Родилась в 1937 году.
В 1957 г. окончила техникум механизации сельского хозяйства в м. Красный Берег.
С 1957 по 1964 г. – в колхозе им. Фрунзе Дзержинского района на различных должностях (нормировщик, учетчик тракторной бригады, механик, заведующий механическими мастерскими).
В 1967 г. окончила белорусский институт механизации сельского хозяйства по специальности “инженер – механик”.
С 1964 по 1982 г. – главный инженер совхоза.
С 1982 по 1984 г. – инспектор, начальник отдела кадров Фанипольского опытно-механического завода.
В 1984 – 1993 гг. – председатель Фанипольского сельсовета.
Заслуженный инженер сельского хозяйства Белорусской ССР.
Награждена орденом Октябрьской революции, Почетной грамотой Верховного Совета БССР.
Звания “Почетный гражданин Дзержинского района” удостоена в 2001 году.
НА АБЛАСНОЙ нарадзе перадавікоў сельскай гаспадаркі яна выступала ў ліку першых. Выступала ад імя ўсіх механізатараў, спецыялістаў саўгаса імя Фрунзе, што на Дзяржыншчыне. Невысокага росту, са смуглым абветраным тварам. Гаварыла спакойна, упэўнена: “У нашым саўгасе палявыя работы механізіраваны на 94 працэнты”. На бліжэйшы час ставіцца задача поўнасцю завяршыць механізацыю ў раслінаводстве, працягваць комплексную механізацыю працаёмкіх працэсаў у жывёлагадоўлі…» I гэта не проста прыгожыя словы. У іх — вялікі сплаў энергіі, творчасці, нястомных пошукаў. За імі — настойлівая праца дружнага калектыву механізатараў, спецыялістаў саўгаса. У іх, несумненна, вялікі ўклад і яе, галоўнага інжынера саўгаса Яўгеніі Адамаўны Сантаровіч.
Тут усё для яе знаёма, блізкае, дарагое, паколькі стваралася ўсё на яе вачах. Тут пачынаўся першы радок яе працоўнай біяграфіі. Тут атрымала першую у жыцці працоўную пасаду – учотчыка трактарнай брыгады. Ды як атрымала!? Як кажуць, з боем. Не хацеў дырэктар саўгаса браць. “Дзяўчо нейкае прыслалі, падлетка, - не скрываў ён свайго абурэння. – Не працаваць, а за школьнай партай яшчэ табе сядзець, дзяўчынка”. А ў гэтай дзяўчынкі за плячыма была сярэдняя школа, на руках — дыплом аб сканчэнні Чырвонабярэжскага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі.
Залічыў на пасаду (праўда, ніжэйшую, не тую, што ўказвалася ў дыпломе) толькі тады, калі прыйшло катэгарычнае пісьмо з Міністэрства сельскай гаспадаркі. «Яно і нядрэнна, што пачынала з учотчыка, — разважае цяпер Яўгенія Адамаўна. — 3 ніжэйшай прыступкі лепш пазнаюцца ўсе сакрэты работы, тонкасці ўзаемаадносін у калектыве. Ды і вышэй узнімацца лягчэй».
Так яно і было на самай справе. На адным месцы доўга заседжвацца не даводзілася. Другая прыступка — нарміроўшчыца механічнай майстэрні, затым — загадчыца склада запасных частак, загадчыца майстэрань. На пасаду галоўнага інжынера прызначылі ў 1964 годзе, тады, калі нават фармальна не мела на яе яшчэ права: вучылася завочна толькі на трэцім курсе інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі.
Такі шлях Яўгеніі Адамаўны да свайго прызвання, да сталасці, майстэрства. Вядома, расла і гаспадарка, яе энергаўзброенасць, яе машынны парк. Ён цяпер амаль у два разы большы, чым быў пяць гадоў назад. Сёння ў саўгасе ёсць 42 трактары розных марак, 27 — аўтамашын, камбайнаў збожжаўборачных — 17, сіласных — 5, бульбаўборачных—7. А колькі іншых машын, механізмаў, прыстасавенняў! Іх каля 400 адзінак.
