Паважаныя бібліятэкары!
Гэты каляндарык складзены Вам у дапамогу.
А таксама інфармацыя будзе карысна ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага края.
140 гадоў назад была адкрыта школа ў в.Чэрнікаўшчына, цяпер ДУА “Чэрнікаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” (1882).
115 гадоў назад была адкрыта СШ №1 г.Дзяржынска, цяпер ДУА “Гімназія №1 г.Дзяржынска” (1907).
105 гадоў назад былі створаны Дзяржынскі і Бараўскі сельскія Саветы (1917).
75 гадоў назад адкрылася бібліятэка ў в.Навасёлкі (1947).
70 гадоў назад адкрылася бібліятэка ў в.Забалацце (1952).
55 гадоў з дня нараджэння Крука Мікалая Мікалаевіча (1967), доктара фізіка-матэматычных навук, ураджэнца в. Юцкі.
40 гадоў назад была адкрыта Фаніпальская дзіцячая музычная школа, цяпер ДУА “Фаніпальская дзіцячая школа мастацтваў” (1982).
40 гадоў назад быў адкрыты музей баявой славы ў СШ №3 г.Дзяржынска, цяпер ДУА “Гімназія г. Дзяржынска” (1982).
35 гадоў назад быў пабудаваны Дом гандлю ў Дзяржынску (1987).
30 гадоў назад было заснавана ТАА «ТАСПО-Ф» (1992).
20 гадоў назад быў заснаваны парк актыўнага адпачынку «Якуцкія горы» (2002).
1 – 45 гадоў назад быў уведзены ў эксплуатацыю Дзяржынскі эксперыментальна-механічны завод, цяпер ААТ “Дзяржынскі эксперыментальна-механічны завод” (1977).
1 – 85 гадоў з дня нараджэння Хадасевіча Вацлава Антонавіча (1937), члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, ураджэнца в. Воўкавічы.
2 – 85 гадоў з дня нараджэння Агародніка Івана Андрэевіча (1937-2020), кандыдата тэхнічных навук. З 1987 г. жыў у Дзяржынску.
10 – 165 гадоў з дня нараджэння Пашкевіча Васіля Васільевіча (1857-1939), доктара біялагічных і сельскагаспадарчых навук. У дзяцінстве жыў у в. Гаруцішкі, дзе святаром у царкве служыў яго бацька. Для навуковай дзейнасці на сядзібе у в. Гаруцішкі Пашкевіч заснаваў “навуковую станцыю”.
105 гадоў назад у Койданаве быў арганізаваны Савет салдацкіх дэпутатаў і грамадскіх арганізацый (1917).
1 – 40 гадоў з дня нараджэння Заблоцкага Паўла Алегавіча (1982), мастака, ураджэнца Дзяржынска. Жыве ў в.Вялікае Сяло.
13 – 90 гадоў з дня нараджэння Валахановіча Анатоля Аляксеевіча (1932-2002), кандыдата сельскагаспадарчых навук, ураджэнца в. Чурылы.
80 гадоў назад у Бакінаўскім лесе быў арганізаваны першы ў раёне 125-ты партызанскі атрад імя Сталіна (1942).
16 – 70 гадоў з дня нараджэння Савіча Уладзіміра Пятровіча (1952), беларускага графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. Жыў у Дзяржынску.
27 – 70 гадоў з дня нараджэння Кашчэва Тамары Іванаўны (1952), члена Беларускага Саюза музычных дзеячоў, Ганаровага грамадзяніна г.Фаніпаль.
1 – 95 гадоў з дня нараджэння Савасцюка Антона Іванавіча (1927-1998), філосафа, члена-карэспанндэнта АН Беларусі, доктара філасофскіх навук, ураджэнца в. Баравое.
3 – 90 гадоў назад мястэчка Койданава набыло статус горада (1932).
8 – 70 гадоў назад даў першую прадукцыю Нэгарэльскі воскаперапрацоўчы завод (1952).
9 – 95 гадоў з дня нараджэння Фіткевіча Пятра Мікалаевіча (1927-2013), Героя Сацыялістычнай працы. Жыў у г.Фаніпаль.
9 – 70 гадоў з дня нараджэння Рэўтовіч Рэгіны Іосіфаўны (1952-2021), паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.
22 – 30 гадоў назад пачаў сваю дзейнасць ТАА “Сэрвісны цэнтр Веста” (1992).
25 – 85 гадоў з дня нараджэння Сідора Сяргея Іванавіча (1937-1998), доктара педагагічных навук. З 1975 г. Жыў у Дзяржынску.
