Агляд мерапрыемстваў "Вытока" – 2015

"На хвалі натхнення" – прэзентацыя зборніка вершаў маладых паэтаў Дзяржыншчыны

23 снежня 2015 года ў чытальнай зале Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла прэзентацыя зборніка вершаў маладых паэтаў Дзяржыншчыны.

На прэзентаццыі прысутнічала галоўны рэдактар часопісаў "Маладосць" і “Бярозка” Святлана Дзмітрыеўна Дзянісава. Яна адзначыла, што творчасць маладых паэтаў аб'ядноўвае свежасць успрымання падзей і шчырасць у звароце да чытача, а гэта важныя складальнікі поспеху на літаратурнай ніве.
 
Сваімі ўражаннямі і сяброўскімі парадамі падзяліліся рэдактар прэзентуемага зборніка член Саюза пісьменнікаў Беларусі Рэгіна Рэўтовіч, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Круглік Людміла і Савінаў Барыс, а таксама паэт літаратурнага клуба “Выток” Антон Анісовіч.
  
На працягу вечарыны кожны з аўтараў гэтага зборніка з уласцівай яму індывідуальнасцю прадставіў сябе і свае творчыя захапленні.
        
Напрыканцы кожны аўтар атрымаў сімвалічны падарунак – акрамя часопісаў “Маладосць” і “Бярозка”, фотоальбом "Дзяржынскі раён".


"Я временем и жизнью дорожу" – прэзентацыя зборнікаў вершаў Барыса Савінава

19 снежня адбылася прэзентацыя зборнікаў вершаў "Лики времени" и "Палитра чувств" Барыса Савінава.

У пачатку вечарыны аўтар распаведаў гасцям пра сваё жыццё, пра творчасць і пра неабходнасць выказваць свае думкі як у вершах, так і прозе. Пад час вечарыны паэт вершаванымі радкамі разважаў пра родныя краявіды, пра неабходнасць шанаваць Вялікую Перамогу, імкнуцца захоўваць гісторыю Дзяржыншчыны.
Барыс Савінаў піша вершы выключна на рускай мове. А з вуснаў калег па пяру – Антона Анісовіча, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Рэгіны Рэўтовіч, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Круглік – прысутныя пачулі пераклады яго твораў на беларускую мову. Такое цікавае супрацоўніцтва знайшло водгук у кнізе "Лики времени", дзе асобным раздзелам "На вуліцы дзяцінства" надрукаваны пераклады вершаў Барыса Савінава з рускай мовы на беларускую ў выкананні Рэгіны Рэўтовіч.
 
Барыс Савінаў з’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў у Дзяржынскай раённай газеце "Узвышша". У сваім віншавальным слове галоўны рэдактар газеты Юрый Курневіч падкрэсліў, што матэрыялы Барыса Савінава пра жыхароў раёна заўсёды знаходзяць водгук у чытачоў раёна.

Цёплыя словы віншаванняў прымаў аўтар ад старшыні райкама прафсаюзаў работнікаў адукацыі Ляўко Аляксандра Мікалаевіча, ад калег па настаўніцкай дзейнасці, ад першага сакратара РК КПБ Канстанціна Мельнікава і ад дырэктара Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Клімовіч Валянціны Віктараўны, а таксама ад прыхільнікаў паэзіі Барыса Савінава.
  
Сваімі ўражаннямі па падрыхтоўцы кнігі "Палитра чувств" падзялілася нявестка паэта Святлана Пятроўна Савінава, да яе слоў далучылася і яго жонка Людміла Пятроўна.
 
Як адзначыў намеснік галоўнага рэдактара раённай газеты "Узвышша" Віктар Уранаў, прэзентацыя кніг – гэта магчымасць падзяліцца ў коле аднадумцаў тымі напрацоўкамі і думкамі, якія ўжо атрымалі ці атрымаюць у будучым сваё развіццё ў новых выданнях.

Cвята сучаснай паэзіі і прозы "Пад літаратурным ветразем"

3 снежня 2015 года ў Уздзенскай раённай бібліятэцы ўдзельнікі трох літаратурных клубаў – "Нёманец", "Голас" і "Выток" – падзяліліся сваімі думкамі наконт сучаснай літаратуры, пазнаёмілі са сваімі творчымі здабыткамі.
Перш-наперш усе удзельнікі сустрэчы атрымалі літартурныя прышчэпкі і ў літаральным, і ў пераносным сэнсе. Потым у сваім выступленні члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах звярнула ўвагу прысутных на літаратурныя навінкі Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і, як член яго праўлення, запрасіла актыўна прымаць удзел у творчых падзеях Саюза пісьменнікаў, больш актыўна прапаноўваць свае творы да друку і супрацоўнічаць з выдавецтвамі.

Знаёміць з восеньскім кошыкам творчых здабыткаў пачала дырэктар Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Клімовіч Валянціна Віктараўна.

Яна падкрэліла, што ў гэтым годзе на сродкі, пералічаныя жыхарамі раёна на веснавым суботніке, была выдадзена кніга "Салдаты Перамогі", якая з’яўляецца сапраўды народным помнікам. А з праектам "Белые журавли" і книгай "Память о них – в сердцах живых", выдадзенай па выніках працы над ім, распаведаў член Саюза пісьменнікаў Беларусі Барыс Савінаў.

Ярка і цікава прагучалі выступленні і членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Круглік і Рэгіны Рэўтовіч, паэта-аматара Антона Анісовіча і кіраўніка клуба Лебядзеўскай Наталлі.

Клецкае літаратурнае аб’яднанне "Голас" узначалівае Лілія Мялешка. Яна і прадставіла кожнага з аўтараў – Віктара Кудаўца, Галіну Нупрэйчык (Плакса), Таццяну Цвірка – адзначыўшы, што гэта толькі невялікая колькасць аматараў паэзіі аб’яднання. Іх вершы прагучалі з вуснаў аўтараў.
Сюрпрызам для паэтаў было выступленне Паліны Рандер і Валерыі Рудакоўскай. Трапна адзначыла пра гэта Алена Стэльмах: "Моладзь адрозніваюць новыя погляды на жыццё, яна шукае іншыя літаратурныя формы для самавыражэння. А гэта азначае, што наша літаратура рухаецца наперад".
 
