Родился в 1938 г. в д.Яремичи Кореличского района.
Биография
Родился Василий Павлович в 1938 году, в деревне Еремичи Кореличского района, Гродненской области. Его отец, Павел Иванович Груша, прошел всю Великую Отечественную войну, в мае победного сорок пятого года он был ранен, остался инвалидом. Но он не сдался, не пал духом, а поднимал семью. Трудные были послевоенные годы, бывало, недоедали, но ничего, справились. А все потому, что жили с Богом, с благодарностью за то, что живут, могут трудиться и учиться.
После войны семья переехала в деревню Крынки. Деревня была большой, 100 домов. В ней находилось правление колхоза имени Суворова, была школа. 1 сентября 1945 года Василий пошел в первый класс. Так как школа была семилеткой, дальше пришлось учиться в Кореличах. Каждый день проходил Василий 7 километров до школы и 7 километров обратно. В 1955 году поступил в Витебский зооветеринарный институт.
Строительство птицефабрики было начато в 1977 году и завершено в максимально короткий срок — уже в 1979-м было получено 1172 тонны мяса. Это стало возможным благодаря организаторскому таланту и неуемной энергии ее бессменного директора Василия Павловича Груши. Датой создания птицефабрики считается 21 января 1979 года, когда была посажена первая партия птицы.
Пролетели годы, а Василий Павлович остался таким же энергичным, деловым, он горой стоит за свой коллектив. За высокий профессионализм и выдающиеся трудовые заслуги В.П. Груша награжден Орденом Отечества 3 степени, ему присвоено звание "Заслуженный работник сельского хозяйства Республики Беларусь".
"Мы смогли так отладить механизм производства, что он работает, как часы, — рассказывает В.П. Груша, — нами поэтапно сокращены сроки откорма бройлеров с 63-х до 44-45 дней. Максимальный суточный привес — до 43 граммов, а случалось — и до 45 граммов. Предприятие работает с при-былью. Так что есть возможность обновлять изношенное оборудование, развивать производство и социальную сферу".
ОАО «Агрокомбинат «Дзержинский» чествовал ветеранов производства. В этом выразилась дань уважения к людям, которые стояли у истоков создания предприятия, и своим неустанным трудом способствовали тому, что небольшая птицефабрика стала современным агрохолдингом.
По инициативе генерального директора предприятия Иосифа Николаевича Полочанина проведена серьезная подготовительная работа к торжеству, в ходе которой в том числе были утверждены и специальные награды предприятия — нагрудные знаки «Почетный ветеран труда» и «Ветеран труда».
Такие награды получили 60 заслуженных работников предприятия.
Для ветеранов эта торжественная встреча с оценкой их вклада в развитие Агрокомбината стала радостным событием, вернула в пору молодости, во времена лучших дней жизни, проведенных в своем коллективе.
Звычайна, калі хочам асабліва падкрэсліць чыесьці выдатныя здольнасці, часцей за ўсё вымаўляем: ён нарадзіўся мастаком або паэтам. Наш выпадак, больш празаічны, бо, скажыце, калі хто гаворыць, што нарадзіўся дырэктарам? I тым не менш, такога чалавека ведаю. Неаднойчы прыходзілася чуць пра яго здатныя якасці кіраўніка і нават сваё маленькае дачыненне мець да таго, калі яго кандыдатуру прадстаўлялі да атрымання звання «Заслужаны калгаснік».
I вось апошняя сустрэча звяла з В. П. Грушам, каб пагаварыць пра надзённыя справы, якімі жыве бройлерная птушкафабрыка. Тое, што давялося пачуць, не ўмяшчаецца ў рамкі сённяшняга дня, настолькі каларытная фігура Васіля Паўлавіча, які ўжо тры дзесяцігоддзі займае пасаду дырэктара.
— Васіль Паўлавіч, што яна такая за жывёліна, курыца,—чамусьці, менавіта, такое пытанне хацелася задаць яму спярша.