— На тэхніку ў нас асноўная стаўка, — расказвае саўгасны
інжынер. — Ды яно і зразумела: саўгас наш прыгарадны, рабочых рук не хапае. Вось машыны і выручаюць.
Нагрузка на іх плечы ў саўгасе з кожным годам павялічваецца. Калі ў 1969 годзе выпрацоўка на 15-сільны трактар склала 380 гектараў, то ў мінулым— 412. Вядома, гэта яшчэ далёка не ўсё, што можна ўзяць ад тэхнікі. На бліжэйшы час так і ставіцца задача: значна палепшыць выкарыстанне машын, механізмаў, арганізаваць шырокае навучанне моладзі механізатарскім прафесіям.
У саўгасе вялікі атрад умельцаў, якія сталі сапраўднымі чараўнікамі машын, механізмаў. Іх налічваецца каля 130 чалавек. Яны ў асноўным і вырашаюць лёс ураджаю, поспех работы на фермах. I роля галоўнага інжынера тут роўна ролі дырыжора ў аркестры: улоўліваць і рэгуляваць гучанне кожнага матора, яго сілу, магутнасць.
Вось чаму Яўгенія Адамаўна кожную раніцу спяшаецца ў кантору саўгаса на нарад. Там калектыўна вырашаецца, куды і якія машыны накіраваць, якое заданне кожнаму трактарысту, рамонтнікам. Цяпер, вядома, галоўны клопат — падрыхтоўка тэхнікі да вясны. Асноўныя работы перамясціліся ў майстэрню. Тут механізатары ўважліва яшчэ і яшчэ раз падганяюць кожны вузел, дэталь, правяраюць іх трываласць, надзейнасць. Не абыходзіцца без няўвязак, непаладак. I галоўная бяда — адсутнасць запчастак. Каму будуць людзі скардзіцца? Вядома, інжынеру. Вось тут і знайдзі выйсце, павярніся. I Яўгенія Адамаўна робіць усё, каб знайсці гэта выйсце, каб машыны своечасова вярталіся ў строй.
А ўзяць фермы. Вось дзе непачаты край работы, ёсць дзе
прыкласці ініцыятыву, свае веды, праявіць сваю кемлівасць, гаспадарскую струнку. У саўгасе працаёмкія працэсы ў жывёлагадоўлі механізаваны пакуль што толькі на 50 працэнтаў.
Дагэтуль толькі адна свінагадоўчая ферма ў вёсцы Дворышча можа служыць узорам тэхнічнай дасканаласці. Тут усе работы выконваюць механізмы. Для раздачы кармоў патрабуецца не больш пяці мінут. Роля чалавека тут заключаецца ў тым, каб кіраваць механізмамі, сачыць за іх работай. Затое і да чалавека прад’яўляюцца высокія патрабаванні: быць з тэхнікай на «ты», разумець яе, адчуваць яе пульс. I рыхтаваць такіх людзей, выхоўваць іх – таксама тваё прызванне, галоўны інжынер вёскі.
Машыны, механізмы, розныя прыборы пранікаюць сёння ва ўсе сферы сельскагаспадарчай вытворчасці. I міжволі галоўнаму інжынеру даводзіцца мець з імі справу. А як жа інакш. Людзі просяць, патрабуюць.
— То кампрэсар на падачы кармоў капрызіць, то даільны апарат заядае, то радыётэлефон (а ў саўгасе яны ўстаноўлены ва ўсіх брыгадах, на фермах, у майстэрнях, канторы) замоўк. Усё наш, тэхнолагаў машын, клопат, — працягвае сваю думку Яўгенія Адамаўна. — Тэхніка — рэч тонкая. 3 ёю трэба ўмела, ашчадна.
I тут важную ролю адыгрывае прафілактыка. Рамантаваць машыну не тады, калі яна выйшла са строю, а калі працуе. 3 вясны ў саўгасе і мяркуецца ўстанавіць такі парадак: выдаваць трактарыстам, шафёрам пэўную колькасць талонаў на гаручае. Скарыстаў іх, не выдаецца больш да таго часу, пакуль машына не пройдзе тэхнічны агляд. Гэта падоўжыць тэрмін службы тэхнікі, дасць магчымасць пазбегнуць паломак, доўгіх прастояў у гарачы час работ.