Кожная творчая сустрэча паэтаў дае магчымасць не толькі для самавыяўлення, але і падказвае тэмы новых твораў. Трэба толькі ўважліва слухаць сваё сэрца, а яно іх абавязкова падкажа.


"Радок бяззбройны і бясспрэчны" – вечар дэкламіравання вершаў Уладзіміра Караткевіча

Увечары 28 лiстапада паэты літартурнага клуба "Выток" адсвяткавалi 85-годдзе з дня нараджэння Ўладзіміра Караткевіча.
Паседжанне літаратурнага клуба "Выток" традыцыйна пачалося з віншавання імяніннікаў. Менавіта ў гэты дзень быў Дзень нараджэння паэта-аматара, удзельніка клуба Уладзіміра Шымановіча. Цёплымі словамі павіншавалі яго дырэктар Дзяржынскай цэнральнай раённай бібліятэкі Клімовіч Валянціна Віктараўна, кіраўнік клуба Лебядзеўская Наталля і ўсе прысутныя аматары паэтычнага слова. А Рэўтовіч Рэгіна нават падрыхтавалася загадзя і прачытала свай верш, прысвечаны гэтай нагодзе.

Далей размова пайшла, згодна тэме паседжання, непасрэдна пра Ўладзіміра Караткевіча, пра яго нялёгкі лёс і цудоўную літаратурную творчасць, якая з’яўляецца нацыянальным здабыткам беларускага народа. Удзельнікі паседжання падкрэслілі і вострую сацыяльную накіраванасць, і характэрныя рысы дабра і справядлівасці ў вершах аўтара больш вядомага па празаічных творах "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі" і іншых. Апошнюю сваю кнігу "Быў. Ёсць. Буду."
Уладзімір Караткевіч сам падрыхтваў да друку, сам вычытаў машынапіс, але заўчасна абарвалося яго жыццё (1930 – 1984). Гэты асобнік быў надрукаваны пасля яго смерці. Аўтар не пабачыў яго, але чытачы розных пакаленняў маюць магчымасць на яго старонках сустрэцца з выдатным майстрам, па-класічнаму мудрым і па-юначы дёрзкім.

Удзельнікі паседжання прадэкламіравалі найбольш уразіўшыя іх вершы Уладзіміра Караткевіча і агучылі свае паэтычныя радкі, прысвечаныя паэту-юбіляру.
У наступнай частцы паседжання паэты падзяліліся сваімі навінкамі. Без папярэдняй дамовы яны лёгка падхоплівалі заданую тэму, чытаючы вершы і пра восеньскае надвор’е, і пра каханне, і пра ролю маці ў жыцці кожнага чалавека і, тым больш, у жыцці дзіцяці. Тэмы міласэрнасці і гуманнасці закранулі Пузіноўская Ала, Шакаль Аліна, Будай Ірына, Губарэвіч Ала і Шымановіч Уладзімір.

Напрыканцы паседжання паэты мелі магчымасць унесці свае прапановы ў план работы літаратурнага клуба ў 2016 годзе і пазнаёміцца з памятнымі датамі будучага года, каб накіраваць тэматыку сваёй творчасці суадносна з падзеямі календара.


Паэтычны сеанс настальгічнага настрою "Не пытайся прошлое исправить..."

У апошнюю суботу кастрычніка 2015 года паэты літартурнага клуба "Выток" сабраліся ў чытальнай зале Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, каб чарговы раз наталіцца паэтычным словам.
Тэмай сустрэчы была абрана адна з парад псіхолагаў: "Не пытайся прошлое исправить". У сваёй большасці ўдзельнікі клуба пагадзіліся, што патрэбна з аптымізмам праектаваць сваю будучыню, а эмоцыі пакідаць у мінулым, карыстаючыся вопытам і высновамі пражытых дзён.
Прыемным момантам сустрэчы было ўручэнне Ядвіге Доўнар дыплома ІІ ступені за лепшы паэтычны твор на абласным паэтычным конкурсе "І страфой, і тактам". У выкананні аўтара прысутныя пачулі адзін з конкурсных твораў "Мы так з табою знітаваны..." і шчыра павіншавалі калегу па пяру.

Цікавымі творамі адгукнуліся паэты на прапанову напісаць вершы толькі адной часцінай мовы (прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем ці назоўнікам). У іх, дзякуючы дакладна падабраным словам, паэты трапна адлюстравалі тэмы і кахання, і незваротнасці часу, і разважанняў пра жыццё.
На гэтым паседжанні да літаратурнай плыні "Вытока" далучыліся Герко Вераніка (вучаніца 11 класа СШ№2) і Шакаль Аліна (вучаніца 11 класа СШ№4).

І Губарэвіч Ала (старшыня Дзяржынскай пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям інвалідаў і маладым інвалідам"). Яны сцісла распаведалі пра сябе і агучылі свае паэтычныя творы.

З задавальненнем удзельнікі паседжання наведалі выставу "В мире фантазии и мастерства" і пазнаёміліся з вышыванымі карцінамі і фларыстычнымі кампазіцыямі маладых таленавітых людзей Дзяржынска: Аляксея Корза, Дар’і Ляўко, Наталлі Бібік, Вікторыі Велюць і Алесі Цепляковай.
Таксама цудоўна выкананы Наталляй і Віторыяй пацеркі, браслеты і завушніцы з гліны і бісеру. Безумоўна, гэта дало падставу паэтам натхніцца і, магчыма, у хуткім часе занатаваныя ўражанні з’явяцца ў вершах.


Прэзентацыя зборніка вершаў Людмілы Круглік "Знічкі лістапада"

Дажджлівае восеньскае надвор’е не сапсавала настрой прыхільнікаў паэзіі члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Круглік, якія сабраліся 23 кастрычніка 2015 года ў чытальнай зале Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі на прэзентацыю зборніка вершаў "Знічкі лістапада".

