Літаратурныя зборнікі ўдзельнікаў клуба "Выток"


Анісовіч, А. На ўзвышшы: зборнік вершаў / Антон Анісовіч; Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка, літаратурна-паэтычны клуб "Выток". – Дзяржынск, 2015. – 104с.

Паэт, які не марыць пра ўласныя кнігі, – напэўна, як і салдат, што не імкнецца стаць генералам. Вось і Антон Браніслававіч Анісовіч, вядомы шырокаму колу чытачоў па пастаянных публікацыях у "раёнцы", таксама наважыўся на значную справу: прадставіць на суд землякоў свой першы паэтычны зборнік.

"На ўзвышшы" – так называецца выданне, якое змяшчае вершы, напісаныя і ў розныя гады, і на розныя тэмы. З вышыні ўласнага вопыту і пражытых гадоў аўтар разважае над маральна-этычнымі праблемамі і шчыра захапляецца хараством роднай прыроды; звяртаецца да гісторыка-патрыятычнай тэмы і непакоіцца пра лёс беларускай мовы; услаўляе жанчыну і высмейвае злосныя хібы і недахопы сучаснасці.

Як і ўсякі творца, неабыякавы да таго, што адбываецца вакол, паэт імкнецца ўздзейнічаць словам на справы, каб зрабіць наш недасканалы свет больш добрым і гарманічным.

Ірына ДРАБЫШЭЎСКАЯ (уступны артыкул рэдактара зборніка "На ўзвышшы").


Анісовіч, А. Б. Быць самім сабой: зборнік вершаў / Антон Анісовіч. – Мінск: А. М. Вараксін, 2018. – 140 с.

У дадзеным зборніку вершаў Антон Анісовіч з вышыні ўласнага вопыту разважае над маральна-этычнымі праблемамі і шчыра захапляецца хараством роднай прыроды, звяртаецца да гісторыка-патрыятычнай тэмы і непакоіцца пра лёс беларускай мовы, услаўляе жанчыну і всмейвае злосныя хібы, недахопы сучаснасці.




Анісовіч, А. Б. Дыялектыка жыцця : антосікі / Антон Анісовіч. – Мінск : А. М. Вараксін,  2018. – 86 с.

Антосікі – гэта тэксты-мініяцюры, вершы-чатырохрадкоўі, у якіх аўтар разглядае розныя праблемы жыцця ўвогуле і чалавечага ў прыватнасці.






Анісовіч, А. Б. На скрыжаваннях : Вершы. Антосікі. Проза / Антон Анісовіч. – Мінск : А. М. Вараксін, 2019. – 104 с.

Дадзены зборнік з’яўляецца чацвёртым у творчай біяграфіі Антона Анісовіча, у якім ён праз розныя формы літаратурных жанраў разважае пра мінулае і сучаснае сваёй малой радзімы, захапляецца прыгажосцю роднай мовы, услаўляе людзей працы.






Анісовіч, А. Б. Не пакідай мяне натхненне… : Выбранае. / Антон Анісовіч. – Мінск : Выд.В.Хурсік, 2020. – 300 с.

У гэтым зборніку вершы, напісаныя аўтарам у 2019 - 2020 гадах, а таксама творы, якія друкаваліся ў зборніках мінулых гадоў.









Анонсы

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00

Август
Рассказ «Два товарища»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00