Агляд мерапрыемстваў "Вытока" – 2022

#роднаяМИНЩИНАтебе…

Народный литературный клуб «Выток» (ГУ «Дзержинская районная централизованная библиотечная система», Республика Беларусь) принимает эстафету творческих поздравлений, посвященных 85-летию Минской области (организаторы конкурса на лучшее творческое поздравление, посвященное 85-летию Минской области «#роднаяМИНЩИНАтебе…» – главное управление культуры Минского областного исполнительного комитета, главное управление идеологической работы и по делам молодежи Минского областного исполнительного комитета, государственное учреждение «Минский областной центр народного творчества»).


https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10278

Графомания.net

паэтычная майстэрня

У паэтычнай майстэрні народнага літаратурнага клуба “Выток” заўсёды рады гасцям.. Сюды і завіталі ўдзельнікі літаратурнага клуба “Крынічка” ДУА “Гімназія г.Дзяржынска”, а таксама настаўнікі і вучні 10-х класаў гэтай установы.

http://www.dzerlib.by/News/Read?articleId=10246

Нас аб’ядноўвае Памяць

Х Койданаўскія чытанні

У Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшлі Х Койданаўскія чытанні. Як заўсёды, яны аб’ядналі ўсіх, хто цікавіцца і даследуе гісторыю малой радзімы і Беларусі: удзельнікі краязнаўчага аб’яднання “Койданаўскія летапісцы”, удзельнікі народнага літаратурнага клуба "Выток", моладзь – актывісты раённай арганізацыі БРСМ, чытачы бібліятэкі. Чытанні былі прысвечаны Году гістарычнай памяці.


https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10234

Встреча с писателем

Осенние каникулы продолжаются! На встречу с членом Союза писателей Беларуси Людмилой Круглик пришли ребята из школьного лагеря ГУО «Гимназия г. Дзержинска». Писательница познакомила детей со сборником  «На крылах дзяцінста» народного клуба композиторов и поэтов «Жывіца». 
https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10155

Всё начинается с любви!

«Всё начинается с любви!» – утверждал Роберт Рождественский и был абсолютно прав. С этим утверждением полностью согласны, и поэты народного литературного клуба «Выток» Дзержинской центральной районной библиотеки. На отчетном концерте стихами и песнями, эмоционально и искренне, «вытоковцы», признавались в любви к малой родине и своим близким, к природе и профессии, к родному языку и жизни. Участники и зрители литературно-музыкального коллажа с искренней радостью делились размышлениями о любви.


Пускай не гаснет мамин огонёк!”

творчае віншаванне

У актавай зале ДУ “Дзяржынскі ТЦСАН” адбыўся ўрачысты прыём старшынёй Дзяржынскага райвыканкама Максімам Уладзіміравічам Лысенка маці, узнагароджаных ордэнам Маці, прымеркаваны да тыдня бацькоўскай любові.

Абарона мацярынства і дзяцінства, захаванне сямейных каштоўнасцяў, умацаванне інстытута сям'і заўсёды былі і ёсць прыярытэтнымі напрамкамі сацыяльнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. У святочнай канцэртнай праграме прыняла ўдзел член народнага літаратурнага клуба “Выток” Аксана Хацкевіч з аўтарскім вершам “Мама”. Шчырыя словы кранулі сэрцы прысутных і з’явіліся прыемным дадаткам да агульнага святочнага настрою.

https://www.instagram.com/p/Cjk0wCujvvn/?igshid=YmMyMTA2M2Y%3D


Дажынкі – 2022

24 верасня ў Стоўбцах на абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі – 2022» у “Літаратурным кафэ” сустрэліся літаратары Міншчыны. Члены народнага літаратурнага клуба “Выток” таксама прынялі ўдзел у праграме святочнага мерапрыемства. 


https://dzerlib.by/News/Read?articleId=10030


“У адзінстве сіла кожнага з нас”

літаратурная імпрэза

Сваю вераснёўскую літаратурную імппрэзу паэты народнага літаратурнага клуба “Выток” прысвяцілі Дню народнага адзінства і запрасілі на яе ваенаслужачых вайскавой часкі 1463 і чытачоў бібліятэкі. 