Як адзначыла ва ўступным артыкуле да зборніка Алена Стэльмах, член Союза пісьменнікаў Беларусі і Расіі, член Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь: "Людміла Круглік усё больш настойліва выпрацоўвае асабісты творчы почырк. Сведчаннем таму новая кніга вершаў "Знічкі лістапада", дзе ў паэтычнай форме створаны блізкія сэрцу паэткі вобразы адвечных чалавечых каштоўнасцей. У час трывог, хвілінак цяжкіх яна звяртаецца да двух асноўных паняццяў, з якімі звязаны ўнутраны сусвет любога чалавека – сям’я і Радзіма. У вызначэнні аўтара гэта і "прытулак, і схованка мая".
Але не толькі прыхільнасць да родных каранёў поўніць чуллівае сэрца жанчыны. Зменлівы настрой прыроды, абуджэнне пачуцця, якое рухае ўсе жыццёвыя сілы, – Любові, уздымае творчы настрой паэткі. І новыя ўзнёслыя радкі кладуцца на лісток паперы. У зборніку "Знічкі лістапада" Людміла Круглік прадстаўляе свой досвед беларускамоўнай лірыкі, спрабуе мяняць падыходы да вершаскладання. Гэта пашырае гарызонты яе творчых набыткаў. І нявольна хочацца рухацца за радкамі, якія дораць надзею: "Вясновы дзень прыносіць мары...".
На вечарыне гучалі вершы розныя па жанрах (прытчы, песні, байкі) і па форме (санет, рандэль, трыялет). Сэрца кожнага прысутнага кранулі радкі вершаў "Мамина мудрость","Моя душа" і іншыя. Частка твораў была прысвечана 70-годдзю Вялікай Перамогі, а песні "Яр у полі" на музыку Алега Пяткуна і "Абяліскі" на музыку Сяргея Ціханава прагучалі ў выкананні самой паэткі. Музычныя падарункі прагучалі і ад прыхільнікаў яе паэзіі Віктара Хадасевіча, члена Беларускага Саюза музычных дзеячаў Тамары Кашчэва і народнага ансамбля народнай песні "Карагод". Паэт усе свае ўражанні абагульняе ў вершах, а часам і ў відэкліпах і увазе была прадстаўлена відэазамалёўка "Идёт по свету человек".
        
Шчырыя пажаданні творчых поспехаў і дабрабыту выказаў рэдактар зборніка член Союза пісьменнікаў Беларусі, Саюза беларускіх пісьменнікаў, член Союза пісьменнікаў Расіі, член Міжнароднага Союза пісьменнікаў "Новый современник" Юрась Нераток. З віншавальнымі словамі да паэткі звярнуліся яе сябры, былыя калегі-настаўнікаў, любімыя "вытокаўцы" і супрацоўнікі бібліятэкі. 

У сваім віншавальным слове дырэктар бібліятэкі Клімовіч Валянціна Віктараўна пажадала аўтару новых творчых дасягненняў і паэтычнага натхнення.



Стихографика Ирины Оркиной

У адзін з кастрычніцкіх вечароў 2015 года на сустрэчу да дзяржынцаў завітала член Союза мастакоў Россіі, член Міжнароднай Асацыяціі Выяўленчых мастацтваў ЮНЕСКА, паэт Ірына Арсенцьеўна Оркіна.


Нарадзілася яна ў беларускім горадзе Мозыр, але сталела ў Расіі: спачатку ва Уладзімірскай вёсцы Залатуха, а потым у Хабараўску, дзе скончыла Хабараўскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці "графіка". Тут жа адбылося яе станаўленне як мастака-графіка, кераміста, паэта, педагога. Пра яе кажуць, што гэта мастак, здольны заўсёды зддзіўляць сваімі ідэямі. Яе работы экспаніраваліся не толькі ў Расіі, але і ў Японіі, Францыі, ЗША і Германіі.

Ірына Оркіна, захапіўшыся графікай і вершаскладаннем на ўсходні манер, аб’яднала іх і дала назву "стихографика". Шмат яе керамічных і графічных твораў суправаджаюцца вершамі, якія адлюстроўваюць сутнасць экспаната. На гэтай аснове і пабудаваная кніга "Стихографика" (2008г), вершы з якой госця прачытала прысутным і на памяць аб сустрэчы падарыла бібліятэцы асобнік. Дарэчы, першая кніга "Свой круг" выйшла ў 2000 годзе, а не так даўно ўбачыла свет кніга "Скульптура свободных ассоциаций".


У канцы 1990-х гадоў Ірына Оркіна з кампазітарам Сяргеем Маскаевым рэалізавала творчы праект "Звуки и образы Вселенной". Яе калярова-графічныя кампазіцыі ў суправаджэнні музыкі сімфанічнага аркестра стварылі незабыўны эфект гармоніі Космасу і яго сувязі з зямным жыццём.

Напрыканцы сустрэчы "вытокаўцы" падзяліліся з паэтэсай сваімі думкамі наконт асацыятыўна-вобразнага мыслення, яго адлюстравання ў вершаваных творах і пажадалі госце творчага натхнення.



"З Днём нараджэння, Станькава!" – віншавальная паэтычная сустрэча

Віншавальная паэтычная сустрэча ў весцы Станькава.


Цудоўнай традыцыяй Дзяржынскага раёна з’яўляецца свята вёсак. Значнасць гэтых мерапрыемстваў цяжка пераацаніць, таму што яны з’яўляюцца добрай нагодай для расрыцця талентаў сяльчан, сустрэчы некалькіх пакаленняў на аднай сцэне і магчымасцю ў чарговы раз аб’яднаць душы аднавяскоўцаў, неабыякавых да лёсу сваёй малой радзімы.

Станькаўскія вяскоўцы святкавалі Дзень нараджэння сваёй вёскі ў суботу 17 кастрычніка 2015г.

З віншавальнымі словамі завіталі на святочны канцэрт і ўдзельнікі літаратурнага клуба "Выток". Восеньскія замалёўкі прачытала член Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік, у працяг гэтай тэмы прагучаў верш Уладзіміра Шымановіча ў выкананні самаго аўтара, а фірменнымі "байкамі ад Рэгіны" пачаставала член Саюза пісьменнікаў Беларусі Рэгіна Рэўтовіч. Кіраўнік клуба Лебядзеўская Наталля далучылася да віншавальных слоў калег па пяру і пажадала Станькаўцам творчага поспеху і запрасіла іх далучацца да паэтычнай плыні Дзяржыншчыны.


Безумоўна, цудоўны настрой і прыемныя ўражанні захаваюцца ў сэрцах станькаўцаў і гасцей, каб сумнымі зімовымі вечарамі саграваць іх прыемнымі ўспамінамі пра свята роднай вёскі.


Вечар-прысвячэнне да Дня маці "Душы мацярынскай святло"


На запрашэнне прыняць удзел у віншаванні з Днём маці членаў раённай арганізацыі грамдскага аб’яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" літаратурны клуб "Выток" адклікнуўся вельмі ахвотна.

