Анатоль Валахановіч

А. I. Валахановіч нарадзіўся 17 красавіка 1939 года ў горадзе Мінску ў сям'і служачага. Бацька Іосіф Іванавіч (1901—1987) да выхаду на пенсію працаваў машыністам Мінскага паравознага дэпо, маці Ванда Фларыянаўна (1913—1994) была хатняй гаспадыняй. 

А. I. Валахановіч скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1961). Член Саюза журналістаў Беларусі (1975). У 1961—1962 гг. настаўнік гісторыі Бараўской СШ, з мая 1962 г. адначасова дырэктар Паланевіцкай ПСШ Дзяржынскага раёна Мінскай вобл. У 1962—1964 гг. служыў у Савецкай Арміі (Группа Савецкіх Войск у Германіі). 3 1964 г. дырэктар Ракашыцкай 8-гадовай школы Дзяржынскага раёна, са жніўня 1966 г. дырэктар Зенькавіцкай СШ Уздзенскага раёна Мінскай вобл. Пісаць і друкавацца пачаў яшчэ ў студэнцкія гады ў 1959 г.

3 верасня 1968 г. - рэдактар у БелСЭ, з лютага 1975 г. загадчык рэдакцыі літаратуры па гісторыі і праве выдавецтва "Навука і тэхніка" АН БССР, з мая 1996 г. па 2002 г. старшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы.

Даследаваў праблемы гісторыі, літаратуры, культуры і краязнаўства Беларусі, распрацоўваў пытанні палітычных рэпрэсій 20 — пачатку 50-х гадоў XX ст., займаўся гісторыяй хрысціянства на Беларусі. Аўтар навуковых і навукова-папулярных кніг: "Дзяржынск: Гісторыка-эканамічны нарыс" (1977), "Дзержинск: Историко-экономический очерк" (1982), буклета "Первая в Белоруссии: К 50-летию организации Койдановской МТС. 1930—1980"  (1980), "Дзержинщина: Прошлое и на­стоящее" (у сааўт. з А. М. Кулагіным, 1986), "Кличевщина: Историко-экономический очерк" (у сааўт. з І.І. Саўчанкам, 1989), "Партызанскі генерал з Амерыкі (пра начдыва I. Я. Траццяка)” (1995), "Феликс Эдмундович Дзержинский: Краткий очерк жизни и деятельности" (1997), "Споведзь у надзеі застацца жывым: Аўтабіяграфія Браніслава Тарашкевіча" (у сааўт. з У. М. Міхнюком, 1999) , "Графы фон Гутэн Чапскія на Беларусі" (2003), адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў кнігі "Кто есть кто в Республике Беларусь"(1999), адзін з аўтараў кнігі "Белоруский государственный университет информатики и радиоэлектроники: История в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук: 40 лет (1964—2004)", Мн. (2004), артыкулаў пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Аркадзя Куляшова, паэта і святара Андрэя Зязюлю (А. А. Астрамовіча) і інш.

Аўтар звыш 350 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў у энцыклапедычных выданнях, навуковых зборніках, матэрыялах навуковых канферэнцый, часопісах, газетах, кнігах "Памяць" Дзяржынскага, Клічаўскага, Чашніцкага, Бабруйскага, Баранавіцкага, Кобрынскага і іншых раёнаў Беларусі. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі населеных пунктаў Беларусі. Апублікаваў нарысы пра Станіслава Шушкевіча, Міколу Ермаловіча, Мікалая Улашчыка, Каруся Каганца, Уладзіміра Крыловіча, Браніслава Тарашкевіча, М. I. Пушчына, Максіма Горкага, Уладзіміра Маякоўскага, М. М. Літвінава, Гая Гая, Данілу Набароўскага і інш. Піша аповесці, апавяданні, эсэ, дакументальныя нарысы, казкі.

Узнагароджаны знакам "Отличник печати", медалямі,  ганаровымі граматамі.

