Петровский Вячеслав Александрович

Родился в д. Спичник Пуховичского района Минской области. 

В 1960 г. окончил строительное училище № 11 г. Минска по специальности “каменщик” и был направлен на работу в СУ-25 стройтреста № 5 г. Минска.

В 1961 г. был призван в ряды Советской Армии, после службы продолжил работу по специальности в той же организации.

В 1971 г. переведен на работу во вновь оргвнизованное СУ-42 треста № 3 г. г. Дзержинска. Возглавлял комплексную строительную бригаду вплоть до выхода на пенсию.

В 1982 г. заочно окончил строительный техникум.

В 1985 г. избирался депутатом Верховного Совета БССР.

Награжден орденом Трудовой Славы 2-й и 3-й степени, медалью “За трудовую доблесть”.

Звания “Почетный гражданин Дзержинского района” удостоен в 1996 году.

Нарыс "Не стаміся ў дарозе" М. Іовенка

ДАЧКА Оля стаяла на коленцах у крэсле, прысунутым да самага акна, нерухома ўглядалася кудысьці ўдалячынь. Ён толькі вярнуўся з работы і, застаўшы сваю гарэзу ў гэткім нязвыклым для яе становішчы, сам, сцішэлы ад здзіўлення, на дыбачках падышоў і прысеў побач. Вусны дзяўчынкі кранула радасная ўсмешка, і яна, не паварочваючы свайго тварыку, пацягнулася рукой і абняла бацьку.

— Татка, чаму яшчэ дзень, а там ва ўсіх вокнах святло гарыць?

Вячаслаў кінуў позірк убок, куды паказвала дачка, і таксама шырока ўсміхнуўся.

—Гэта сонейка яго запаліла.

Сказаў і хітравата зірнуў у вочы сваёй любіміцы. У іх, разам з бязмежным захапленнем, водбліскамі палалі вокны вышынных дамоў на вуліцы Мінскай. Яго дамоў, яго самых любімых аб'ектаў, узведзеных ім за два дзесяткі гадоў працы на рыштаваннях. Асабліва дзівосна выглядаюць яны вясной, калі першыя іх паверхі патанаюць ў квецені садоў, а навокал распасціраецца бяздонны блакіт неба.

Вось і дачцы перадалася прыхільнасць да яго любімага краявіду, што так удала глядзіцца праз вокны іх прасторнай трохпакаёвай кватэры.

- Татка, ты самы вялікі чараўнік на свеце! Лепшы нават, чым у казках!

Прыемна сціснула сэрца, і цёплая хваля расслабіла ўсё яго стомленае за дзень цела. «Дзеля такога шчаслівага моманту варта жыць на гэтым свеце!» — падумалася Вячаславу. Не, не памыліўся ён, выбраўшы некалі сабе нялёглую прафесію будаўніка...

Спічнік, яго родная веска, — усяго ў некалькіх кіламетрах ад чыгункі. У вайну ўвесь час была на відавоку ў гітлераўцаў. Сёлы, далёка закінутыя ў глыбіню лясоў, спазналі жорсткасць ненавісных прышэльцаў. А гэта і тым больш. Курані ды зямлянкі засталіся да канца вайны на месцы спаленых фашыстамі хат. I ў цяжкія гады аднаўлення будавацца вяскоўцам дапамагалі такія ўмелыя да ўсяго рукі, як у яго бацькі. Вячаслаў яшчэ падлеткам хадзіў яму дапамагаць.