Прысутныя з задавальненнем слухалі вершы членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Круглік і Рэгіны Рэўтовіч. А калі гучалі ўласныя песні ў выкананні Людмілы, то падпявалі ўсе! Нельга не пагадзіцца, што паэтычны свет дазваляе кожнаму чалавеку душой адпачыць у такія моманты, перажыць разам з аўтарам хвіліны закаханасці і замілавання роднай прыродай, суму па сваёй малой радзіме і гонару за дасягненні роднай краіны.


Кіраўнік клуба Лебядзеўская Наталля ў сваім віншавальным слове адзначыла, што свята Дня маці не выпадкова супадае з праваслаўным святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы і пажадала ўсім заступніцтва Божай Маці і добрага настрою штодзён.

Цікавая сустрэча працягвалася выступленнем прадстаўнікоў Цэнтра сацыяльнага аблугоўвання насельніцтва Дзяржынскага раёна.

Старшыня таварыства Марыя Іванаўна Трухановіч падзякавала гасцям за ўвагу і падтрымку, якія спрыяюць яднанню членаў таварыства і перакананню, што радасці і цяжкасці жыцця лягчэй пераадольваць разам.

  


Рэкламны прыпынак "Чтоб шагалось в ногу с веком, приходи в библиотеку!"

У той дзень нечаканы дождж не спалохаў аматараў паэзіі, і ў чытальнай зале Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі 26 верасня яны зноў сабраліся на чарговае паседжанне літаратурнага клуба "Выток".


Як вядома, 15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі – а разам з імі і шматлікія чытачы – адзначаюць прафесійнае свята. Дзень бібліятэк з’явіўся па Загаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а дата святкавання абрана з нагоды дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі, галоўнага кнігасховішча краіны.

З мэтай папулярызацыі чытання і да дня прафесійнага свята Дня бібліятэк удзельнікі клуба напісалі свае рэкламные замалёўкі, слоганы, вершы ў зборніку "Чтоб шагалось в ногу с веком, приходи в библиотеку!". Упершыню паэтам давялося займацца рэкламнай дзейнасцю і гэта з’явілся такой цікавай справай!

Напрыклад, Антон Анісовіч аздобіў свой "антосік" мастацкім афармленнем:

Таксама ўвазе паэтаў быў прапанаваны зборнік твораў "Я строками взываю к небесам", у якім сваімі вершамі і песнямі ўдзельнікі клуба разважалі пра сэнс жыцця, веру і шчасце, пра адчай і магчымасць пераадольваць жыццёвыя цяжкасці. На старонках гэтага зборніка кожны чытач знойдзе тыя радкі, якія навучаць пазтыўна ўспрымаць "падарункі" лёсу.

Наступным момантам сустрэчы было ўручэнне Тамары Кашчэва дыплома ІІІ ступені за лепшы песенны твор на абласным паэтычным конкурсе "І страфой, і тактам". Музыка – часцінка шчырай душы Тамары, таму яе песні, такія мілагучныя, і кранаюць сэрцы слухачоў. Прысутныя шчыра павіншавалі Тамару і падзякавалі за супрацоўніцтва з паэтамі.

Плённымі былі вясна і лета бягучага года для паэтаў "Вытока". Свае асобнікі надрукавалі член Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік – "Знічкі лістапада", член Саюза пісьменнікаў Беларусі Рэгіна Рэўтовіч – "Святло надзей", член Саюза пісьменнікаў Беларусі і член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Барыс Савінаў – "Лики времени", а таксама паэт Рынат Багаўтдзінаў – "Это нужно не мёртвым...". Безумоўна, кожная кніга кожнага паэта – гэта ўнёскак у справу развіцця літаратурнай дзейнасці Дзяржыншчыны і магчымасць пашырыць кола прыхільнікаў сваёй паэзіі. Кожны з аўтараў падарыў бібліятэцы свой паэтычны зборнік.
А творчыя здабыткі "вытокаўцаў" захаваў гэты памятны фотаздымак.


Творческая встреча "Выток" – в числе лучших!

20 верасня на чарговым паседжанні народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывiца" у зале мастацтваў Мiнскай абласной бiблiятэкi iмя А.Пушкiна прайшла прэзентацыя 15-га па рахунку калектыўнага зборнiка вершаў "жывiчанаў" "Веснавое шкельца".
Святочнае прадстаўленне, сувядучымі якога былі Лізавета Кагаеўская і Ірына Карнаухава, адкрыў вакальны дуэт "Карамелькi" з СШ №60 г.Мiнска ў складзе Лізы Грынкевiч і Вікі Маскалёвай. А затым адбылася цэрымонія ўзнагароджання лаўрэатаў абласнога конкурсу "І страфой, і тактам", арганізатарамі якога выступілі Дзяржаўная ўстанова "Мiнскі абласны цэнтр народнай творчасці" і народны клуб кампазітараў і паэтаў "Жывіца" ДУ МАЦНТ. Нягледзячы на тое, што пераможцамі сталі далёка не ўсе аўтары дасланых прац, шматлікія ўдзельнікі атрымалі заахвочвальныя ўзнагароды.
Прыемным момантам сустрэчы было ўручэнне Ядвіге Доўнар дыплома ІІ ступені за лепшы паэтычны твор на абласным паэтычным конкурсе "І страфой, і тактам”. У выкананні аўтара прысутныя пачулі адзін з конкурсных твораў "Мы так з табою знітаваны..." і шчыра павіншавалі калегу па пяру.
Усяго на конкурс было даслана 37 заявак ад паэтаў і 12 ад кампазітараў Міншчыны. Конкурс гэты без сумневу апынуўся патрэбным і важным для тых, хто знайшоў магчымасць адарвацца ад паўсядзённай мітусні, ад клопатаў і праблем, азірнуцца вакол, адчуць прыгажосць навакольнага свету і, вядома ж, атрымаць заслужаную ўвагу, віншаванні і ўзнагароды.
Прафессійнае журы ў складзе паэтаў Юрыя Гарбачова (Юрась Нераток), Васіля Жуковiча, Галіны Каржанеўскай падыходзіла да разбору твораў удзельнікаў вельмі аб'ектыўна. Спачатку па пяцібальнай шкале ацэньваліся дасланыя на конкурс вершы, і толькі потым журы даведвалася аб прозвішчы аўтара. Члены Саюзу пісьменнікаў Беларусі, якіх у "Жывіцы" налічваецца 19 чалавек, у конкурсе ўдзелу не прымалі. У выніку былі прысуджаны адно першае, два другіх і тры трэціх месцы. Граматы і дыпломы лаўрэатам уручалі кіраўнік народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывiца" Ірына Карнаухава і член журы конкурсу Юрась Нераток.
“Вытокаўцы” атрымалі наступныя ўзнагароды: ганаровай граматай адзначаны вершы Алены Янкоўскай, дыпломам трэцяй ступені – Уладзіміра Шымановiча, дыпломам другой ступені – Ядвігі Доўнар.