З кожным днём набліжаецца вясна. Яна дасць старт новаму паходу за высокі ўраджай першага года новай пяцігодкі, за выкананне абавязательстваў, узятых у гонар ХХІУ з’езда КПСС.
I гэты старт будзе паспяховы тады, калі да яго ўсё будзе падрыхтавана, усё прадугледжана. У тым ліку і тэхніка. Адсюль і вынікае высокае прызванне людзей, якім даверана сіла матораў. У даным выпадку мы вядзём размову пра іх дырыжораў, такіх, як Я. А. Сантаровіч, інжынераў ураджайных машын. Сёння яны на адным з перадавых рубяжоў. Ім давераны ключы ад тэхнікі палёў і ферм. Хіба ж можна не апраўдаць гэта высокае давер’е. Важна зрабіць усё, каб машыны, іх комплексы замянілі ручную працу хлебароба, жывёлавода, каб працавалі яны рытмічна, бесперабойна, садзейнічалі росту эканомікі гаспадарак, памнажалі народнае багацце.
Эстафета ў надзейных руках.
Шмат пражыў, шмат папрацаваў на сваім вяку Ермалай Мітрафанавіч. Але не траціць стары бадзёрасці, мацуецца. Бо атрымлівае вялікае духоўнае задавальненне ад таго, што эстафета яго пакалення сёння ў надзейных руках маладых.
Вось да прыкладу Яўгенія Адамаўна Сантаровіч. Маладая, кволая на Выгляд жанчына. А якая справа на яе плячах! Як-ніяк, галоўны інжынер саўгаса. А гэта значыць, трэба забяспечыць рытмічную работу ўсёй тэхнікі, навучыць і выхаваць надзейныя кадры механізатараў.
Галоўны інжынер саўгаса імя Фрунзе, кавалер ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі Я. Л. Сантаровіч. Фота І. Шабалінскага
Гэта ў той час, як Яўгенія толькі пачынала самастойны працоўны шлях (20 гадоў назад) у гаспадарцы было 15 трактараў. А сёння іх 60. Ды такія ёсць махіны, што адно кола вышэй росту інжынера. Але не сілай, а ўменнем бярэ інжынер. Сама пастаянна вучыцца, удасканальвае сябе прафесійна і таго ж патрабуе ад падначаленых.
Перш чым Леанід Красоўскі, Валянцін Мілашэўскі, Пётр Драчынскі селі за руль магутных трактараў Т-150 К, папярэдне прайшлі ў Сантаровіч школу пазнання такога тыпу тэхнікі. Да малейшых падрабязнасцей вывучылі правілы эксплуатацыі, тэхнічнага догляду машын. Інжынер лічыць, што інакш і быць не можа. У такіх новых машын, як Т-150, камбайньг «Ніва» і «Колас», вялізныя магчымасці. Трэба толькі ўмець з найбольшай аддачай выкарыстаць іх рэсурсы.
Для Яўгеніі Адамаўны дзень 60-годдзя БССР і Кампартыі Беларусі будзе ўдвайне святочным. Напярэдадні ёй споўніцца 40 гадоў. Роўна палавіну пражытага шляху яна аддала рабоце ў саўгасе.
- У штодзённай будзённасці ці адрозніваецца дзень ада дня?
- Каб надакучыла аднастайнасць, дык, мабыць, папрасілася б на другую работу. — з нейкай асаблівай шчырасцю адказвае Яўгенія Адамаўна.
I потым прадаўжае:
— Учора вось апранула ў першы раз новае крымпленавае паліто. Сабралася ехаць у Мінск. А на дарозе сустракае трактарыст, скардзіцца, што не дзейнічае ў машыне гідраўліка. Сталі разам дазнавацца, што да чаго, і раптам як з фантана брызнула са шлангаў масла. Паліто маё цяпер не бярэ ніякая хімчыстка.
