Леанід Левановіч

Левановіч Леанід (таксама Лявонаў Леанід), нарадзіўся 14.09.1938 г. у вёсцы Клеявічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілеўскае культасветвучылішчы (1956). Працаваў ва ўстановах культуры Дзяржынскага і Касцюковіцкага раёнаў (1956-1958). 
У 1957 г. паступіў на завочнае аддзяленне факультета журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў на Балтыйскім флоце (1958-1961). Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянар і скончыў універсітэт у 1963 г. Працаваў у рэспубліканскіх газетах «Знамя юности», 
«Сельская газета», «Літаратура і мастацтва» (1963-1971). У 1971-1974 гг. - рэдактар аддзела мастацтва і крытыкі часопіса «Неман». З 1974 г. -адказны сакратар, з 1975 г. - рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». У 1980-1982 гг. - галоўны рэдактар літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. З 1984 г. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1975 г. Выступае ў друку з 1963 г. Аўтар кніг нарысаў «Гаспадар зямлі» (1971), «Зялёны трохкутнік» (1973), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мадонна з кветкаю» (1976), «Якар надзеі» (1979), «Валанцёр свабоды» (1983), раманаў «Шчыглы» (1986), «Паводка сярод зімы» (1989), зборніка публіцыстыкі «Хлеб і мужнасць» (1987).Напісаў сцэнарый дакументальнага фільма «Дом майстроў» (пастаўлены ў 1973); аднаактовую п'есу «Ці любіце вы грэчку?» (1972), драму «Пасля разводу» (1980, пастаўлена на радыё ў 1981).

 

“Такім я быў у маладосці. Улюбёнец публікі, інструктар Дзяржынскага раённага Дома культуры 23 ліпеня 1957 г.”
“Працоўны шлях пачаў у Дзяржынску – гістарычным Койданаве, дзе у 1272 г. унук Міндоўга разбіў татарскае войска хана Балаклая.” Л. Левановіч. Аўтабіяграфія.





Вокладкі кніг Л. Левановіча.


За кнігу “Ларыса, альбо Прыгоды аўтамабіліста” атрымаў Літаратурную прэмію імя Івана Мележа (1999).

За раман “Бесядзь цячэ ў акіян” атрымаў прэмію Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2005).

Творы Л. Левановіча

Левановіч, Л. Якар надзеі : аповесці і апавяданні / Л. Левановіч.-Мінск,1979.

Левановіч, Л. Валанцёр свабоды : аповесць і апавяданні / Л. Левановіч.-Мінск,1983.

Левановіч, Л. Шчыглы : раман  / Л. Левановіч.-Мінск,1986.

Левановіч, Л. Паводка сярод зімы : раман, апавяданні / Л. Левановіч.-Мінск,1989.

Літаратура аб жыцці і творчасці

Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / склад. А. Гардзіцкі. Мн., 1994.

Рагуля А. Свягло знутры // Роднае слова. 1998. № 9.

Бугаёў Дз. Дасягнутае і страчанае // Полымя. 1999. № 1.

Саламевіч І. Левановіч // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.