Наступным дзеяннем стала ўзнагароджанне лаўрэатаў сярод кампазітараў. Песенны конкурс ацэньвала журы ў наступным складзе: кіраўнік мультымедыйнага сектара Мiнскага абласнога цэнтра народнай творчасці Зміцер Сушко, кампазітары – Алена Атрашкевiч і Генадзь Маркевiч. Узяўшы слова, Зміцер Сушко пажадаў кампазітарам больш актыўнага ўдзелу ў наступных конкурсах. Ён таксама паведаміў, што журы конкурсу вызначыла адразу двух лаўрэатаў першай ступені, гэта значыць дзве песні сталі лепшымі. А дыплом трэцяй ступені атрымала Тамара Кашчэва за песню "Родны край", дыпломам першай ступені быў узнагароджаны Алег Пяткун за песню "Купалле".

Па словах вядучых вершы і песні лаўрэатаў конкурсу патрапяць адпаведна ў чарговыя калектыўны зборнiк і песенны дыск "Жывiцы", прэзентацыя якіх вызначана на студзень 2016 года.
З песенным прывітаннем да публікі звярнулася адна з вядучых святочнага мерапрыемства Лізавета Кагаеўская, якая выканала песню Алены Леўчанкi (г.Санкт-Пецярбург) "Бывайце!". Потым удзельнiкi прэзентацыi – юныя артысты Іра Крыловiч і Дзяніс Дзямідаў прадставілі на суд публікі караценькiя вершыкi з кніжкі "Веснавое шкельца". Яшчэ некалькi вершаў аўтараў зборнiка прадэкламавалi старэйшыя дзеці – Ліза Грынкевiч, Віка Маскалёва, а таксама ўдзельнікі студыі мастацкага чытання "Гамаюн" цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Вікторыя" (кіраўнік студыі Вераніка Чаркоўская).
Напрыканцы рэдактар зборнiка "Веснавое шкельца" Генадзь Аўласенка распавёў пра сябе, аб сваёй творчасці, часопісе "Бярозка", у якім працуе рэдактарам, аб сваіх новых кнігах, а таксама прачытаў некалькі ўласных твораў. На развітанне кіраўнік студыі мастацкага чытання "Гамаюн" Вераніка Чаркоўская прачытала свае вершы i пажадала ўсім аўтарам кніжкі творчага натхнення і працавітасці. Усе дзеці, удзельнікі святочнага мерапрыемства, атрымалі ў падарунак вершаваныя зборнiкi.

Матэрыял быў падрыхтаваны з крыніцы Прэзентацыя зборнiка "Веснавое шкельца".

Творчая сустрэча "Заславль – город древний, город славный!"

Цікавая сустрэча прыхільнікаў літаратуры, удзельнікаў рэспубліканскай акцыі "Лета з добрай кнігай", адбылася 5 жніўня 2015 года ў гарадской бібліятэцы старажытнага горада Заслаўе, які ў апошнюю суботу месяца будзе святкаваць сваё 1030-годдзе з дня заснавання.
Сустрэчу пачала Ірына Аляксандраўна Карнаухава, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік народнага клуба кампазітараў і паэтаў Міншчыны "Жывіца". Яна адзначыла, што акцыя дапамагае бліжэй пазнаёміць чытачоў з аўтарамі і новымі выданнямі. Дарэчы, Заслаўскай гарадской бібліятэцы Ірына Аляксандраўна падарыла больш дзесятка асобнікаў пісьменнікаў і паэтаў Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Паэтычнае кола "Жывіцы" прадставілі члены СПБ – Уладзімір Цанунін з Вілейшчыны і мясцовая жыхарка Святлана Быкава.
 
Яна падрабязна распаведала гісторыю Заслаўя і яго ролю ў лёсе Кіеўскай Русі, а потым і старажытнарускай дзяржавы. Менавіта сюды была сасланая кіеўскім князем Уладзімірам і сілком узятая ім у жонкі прыгажуня-палачанка Рагнеда з сынам Ізяславам, чыё імя і дало назву мястэчку. Яна і цяпер лічыцца адной з самых знакамітых прыгажунь Беларусі. Рагнеда дала жыццё легендарнаму князю Яраславу Мудраму, а Ізяслаў стаў пачынальнікам новай дынастыі полацкіх князёў, сярод якіх знакаміты воін Усяслаў Чарадзей і легендарная праваслаўная асветніца Еўфрасіння Полацкая. Натхнёная іх драматычным лёсам, Святлана прысвяціла Рагнедзе паэму і агучыла слухачам вытрымкі з яе.
Уладзімір Цанунін разважаў пра жыццё і гістарычнае мінулае роднага краю, а таксама пра ўзаемаадносіны дарослых і дзяцей: дзе сур’ёзна, а дзе і з гумарам.
У працяг сустрэчы дырэктар бібліятэкі Жанна Сямёнаўна Салаўёва запрасіла "вытокаўцаў". І шчырыя радкі любові да роднай старонкі, віншавання Заслаўя з юбілейнай датай, асабістых адносін да жыцця прагучалі ад членаў СПБ Рэгіны Рэўтовіч і Людмілы Круглік, паэтаў-аматараў Уладзіміра Шымановіча і Аксаны Хацкевіч, Антона Анісовіча і Алы Пузіноўскай. Кіраўнік клуба Наталля Лебядзеўская сваім вершам імкнулася запэўніць кожнага слухача, што вакол шмат падстаў, каб лічыць сябе шчаслівымі.
      
Напрыканцы сустрэчы дырэктар Мінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Аксана Ільінічна Пунінская звярнула ўвагу прысутных, што такія сустрэчы атрымліваюцца вельмі шчырымі і пакідаюць прыемны след у сэрцах кожнага з нас.

