўскі. - Мн.,1972. 
Сабалеўскі, А.В. Жыцце тэатра : мастацтвазнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі / А. Сабалеўскі. - Мн.,1980. 
Соболевский, А.В. Образ В.И. Ленина на белорусской сцене / А.В. Соболевский. - Мн.,1980. 
Соболевский, А.В. Белорусско-молдавские театральные связи / А.В. Соболевский. - Мн.,1984. 
Сабалеўскі, А.В. Сучаснасць і гісторыя : крытыч.артыкулы / А. Сабалеўскі. - Мн.,1985. 
Сабалеўскі, А.В. Барыс Платонаў : жыцце і творчасць вялікага беларускага артыста / А. Сабалеўскі.- Мн.,1989.

Сабалеўскі, А.В. Кандрат Крапіва : нарыс жыцця і творчасці / А. Сабалеўскі. - Мн.,1989.
У кнізе асвятляюцца жыццевы і творчы шлях Кандрата Крапівы, народнага пісьменніка БССР, выдатнага драматурга, байкапісца, публіцыста, вучонага, грамадскага дзеяча, прыводзяцца багатыя факты з яго жыцця. На аснове аналізу многіх твораў вызначаюцца асаблівасці творчай манеры пісьменніка, адметныя рысы яго майстэрства. 
Сабалеўскі, А.В. Вечная крыніца : беларуская тэатральная Ленініяна ў кантэксце часу / А. Сабалеўскі.-Мн.,1991.

Сабалеўскі, А.В. Асоба мастака : літаратурна-крытычныя артыкулы / А. Сабалеўскі. - Мн.,1992.
У кнізе даследваецца творчасць беларускіх мастакоў слова, якія працавалі для тэатра – В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Купалы, У. Галубка, Ф. Аляхновіча, А. Макаенка, В. Быкава, А. Дударава. Аўтар таксама піша пра нашых знакамітых артыстаў – Ф. Ждановіча, Л. Александроўскую, Б. Платонова, Л. Рахленку і пра пастаноўкі беларускіх, рускіх і украінскіх тэатраў.

Сабалеўскі, А.В. Глеб Глебаў : жыцце і творчасць / Глеб Глебаў.- Мінск : Беларуская навука, 2005. - 196 с. 
У кнізе апавядаецца пра жыццевы і творчы шлях выдатнага беларускага камедыйнага акцера Глеба Паўлавіча Глебава. Раскрываецца яго творчая індывідуальнасць, аналізуюцца увасобленныя вобразы.

Сабалеўскі, А. Майстры, падзеі і акалічнасці: нарысы, артыкулы, эсэ / Анатоль Сабалеўскі. - Мінск: Кнігазбор, 2011. - 207 с.


ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ

Бойка, У. Новы нумар – новыя імены / У. Бойка // Літаратура і мастацтва. - 1961. - 25 жніўня. 

Бакиевич, Г. Продиктовано жизнью / Г. Бакиевич // Заря. - 1976. - 8 декабря.  

Бакиевич, Г. Панорама белорусского театра / Г. Бакиевич // Знамя юности. - 1976. - 8 июня.  

Волкаў, Я. Тэатральны летапіс Беларусі / Я. Волкаў і інш. // Літаратура і мастацтва.-1976.-12 лістапада. 

Гаробчанка, Т. Каштоўны ўклад у тэатразнаўства / Т. Гаробчанка // Звязда. - 1976. - 19 мая. 

Кузняцова, К. Тэатральная “Хрэстаматыя” / К. Кузняцова // Чырвоная змена. - 1976. - 20 мая. 

Лифанов, Я. Экскурсия в прекрасное / Я. Лифанов // Знамя юности. - 1976. - 8 июня.

Анатолю Сабалеўскаму - 50 // Полымя. - 1982. - № 5. 

Валаханович, А.И. Соболевский А.В. / А.И. Валаханович // Дзержинщина: прошлое и настоящее / А.И. Валаханович, А.Н.Кулагин. - Мн.,1986. - С. 96.

Бугаеў, Д. Здабыткі крытычнай думкі і яе зігзагі / Д. Бугаеў // Бугаеў, Д. Чалавечнасць / Д. Бугаеў. - Мн, 1987. - С. 196-199. 

Анатоль Сабалеўскі // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік.  -Мн.,1994. - С. 474-475. 

Сабалеўскі Анатоль // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік: у 6-ці т: т.5. - Мн.,1995. - С. 204-207. 

Сабалеўскі А.В. // Беларусь : энцыклапедычны даведнік. - Мн.,1995. - С. 638.

Соболевский А.В. // Кто есть Кто в Республике Беларусь. - Мн.,1999. - С. 243. 

Гаробчанка, Т. Сын сваей зямлі / Т. Гаробчанка // Сцяг Кастрычніка. - 1999. - 8 снежня. 

Орлова, Т. К жизни других непонятная тяга / Т. Орлова // Рэспублика. - 2002. - 31 мая. 

Грыгор’еў, В. У святле рампы / В. Грыгор’еў // Сцяг Кастрычніка. - 2002. - 8 чэрвеня. - С. 2. 

Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч // Памяць. Дзяржынскі раен. - Мн, 2004. - С. 608.

Соболевский Анатолий Викентьевич // Республика Беларусь : энциклопедия: т.7. - Мн., 2008. -

Салееў, В. Пачлівы паклон долгу / Вадзім Салееў // Літаратура і мастацтва. - 2012. - № 23 98 чэрвеня). - С. 21.

Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч // Культура. - 2012. - 14 красавіка. - С. 14.

Гаробчанка, Т. Набыткі вучонага і педагога / Тамара Гаробчанка // Полымя. - 2012. - № 5. - С. 169 - 177.

Вучоны, крытык, педагог // Літаратура і мастацтва. - 2012. - 13 красавіка. - С. 5.

Баравік, Р. Высокі жанр - лёс / Рыгор Баравік // Мастацтва. - 2012. - № 5. - С. 42 - 43.

Фядура, Ж. Творчасць, асветленая рампай / Жанна Фядура // Узвышша. - 2017. - 31 мая. - С. 3.

Савинов, Б. Дзержинщина - его любовь / Борис Савинов // Узвышша. - 2017. - 31 мая. - С. 3.

Анонсы

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00

Август
Рассказ «Два товарища»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00