Пачалася яна з патрыятычнага квеста “Гордимся, что мы – белорусы!”, дзе прысутныя гарталі старонкі гісторыі і паспяхова знаходзілі правільныя адказы.


Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя паэзабуклета “У думках – адзінства!”. Кіраўнік клуба Наталля Лебядзеўская распавяла пра творчасць клуба і яго ўдзельнікаў. А вось вершы Аліны Шакаль і Максіма Шчолакава госці сустрэчы пачулі ў аўтарскім выкананні. 


Напрыканцы сустрэчы адбыўся дыялог пра неабходнасць адзінства і захавання гістарычнай памяці.


Цікавасць да гэтай лтаратурнай імпрэзы выказалі і ўдзельнікі клуба аматараў настольных гульняў “ИГРАtime” і з задавальненнем пазнаёміліся з Алінай Шакаль, а ў падарунак атрымалі прэзентуемы паэзабуклет.



“На страницах души”

музыкально-поэтический вернисаж

В День библиотек традиционно прошла «Библионочь». Подарком для всех стал музыкально-поэтический вернисаж народного литературного клуба «Выток».


https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9979


“У гасцях у Дзяржынскіх пагранічнікаў”

літаратурная сустрэча

У чарговы раз вайсковую частку 1463 наведаў Савінаў Барыс Фёдаравіч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, а таксама ўдзельнік народнага літаратурнага клуба “Выток” Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

У ходзе сустрэчы пісьменнік пазнаёміў слухачоў са сваімі творамі, распавёў пра сваю кнігу “Триумф и трагедия семьи Казей”, пра подзвіг земляка – Марата Казея. Таксама Барыс Фёдаравіч згадаў факты з біяграфіі свайго бацькі, які прайшоў ваенныя гады, змагаючыся на перадавой.

Вайскоўцы тэрміновай службы з непадробнай цікавасцю слухалі госця, задавалі пытанні, на якія Барыс Фёдаравіч з радасцю адказваў. На развітанне ўдзельнікі вечара папрасілі паважанага госця напісаць новыя паэтычныя творы, прысвечаныя пагранічнікам, і атрымалі згоду.


https://dzr.by/dzerzhinskie-pogranichniki-poobshhalis-s-chlenom-soyuza-pisatelej-belarusi-borisom-savinovym/?ysclid=l95qb63sgz398969912

 
“Зямля, дзе пачаўся твой лёс”

творчыя сустрэчы ў Дзень ведаў

Першы вераснёўскі дзень падарыў настаўнікам, вучням і іх бацькам шмат цікавых сустрэч. Удзельнікамі іх былі і члены народнага літаратурнага клуба “Выток”: Тамара Кашчэва і Людміла Круглік. Яны былі запрошаны ў ДУА “Гімназія г.Фаніпаля” і ДУА “СШ №4 г.Дзяржынска”. У іх выкананні прагучалі добрыя пажаданні, песні і вершы. 

А такі добры настрой безумоўна будзе спрыяць прыемнаму і паспяховаму працэсу навучання. 






“Купала ў нашых сэрцах і радках”

паэтычна-музычнае прысвячэнне

7 ліпеня ў краіне адзначалася 140-годдзе з дня нараджэння беларускага класіка Янкі Купалы. Удзельнікі народнага літаратурнага клуба “Выток” са сваімі відэапаштоўкамі аб’ядналіся ў паэтычна-музычнае прысвячэнне “Купала ў нашых сэрцах і радках”.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9824


“Я хотел бы…”

літаратурныя разважанні

Даждлівае надвор’е суправаджала ліпеньскае пасяджэнне народнага літаратурнага клуба “Выток”, дзе прапаноўвалася ўдасканаліць мастацтва вершаскладання і паразважаць пра спраўджаныя мары і здейсненыя жаданні. А адбылося гэта пасля дэкламацыі верша “Я хотел бы…” паэта-юбліляра бягучага месяца Яўгена Еўтушэнка. Дарэчы, у дзень яго нарадждэння ўдзельнікі клуба прапанавалі інтэрнэт-карыстальнікам працытаваць творы з яго творчасці.

