Нядзвецкі Аляксандр Валяр’янавіч

Аляксандр Валяр’янавіч Нядзвецкі нарадзіўся 21 ліпеня 1962 года ў вёсцы Крупіца Мінскага раёна Мінскай вобласці. Пражывае ў в. Баравікі Дзяржынскага раёна.

Бацька працаваў у калгасе “Праўда”  галоўным інжынерам, маці – даяркай. Маці Аляксандра сама вырасла ў сям’і, дзе цанілі працу і песню, і сваіх дзяцей з маленства гэтаму навучала. 

У 1977 годзе пасля заканчэння Баравікоўскай васьмігадовай школы Аляксандр паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча ім.Глебава на спецыяльнасць мастак-афарміцель. Па размеркаванню працаваў у Брэсце. Пасля службы ў арміі працаваў па спецыяльнасці ў ЦУМе ў Мінску. У 1985 годзе ажаніўся на настаўніцы пачатковых класаў Баравікоўскай школы. У 1988 годзе вярнуўся ў Баравікі. Спачатку працаваў настаўнікам малявання ў школе, затым піянерважатым. Яшчэ некаторы час была праца ў Мінску мастаком, але ўсё ж цягнула ў родную вёску. У 1997 годзе пайшоў працаваць машыністам насосных установак на станцыю №8 УП “Мінскводаканал”, дзе працуе і сёння. 

І ўсё ж праца ёсць праца, а душа патрабуе натхнення. Па жыцці разам з Аляксандрам ідуць два яго захапленні: любоў да гісторыі роднай вёскі і творчасць, якую аўтар прысвячае сям’і і сябрам, аднавяскоўцам і  роднаму пасёлку. Ён прымае актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці, спявае ў народным ансамблі народнай песні “Баравічанка”. Пры ансамблі створаны сямейны ансамбль “Вясёлая радзіначка”.

Жыццёвае крэда:

“Прекрасен миг – само творенье –

И я не властен над собой!

О! это чудо вдохновенье,

Когда душа ведёт рукой!”


Анонсы

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00

Август
Рассказ «Два товарища»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00