I як чалавек з уласцівым пачуццём гумару ён не прамінуў выказаць на гэты конт традыцыйны жарт. Потым субяседнік перайшоў на сур'ёзны лад:
— У дзяржавы збожжа лічыцца стратэгічным прадуктам. А я, як спецыяліст (пачынаў займацца птушкай, калі ў рэспубліцы толькі нараджалася ідэя стварэння галіны) таму, паверце майму вопыту, з упэўненасцю магу заяўляць, што і развіццё птушкагадоўлі для нашай дзяржавы не менш важная справа. Усе краіны, якія бязбедна зараз жывуць, пачыналі з удасканалення гэтай галіны. Якая жывёліна ёсць лепшая, каб за 21 дзень можна было атрымаць кураня, а за 50 дзён мець мяса? Прычым пры затратах у тры, а то і чатыры разы меншых, чым на атрыманне кілаграма паважанай свініны. Таму я з вялікай павагай стаўлюся да птушкі і ні разу не пашкадаваў аб тым, што звязаў свой лёс з гэтай галіной.
А пачыналася ўсё ў 1961 годзе, калі ў выпускніка Віцебскага ветэрынарнага інстытута прыкмецілі дзелавыя якасці маладога спецыяліста і некалькімі гадамі пазней даручылі яму адказную пасаду—дырэктара міжкалгаснай птушкафабрыкі—на базе былой МТС была створана новая вытворчасць. Цяпер нават і цяжка прыпомніць пра тое пагалоўе, якое было, а тым больш параўнаць з сённяшнім — 4,5 мільярды курэй у год вырошчваюць цяпер на фабрыцы. Але тады не балела ў дырэктара галава за кармы. Паколькі гаспадаркі былі абавязаны дастаўляць туды бульбу, буракі і іншае.
А потым было поле, вялікае, шырокае. Начальства сказала: «Будзе тут фабрыка па вырошчванню курэй». У рамках гісторыі жыццё аднаго чалавека — імгненне, не болей.
— Вунь там, прыгледзься, —запрашаў пацікавіцца дырэктар з акна свайго рабочага кабінета, з запалам расказваючы пра сваё дзецішча,— павінна быць бачна труба. Вельмі хачу, каб у нас была свая кацельня, гэта значыць будзе свая пара і новыя перспектывы ў вытворчасці.
Уласна сярод будынкаў, памяшканняў, аб'ектаў тую трубу я так і не прыкмеціла. У той момат падумалася пра іншае: якім змястоўным можа быць адведзенае імгненне, калі яно аддадзена чалавеку-стваральніку.
Са студзеня 1977 года, з моманту адкрыцця бройлернай птушкафабрыкі Васіль Паўлавіч Груша ўзначальвае яе. I тое поле нават і пазней яму неаднойчы даводзілася мераць крокамі. Пасля таго, як было добра адладжана вырошчванне бройлераў, разумеў дырэктар, што пакупніка проста курынай тушкай не здзівіш. А тут пайшла гаворка, што для птушкапрама павінна прыбыць галандскае абсталяванне па раздзелцы птушкі. І пайшоў тады кіраўнік па тэрыторыі фабрыкі прыкідваць, дзе б яго размясціць. I таму, калі абсталяванне прыбыло, вялікія начальнікі накіравалі яго на Дзяржынскую птушкафабрыку, бо тут усё было гатова да прыёму. На нашай птушкафабрыцы ўжо пяць гадоў у асартыменце самыя разнастайныя курыныя дэлікатэсы. А ўсё таму, што ўмее дырэктар глядзець на жыццё некалькімі парадкамі наперад.
Помніцца, з год таму гараваў Васіль Паўлавіч аб адным з самых балючых для птушкаводаў пытанняў аб кармах. 3 боку дзяржавы падтрымкі амаль ніякай. А іншы раз, вось як і зараз са збытам, адны падножкі. Выкручвайся, выжывай сам, як можаш. I на гэты раз стаў дырэктар бядаваць пра кармы. Аднак захацелася яму запярэчыць:
— Не прыбядняйцеся, Васіль Паўлавіч. I Вы, і Вашы спецыялісты працуюць і тут на ўзроўні. 29 грамаў — сутачныя прывагі птушкі, высокая захаванасць—лепшыя з лепшых паказчыкаў у галіне па рэспубліцы. Значыць, корміце няблага?
