Творчасць паэта, празаіка і драматурга Уладзіміра Караткевіча заўсёды знаходзіць водгук у сэрцах чытачоў. І сёння, у дзень 90-годдзя з дня яго нараджэння, удзельнікі народнага літаратурнага клуба «Выток» з глыбокай пашанай прысвячаюць свае вершы менавіта яму.
Быў. Ёсць. Будзеш!
Шляхоў ты лёгкіх не шукаў,
Быў там, дзе больш патрэбен людзям,
Багацця ў грошах не збіраў,
З іх толку ў вечнасці не будзе.
Тваім багаццем было слова,
Кнігі – адданыя сябры,
Бацькоў лагоднейшая мова,
Бусліны клёкат на двары.
Радком натхнёны быў заўжды,
Такім “бяззбройным і бясспрэчным”.
Імчаць у далеч дні, гады,
А ты – “Быў. Ёсць.” І будзеш вечна!
член Саюза пісьменнікаў Беларусі
***
Шматгранны талент майстра слова!
Бруяцца думкі адмыслова!
Радок паэта – розны, вольны, –
Расквеціць травы ў полі здольны,
Узняць у неба радасць песні,
Намаляваць світанак весні,
Азёраў роўнядзь люстраную…
Радок паэта ўсё ўшануе:
Дзяцінства вабныя сцяжынкі
І пах матулінай хусцінкі,
Абрус сатканы, бохан хлеба,
Юнацтва сны і ў зорках неба,
Нязнаны шлях ад роднай хаты,
Пакуты, горыч, боль і … страты,
Журбу народа, шчодрасць сэрца
І слёз шчымлівае азерца…
Радок бяззбройны і бясспрэчны
Шануе продкаў рэй адвечны.
Шматгранны талент майстра слова!
У тым – жыцця яго аснова.
член Саюза пісьменнікаў Беларусі
***
Тваёй зямлі напеў спрадвечны
Звініць у голасе крыніц,
Радок бязбройны і бясспрэчны
Кладзецца на бялюткі ліст.
Там боль кахання з жалем страты,
Якую на шляху даў лёс.
Зялёны луг, матулі хата,
Дзе ажывае думак стос
Аб мове, што цераз пакуты
Прайшла, каб адрадзіцца зноў.
І вера, што парваўшы путы,
Не знікне сярод іншых моў.
А будзе ў голас, пры народзе
Крычаць, спрачацца, размаўляць.
Па лузе жораў чынна пройдзе
І будзе над зямлёй крыляць.
Паэта лёс – гады, сустрэчы,
Вясна ў праменчыках мімоз.
Радок бяззбройны і бясспрэчны
У кнігі вершаў перарос.
Я сумую па радзіме
" Я сумую па радзіме,
Па яе лугах і нівах,
Па трыпутніку, што гладзіў
Ногі збітыя мае..."
(У. Караткевіч, " Мокрыя травы")
Неўтаймоўных шляхоў кіламетрамі
Па сучаснасці і ў даўніну
Вецер творчы " Вячэрнія ветразі"*,
Як старонкі жыцця, разгарнуў.
Пад калматай мінуўшчыны шатамі,
Дзе яго Каліноўскі Кастусь,
Што душою з народам, як з братам, і,
Каб жыццём асвяціць Беларусь.
Дум радком да чаго не прытуліцца –
Ёсць раманаў і нарысаў стос!
Бачыў, як дрэмлюць хаты на вуліцах.
Ведаў, дзе прызямліўся Хрыстос...
Сумаваў па трыпутніку роднаму,
Ногі збітыя лекаваў ім,
І па бульбе, і кропу гароднаму
І пяшчоціўся ў мокрым краі.
На зямлі, што пад белымі крыламі,
Важкі, годны акрэслены след
За вякамі не згубіцца стылымі!
Быў. Ёсць. Будзе між іншых планет!
* "Вячэрнія Ветразі"(1960), "Быў. Ёсць. Буду"(1986) – зборнікі вершаў Уладзіміра Караткевіча
***
Бук-трэйлер да кнігі У.Караткевіча
“Дзікае паляванне караля Стаха”
Прайшлі часы ліхіх пагонь.
Няма ўжо рыцараў, магнатаў,
А Караткевіч кліча зноў
Нас у мінулае заўзята.
Дзе сярод спрэчак і інтрыг,
Балотнай нечысці і зданяў
Кахання маячок узнік
Ад выпадковага спаткання.
Дзе радавіты мецэнат
Лісліва ў вочы пазірае.
Ды дэманічны той пагляд
Са свету сваякоў зжывае.
Імчацца коні ў небыццё,
Звіняць Балотныя Яліны,
Як знак ахвяры за жыццё,
Што нам прыносяць успаміны.
Але каханне верх бярэ,
Перамагаючы праклёны.
Яно гарыць, яно жыве,
Насуперак ліхой пагоні!
***
Да цябе – як да Бога: заўсёды на ты,
Бо няможна інакш, калі верыш так шчыра.
Непасрэднасць дзіцяці не сцерлі гады,
І з бусламі душа паляцела ў вырай.
Да цябе – як да брата: з любоўю сястры,
Бо падтрымку тваю адчувала штодня я.
І яе адчуваю да гэтай пары,
Праз яе белы свет для сябе адкрываю.
Да цябе – як да Бога: со страхам граху,
Бо на многія крыўды памог ты забыцца.
Я табе абяцаю: на цяжкім шляху
Мне з напрамку твайго аніколі не збіцца!