https://vk.com/dzerlib?w=wall-126511139_4374

https://ok.ru/dzerlib/topic/155246890679785

Адметным момантам пасяджэння было азнакамленне з вынікамі ўдзела членаў клуба ў конкурсе “З любоўю да Беларусі”, дзе дыпломамі Тамару Кашчэва ў намінацыі “Вокальное произведение”, Антона Анісовіча “За аўтарскі верш і любоў да роднай мовы”, Людмілу Круглік – за лепшае выкананне аўтарскага твора. А творчасць іншых адзначана дыпломамі і сертыфікатамі ўдзела ў літаратурных акцыях.



“Квітней пад небам сінім, Беларусь!”

літаратурна-музычная гасціная

Любоўю да роднага краю былі напоўнены вершы і музыка выступоўцаў на бібліятэчнай пляцоўцы ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Квітней пад небам сінім, Беларусь!”. Салодкія прызы і яркія ўражанні падарылі гледачам удзельнікі народнага літаратурнага клуба “Выток” і народнага квартэта віяланчэлістаў Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў. 


На авальнай пляцоўцы гарадскога парку супрацоўнікі бібліятэкі стварылі гісторыка-этнаграфічную рэканструкцыю паўсядзённага жыцця мястэчка Койданава 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Каларытныя гандляры і музыкі, інтэлігентныя гараджане і звычайныя сяляне – усё гэта дазволіла хоць і ненадоўга, але ўсё ж такі адчуць атмасферу той далёкай эпохі. Член народнага літаратурнага клуба “Выток” Аляксей Баранаў выдатна ўвасобіў класіка беларускай сатыры Кандрата Крапіву і цудоўна дэкламаваў яго байкі.


У вячэрняй праграме святкаванняў “вытокаўцы” таксама прымалі ўдзел. Але на гэты раз яны стаялі на сцэне на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў грамадскіх арганізацый раёна. 


У намінацыі “Маладыя сям'і” ўзнагароды былі ўручаны Аліне Шакаль і яе мужу Дзмітрыю Юрану. А ў наступнай намінацыі сярод уладальнікаў сельскіх падворкаў лепшай была прызнана сям'я Васіля Семенюка з вёскі Баравікі.


 “Паэтычны настрой”

літаратурная сустрэча

Па добрай традыцыі ўзаемадзеяння літаратараў Дзяржыншчыны і ваеннаслужачых вайсковай часткі 1463 у ліпені адбылася чарговая сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельніцай народнага літаратурнага клуба “Выток” Людмілай Круглік. Мерапрыемства прайшло на базе клуба вайсковай часткі пры ўдзеле вайскоўцаў тэрміновай службы.
У гэты раз сустрэча была прысвечана мінулым святочным мерапрыемствам: Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 78-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Людміла Уладзіміраўна таксама згадала і той факт, што гэтыя падзеі супадаюць з Днём горада Дзяржынска. З гэтай нагоды паэтэса прачытала свае новыя творы. Усе вельмі ўважліва слухалі госцю, актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы, задавалі пытанні. 
На развітанне ўдзельнікі вечара папрасілі госцю адзін з наступных новых вершаў прысвяціць пагранічнікам і атрмалі стаўчы яе адказ.




“Паэзія побач”

літаратурны дыялог

Аднойчы юнакі клуба аматараў настольных гульняў “ИГРАtime” выказалі жаданне пазнаёміцца з паэтамі-землякамі. І вось у апошнюю нядзелю чэрвеня на сустрэчу да іх прыйшлі ўдзельнікі народнага літаратурнага клуба “Выток” Аляксей Баранаў і член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Барыс Савінаў. Падчас дыялога з паэтамі моладзь прыйшла да высновы, што вершаваныя радкі могуць быць досыць кранальнымі ці незвычайна простымі, а падбіраць рыфму – занятак таксама вельмі цікавы!