— Ды ўжо, ніхто склаўшы рукі не сядзіць. Гэта праўда. У многім нас Украіна выручыла. Зараз з Венгрыяй ёсць цікавая сувязь, але прачулі: па венгерскай тэхналогіі неабходны корм выпускаюць украінцы. Магчыма, гэта лепшы варыянт. А ўвогуле, паверце, у птушкагадоўлі усё надзвычай сур'ёзна. I будзе вельмі шкада, калі мы страцім рэальную магчымасць мець ў добрым дастатку дэлікатэсную прадукцыю. Ці заменяць яе хвалёныя замежныя кумпячкі? Думаю, разбярэцца пакупнік. А вось на ўзроўні, дзяржавы, мяркую, вельмі несумленна кідаць на волю лёсу сваіх вытворцаў. Паспрабуйце завезці што-небудзь у тую ж Амерыку—нельга, а вось адтуль, калі ласка. Нават на мяжы частку грошай за тавар аддадуць, калі прадставіш чэк, што на-быў яго ў дзяржаўным магазіне.
Яшчэ зусім нядаўна не ведалі на птушкафабрыцы, як тую курыцу падзяліць сярод жадаючых набыць. Цяпер жа скапіўся прадукцыі прыкметны запас. Такія крайнасці. Канстатуючы пра іх, адначасова тут шукаюць выйсце. Шмат «Залатых пеўнікаў», птушыных крам адкрыта. У перспектыве адкрыццё яшчэ чатырох гандлёвых кропак. За 10 месяцаў бягучага года ад гандлю фабрыка атрымала 2 мільярды рублёў прыбытку. I ў планах дырэктара ў бліжэйшы час адкрыць на фабрыцы гандлёвы аддзел. Есць меркаванне мець спецыяліста на ўзроўні намесніка дырэктара па гандлю.
— Васіль Паўлавіч, Вы ўсё больш пра справы. Давайце аставім іх і пагаворым пра Вас, як пра дырэктара, чалавека. 3 вышыні пражытых гадоў, якім на Ваш погляд павінен быць кіраўнік?
— Не гаварыць пра работу, напэўна, не змагу. Бо ўсё, што ў жыцці ёсць, звязана з ёй. Тут жа, на фабрыцы, працуе эканамістам жонка Ала Купрыянаўна. I ўсе мае будні, выхадныя, святы, праходзяць тут. Магчыма, камусьці я здаюся не мёдам, і нават не цукрам. Але ўсё раблю для таго, каб нашы людзі чай пілі заўсёды салодкі.
I далей працягваў:
— Усюды патрэбны патрабавальнасць і дысцыпліна. Гора таму калектыву, дзе іх няма. Абыякавасці ў рабоце не дарую нікому, але па-чалавечы нікога не абразіў. Існуе на фабрыцы вялікае зло — крадзяжы. На якія толькі хітрыкі не ідуць злодзеі, гаварыў і гавару, што з імі, і з тымі, хто любіць прыкласціся да чаркі, размова кароткая. А той, хто працуе сумленна, зразумела, без увагі не застанецца.
Дарэчы, гэтым можа пахваліцца сёння далёка не кожны калектыў: на птушкафабрыцы сярэдняя месячная зарплата складае 1.200 тысяч рублёў. I яшчэ небыло ні аднаго разу, каб і аванс, і зарплату людзі не атрымалі своечасова, не гаворачы яшчэ пра масу розных даброт.
— А самае галоўнае, думаю, што павінна быць у характары, душы, на сэрцы кіраўніка—нераўнадушнасць да ўсяго, што адбываецца побач,—заключыў Васіль Паўлавіч.
Алена Матусевіч
Фота І. Шабалінскага
В истории каждого населенного пункта есть люди, которые помогают ему из обыкновенной деревушки превратиться в прекрасный город, стать культурным и промышленным центром, со своими достопримечательностями и традициями.
Сегодня трудно представить, что еще полвека назад на месте Фаниполя был лишь небольшой поселок, окруженный яблоневым садом. Таким, как сейчас, он стал благодаря неустанному труду и любви к своему делу многих наших современников. В их числе - первый директор Дзержинской брой-лерной птицефабрики Василий Павлович Груша.