Анатоль Валахановіч памер 23 лістапада 2016 г. Пахаваны у в. Паўлаўшчына. (Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы)


А. І. Валахановіч – гісторык, краязнаўца, член Саюза журналістаў, ганаровы член Міжнароднай акадэміі навук  Еўраазіі.


Анатоль Валахановіч на радзіме Адольфа Янушкевіча, в. Дзягільна

Гісторык А. Валахановіч, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны З. Кашкіна, настаяцель Свята-Пакроўскай царквы г.Дзяржынска протаіерэй Мікалай (Леднік) на свяце горада. 1996 г.


А. Валахановіч у дзень свайго 65-годдзя ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. 2004 г.


А. Валахановіч (у цэнтры) у майстэрні  мастака В. Мініча. 2006 г.

Крэсны ход ад месца пахавання Святой Блажэннай Валянціны Мінскай да хаты, дзе яна жыла. На фотаздымку злева направа: айцец Аляксандр, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в. Станькава, гісторык і краязнаўца А. Валахановіч, рэферэнт Мітрапаліта Філарэта Мінскай епархіі Г. Шэйкін, унучаты пляменнік Святой Бляжэннай М.Валадковіч. 2006 г.


Анатоль Валахановіч  выступае на  прэзентацыі кнігі “Алесь Салавей”  у Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. 2010 г.

Аўтарская прэзентацыя кнігі “С верой в душе”. Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка, 2012 г.


Анатоль Іосіфавіч Валахановіч – галоўны летапісец Дзяржыншчыны. Прымае ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах бібліятэк раёна краязнаўчага накірунку. Дзякуючы яго намаганням, фонды бібліятэкі рэгулярна папаўняюцца рэдкімі архіўнымі дакументамі і новымі выданнямі пісьменніка-земляка.

Анатоль Валахановіч у Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы на Першых  Койданаўскіх чытаннях, снежань 2012 года.


Анатоль Валахановіч, Уладзімір Кісялёў, Лідзія Арабей.

Анатоль Валахановіч. Мастак А. Крывенка


Анатоль Валахановіч у Курапатах


А. Валахановіч (у цэнтры) на закладцы першай цагліны на рэстаўрацыі Свята-Мікалаеўскай царквы ў в. Станькава.

Творы А.І. Валахановіча

Кнігі

Валахановіч, А.І. Валмянскі Сельскі Савет : гістарычны нарыс / А.І. Валахановіч, А.В. Рудовіч.-Дзяржынск,2003.-24 с.

Гістарычны нарыс распавядае пра Валмянскі сельскі Савет. Асвятляецца гісторыя Валмянскага краю са старажытных часоў да нашых дзён. Чытач пазнаёміцца з прыродай, археалогіяй, гісторыяй Валмянскай зямлі, даведаецца пра канфесіі ў краі, побыт сялян сярэднявечча, іх жытлы, прылады працы, сялянскую гаспадарку. Падаецца тапаніміка назваў вёсак, засценкаў, фальваркаў і многае іншае. Прыводзяцца паданні і легенды Валмянскага  краю

Валахановіч, А.І. Графы фон Гутэн Чапскія на Беларусі / А.І. Валахановіч.-Мінск,2003.-106 с.

Валаханович, А.И. Дзержинск : ист.-экон. очерк / А.И. Валаханович.-Минск,1982.-80 с.

Валаханович, А.И. Дзержинщина: прошлое и настоящее / А.И. Валаханович, А.Н. Кулагин.-Минск,1986.-199 с.

В книге рассказывается о развитии и важнейших событиях истории края, о людях, активно участвовавших в борьбе с иноземными захватчиками, о трудовых свершениях.

Валахановіч, А.І. Партызанскі генерал з Амерыкі (пра начдзіва І.Я. Траццяка) / А.І. Валахановіч.-Мінск,1995.-64с.