Калі крыху падняўся і навучыўся трымаць у руках сякеру, атрымалі яны ўдваіх з бацькам наказ вясковай грамады: зрубіць новую школу. Той першай, можна лічыць, самастойнай будоўлі, якая стала і першай яго будаўнічай школай (пазней Вячаслаў скончыў курс у тэхнічным вучылішчы будаўнікоў, а яшчэ пазней — завочна будаўнічы тэхнікум), ён не забудзе ніколі. Не забудзе паху сасновых бярвенняў, водару неабжытага памяшкання новага будынку, удзячных поціскаў рукі (як даросламу і сталаму майсгру), якімі вяскоўцы ўзнагародзілі яго разам з бацькам. Праўда, самому юнаку не давялося вучыцца ў новай школе: у той час таптаў ён сцяжынку ў суседнюю вёску Блужа Пухавіцкага раёна, што знаходзіцца па другі бок чыгункі. Там ужо была школа, быў калектыў настаўнікаў, які, не звяртаючы ўвагі на непрыстасаванасць і цеснату памяшканняў, імкнуўся ахапіць усенавучам хлопчыкаў і дзяўчынак іхняга сельсавета. Там вучылі не толькі пісаць і чытаць. Вучылі любві да працы, вучылі любіць свой народ, Радзіму. Добра вучылі. Перакананне ў гэтым Вячаслаў можа падмацаваць сёння многімі прыкладамі. I абавязкова дадасць: добрыя традыцыі ў той школе маюць дастойны працяг.


Станьково, 28.05.1961 г.

— Мой зямляк Герой Савецкага Саюза Мікалай Чэпік, які аддаў сваё жыццё, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак, таксама выпускнік Блужскай школы. Гэта адтуль, лічу, выснова праяўленага ім гераізму. Там, насупраць школы, братнія могілкі загінуўшых у барацьбе з ворагамі жыхароў сельсавета. Яны аддалі свае жыцці 40 гадоў назад. Абеліскі ж толькі здаецца, што маўчаць. Яны таксама вучаць. Нянавісці да тых, хто нясе сумленным мірным людзям боль і пакуты, нянавісці да ворагаў міру. Цяпер да тых абеліскаў прыбавіўся яшчэ адзін. Мікалай Чэпік і мёртвы стаіць у адным радзе з барацьбітамі. Запаветнае маё жаданне пабываць на яго магіле разам з сынам і дачкой, пакланіцца абеліску. Наведацца ў школу, адкуль. вынес у памяці на ўсё жыццё словы пісьменніка Аляксея Талстога: «Так, вось яны, рускія характары! Здаецца просты чалавек, а прыйдзе суровая бяда, у вялікім ці малым, і ўзнімецца ў ім вялікая сіла — чалавечая прыгажосць!».

Слухаеш Вячаслава і адчуваеш, што словы гэтыя ідуць у яго ад самага сэрца. Ад таго ў іх такая глыбінная сіла. Яму самому давялося адбываць свой тэрмін воінскай службы за мяжой. У тыя гады, калі Захад адказваў на нашы мірныя ініцыятывы разгортваннем халоднай вайны і да пацяплення ў міжнароднай абстаноўцы было далёка. Яшчэ больш тады ўзмужнеў яго характар. I прыбавілася жадання будаваць. Каб усталёўваць мір на зямлі.


Калі дэмабілізаваўся, вярнуўся ў сваё будаўнічае ўпраўленне № 25 пятага Мінскага трэста, дзе паўгода працаваў да арміі. Неўзабаве ўпраўленне атрымала заданне пачаць прамысловае будаўніцтва ў Дзяржынску. Трапіўшы сюды ў камандзіроўку, Вячаслаў так і застаўся тут назаўсёды. Ён не толькі відавочца таго, як рос і прыгажэў не па гадах, а па месяцах стаўшы яму родным горад. Ён, без пераўвелічэння можна сказаць, яго стваральнік у новым сучасным варыянце.


Кладку цэглы на першым буйным у Дзяржынску аб'екце — маторарамонтным заводзе Пятроўскі пачынаў у брыгадзе вопытнага будаўніка, Генадзя Жыбуля, якому да гэтага і пазней не раз давяралі ўзводзіць адказныя будоўлі па заказах братніх краін. Быў у брыгадзе і яшчэ адзін прызнаны майстар — Леанід Тозік, пазней вядомы беларускі будаўнік, Герой Сацыялістычнай Працы. Ад іх Вячаслаў пераймаў не толькі рабочы спрыт, а і высокае пачуццё адказнасці за справу сваю.