“Человеку мало надо…”

літаратурны дыспут

Для літаратурнага дыспуту ў анлайн-фармаце даў нагоду “вытокаўцам” юбілей Роберта Раждзественскага, а дакладней – радок з яго творчасці. Падчас гэтага чэрвеньскага пасяджэння яны разважалі пра духоўныя і матэрыяльныя патрэбы чалавека. С мэтай удасканалення сваіх паэтычных здольнасцей яны выканалі творчае заданне, дзе падбіралі амографы. Такія сустрэчы дазваляюць творчым людзям правесці свой вольны час музычна і паэтычна.


“Но о тех, кто уже не придет никогда, – заклинаю, – помните!”

паэтычны флэшмоб

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка далучылася да рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Хвіліна маўчання”. 

А працягам мерапрыемства стаў паэтычны флэшмоб “Но о тех, кто уже не придет никогда, – заклинаю, – помните!", дзе кожны жадаючы змог прачытаць верш, прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны. З аўтарскімі вершамі прынялі ў ім удзел і члены народнага літаратурнага клуба “Выток”.


Адным з важных раздзелаў кніжнай выставы, прадстаўленай аддзелам абслугоўвання і інфармацыі, стала серыя выданняў, прысвечаных ахвярам нацысцкай палітыкі генацыду. Сярод іх было і выданне члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Барыса Савінава “Триумф и трагедия семьи Казей”. Жадаючым аўтар пакінуў на кнізе свой аўтограф.



З пакалення ў пакаленне перадаецца гістарычная памяць пра цану той Вялікай Перамогі, пра мужнасць абаронцаў ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама стойкасць і гераізм тых, хто знаходзіўся ў тыле. А цяпер ад кожнага з нас залежыць наша будучыня і нашых дзяцей, дзе будзе ўпэўненасць у мірным заўтрашнім дні!



“Папы очень нам нужны”

круглы стол

Напярэдадні Міжнароднага Дня бацькі, які сёлета святкаваўся 19 чэрвеня, сабраліся за круглым сталом ў Дзяржынскім ТЦСАН на пасяджэнні “ПАПА-школы” папы з мнагадзетных сямей, урач-педыятр Дзяржынскай ЦРБ і кіраўнік народнага літаратурнага клуба “Выток” Наталля Лебядзеўская. 

Прысутныя абмеркавалі ролю айца ў выхаванні дзяцей і правілы бяспечных паводзін, а таксама атрымалі лірычны падарунак ад “Вытока” – паэзамамомант у выканні яго кіраўніка.



“Навасады”

прэзентацыя кнігі члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах

16 чэрвеня 2022 года ў чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі “Навасады” члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах.

Узельнікі народнага літаратурнага клуба “Выток” у музычна-паэтычным прысвячэнні выказалі словы ўдзячнасці і пашаны да творчасці зямлячкі. Любоў да сваей малой радзімы гэта тое, што добра характэрызуе аўтара кнігі, за гэта ёй удзячны землякі.

“В июньский вечер”

музычна-паэтычны эцюд

Летні вечар здольны падарыць не толькі прыемны адпачынак, але і спатканне з прыгожымі музыкай і словам!


Іх 15 чэрвеня падарылі гледачам паэты народнага літаратурнага клуба “Выток” Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі і музыканты народнага ансамбля віяланчэлістаў Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў. У іх выкананні прагучалі вядомыя музычныя кампазіцыі і вершы дзяржынскіх аўтараў. А яшчэ ў гледачоў была магчымасць атрымаць салодкі прыз.



Нават раптоўны дожджык і вецер не змаглі сапсаваць настрой, і гэта падчас праграмы неаднаразова падцзвярджалі апладысменты і станоўчыя эмоцыі ўдзельнікаў сустрэчы!





“Альбом памяти”

літаратурна-музычная кампазіцыя

У рамках духоўна-патрыятычнай і культурнай асветы асабовага складу органаў пагранічнай службы на сённяшні дзень ужо паспяхова наладжана ўзаемадзеянне паміж вайсковай часткай 1463 і прадстаўнікамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. У пачатку чэрвеня ізноў адбылася літаратурная сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілай Уладзіміраўнай Круглік, якая прэзентавала літаратурна-музычную кампазіцыю “Альбом памяці”. Падчас мерапрыемства Людміла Уладзіміраўна дала магчымасць ўсім прысутным у чарговы раз адчуць усю значнасць Вялікай Перамогі і падцвердзіла думку, што подзвіг беларускага народа – гэта годны прыклад мужнасці, адвагі і патрыятызму для маладога пакалення. Кожнае слова аўтарскіх твораў госці, эмоцыі і асобасныя перажыванні паэтэсы знаходзілі водгук у сэрцах удзельнікаў мерапрыемства.