Расказваецца пра героя грамадзянскай вайны, начальника Першай горнаалтайскай партызанскай дывізіі Івана Якаўлевіча Траццяка (1884—1939), ураджэнца в. Ракашычы Койданаўскай воласці Мінскага павета, яго барацьбу ў Горным Алтаі супраць армій Калчака, пра яго трагічны лес (I. Я- Траццяк быў арыштавдны 16 лютага 1937 г. і абвінавачаны як германскі, амерыканскі, японскі і карэйскі шпіён).

Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна / рэдактар-укладальнік А.І. Валахановіч.-Мінск,2004.-704 с.

Кніга асвятляе багатую гісторыю Дзяржыншчыны ад старажытных часоў да нашых дзён. У хроніцы выкарыстаны дакументы і матэрыялы з архіўных, музейных і друкаваных крыніц, у яе ўключаны абагульняючыя гістарычныя нарысы, артыкулы, успаміны і іншыя матэ­рыялы пра найбольш цікавыя падзеі ў жыцці раёна, яго знакамітых людзей, якія праславілі гэты край сваёй баявой, працоўнай і творчай дзейнасцю.

Значная частка хронікі прысвечана перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Прыводзяцца спісы партызан, падпольшчыкаў, воінаў Чырвонай арміі, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, мірных жыхароў — ахвяр фашысцкага тэрору. Прыводзяцца таксама звесткі пра жыхароў раёна, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій і пазней былі рэабілітаваныя. Асобны раздзел кнігі прысвечаны апісанню багатай матэрыяльнай і культурнай спадчыны Дзяржыншчыны, гісторыі яе населеных пунктаў.

Валахановіч, А.І. Путчынскі сельскі Савет : гістарычны нарыс / А.І. Валахановіч.-Дзяржынск,2005.-72с.

Гістарычны нарыс распавядае пра Путчынскі сельскі Савет. Асвятляецца гісторыя Путчынскага краю са старажытных часоў да нашых дзён. Чытач пазнаёміцца з прыродай, археалогіяй, гісторыяй Путчынскай зямлі, даведаецца пра канфесіі ў краі, побыт сялян сярэднявечча, іх жытлы, прылады працы, сялянскую гаспадарку. Падаецца тапаніміка назваў вёсак, засценкаў, фальваркаў і многае іншае.Прыводзяцца паданні і легенды Путчынскага краю.

Валаханович, А.И. Феликс Эдмундович Дзержинский : краткий очерк жизни и деятельности / А.И. Валаханович.-Минск,1997.-152 с.

Артыкулы

Валаханович, А. "Свидание" с Восточной Пруссией / Анатолий Валаханович // Узвышша. - 2014. - 8 мая. - С. 5.

Валаханович, А. "Я была связной спецгруппы "Родные"..." / Анатолий Валаханович // Узвышша. - 2014. - 19 красавіка. - С. 7.

Валахановіч, А. Жыцце, прысвечанае беларускаму тэатру / Анатоль Валахановіч // Узвышша.-2012.-26 мая.-С. 6.

Валахановіч, А. Знатны граф, энергічны кіраўнік, прагрэсіўны дзеяч… / Анатоль Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-2010.-3 лістапада.-С. 5.

Валахановіч, А. Вядомыя паны – суседзі сваякоў Дыбоўскіх на Койданаўшчыне / Анатоль Валахановіч // Краязнаўчая газета.-2009.-№6.-С. 6.

Валаханович, А. Мальчишка не вернулся из разведки / Анатолий Валаханович // Сцяг Кастрычніка.-2009.-17 кастрычніка, 24 кастрычніка, 28 кастрычніка. (Неизвестные страницы о жизни и смерти Марата Казея).

Валахановіч, А. Браты Дыбоўскія / Анатоль Валахановіч, Лявон Целеш // Беларускі гістарычны часопіс.-2008.-№7.-С. 73-74.