— Калі летась знаёміўся з пісьмом «Слова аб гонары будаўніка» брыгадзіраў-будаўнікоў у газету «Правда», — расказвае Вячаслаў, — прыгадалася мне, якія ўрокі нам, маладым і нявопытным мулярам, давалі некалі нашы настаўнікі. Малейшую пагрэшнасць не даравалі, даводзілася брак перарабляць нанава. 


Бригада строителей СУ-42, которую возглавлял В.А. Петровский, была постоянным лидером. Торжественный момент сдачи очередного объекта. 1977 г.

Генадзь Жыбуль так гаварыў: «Нямамесца на хлебнай ніве таму сейбіту, пасля якога засталіся голыя агрэхі і лепш няхай пакіне рыштаванні той, каму абыякавы выгляд пабудаванага ім дома». Вось і ў сваёй брыгадзе імкнуся трымаць тую ж лінію. Вельмі рады за сваіх шматлікіх вучняў, многія з якіх па папоўнілі будаўнічыя арганізацыі нашага раёна, што таксама не забываюць добрую навуку.


Швейная і тэкстыльная фабрыкі, доследны механічны, ільнозавод, эксперыментальна-механічны, завод «Рамдэталь», трэцяя і чацвёртая гарадскія і другая Фаніпальская сярэднія школы, раенны вузел сувязі, камбінат бытавога абслугоўвання, ля тысячы (!) кватэр у новых жылых дамах — усяго і не пералічыш цяпер, дзе прыклаў ён свае ўвішныя і старанныя рукі майстра. І яму ніколі не было сорамна за сваю працу. 

Нездарма ж так высока ацэнена яна савецкім урадам. Вячаслаў Аляксандравіч Пятроўскі — кавалер ордэна Працоўнай Славы трэцяй ступені, медаля «За працоўную доблесць», юбілейнага медаля ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. I. Леніна.

Вячаслаў помніць: калі ён паехаў наведаць бацьку пасля першай атрыманай ім узнагароды, той, змахнуўшы радасную слязу, толькі і змог вымавіць праз хваляванне: «Не стаміся ў сваёй дарозе, сынок!» Гэта быў бацькаў наказ яму не спыняцца на дасягнутым, штурмаваць новыя вяршыні майстэрства. I тады, вярнуўшыся на работу, Пятроўскі рашуча заявіў ва ўпраўленні БУ-42, дзе працаваў ужо брыгадзірам, што яго калектыў намеран перайсці на злобінскі метад. Адміністрацыя падтрымала ініцыятыву. I пачаўся нялёгкі працэс усталявання новых гаспадарчых адносін, арганізацыі працы па новаму, болыш напружанаму распарадку. Нялёгкім яшчэ і таму, што па тым часе ўпраўленне не мела сваёй вытворчай базы, складана вырашаліся пытанні інжынернай падрыхтоўкі і забеспячэння аб'ектаў. Прыняць на сябе адказнасць за лёс укаранення прагрэсіўнага метаду ў тых умовах бы¬ло напэўна не толькі смеласцю.


Нам не аднойчы даводзілася сустракацца з ім на рыштаваннях, весці размову аб праблемах, што паўставалі перашкодай на шляху яго брыгады да поспеху. Заўсёды ў яго прапановах і рашэннях выяўлялася рацыянальнае зерне, правамернасць. Напрыклад, справядлівасць выказаных ім меркаванняў наконт таго, якім павінен быць колькасны састаў брыгады ва ўмовах дзейнасці і магчымасцей БУ-42, цалкам пацвердзілася. Брыгада стала ўтрая меншай, але і ў некалькі разоў мабільней. Гэта дружны і зладжаны арганізм, дзе і дысцыпліна на належным узроўні, і майстэрства кожнага расце, гартуецца ў напружаных працоўных буднях. Разважлівы і памяркоўны Валерый Касіловіч, энергічны і гаваркі Уладзімір Барысевіч, класны муляр Антон Мойса, упарты ў працы Рыгор Дабравольскі, здольны хутка прымаць правільныя рашэнні і, калі трэба, падмяніць брыгадзіра Віктар Марэцкі і іншыя яго хлопцы сёння валодаюць некалькімі сумежнымі спецыяльнасцямі. I таму па дробязях брыгада даўно развучылася звяртацца да сумежнікаў, чакаць іх дапамогі. Каб не стаяла справа, самі і падлогу насцеляць, і сталярку наладзяць, і бетонную сцяжку адмыслова выправяць. На тое ж і носяць званнё брыгады камуністычнай працы.