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

“Маладзечна – 2022”

Падчас святочных мерапрыемстваў фестывалю госці пазнаёміліся на бібліятэчным бульвары з творчасцю народнага літаратурнага клуба “Выток” і яго ўдзельнікамі. Паэзію розных пакаленняў прадставілі Уладзімір Слабейка і Аліна Шакаль. А музычнаму ўпрыгожванню свята садзейнічала член Беларускага Саюза музычных дзеячаў Тамара Кашчэва. 





Яшчэ песні ў яе выканнні прагучалі і ў галерэе цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча, дзе адбылася прэзентацыя Рэспубліканскага мастацка-патрыятычнага праекта і фотапаэтычных кніг “Зачараваны Беларуссю”, “Бачу Беларусь такой”, “Мая Радзіма”, “Навасады: малая Радзіма”.




“Нам с тобою по пути!”

прэзентацыя кнігі-гульні Аляксея Баранава

1 чэрвеня народны літаратурны клуб “Выток” прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню абароны дзяцей. У аддзеле абслугоўвання дзіцячага чытача адбылася прэзентацыя кнігі члена клуба Аляксея Баранава “Нам с тобою по пути!”. 
Падчас мерапрыемства дзеці не толькі слухалі аўтара, але і гулялі з ім у розныя гульні. 





“Чем прозрачней воздух, тем ярче солнечный свет”

паэтычны пейзаж

130-годдзю рускага савецкага пісьменніка, сцэнарыста і педагога, журналіста, ваеннага карэспандэнта і перакладчыка Канстанціна Паўстоўскага было прысвечана майскае анлайн-пасяджэнне народнага літаратурнага клуба “Выток”. Кіраўнік клуба Наталля Лебядзеўская звярнула ўвагу “вытокаўцаў” на некалькі цікавых фактаў з яго творчасці, сярод якіх была і спроба вядомага празаіка пісаць вершы. Разважаючы пра творы Паўстоўскага, мімаволі ўзнікла гутарка пра пейзажныя замалёўкі як адлюстраванне духоўнага свету чалавека.
Адной са старонак пасяджэння было паэтычнае і музычнае прысвячэнне памяці паэта-земляка Рэгіны Рэўтовіч, на якой прагучалі творы са зборніка “Застаўся голас у радках і сэрцах...”. 
Паэтычная практыка, вершы і песні надалі прысутным творчае натхненне і лірычны настрой. 



Слова Купалы да творчасці кліча

У мінулую суботу ў Лагойску адбыўся Х форум маладых паэтаў Міншчыны “Слова Купалы да творчасці кліча”, арганізатарамі якога з’яўляліся Мінскі абласны выканаўчы камітэт і Лагойскі раённы выканаўчы камітэт. У склад фіналістаў увайшлі і члены народнага літаратурнага клуба “Выток” Вераніка Герко і Аліна Шакаль. Высокі ўзровень іх творчасці быў адзначаны дыпломамі.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9705


Я календарь судьбы своей листаю...

В один из майских вечеров на площадке у библиотеки собрались поклонники творчества Тамары Кощево, чтобы вместе с ней полистать её творческий календарь. А поводов для этой встречи оказалось достаточно. Совсем недавно Тамара Ивановна отметила красивую юбилейную дату, а ещё – выпустила новый песенный сборник «Напоўнім сэрцы дабрынёй».

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9701

Дзень пазітыўнага настрою

З дапамогай бібліятэкі жыццё можна зрабіць насычаным і цікавым, а сумныя будні ператварыць у радасныя дні, асабліва калі гэта зрабіць у Дзень пазітыўнага настрою. тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. 