Валахановіч, А. Вялікдзень на Койданаўшчыне / Анатоль Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-2008.-27 красавіка.-С. 3.

Валаханович, А. Государственный деятель, коллекционер, нумизмат, библиофил / А. Валаханович // Сцяг Кастрычніка.- 

2008.-С. 3. (Статья об Эмерике Чапском).

Валаханович, А. Два эссе / А. Валаханович // Неман.-2007.-№3.-С. 115-118.

Валаханович, А.И. Дзержинское антифашистское подполье / А.И. Валаханович // Мінская область : энциклопедия:т.2.-Мн.,2007.-С. 30.

Валаханович, А.И. Дзержинский бой 1942 / А.И. Валаханович // Республика Беларусь : энциклопедия:т.3.-Мн.,2006.-С. 359.

Валаханович, А.И. Дзержинское антифашистское подполье / А.И. Валаханович // Республика Беларусь : энциклопедия:т.3.-Мн.,2006.-С. 361-362.

Валахановіч, А.І. Першы нелегальны настаўніцкі з’езд / Анатоль Валахановіч // Беларускі гістарычны часопіс.-2006.-№7.-С. 33-37.

Валахановіч, А. Гаспадыня маёнтка Станькава / Анатоль Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-2005.-30 ліпеня.-С. 7.

Валахановіч, А. Гарадскі галава Мінска / Анатоль Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-2005.-3 верасня.-С. 6.

Валахановіч, А. Дарагія землякі… / А. Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-2005.-23 сакавіка.-С. 2.

Валахановіч, А. З роду Ермаловічаў / А. Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-2005.-23 сакавіка.-С. 3.

Валахановіч, А. За што іх спалілі / А. Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-2005.-7 верасня.

Валахановіч, А. Партызанская аперацыя “Дзяржынская турма” / Анатоль Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-2005.-4 мая.-С. 2.

Валахановіч, А. На завяршальным этапе вайны / А. Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-2004.-10 ліпеня.

Валахановіч, А. Рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта – наш зямляк / Анатоль Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-2004.-28 студзеня.

Валахановіч, А. Незабыўныя дні / Анатоль Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-2002.-12 ,19 чэрвеня.

Валаханович, А. Афонская икона в Дзержинске / А. Валаханович, протоиерей Н. Ледник // Сцяг Кастрычніка.-2001.-10 кастрычніка.

Валаханович, А.И. На встречу с врагом / А. Валаханович // Сцяг Кастрычніка.-2001.-18 красавіка.

Валахановіч, А. Якімі ж павінны быць гербы Дзяржынска, Фаніпаля, Негарэлага? / Анатоль Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-2000.-11 кастрычніка.

Валахановіч, А.І. Гартаючы жыццевыя старонкі / А. Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-1999.-17 красавіка.-С. 2.

Валахановіч, А. Генацыд яўрэяў нямецка-фашысцкімі карнікамі ў Дзяржынскім раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны / А. Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-1995.-29 сакавіка, 12 красавіка, 24 мая, 14 чэрвеня, 28 чэрвеня, 5 ліпеня.

Валахановіч, А. Як сведчаць дакументы / А. Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-1994.-21 верасня.-С. 2.

Валахановіч, А. Сведка таго часу расказвае / А. Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-1994.-14 верасня.-С. 2.

Валахановіч, А.І. У пачатку стагоддзя / А. Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-1994.-27 жніўня.

З гісторыі роднага краю.

Валахановіч, А. Крутагор’е, Койданава, Дзяржынск / А. Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-1993.-17 сакавіка.

Валахановіч, А. Станькава / А. Валахановіч // Мінская праўда.-1990.-7 жніўня.

Валахановіч, А.І. Ля разбуранай царквы / А.І. Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-1994.-28 верасня.

Валахановіч, В.А. Гісторыя сведчыць / А. Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-1982.-№ 68,71.