Летась хлопцы Пятроўскага здалі прыбудову да дзіцячага сада № 3 у Дзяржынску і з той жа адзнакай “добра” - будынак садзіка ў Маладзечна. Брыгадзір быў прызнан лепшым па прафесіі ў трэсце № 23 за мінулы год. А ў калектыве не без падстаў зазначаюць, што БУ-42 летась дабілася высокіх паказчыкаў і стала пераможцам спаборніцтва ў раёне ў многім дзякуючы намаганням брыгады Вячаслава Аляксандравіча. Аб гэтым якраз і гаварылася на перадвыбарным сходзе ў БУ-42, дзе таварышы Пятроўскага і устракаліся з ім як са сваім аднадушна вылучаным кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР. I нездарма ў адказ на высокія сацыялістычныя абавязацельствы, прынятыя брыгадай на апошні год пяцігодкі і, у прыватнасці, да будучых выбараў, калектыў упраўлення намеціў двухмесячнае заданне завяршыць да 20 лютага. Так вырашылі падтрымаць кандыдата будаўнікі.

Перагаварыўшы з дачкой, Вячаслаў прысеў дачытаць артыкул у часопісе «Наука и жизнь». Цікава! Якраз пра тое, што яго хвалюе: прынцып размеркавання КПУ па метаду віцябляніна Мядзведскага. Самаацэнка і давер'е — гэта добра. I вось ужо рука цягнецца да «Литературной газеты». Яму падабаецца ў ёй падача матэрыялаў на міжнародныя тэмы: ёсць аб чым расказаць у брыгадзе. А цяпр пара зазірнуць у канспект. Трэба падвучыцца мантажнай справе — гэта сёлета прыгодзіцца. «Не стаміся ў дарозе...”. Яго светлы інтэлігентны твар робіцца задумлівым. Заўтра яго чакаюць новыя рыштаванні.

М. ІОВЕНКА.

Фотанарыс "Вышыні Вячаслава Пятроўскага" М.Пражэнік

Знаёмцеся: перад вамі Вячаслаў Пятроўскі, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, брыгадзір комплекснай брыгады БУ 42. Калі наш фотакарэспандэнт навёў аб'ектыў фотакамеры, Вячаслаў Аляксандравіч на імгненне адлучыўся ад свайго занятку. Вярнуўшыся нядаўна з першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР адзінаццатага склікання, ён запісваў у сшытак свае ўражанні, думкі. Заўтра на рабочым сходзе брыгады ён раскажа сваім хлопцам аб рабоце сесіі, задачах, якія там вырашаліся. Вярнуўшыся з Мінска, Пятроўскі даведаўся, што яго калектыў па выніках работы за першы квартал прызнан ва ўпраўленні пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва. Што ў гэтай сувязі сказаць? Якія знайсці словы? Таксама трэба падумаць...


Вячаслава Пятроўскага ў Дзяржынску ведаюць многія. Яго рукамі ўзводзіліся швейная фабрыка, ільнозавод, маторарамонтны, доследны механічны і эксперыментальна - механічны заводы, вузел сувязі, фотакінаархіў, дзіцячыя сады, сярэднія школы № 3 і 4, усе дзевяціпавярховыя дамы. 3 44 пражытых гадоў Вячаслаў Аляксандравіч дваццаць пяць аддаў рабоце на будоўлях, у тым ліку дваццаць — у Дзяржынску. Можна сказаць, чвэрць веку пражыта на вышыні. Гэта не мала. Таму і заўважыў неяк Вячаслаў:

— Маё жыццё — у пабудаваных маёй брыгадай дамах.

