Агляд мерапрыемстваў "Вытока" – 2013

Калядная сустрэча сяброў

Напярэдадні сустрэчы Новага 2014 года адбылася сустрэча ўдзельнікаў літаратурна-паэтычнага клуба "Выток" і літаратурнага аб’яднання "Нёманец" (г. Узда).

На паседжанне зазірнулі і нечаканыя госці: Дзед Мароз, Снягурка і астролаг. Акрамя ўзаемных віншаванняў прагучалі і жартоўныя прадказанні астролага на будучы год.


Развітаўшыся з імі, прэзентацыя "Вытока" дала магчымасць гасцям азнаёміцца з творчай дзейнасцю клуба ў 2013г. А ў сваю чаргу, "Нёманец" прэзентаваў "Вытоку" успамін аб сумесных сустрэчах на узденскай і дзяржынскай зямлі.


У падарунак літаратурнаму аб’яднанню "Нёманец" кіраўнік "Вытока" уручыла зборнік вершаў "В раздумьях над строкой", дзе сабраны вершаваны роздум удзельникаў "Вытока" над радкамі Марка Шэхцера "Поберегись, солгавший только раз! Уйди с дороги, обманувший дважды!"


Увесь вечар гучали вершы, апавяданні з вуснаў саміх аўтараў.



"Вяночак шчасця" – вечарына-прэзентацыя кнігі Рэгіны Рэўтовіч

7 снежня 2013 года адбылася прэзентацыя кнігі паэта – члена Саюза пісьменнікаў Беларусі – Рэгіны Рэўтовіч.

У гэты снежаньскі дзень прыхільникі паэзіі Рэгіны Іосіфаўны Рэўтовіч сабраліся ў чытальнай зале Дзяржынскай ЦРБ на прэзентацыю трэцяга зборніка вершаў паэткі "Вяночак шчасця".


У вершаваных радках гучала і любоў да роднага краю, і філасофскі роздум над вечнымі пытаннямі быцця, і шкадаванне аб лёсе маленькіх вёсачак, пакінутых і асірацелых. Кранальным момантам вечарыны было выкананне песні "Мама" былой супрацоўніцай паэткі Сасонка Алёнай.


Адкрываючы перад прысутнымі таямніцы сваёй душы, Рэгіна Іосіфаўна дзялілася думкамі, пачуццямі, успамінамі. І ў чарговы раз слухачы пераканаліся: унутраны свет чалавека – такі ж цікавы і неабдымны, як і жыццё, што віруе навокал.



"У тваіх руках жыццё" – літаратурныя дыялогі

Напярэдадні 1 снежня, прысвечаннага Сусветнаму Дню барацьбы са СНІДам, у нас прайшло абмеркаванне пытанняў здароўя чалавека на зямлі.

Паэты-аматары літаратурна-паэтычнага клуба "Выток" неабыякава ставяцца да праблемы захавання здароўя чалавека. І таму на чарговым паседжанні клуба усе яны адназначна выказвалі думкі аб прапагандзе здаровага стану жыцця, асабіста сярод падлеткаў.


Напрыканцы, як заўседы, удзельнікі паседжання агучвалі новыя вершы і дзяліліся ўражаннямі аб навінках літаратуры.



"Осенняя рапсодия" – вечер-презентация книги Людмилы Круглик

В ноябрьский вечер читальный зал Дзержинской ЦРБ радушно распахнул двери ценителям поэзии. Поводом этому послужил выход сборника стихов Круглик Людмилы.


В разнообразной тематике творчества Людмилы Владимировны раскрывается ее чуткая душа, отражается любовь к Родине. Много теплых слов прозвучало от гостей, от членов литературно-поэтического клуба "Выток".

Людмилы Владимировны сочиняет не только стихи, но и музыку. А народный ансамбль народной песни "Карагод", а также участница проекта "Поющие города" Кащева Тамары Ивановны помогают их исполнить. Приятным подарком было выступление юных гимназистов. А театральная студия "Маяк" по стихотворению "Баллада" представила постановку.


Вечер закончился дружескими поздравлениями и традиционным фотоснимком.



"З гумарам па паэтычных лабірынтах "Вытока" – літаратурнае лато

Чарговае паседжанне клуба 2 лістапада 2013 года пачалося з гумарыстычнага падбору рыфмаў да радкоў верша аб паэзіі і "Вытоку".

З задавальненнем у літаратурным лато ўдзельнікі абменьваліся эпіграмамі, трапна падкрэсліваючы своеасаблівыя рысы сябра. Хваля гумару падхоплівала кожнага паэта і смех не змаўкаў на працягу ўсёй сустрэчы. Таксама мелі месца і загадкі з уручэннем прызоў.


Напрыканцы ўдзельнікі чыталі новыя вершы, разважаючы над жыццёвымі абставінамі. Вынікам сустрэчы з’явілася агульная ўпэўненасць, што гумар заўжды дапаможа пераадолець цяжкасці лёсу.


"Мы рады вас вітаць" – літаратурная гасцёўня

5 кастрычніка на базе інтэгрыраванай Петкавіцкай сельскай бібліятэкі адбылася сустрэча чытачоў з паэтамі, членамі літаратурна-паэтычнага клуба "Выток": Доўнар Ядзвігай, Анісовічам Антонам і Старычэнкам Сяргеем.


З гумарам аб вучобе, з узнёсласцю аб роднай мове, з захапленнем аб прыгажосці гучалі і гучалі вершы, і не было ім спыну. Аўдыторыя прымала актыўны ўдзел у разважаннях і адказвала на пытанні.


А пры развітанні ўдзельнікі літаратурнай гасцеўні абмяняліся шчырымі словамі падзякі за такую вельмі цікавую сустрэчу!


"З кніжнымі скарбамі па жыцці" – літаратурна-музычная вечарына

Сёлета Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка адзначае 90-годдзе заснавання!

7-га верасня 2013 года артысты ўзорнай тэатральнай студыі "Маяк" павіншавалі бібліятэку мініяцюрай, прысвечанай Яе Вялікасці Кнізе. Святочныя вершы агучвалі паэты клуба "Выток".

Таксама віншаванні прымаў Павел Шкель, які заняў другое месца у V Міжнародным літаратурным конкурсу "Границы Содружества – мужество, честь и отвага" і атрымаў дыплом лаўрэата.

На працягу сустрэчы гучалі новыя вершы удзельнікаў клуба, абмяркоўваліся планы па выданню асабістых зборнікаў.


Анонсы

Июнь
«Разноцветное лето»: библиотечная тусовка
Начало в 11:00

Июнь
«У книжек нет каникул»: летние встречи в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Июнь
Школа на лужайке Рукоделкина в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00