А ўдзельнікі літаратурнага клуба "Выток", клуба кампазітараў і паэтаў Міншчыны "Жывіца" і клуба цікавых сустрэч "Сузор’е" абмяняліся сімвалічнымі падарункамі з пажаданнямі плённай творчай працы на літаратурным небасхіле Міншчыны.


Літаратурна-музычнае прысвячэнне "Мой чароўны беларускі край, Бацькаўшчына светлая мая!"

Сонечным ранкам 3 ліпеня 2015 года цэнтральная бібліятэка гасцінна запрасіла жыхароў і гасцей горада на літаратурна-музычнае прысвячэнне.

Члены літаратурнага клуба "Выток", госці раёна і дзяржынцы сабраліся на адной з пляцовак Дзяржынскага дзіцячага парка, каб прысутнічаць на важным моманце свята, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – прэзентацыі кнігі "Солдаты Победы". У яе аснову леглі ўспаміны ветэранаў і членаў іх сямей. Гэта кніга – сапраўдны народны помнік жыхарам нашага раёна – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія з гонарам выканалі свой грамадзянскі і патрыятычны абавязак.
 
У наступнай частцы мерапрыемства "вытокаўцы" сваімі вершамі і песнямі ўслаўлялі родную Беларусь, яе гісторыю і сучаснасць.
           
А таксама "вытокаўцы" з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў "Жыві і красуйся, мая Радзіма". Пераможцай конкурсу стала Аксана Хацкевіч, а Андрэй Акімаў атрымаў дыплом ІІІ ступені.

Прыемная атмасфера добрага настрою і цікавых сустрэч прысутнічала на творчай пляцоўцы і засталася ў сэрцы кожнага. Свята дало магчымасць убачыць, што сваімі справамі, думкамі мы павінны быць дастойнымі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў.

Літаратурна-музычная гасцёўня "Как хорошо на свете без войны!"

Літаратурна-музычную гасцёўню, прысвечаную святкаванню 70-годдзя Перамогі, вядучая Лебядзеўская Наталля пачала словамі ўдзячнасці тым, хто абараніў сваю Радзіму і права на мірнае жыццё. Удзел у канцэртнай праграме прымалі члены літаратурнага клуба "Выток", а таксама педагогі і навучэнцы Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў.

Музычныя нумары прагучалі ў выкананні Тамары Кашчэва, Генадзя Парыкіна, Марыны і Віктара Хадасевічаў, Веранікі Гірко, Сеньковых Наталлі і Ганны, эстраднага інструментальнага ансамбля "Пілігрымы".
            
Літаратурна-музычная гасцёўня не абмяжоўвалася выключна паэтычнымі і музычнымі нумарамі. Адным з адметных момантаў была прэзентацыя кнігі "Памяць пра іх – у сэрцах жывых". Гэтае выданне з’яўляецца вынікам рэалізацыі творчага праекта "Белыя жураўлі" раённай газеты "Узвышша" сумесна з раённым саветам ветэранаў і пры ўдзеле цэнтральнай раённай бібліятэкі і раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Мэта праекту – увекавечыць памяць аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, заслужаных людзях Дзяржыншчыны. Сааўтарамі кнігі з’яўляюцца член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Барыс Савінаў, старшыня Дзяржынскага раённага Савета ветэранаў Мікалай Высоцкі і намеснік галоўнага рэдактара газеты "Узвышша" Віктар Уранаў. Ім было прапанавана распавесці пра стварэнне кнігі.
Дарэчы, і "вытокаўцы" сустрэлі юбілейны Дзень Перамогі новым зборнікам сваіх твораў "Война... Победа! Память!", які змяшчае не толькі вершы, але і песні.

З нецярплівасцю чакалі гледачы і конкурс выразнага чытання "Сердцем к подвигу прикоснись", які праводзіўся Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай, раённымі грамадскімі аб’яднаннямі "Белая Русь" і "Знание" у межах грамадска-патрыятычнай акцыі "Я помню! Я горжусь!".
 
Удзельнікі конкурсу падарылі слухачам прыемна хвалючыя ўражанні і ўзамен атрымалі памятныя падарункі.

А пераможцамі ў намінацыях "Дети читают о войне" і "Юные наследники Победы" сталі вучні ДУА "Гімназія №1 г.Дзяржынска" Ліпскі Аляксандр і Ратушнюк Юлія, а ў намінацыі "Читаем детям о войне" – удзельнік літаратурнага клуба "Выток" Антон Анісовіч.
Падчас гасцёўні кожны запэўніўся, што вершы і песні яднаюць людзей, дапамагаюць беражліва захоўваць памяць пра вайну і ганарыцца Перамогай 1945г!


"Мы гэты верш напішам разам" або час для паэтычнай імправізацыі

У трэцюю суботу сакавіка 2015 года "вытокаўцы" завіталі ў Станькаўскі Дом культуры на сустрэчу з жыхарамі вёскі Станькава.
Адкрываючы мерапрыемства, загадчыца аддзела культуры і дасуга "Станькаўскага Дома культуры" Таццяна Пятроўна Жывіцкая прыгадала птушачак – амялушак, якія сваім спевам, падобным на малінавы звон, нясуць вестку людзям аб хуткім надыходзе вясны. Вось такімі прадвеснікамі вясны былі і ўдзельнікі гэтай сустрэчы. Пазітыўны настрой сустрэчы надалі і музычныя нумары навучэнцаў Станькаўскай школы мастацтваў.

Удзельнікаў літаратурнага клуба "Выток" прадставіла яго кіраўнік Лебядзеўская Наталля.
Уважлівыя слухачы з цікавасцю адкрывалі для сябе паэтычную творчасць членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Круглік,

Рэгіны Рэўтовіч

і Барыса Савінава.

Пра душу і веру вершаванымі радкамі разважала Ала Пузіноўская.

Васіль Семянюк паведаміў гісторыю напісання сваіх вершаў і, дарэчы, як і Людміла Круглік, парадаваў песняй.

Юбілею Перамогі прысвяціў свае творы Антон Анісовіч і напрыканцы "пачаставаў" станькаўцаў фірменнымі “антосікамі”.