Брыгадзірствуе Пятроўскі ўжо 14 гадоў. Калектыў яго вызначаецца моцнай дружбай. Ва ўсіх адзінаццаці муляраў 4—5 разрады, усе яны валодаюць сумежнымі будаўнічымі прафесіямі. Працуюць на аснове брыгаднага падраду. Каго асабіста выдзеліць? Па праўдзе кажучы, брыгадзіру гэта нават цяжка зрабіць.


На чарговым паседжанні прафкома

Як паведамілі ў БУ-42, комплексная брыгада муляраў В. Пятроўскага штогод выходзіць у лідэры спаборніцтва ў сваім калсктыве. Адкуль вытокі поспеху?

- Усё бяром сваёй працай, усе поспехі —ад гэтага, — коратка адказвае Вячаслаў Аляксандравіч.

Вышыня Пятроўскага...

Вячаслаў пачынаў сваю працоўную біяграфію з

радавога муляра пасля заканчэння Мінскага прафтэх- вучылішча будаўнікоў. Працаваў і завочна вучыўся ў будаўнічым тэхнікуме. Веды яму неабходны былі для прафесіянальнага росту. Потым узначаліў комплексную брыгаду.

Працуе не шкадуючы сіл, энергіі, вопыту. Радзіма высока адзначыла яго ўклад у будаўніцтва, узнагародзіўшы ордэнам Працоунай Славы трэцяй ступені і медалём «За працоўную доблесць». А 1985 год для В. Пятроўскага аказаўся таксама памятным у жыцці — яго выбралі дэпутатам у Вярхоўны Савет БССР.


Бягуць дні. У брыгадзіра новыя клопаты, новыя аб'екты, новыя грамадскія абавязкі. А дома — свае турботы. Сын Ігар ужо заканчвае вучылішча, а дачка Вольга яшчэ ходзіць у пяты клас. У вольны ад работы час Вячаслаў Аляксандравіч усю ўвагу ўдзяляе сям'і, дзецям. Займаецца самаадукацыяй. Самыя прыемныя для В. Пятроўскага хвіліны, калі ён разам з жонкай і дзецьмі крочыць па новых вуліцах горада, любуецца шарэнгай цагляных будынкаў, шукае вачыма сярод іх «свае» дамы, тыя, у якіх ведае кожную цаглінку.

М. ПРАЖЭНІК

Заметки из газет


Поціск яго рукі ніколі не бывае моцным, хаця ў далонях (такія толькі ў музыкі) хапае сілы. У гэтым поціску — цеплыня і добразычлівасць. Становіцца зразумела, што гэтак жа лагодна, быццам штосьці жывое, бярэ ён у рукі цагліны. Бярэ і кладзе, каб вырасталі новыя дамы, садзікі, школы, прадпрыемствы і бальніцы. Колькі іх на яго рахунку за больш як чвэрць веку, што аддадзена справе ўсяго жыцця — будаўніцтву! I большую частку з гэтага ён брыгадзірствуе ў калектыве БУ-42. I, бадай, гэтулькі ж з'яўляецца пастаянным лідэрам спаборніцтва і вельмі многіх далучыў да яго, парадніў з сапраўдным майстэрствам. I сёння, у час перабудовы, ён на вышыні. Адным словам, жыццё Вячаслава Аляксандравіча Пятроўскага — подзвіг, які побач з намі.


В.А. Петровский с бригадой.

Мінская праўда.- 1989.- 25 красавіка


НА ЗДЫМКУ: перадавы брыгадзір комплекснай брыгады БУ-42, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР Вячаслаў Аляксандравіч Пятроўскі. У гэтыя дні яго брыгада вядзе будаўніцтва памяшкання райвыканкома, імкнецца ў найкарацейшыя тэрміны справіцца з даручанай работай, падрыхтаваць дастойны падарунак XXVIIз'езду КПСС. I сам кіраўнік паказвае ў гэтым прыклад. Фота В. Сапранкова.