І гэты дзень быў прысвечаны сям'і. Таму на сустрэчы былі яшчэ і мамы, і бабулі. Усе разам успомнілі сваё дзяцінства і ад душы пасмяяліся разам з героямі вершаў удзельніка народнага літаратурнага клуба “Выток” Аляксея Баранава, якія прэзентавала кіраўнік клуба Наталля Лебедзеўская.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9690


И снова май… весна…Победа

В День Великой Победы центральная районная библиотека предложила дзержинцам и гостям города насыщенную программу. 

Зрители не жалели аплодисментов участникам программы литературно-музыкальной гостиной «Вечный огонь нашей памяти», где стихи и песни членов народного литературного клуба «Выток» были наполнены чувством признательности всем участникам Великой Отечественной войны за их мужество и стойкость, за Победу и за наше мирное небо. А желавшие прочитать стихи зрители, воспользовались возможностью и выступили в рамках открытого микрофона.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9629


“По памятным местам”

патрыятычная беларуска-малдаўская вандроўка

Напярэдадні Дня Перамогі адбылася патрыятычная беларуска-малдаўская вандроўка, прысвечаная памяці воінаў-малдаванаў, якія загінулі пры вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе.

У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі малдаўскай дыяспары ў Рэспубліцы Беларусь і члены народнага літаратурнага клуба “Выток” Васіль Семянюк і Лявон Целеш. Узначаліў паездку былы пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь Сарачан Віктар Васільевіч.


Дэлегацыяй былі ўскладзены вянкі і кветкі ў горадзе Мінску ля помніка Героя Савецкага Саюза малдаваніну Іону Солтысу і ў мікрараёне Масюкоўшчына ля помніка чатыром малдаўскім воінам, а таксама на Гродзеншчыне ля памятнага знаку на месцы подзвігу Героя Савецкага Саюза малдаваніна Балгарына Сяргея Іванавіча ў вёсцы Парычаны Лідскага раёна і на брацкай магіле савецкіх воінаў у п.Рось Ваўкавыскага раёна. Гэта паездка з'яўляецца ўжо другой і дае падставу для ўмацавання малдаўска-беларускага сяброўства і агульных традыцый.



“Нам этот мир завещано беречь”

урок Памяці

Напярэдадні Дня Перамогі член Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік сустрэлася з вучнямі 9 класа ДУА “Сярэдняя школа №4” на ўроку Памяці “Нам этот мир завещано беречь”. Ён быў прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і ахвярам генацыда.

У выніку дыялога ўдзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што гістарычную памяць трэба беражліва захоўваць, як і памяць пра гераічныя ўчынкі воінаў і партызан, самаадданы труд жанчын і дзяцей, якія змагаліся і працавалі ў імя будучыні, забяспечвая свой унёсак у Вялікую Перамогу. 


https://www.instagram.com/p/CdPuECtjRas/?igshid=YmMyMTA2M2Y%3D


“Жыццё перадваенных гадоў”

гісторыка-этнаграфічная рэканструкцыя на Кургане Славы

Член народнага літаратурнага клуба “Выток” Максім Шчолакаў прыняў удзел у гісторыка-этнаграфічнай рэканструкцыі местачковага жыцця перадваенных гадоў мінулага стагоддзя падчас святочных мерапрыемстваў на мемарыяльным комплесе “Курган Славы” 7 і 9 мая. Ён увасобіў вобраз Кандрата Крапівы і чытаў байкі класіка беларускай сатыры. 

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9632


“Все профессии важны”

конкурс чытальнікаў

У гарадскім парку падчас Першмайскага свята адбыўся конкурс чытальнікаў “Все профессии важны”. 


Кіраўнік народнага літаратурнага клуба “Выток” Наталля Лебядзеўская, якая была ў складзе журы, адзначыла высокі ўзровень мастацкага чытання дзяцей і юнакоў і пажадала ім хутчэй далучыцца да паэтычнага кола дзяржынскіх літаратараў.



“Голасам свайго пакалення”

фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы

У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы 29 красавіка 2022г адбыўся VI фестываль паэзіі “Голасам свайго пакалення”, прысвечаны беларускаму паэту, Ганароваму грамадзяніну горада Нясвіжа, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Паўлюку Пранузе. 