Если бы в далеком 1961 году уроженцу Кореличского района Гродненской области сказали, что профессия принесет ему не только личный успех, но и всесоюзную славу, он, наверное, едва ли бы в это поверил. Ведь птицеводство, куда после окончания Витебского ветеринарного института пришел Василий Павлович, было относительно новой отраслью сельского хозяйства. И только неустанный труд сотен людей мог поднять ее на высокий уровень. Но эти трудности не испугали молодого специалиста. Вместе с коллегами из Мирской межколхозной птицефермы (впоследствии - птицефабрики «Крас-ноармейской») он изучал зарубежный опыт, помогал развивать технологическую базу предприятия. Одними из первых в стране они установили клеточное оборудование для содержания кур.
В 1964 году Василий Груша становится директором птицефермы и представляет результаты ее деятельности на Выставке достижений народного хозяйства СССР. За время его руководства предприятие не раз становилось участником ВДНХ, занимало заслуженное место на Доске почета.
Новый дом
Дзержинская бройлерная птицефабрика многие годы была лидером отрасли по привесам и экономическим показателям, являлась неоднократной победительницей всесоюзных социалистических соревнований, постоянной участницей Выставки достижений народного хозяйства. Среди 400 птицефабрик Советского Союза фанипольское предприятие всегда занимало высокие третье-пятое места.
В 1977 году молодому, но опытному руководителю доверили другое производство - Василий Павлович был назначен директором строящейся Дзержинской бройлерной птицефабрики.
- На протяжении шести месяцев я был оторван от семьи, - делится воспоминаниями Василий Груша. - Ночевал у знакомых, на выходные приезжал домой. Ведь тогда перед всеми стояла одна задача - создать хорошую основу для развития, а значит, нужно было постоянно следить за ходом строительства, подбирать квалифицированные кадры, заниматься освоением производства.
Первую очередь новой птицефабрики сдали в 1979 году, и сразу производительность составила 1117 тонн мяса птицы. В 1980-м в строй вошла вторая очередь, а с ней предприятие «выросло» до 3950 тонн. Еще через год оно вышло на проектную мощность - три миллиона бройлеров в год, или 5200 тонн мяса птицы.
Первые успехи птицефабрики стали отправной точкой для новых достижений. Постепенно небольшое предприятие выросло в крупный промышленный центр с птицеводческими помещениями, цехом убоя и переработки птицы, с гаражом и столовой, цехами полуфабрикатов и деревообработки. Вскоре приступили к выпуску мяса, колбас, копченостей, фабрика становилась все более оснащенной в техническом плане.
- Прокормить птицу в советские времена, да и позже, было нелегко, - рассказывает Василий Павлович. - Урожайность зерна в те годы не была такой высокой, как сейчас, поэтому приходилось закупать основу для комбикорма в других республиках или за рубежом, а затем передавать ее на специализированные предприятия. Чтобы ускорить процесс, было решено построить собственный комбикормовый цех. Эта идея пришлась по вкусу не только фанипольским птичницам, но и их питомцам.
Строим будущее
«Чтобы стать хорошим руководителем, необходимо знать технологию того производства, на котором работаешь, знать людей, чтобы грамотно распределить обязанности. Нужно уметь отстаивать интересы своего предприятия и главное - видеть перспективу для развития, на что можно направить силы, чтобы быть впереди».Василий Груша
Вероника Колосова
Пра што можа расказаць юбіляр, ды яшчэ такі, што сваім жыццём перакрэсліў усе стандарты аптымальнасці вядомага Карнегі, вызначаныя ім на падставе доўгачасных даследаванняў вучоных свету? Што можа сказаць у эксклюзіўным інтэрв'ю, экспромтам? Як высветлілася, вельмі шмат цікавага і павучальнага, але, напэўна, не экспромтам, калі юбілярам з'яўляецца дырэктар вядомай у рэспубліцы бройлернай птушкафабрыкі Васіль Паўлавіч Груша.
Мне падалося, што свае адказы на толькі што пачутыя пытанні ён як бы... чытаў - з раскрытай перад сабой кнігі ўласнага жыцця. Радкі ў ёй, відаць, не толькі напісаны, а шматразова вывераны, адшліфаваны памяццю, ачышчальным і строгім самааналізам.
Хіба ж гэта экспромт, скажыце?