27 – 90 гадоў з дня нараджэння Сабалеўскага Анатоля Вікенцьевіча (1932-2012), доктара мастацтвазнаўства, беларускага тэатразнаўцы, крытыка, педагога, ураджэнца в. Андрыеўшчына.
30 – 70 гадоў з дня нараджэння Пякарскага Аляксандра Антонавіча (1952), доктара фізіка-матэматычных навук, ураджэнца в. Буда.
1 – 65 гадоў з дня нараджэння Пашкевіча-Негарэльскага Аляксандра Рыгоравіча (1957), мастака, педагога. Жыве і працуе ў п. Энергетыкаў.
18 – 50 гадоў назад быў адкрыты мемарыяльна-ландшафтны помнік партызанскай мужнасці ў в. Александрова Дабрынёўскага с/с (1972).
27 – 110 гадоў з дня нараджэння Станілевіча Івана Аляксандравіча (1912-2006), архітэктара, ураджэнца в.Мікулічы.
29 – 90 гадоў назад горад Койданава быў перайменаваны ў горад Дзяржынск (1932).
9 – 75 гадоў з дня нараджэння Міронава Івана Браніслававіча (1947), Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна, ураджэнца в Холма.
11 – 50 гадоў з дня нараджэння Ліхачовай Ганны Уладзіміраўны (1972), кандыдата тэхнічных навук. Выпускніца 1987 г. ДУА “Гімназія г. Фаніпаля”.
23 – 85 гадоў з дня нараджэння Савіка Мікалая Пятровіча (1937), беларускага вучонага кібернетыка, ураджэнца г. Дзяржынска.
26 – 80 гадоў з дня нараджэння Ксеневіч Ванды Станіславаўны (1942), Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна.
4 – 45 гадоў з дня нараджэння Мінчэні Паўла Леанідавіча (1977), мастака. Жыў ў Дзяржынску. У 1995 г. напісаў спісак са старажытнай мясцова шанаванай Слабодскай (Дзяржаўнай) цудатворнай іконы Божай маці для Дзяржынскай Пакроўскай царквы.
5 – 105 гадоў з дня нараджэння Семяновіча Антона Аляксандравіча (1917-2000), беларускага крытыка, літаратуразнаўцы, доктара філалагічных навук, ураджэнца в. Шабунеўшчына.
19 – 105 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Гармозы Міхаіла Міхайлавіча (1917-1985), ураджэнца в. Чапля.
25 – 125 гадоў з дня нараджэння Гутэн-Чапскага Эмерыка Карлавіча (1897-1979), гісторыка, ураджэнца в. Станькава.
4 – 40 гадоў назад была адкрыта Фаніпальская сярэдняя школа, цяпер ДУА “Гімназія г.Фаніпаля” (1982).
15 – 40 гадоў з дня нараджэння Маляўкі Міхаіла Міхайлавіча (1982), мастака, ураджэнца г. Фаніпаля.
13 – 55 гадоў з дня нараджэння Старадубцава Яўгена Генрыхавіча (1967), кандыдата фізіка-матэматычных навук. Выпускнік 1984 г. Фаніпальскай СШ.
17 – 155 гадоў з дня нараджэння Патоцкага Антона Аляксандравіча (1867-1939), пісьменніка, журналіста, грамадскага дзеяча, ураджэнца Койданава.
6 – 135 гадоў з дня нараджэння Рэйзіна Залмана, яўрэйскага пісьменніка, ураджэнца Койданава (1887-1941).
9 – 90 гадоў з дня нараджэння Калесніка Івана Іванавіча (1932-1979), беларускага паэта, ураджэнца в. Грычына
105 гадоў назад была ўстаноўлена Савецкая ўлада на Койданаўшчыне (1917).
30 гадоў з дня стварэння прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “ИМО” (1992).
6 – 35 гадоў з дня адкрыцця ДУ “Дзяржынскі гісторыка-краязнаўчы музей” (1987).
7 – 35 гадоў з дня ўвядзення ў эксплуатацыю ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Фаніпаля” (1987).
15 – 210 гадоў назад каля Койданава быў разбіты 5-тысячны атрад напалеонаўскіх войск (1812).
18 – 55 гадоў з дня ўвядзення ў эксплуатацыю ААТ “Дзяржынскі маторарамонтны завод” (1967). У 2014 годзе на яго базе заснавана ТАА “Салео”.
26 – 85 гадоў з дня нараджэння Сантаровіч Яўгеніі Адамаўны (1937), Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна.
26 – 115 гадоў з дня нараджэння Манасзона Монаса Ісакавіча (1907-1980), беларускага савецкага мастака. З 1929 г. жыў у Койданаве.