З мужам Леанідам Іванавічам у час адпачынку. 1972 г.
Яўгенія Адамаўна толькі ўсміхаецца, а муж яе, Леанід Іванавіч, загадчык саўгаснага гаража, не злосна, а проста з напускной сур'ёзнасцю папярэджвае, што ў бліжэйшы час жонка купляць абновы няхай не збіраецца.
Выпадак гэты можа і не значны, але механізатары вельмі шкадавалі, што выйшла такая недарэчнасць. I наогул паважаюць Адамаўну ў калектыве кожны і ўсе разам. Іх, мужчын, больш як 60 чалавек, а яна адна. Ды не проста радавы інжынер, а кавалер ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Заслужаны інжынер рэспублікі. Ведае сваю справу, самааддана працуе, творча думае, заўсёды гатова прыйсці на дапамогу.
Трэба розумам і сэрцам зразумець важнасць свайго ўкладу ў агульную кіпень жьгцця. Яўгенія Адамаўна з пачуццём выкананага абавязку можа глядзець у вочы старому франтавіку Ермалаю Мітрафанавічу Кашанскаму. Яна не толыкі прадаўжае эстафету, але і клапоціцца аб тым, хто будзе прадаўжаць і далей гаспадарыць на хлебаробскай ніве.
I Часлаў Пятровіч, і Генадзь Коршун, і многія іншыя юнакі вам скажуць, што іх навучыла працы і механізатарскай прафесіі Сантаровіч. А такіх 35 чалавек.
Настаўніцтва над моладдзю інжынер прадаўжае, удасканальвае. Дзякуючы яе агітацыі сёлета 11 старшакласнікаў Дварышчанскай сярэдняй школы працавалі на ўборцы ўраджаю, многія потым пажадалі вучыцца ў вучылішчы механізацыі.
Дзядуля Кашанскі мае надзейны эліксір для свайго даўгалецця. Такім эліксірам з'яўляецца наша сённяшняя ява.
Калі заглянуць у статыстыку
Сапраўды, калі прыбегнуць да мовы лічбаў і фактаў, то можна высветліць наступнае. Сёння ў саўгасе імя Фрунзе працуе 36 спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Атрад гэты ў хуткім будучым папоўніцца. Па накіраванню саўгаса вучацца ў інстытутах два чалавекі, у тэхнікумах — 6. Ды яшчэ завочнай вучобай умацоўваюць свае практычныя прафесійныя веды чатыры чалавекі.
Хто быў у Дворышчы, той бачыў, што вёска гэта мала чым адроізніваецца ад пасёлка гарадскога тыпу. Вуліцы забудаваны сучаснымі дамамі. На рахунку саўгаса 6.030 квадратных метраў жылля, пабудаванага толькі за апошнія тры—чатыры гады.
Да паслуг вяскоўцаў новы Дом культуры (толькі на абсталяванне яго мэбляй і музычнымі інструментамі саўгас затраціў 6,5 тысячы рублёў).
За дзевяць месяцаў саўгас у фонд прэміявання выдзеліў 35 тысяч рублёў. За гэты ж час па льготных пуцёўках у дамах адпачынку, пансіянатах і санаторыях пабывала звыш 20 рабочых і сужачых гаспадаркі.
Сустракаючы 60-годдзе БССР і Кампартыі Беларусі, калектыў саўгаса з высокім працоўным напружаннем гаспадарыць у гэтыя дні. Асаблівай пахвалы за дасягнутыя поспехі заслугоўваюць даяркі плашаўскай фермы, у прыватнасці Рэгіна Уласевіч, якая ўжо атрымала ад сваёй групы кароў у 50 галоў 100 тон малака. I наогул плашаўскі вытворчы ўчастак па ўсіх паказчыках лідзіруе ў спаборніцтве. У гэтьгм немалая заслуга камуністаў загадчыцы фермы Марыі Балабановіч, начальніка ўчастка Леаніда Гармазы. У саўгасе на практыцы праверана — там, дзе адказныя ўчасткі ўзначальваюць камуністы там і поспех.