В. А. ПЯТРОУСКІ, брыгадзір будаўнікоў ВУ-42:

—Тры дзесяцігоддзі будую горад, прыклаў, як гаворыцца, рукі ледзь не да ўсіх аб’ектаў, якія за гэты час тут з'явіліся. Таму шчыра і, лічу, цалкам законна ганаруся сваім гістарычным укладам у развіццё старажытнага Дзяржынска. Гэта надае майму ўспрыманню свята асаблівы каларыт. Разам з тым маё слова да гараджан: давайце будзем больш ашчадныя і абачлівыя, давайце па-гас­падарску берагчы ўсе будынкі горада. Бо эпоха маштабнага будаўніцтва  хутчэй за ўсё мінавала.

Комплексная брыгада будаўнічага ўпраўлення № 42, якую ўзначальвае В. А. Пятроўскі, дабіваецца добрых вынікаў на ўдарнай вахце ў гонар 60-годдзя БССР і Кампартыі Беларусі. Працуючы па метаду Мікалая Злобіна, члены брыгады паспяхова выконваюць даведзеныя заданні, пільна сочаць за якасцю работы. Перадавы калектыў моцны працоўнай дысцыплінай, усведамленнем адказнасці за даручаную справу.

Фота П. Літвіненкі

Награды



Орден Трудовой Славы 2 степени



Орден Трудовой Славы 3 степени


Медаль «В ознаменование 100-летия со дня рождения Владимира Ильича Ленина»


Источники

«…Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей…»/ Авт. текста А.С. Криворот [и др.] . – Минск, 2001. – С.7. 

Дзержинск. 860 лет / текст О.Ф. Черненко [и др.].- Минск: РИФТУР, 2006.- С.8.

Минская область: энциклопедия. Д – Я.- Минск, 2007.- С.29. 

Долготович, Б.Д. Почетные граждане белорусских городов: биографический справочник/ Б.Д. Долготович.-Минск: Беларусь, 2008 .- С. 271.

Шабалинский, И.И. Земляки: шестьдесят пять  созидательных лет Дзержинщины/ И.И. Шабалинский, Е.А. Стельмах.- Минск: Энциклопедикс, 2009.- С.30. 

“…Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей”/ Авт. текста О.Ф. Черненко [и др.].- Минск: РИФТУР, 2010.- С.8. 

Дзержинский район=Дзяржынскі раён=Dzerzhinskdistrict: фотоальбом.- Минск:РИФТУР ПРИНТ, 2014.- С.31.

Комплексная брыгада будаўнічага ўпраўлення  № 43, якую ўзначальвае В.А. Пятроўскі /Фота П. Літвіненкі // Сцяг Кастрычніка.- 1978.- 13 ліпеня.

Іовенка, М. Не стаміся ў дарозе: нарыс / М. Іовенка //Сцяг Кастрычніка.- 1985.- 29 студзеня.

Пражэнік, М. Вышыні Вячаслава Пятроўскага: фотанарыс /М. Пражэнік; фота І. Шабалінскага //Сцяг Кастрычніка.- 1985.- 9 красавіка.

Вячаслаў Аляксандравіч Пятроўскі: фотаздымак // Сцяг Кастрычніка.- 1989.- 26 студзеня.

Вячаслаў Аляксандравіч Пятроўскі: фотаздымак // Мінская праўда.- 1989.- 25 красавіка.

У святочнай гасцёўні //Сцяг Кастрычніка.- 1996.- 28 чэрвеня.

http://kajdan.eto-ya.com/a-i-valahanovich-a-n-kulagin-dzerzhinschina-kojdanava-kalvina-2012

https://vk.com/topic-39077857_26504853

http://www.dzr.by/?page_id=10562

Савинов, Б. След на земле / Борис Савинов // Узвышша. - 2017. - 24 лютага. - С. 7.

Анонсы

Апрель
Сказка «Как звери суп варили»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Апрель
«Гляжу с высоты на обиду, теряю обиду из виду»: поэзорецепт (заседание народного литературного клуба «Выток», посвященное 95-летию со дня рождения Валентина Берестова)
Начало в 14:00

Апрель
«Минутка радостного чтения»: поэтическое ассорти по творчеству Валентина Берестова
Начало в 15:00