Бібліятэкар Станькаўскай сельскай бібліятэкі Ірына Іванаўна Рахуба падрыхтавала выставу, на якой былі прадстаўлены творчыя здабыткі ўдзельнікаў літаратурнага клуба “Выток”. Гартаючы іх старонкі, кожны супыняў свой позірк на тым, што кранула менавіта яго душу, і задаваў пытанні непасрэдна аўтару.
Адметна, што гэта мерапрыемства адбылося ў Сусветны дзень паэзіі. Таму слухачам было прапанавана прыняць удзел у паэтычнай акцыі "Мы гэты верш напішам разам!". У выніку атрымаўся вось такі лірычны верш.

Да паэтычнай хвалі далучыліся паэты Андрэй Акімаў і Дзмітрый Бадун. Яны пазнаёмілі са сваёй творчасцю і "вытокаўцаў", і станькаўцаў. А завяршылася сустрэча пад гукі гармоніка і спеў песень пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя.
Людзі, неабыякавыя да культурнага жыцця мястэчка, апладысментамі шчыра дзякавалі за цікавае мерапрыемства і знаёмства з паэтамі Дзяржыншчыны.

З задавальненнем паэты пазнаёміліся з выставай работ дзяржынскіх мастакоў. Відавочна, што такія сустрэчы садзейнічаюць адкрыццю новых талентаў, у тым ліку і літаратурных.

"На ўзвышшы" – прэзентацыя зборніка вершаў паэта-аматара Антона Анісовіча

14 сакавіка 2015 года ў чытальнай зале Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылося мерапрыемства, прысвечанае цудоўнай падзеі, якую прыхільнікі таленту Антона Анісовіча вельмі чакалі – з’яўленне зборніка яго вершаў "На ўзвышшы"!

Чалавек ён сціплы, аднак у кампаніі заўжды ў цэнтры ўвагі. І таму сваё прывітальнае слова ён агучыў разам з путчынскім ансамблем народнай песні "Гуляначка".

"Як і ўсякі творца, неабыякавы да таго, што адбываецца вакол, паэт імкнецца ўздзейнічаць словам на справы, каб зрабіць наш недасканалы свет больш добрым і гарманічным", – так трапна адзначыла ў сваёй прадмове рэдактар зборніка Ірына Драбышэўская. Большая частка вершаў Антона Браніслававіча з’яўляецца філасофскім роздумам над жыццём. Любоўю да роднага краю былі прасякнуты і вершы пра прыгажосць прыроды, і песня "Родны край", якую з задавальненнем падпявалі ўсе госці вечарыны.
Наступным чатырохрадкоўем Антон Браніслававіч акрэсліў у тым ліку і свае адносіны да той паловы чалавецтва, чыя сіла ў слабасці. Да жанчыны ён заўсёды ставіцца з павагай і жадае толькі лепшай долі:
Жанчына – муза ў вачах паэта,
У вершах ён яе ўслаўляе.
Паэмы, стансы і санеты
Ёй, сваёй музе, прысвячае.

У свой час Антон Браніслававіч скончыў філасофскае аддзяленне гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Таму не дзіўна, што нізка вершаў прысвечана гістарычнаму мінуламу. Пра гэта ён разважае дзе сур’ёзна, а дзе і з гумарам.
Гасцям мерапрыемства ўнук Максім паведаміў, што значыць для яго любімы дзед Антон і шчыра падзякаваў яму за выхаванне і падтрымку ў жыцці.

Безумоўна, ізюмінкай творчасці Антона Браніслававіча з’яўляюцца яго фірменныя "антосікі", якімі зачытваюцца ўжо не толькі дзяржынцы. І на гэтай сустрэчы ў прысутных была ўнікальная магчымасць пачуць іх у выкананні аўтара.
Шмат добрых слоў і шчырых пажаданняў пачуў Антон Браніслававіч у віншавальнай частцы вечарыны ад удзельнікаў літаратурнага клуба "Выток" і ад калег па пяру з літаратурнага аб’яднання "Нёманец" з Уздзеншчыны на чале з галоўным рэдактарам газеты "Чырвоная зорка", членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Сабалеўскім Віктарам Вацлававічам.
Ад сябе асабіста і ад ДУ "Дзяржынскі цэнтр культуры і народнай творчасці" віншаваў паэта загадчык ДУ "Чаркаскі Дом культуры" Шык Кірыл Іванавіч. Прыхільніцамі таленту Антона Браніслававіча з’яўляюцца старшыня Дзяржынскай раённай арганізацыі "Белая Русь" Смяян Раіса Мікалаеўна, у чым яна шчыра прызналася пад час сваіх віншаванняў. А віншаванні ад калег-педагогаў ДУА "Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа" агучыла дырэктар гэтай установы Ганчар Святлана Віктараўна.

Падагуліла сустрэчу дырэктар Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Клімовіч Валянціна Віктараўна, дыкларуючы тое, што гэтым першым зборнікам Антон Браніслававіч гучна і ярка засведчыў свой прыход у літаратуру.

Вядучая вечарыны, кіраўнік літаратурнага клуба "Выток" Наталля Лебядзеўская далучылася да папярэдніх віншаванняў і запэўніла аўтара, што зборнік вершаў "На ўзвышшы" займе пачэснае месца сярод асобнікаў Дзяржынскіх паэтаў.


"Марыш быць шчаслівым? Будзь ім!" – сустрэча шчырых сяброў

Апошні дзень лютага сваім пахмурным надвор’ем не пашкодзіў аматарам паэтычнага слова сабарацца ў чытальнай зале Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі на чарговае паседжанне літаратурнага клуба "Выток". Тэмай для абмеркавання быў дэвіз аптымістаў: "Марыш быць шчаслівым? Будзь ім!"


Вершаванымі радкамі паэты выказвалі асабістую думку пра тое, што падставу для шчасця можна знайсці нават у жыццёвых дробязях. І таксама абгрунтоўвалі меркаванне: шчасце, як і здароўе – калі яго не заўважаеш, значыць, яно з намі!

Працягам "шчаслівых" разважанняў была своеасаблівая прэзентацыя зборніка твораў удзельнікаў клуба "Любовь – это стихи или стихия?..". Нагоду для яго складання дало свята ўсіх закаханых – Дзень святога Валянціна. Якім каханне паўстае ў нашым жыцці і як мы да яго ставімся, адлюстроўваюць радкі зборніка.