Валахановіч, А. Вораг не прайшоў / А. Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-1979.-7 ліпеня.

Валахановіч, А. Жывыя старонкі гісторыі / А. Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-1976.-№9-22.

Валахановіч, А. Ці была Койданаўская бітва? / А. Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-1975.-16 снежня.

Валахановіч, А. За ўладу Саветаў / А. Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-1975.-4,5 снежня.

Валахановіч, А. Не скарыліся ворагу / А. Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-1975.-10,12,22,24,26 красавіка.

Валахановіч, А. З гісторыі камсамола Дзяржыншчыны / А. Валахановіч // Сцяг Кастрычніка.-1970.-5,8,15,19 верасня.


ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ

Валахановіч Анатоль Іосіфавіч // Валахановіч, А.І. Графы фон Гутэн Чапскія на Беларусі / А.І. Валахановіч.-Мінск,2003.

Жолуд, С. Пра Станькава і не толькі / С. Жолуд // Мінская праўда.-2003.-8 красавіка.-С. 4.

Уранаў, В. Гісторыю ў асобах піша наш зямляк / В. Уранаў // Сцяг Кастрычніка.-2003.-19 лютага.

На жыццевых скрыжаваннях // Сцяг Кастрычніка.-2004.-17 красавіка, 12 мая.

Жумар, С. Валахановіч Анатоль Іосіфавіч : кароткі біяграфічны нарыс / С. Жумар // Сцяг Кастрычніка.-2004.-8 верасня.-С. 2.

Жумар, С. Валахановіч Анатоль Іосіфавіч / С. Жумар // Наша слова-2004.-№17.-С. 9.

Уранаў, В. Віншуем з узнагародай, Анатоль Іосіфавіч / Віктар Уранаў // Сцяг Кастрычніка.-2007.-28 лістапада.-С. 3.

Савинов, Б. С юбилеем, Анатолий Иосифович! / Борис Савинов // Сцяг Кастрычніка.-2009.-22 красавіка.-С. 5.

Целеш, Л. Ад дырэктарства да краязнаўства / Лявон Целеш // Краязнаўчая газета.-2009.-22 красавіка.

Целеш, Л. Па сцяжынках роднай зямлі / Лявон Целеш // Сцяг Кастрычніка.-2009.-№16.-С. 3.

Кісялёў, У. З пашпартам асветніка / У. Кісялёў // Рэспубліка.-2010.-3 чэрвеня.-С. 10.

Ліпскі, У. Аўтар кніг і … музеяў / У. Ліпскі // Краязнаўчая газета.-2010.-№19.-С. 3.

Шалахоўскі, А. Да юбілею Анатоля Валахановіча / Аляксей Шалахоўскі // Наша слова. - 2014. - № 19. - С. 2.

Уранаў, В. "Прафесар" краязнаўства / Віктар Уранаў // Узвышша. - 2014. - 19 красавіка. - С. 6.

Савинов, Б. Исследователь с большой буквы / Борис Савинов // Узвышша. - 2014. - 19 красавіка. - С. 6.

Нашы віншаванні // Краязнаўчая газета. - 2014. - № 15. - С. 2.

Жыбурт, В. Руплівец на ніве гісторыі / В. Жыбурт // Узвышша. - 2014. - 17 мая. - С. 5.

Рыцар гістарычнай праўды // Краязнаўчая газета. - 2016. - № 45. - С.3.

Анатолий Иосифович Валаханович // Узвышша. - 2016. - 26 лістапада. - С.6.

Дуденкова, А. Летописец Дзержинщины / Александра Дуденкова // Узвышша. - 2018. - 4 мая. - С. 6.

Галоўны летапісец Дзяржыншчыны // Узвышша. - 2018. - 20красавіка. - С. 10.

Грыгор'еў, В. Ён быў з гісторыяй на "ты" / Віктар Грыгор'еў // Узвышша. - 2019. - 17 мая. - С. 10.