—Студэнцтва сваё правёў у латаных-пералатаных штанах-шараварах, якія насілі пасляваенныя юнакі,—з прыемнасцю ўспамінае Васіль Паўлавіч,— але было яно такое вясёлае, столькі прыемных уражанняў пакінула, што гэты факт ніякага адмоўнага ўплыву не меў. Сваю нішчымніцу таго перыяду жыцця я ўдала размеркаваў так, каб падтрымаць не проста ўласную жыццёздольнасць, а і паўнацэнную жыццёдзейнасць. Такой звышэканоміі навучыла галоднае дзяцінства. У вайну, помню, маці, сабраўшы ўсё, што заставалася ў хаце, падалася на рынак у Іўе і прынесла адтуль пуд мукі. На гэтым і трымаліся доўгі час. Помню, на колькі разоў падзяліў скарыначку ад ніжняй часткі бохана, якой пачаставала цётка. Такі дзівосны пах мела, мукой ды вотрубямі асыпалася..!
Дакладна цяпер ведаю, характар мой—адтуль і ўменне эканоміць—таксама. Гэта, відаць, не засталося незаўважаным. Прынамсі, рэдкая з'ява па тым часе: нядаўняга студэнта, не паспеўшага толкам праверыць сябе ў якасці ветурача, літаральна праз некалькі месяцаў ужо вылучылі дырэктарам. На голым месцы птушкагадоўлю распачынаў, а потым і саўгасам кіраваў пэўны час. I зноў—у Фаніпаль, на голым месцы цэлую птушка-фабрыку ствараць. Божухна, самому сёння не верыцца: з трыма з паловай дзесяткамі субпадрадных арганізацый штодня справу меў, сотнямі кіламетры выязджаў, выбіваючы, узгадняючы, просячы... Цвёрда перакананы, без умення эканоміць, арганізатарскі талент мог і не спатрэбіцца.
Па разліках Карнегі самы прадуктыўны век кіраўніка—5 год. Васіль Паўлавіч "набраў" амаль тры з паловай дзесяткі. Якая сёння прадуктыўнасць яго дзейнасці? Летась узначальваемы ім калектыў атрымаў і рэалізаваў 8.112 тон мяса птушкі, на 100 тон болей, чым у рэкордны, 1990 год, калі цэнтралізаваная пастаўка кармоў яшчэ дзейнічала. Між іншым, ад благаславенных тагачасных умоў не засталося нічога: у рэспубліцы ёсць толькі мел ды гравій, а вось паўнацэнныя кармы завозяцца, не гаворачы пра блізкае замежжа, з Аргенціны, Бразіліі, ЗІІІА і г.д. I пры гэтым пакуль удаецца працаваць рэнтабельна і па праву лічыцца самай эфектыўна працуючай у краіне фабрыкай.
Наконт яго незвычайнага кіраўніцкага таленту, бясспрэчна, сведчыць і тое, як удалося Васілю Паўлавічу ў свой час, пасля развалу дзесяцігоддзямі адрэгуляваных эканамічных адносін вывесці калектыў з абвалу і крызісу. Зрабіў гэта ў максімальна кароткі час. I як такое ўдалося?
—А было вельмі проста,— сёння дазваляе сабе жартаваць юбіляр.—Сабраў калектыў і кажу: "Будзем жыць на крэдыты пад высокія працэнты ці, часова падціснуўшы рамяні, паспрабуем выбірацца за кошт жорсткай эканоміі на спецадзенні, прэміях і г.д? Выжываць ці праядацца?" Людзі зразумелі ўсё правільна. А потым літаральна кожны цвік, прызначаны ў расход, "праходзіў" толькі праз мой подпіс.
Наколькі гэта сур'ёзная справа—эканомія, пераконваешся на простым прыкладзе. Ашчаднае выкарыстанне корму - і вось сутачныя прывагі птушкі павялічваюцца на адзін грам. Па фабрыцы прыбаўка складае 240 тон. Горад Мінск накарміць можна. Нездарма ў розны час на фабрыцы пабывалі тысячы гасцей не толькі з былога Саюза, а практычна з усіх кантынентаў свету. Цікавіліся вопытам, які, паводле шматлікіх прызнанняў, не проста ўнікальны, а і прымянімы ў азіяцкім В'етнаме, афрыканскім С'ера-Леоне, паўночнай Фінляндыі і далёкіх заакіянскіх краінах.