Захапляльным момантам сустрэчы было чытанне Аляксандрам Аркадзьевічам Фінкерам перакладу верша Артура Вольскага "Паланянка", музычным суправаджэннем да якога ён абраў урывак з оперы Аляксандра Барадзіна "Князь Игорь". Дзякуючы трапна падабранай музыцы і эмацыянальнаму чытанню верша, прысутныя нібы апынуліся ў мінулым і разам з аўтарам сталі сведкамі бітвы Кайданаўскай арды і мужнасці славянскай паланянкі.


Па заканчэнні гэтай літаратурна-музычнай кампазіцыі ўдзельнікі паседжання падзякавалі Аляксандру Аркадзьевічу за цудоўнае выканананне і пачалі актыўна абмяркоўваць цяжкасці перакладу твораў з беларускай мовы на рускую (і наадварот), неабходнасць згоды аўтара на пераклад яго твораў і магчымасць іх друкавання.
Наступную тэму для разважання сваім вершам "Графомания" акрэсліла Рэгіна Рэўтовіч. Прысутныя пагадзіліся, што з гэтага недахопа пачынаюць усе паэты. І толькі невялікай рэшце з іх атрымліваецца ўціхамірыць сваю ганарлівасць, каб з павагай ставіцца да крытыкі калег па пяру, развіваць свае творчыя здольнасці і не спыняцца на дасягнутым.

Такім чынам, паседжанне падцвердзіла, што ў літаратурным клубе "Выток" аб’ядналіся людзі з неабыякавымі адносінамі да творчасці і агульнай любоўю да паэзіі.


"Слова – асалода мая і ўцеха" – святочны юбілейны вечар сучаснай паэзіі і прозы

Чарговая сустрэча "вытокаўцаў" з сябрамі - "нёманцамі" адбылася 4 лютага 2015 года на юбілейнай вечарыне члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельніка літаратурнага аб’яднання "Нёманец” Галіны Міхайлаўны Нічыпаровіч.

На Уздзеншчыну з Іўеўскага раёна яна прыехала семнаццацігадовай дзяўчынай. Спачатку працавала на хлебазаводзе, а потым – трыццаць год паштальёнам.
Мабыць, гэтая праца і дапамагла праявіцца такім якасцям характару, як уменне весці гутарку з людзьмі, запамінанне цікавых гісторый чалавечых лёсаў і захапленне прыгжосцю родных мясцін, якія з’явіліся асновай для складання большасці твораў паэткі.

Як адзначылі ў сваім віншаванні ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання "Нёманец", Галіна Міхайлаўна – асоба творчая, піша толькі пра тое, што сэрца кранае. А паколькі душа яе вельмі чулая, то і творы лёгка знаходзяць водгук у сэрцах чытачоў, як дарослых, так і дзяцей.

Творчая спадчына юбіляра налічвае 7 кніжак. Прэзентацыя апошняй – кнігі для дзяцей "Забавы дзетвары" – з’явілася нечаканасцю не толькі для гасцей, але і для віноўніцы ўрачыстасці. А распавядаў аб гэтым паважаны госць вечарыны, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны спецыяліст Мінскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Рагнед Малахоўскі.

Наступныя віншаванні былі ад калег па пяру, суседзяў з Дзяржыншчыны – ад удзельнікаў літаратурнага клуба "Выток".

Яго кіраўнік, Лебядзеўская Наталля, звярнула ўвагу гасцей на тое, што толькі добрыя і сардэчныя людзі збіраюць вакол сябе шчырых і надзейных сяброў, і юбілейнае свята Галіны Міхайлаўны – бясспрэчнае таму падцверджанне.

Свае паэтычныя віншаванні падарылі Алла Пузіноўская і члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік і Рэгіна Рэўтовіч, таксама да віншавання далучыўся аматар літаратурнага слова Лявон Целеш. А песню "Родны край" на словы Галіны Міхайлаўны выканала аўтар музыкі, член грамадскага аб’яднання "Беларускі Саюз музыкальных дзеячаў" Тамара Кашчэва.


Гэтая сустрэча сяброў яшчэ раз падцвердзіла думку, што творчыя стасункі і захапленне паэзіяй тэрытарыяльнымі ўмовамі не абмяжоўваюцца!


"Як сэрцу выказаць сябе" – творчая вечарына Савінава Барыса Фёдаравіча

31 студзеня 2015 года чытальная зала нашай бібліятэкі напоўнілася прыхільнікамі паэтычнага слова. Пра тое, як сэрцу выказаць сябе, на вечарыне разважаў член Саюза пісьменнікаў Беларусі Барыс Савінаў.

Вядучыя – кіраўнік літаратурнага клуба Наталля Лебядзеўская і яго актыўны ўдзельнік Аляксандр Фінкер – на працягу вечарыны своеасаблівымі пластамі раскрывалі літаратурныя здольнасці Барыса Фёдаравіча.


Асобную частку лірыкі паэта займае патрыятычная тэма. На жаль, на вечарыне не меў магчымасці прысутнічаць ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Сямёнавіч Юховіч з вёскі Новая Рудзіца. Таму, карыстаючыся момантам, Барыс Фёдаравіч у знак пашаны і пакланення перад мужнасцю салдат-перможцаў той вайны перадаў яму свае асобнікі праз Клепікаву Тамару Арсеньеўну.

Захапленне прыгажосцю родных краявідаў адлюстроўваецца ў значнай частцы вершаў аўтара. Адзін з іх – "Музыка леса" – натхніў калегу па пяру, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Рэгіну Рэўтовіч зрабіць яго пераклад на беларускую мову.

Віншавальную частку мерапрыемства адкрыла намеснік генеральнага дырэктара рэспубліканскага выдавецкага дома "Звязда", член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі Алена Стэльмах.

Таксама гучалі цёплыя словы і ад удзельнікаў клуба "Выток".
   
Сустрэчу цікавым віншаваннем завяршыла дырэктар бібліятэкі Валянціна Клімовіч і пажадала аўтару творчых поспехаў.

А на святочных фотаздымках адлюстраваны імгненна праляцеўшыя моманты вечарыны і шчырыя віншаванні і рукапацісканні гасцей.

Анонсы

Июнь
«Разноцветное лето»: библиотечная тусовка
Начало в 11:00

Июнь
«У книжек нет каникул»: летние встречи в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Июнь
Школа на лужайке Рукоделкина в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00