У. ХАЛАДКОЎ
Напярэдадні Усесаюзнага дня работнікаў сельскай гаспадаркі выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб прысваенні ганаровых званняў Беларускай ССР работнікам сельскай гаспадаркі рэспублікі. Яны ўдастоены за заслугі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці, павышэнне яе эфектыўнасці, наватарства ў працы і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.
Высокага гонару насіць званне «ЗАСЛУЖАНАГА ІНЖЫНЕРА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ БЕЛАРУСКАЙ ССР» удастоена галоўны інжынер саўгаса імя Фрунзе Яўгенія Адамаўна САНТАРОВІЧ.
Віншуем, паважаная Яўгенія Адамаўна, з высокім званнем.
Использованы фото и документы из личного архива Е.А. Сантарович
***
Добрыя ўспаміны пакінула пра сабе галоўны інжынер гаспадаркі Яўгенія Адамаўна Сантаровіч. Гэта, бадай, адзінкавы выпадак у раёне, калі на такой пасадзе працавала жанчына. I яна паспяхова спраўлялася з даручаным участкам работы. Пры ёй пачаў узводзіцца машынны двор, які ўвесь час папаўняўся новай сельскагаспадарчай тэхнікай. Кажуць, што яна была тактоўным кіраўніком і да кожнага падначаленага звярталася толькі на “Вы”. I ў мужчынскім калектыве яе паважалі. За добрасумленную працу Яўгенія Адамаўна атрымала ганаровае званне “Заслужаны інжынер Беларускай ССР”, была ўзнагароджана ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Да выхаду на пенсію працавала старшынёй Фаніпальскага сельскага Савета.
З артыкула: Уранаў, В. Час адраджэння: Дзямідавіцкі сельскі Савет /Віктар Уранаў //Узвышша.- 2015.- 18 лістапада.
Орден Октябрьской революции (1971)
Медаль “За доблестный труд в ознаменование 100-летия со дня рождения В.И. Ленина”
Нагрудный знак “50 лет ССР” (1972)
Нагрудный знак “Победитель социалистического соревнования” (1973)
Значок “Октябрьская революция”
Нагрудный знак “60 лет БССР”
Е.А. Санторович на пргулке, 1957 г.
Из фондов Дзержинского историко-краеведческого музея.
Е.А. Санторович на заседании. Совхоз им. Фрунзе, 1960 г.
Из фондов Дзержинского историко-краеведческого музея
Главный инженер совхоза им. Фрунзе Е.А. Санторович проверяет готовность техники. 1979 г.
Из фондов Дзержинского историко-краеведческого музея
«…Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей…»/ Авт. текста А.С. Криворот [и др.] . – Минск, 2001. – С.7.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 592.
Дзержинск. 860 лет / текст О.Ф. Черненко [и др.].- Минск: РИФТУР, 2006.- С.8.
Долготович, Б.Д. Почетные граждане белорусских городов: биографический справочник/ Б.Д. Долготович.-Минск: Беларусь, 2008 .- С. 272.
“…Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей”/ Авт. текста О.Ф. Черненко [и др.].- Минск: РИФТУР, 2010.- С.8.
Дзержинский район=Дзяржынскі раён=Dzerzhinsk district: фотоальбом.- Минск:РИФТУР ПРИНТ, 2014.- С.31.
Сельскі інжынер// Мінская праўда.- 1971.- 26 студзеня.
Халадкоў, У. Ява сённяшняга дня / У. Халадкоў // Сцяг Кастрычніка.- 1978.- 7 лістапада.
Высокае званне // Сцяг Кастрычніка.- 1978.- 17 кастрычніка.
Уранаў, В. Час адраджэння: Дзямідавіцкі сельскі Савет /Віктар Уранаў // Узвышша.- 2015.- 18 лістапада.
http://kajdan.eto-ya.com/a-i-valahanovich-a-n-kulagin-dzerzhinschina-kojdanava-kalvina-2012
https://vk.com/topic-39077857_26504853
http://www.dzr.by/?page_id=10562
Савинов, Б. На таких людях село держиться / борис Савинов // Узвышша. - 2017. - 8 верасня. - С. 4.