Многія ў раёне помняць, што ў свой час фаніпальцы былі піянерамі ў стварэнні палепшаных сацыяльна-бытавых зручнасцей, культурных і спартыўных цэнтраў. Дык вось В. П. Груша з'яўляўся, так бы мовіць, адным з важатых, што ўзначалілі гэту справу.
—Горад сонца ў асобна ўзятым пасёлку Фаніпаль будаваць, вядома, не збіраўся, але роднасныя гэтаму ідэі адольвалі,— прызнаецца Васіль Паўлавіч.—Шкада, што пры ранейшых эканамічных магчымасцях было зашмат адміністрацыйных рагатак, праз якія даводзілася проста прабівацца, ідучы на розныя хітрыкі. Рабілі добрую справу для людзей, а адчувалі сябе ледзь не злачынцамі. Напрыклад, спортзалу не толькі для свайго калектыву, а і, як потым высветлілася, для ўсяго Фаніпаля будавалі і аснашчалі пад такімі "соўсамі"— папяровымі прыкрыццямі, што ажно самім брыдка было.
Пры ўсёй глыбіні ўласцівага яму пачуцця эканамічнай мэтазгоднасці, Васіль Паўлавіч, бясспрэчна, чалавек рызыкі. Без гэтага як кіраўнік вялікага прадпрыемства і калектыва наўрад ці б адбыўся. Што ўражвае, такім быў у маладосці, такім застаецца і цяпер. Уменне рызыкаваць, але не бяздумна, а з прыкідам на некалькі парадкаў наперад, падказала ідэю стварэння шырокай сеткі фірменнага гандлю. У развіццё яго ўкладваюцца ўсё большыя і большыя сродкі (толькі сёлета буйныя фабрычныя магазіны плануецца будаваць у Дзяржынску і Мінску) і аддача расце ў адпаведнай прагрэсіі. На 250,3 мільярда рублёў летась гандлёвы тавараабарот наяўных магазінаў "пацягнуў". Прытым, што кураціна сёння прадаецца па цане, ледзь не ўдвая меншай за самую нізкасортную рыбу мінтай.
А яшчэ, кажуць, ёсць у яго характары і стылі работы такое сумяшчэнне: строгасць і дэмакратызм. Высокай, маўляў, камунікабельнасці чалавек. Здолеў знайсці агульную мову (чаго толькі яму гэта каштавала?!) з людзьмі, якія на новабудоўлю ў Фаніпаль некалі з'ехаліся з усіх куткоў Саюза. Была і апазіцыя. Угаворваў, даказваў. I ніколі, як прызнаецца, і думкі помсціць не ўзнікала. Таму ў самыя адказныя моманты ён знаходзіць аднадушную падтрымку ў калектыве. I галава кругам ад гэтага, уявіце, ніколі не ідзе.
Так, Карнегі ў яго асобе памыліўся. Юбіляр і сёння ўпэўнена, а галоўнае, заглядваючы ў далёкую перспектыву, кіруе фабрыкай. Лічыць так. Дасягнулі еўрапейскіх стандартаў, працуючы ў сваіх умовах. Цяпер пара і ўмовы вывесці на тыя ж стандарты. Самае сучаснае вытворчае абсталяванне набываецца і ўстанаўліваецца на фабрыцы. Яно дапаможа дабіцца раўнацэннасці кармлення і ўтрымання птушынага пагалоўя, што апрача дадатковых высокіх прываг абяцае нават на вадзе эканоміць да 50 мільёнаў у месяц. А эканомія дазваляе ўзяць у арэнду і пераабсталяваць на атрыманне дадатковай прадукцыі даўно пустуючы птушнік калгаса імя Леніна.
Вось такія сталыя і ў той жа час маладыя планы і паімкненні ў юбіляра, якому хочацца сардэчна пажадаць такой маладосці яшчэ на многія гады. I добрага здароўя, зразумела.
Міхаіл ІОВЕНКА
Василий Павлович Груша в рабочем кабинете
Кубок Совета Министров Республики Беларусь «За качество продукции», 2003 г.
Грамоту за усердные труды во славу святой церкви Василию Павловичу вручает Митрополит Минский и Слуцкий Филарет, Патриарший Экзарх всея Беларуси при открытии Свято-Вознесенской церкви в г. Фаниполь, 2000 г.
Орден Трудового Красного Знамени
Медаль «За трудовую доблесть»
Орден Отечества 3 степени
Источники