Адным з членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, якія прысутнічалі на гэтым свяце, была і ўдзельнік народнага літаратурнага клуба “Выток” Людміла Круглік. 

Разам з членамі літаратурнага аб’яднання “Валошкі” яна абмеркавала пытанні сучаснай паэзіі ў рамках круглага стала “Сучасная паэзія на хвалі часу”, дэкламавала свае творы ў чытальнай зале на гадзіне паэзіі “Яны прайшлі на той вайне”. А потым у краязнаўчай зале стала непасрэднай удзельніцай рэаліці-шоў “Мая нявыдадзеная кніга”. 


Сапраўдным падарункам сталым паэтам стаў традыцыйны конкурс юных чытальнікаў “Чытаем Паўлюка Пранузу”, які таксама адбыўся ў гэты дзень. 



Листая памяти страницы

Человек жив, пока о нём помнят, и будущее есть у того, кто бережно хранит память о прошлом.  В Дзержинской центральной районной библиотеке прошел дайджест-реквием «Листая памяти страницы». Его участники – учащиеся 9 «в» класса ГУО «Средняя школа №4 г. Дзержинска» и десятиклассники ГУО «Средняя школа №2 г. Дзержинска» познакомились с трагическими страницами истории Беларуси: авария на Чернобыльской АЭС и Великая Отечественная война. Руководитель народного литературного клуба «Выток» Наталья Лебедевская презентовала молодежи поэтический сборник, посвященный Чернобыльской катастрофе «Адлік часу».

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9595


“З музыкай у сэрцы”

творчае віншаванне

28 красавіка ў файе Фаніпальскага філіяла ТЦСАН сабраліся госці з нагоды юбілея ганаровага грамадзяніна г. Фаніпаль, члена ГА “Беларускі саюз музычных дзеячаў”, удзельніка народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”, удзельніка народнага літаратурнага клуба “Выток” Тамары Кашчэва.


Народны літаратурны клуб “Выток” шчыра павіншаваў сваю калегу па творчай плыні і пажадаў моцнага здароўя і чарговых перамог у музычным і паэтычным накірунках!



Память о подвиге навечно в наших сердцах

В преддверии Дня Великой Победы в центральной районной библиотеке прошел патриотический диалог поколений, посвященный Году исторической памяти и 105-летию со дня рождения земляка, Героя Советского Союза Михаила Гармозы. Молодое поколение дзержинцев – активисты  РО БРСМ узнали интересные факты биографии и фронтовых подвигов земляка-героя Михаила Гармозы.

Объединяющим моментом поколений стал музыкальный флэшмоб-реквием «Помнить о войне во имя мира». Память о войне, запечатленную в строках и нотах любимых песен: «Синий платочек», «Катюшу», «Дороги», «На безымянной высоте», «День Победы» восстанавливали вместе с участниками народного литературного клуба «Выток» Мариной и Виктором Хадасевичами.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9592


Пасхальная радость 

Пасхальнай радосцю дзяліліся паэты Міншчыны на творчай анлайн-сустрэчы, прысвечанай святу Ўваскрэсення Хрыстова. Паэтычным віншаваннем яе адкрыла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, матушка Вольга Каўрыга. Далучыліся да яе слоў і ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання “Натхненне” Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім.І.Х.Каладзеева Алена Брыцкая і Клаўдзія Петрушэнка. А пра пасхальныя ўспаміны са свайго дзяцінства вершаваным радком распавяла член Саюза пісьменнікаў Беларусі з Клецка Таццяна Цвірка. Падчас мерапрыемства кіраўнік клуба Наталля Лебядзеўская разам з паэтам-земляком, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілай Круглік прэзентавала новы зборнік клуба “Пасхальный перезвон”. Святлом веры і цяплом душ  гэта літаратурная гасцёўня аб’яднала сэрцы слухачоў і паэтаў і тым самым папоўніла свет частачкай дабрыні і спагадлівасці.





“Лоскутки биографии”

вечер воспоминаний

У Дзяржынскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва 26 красавіка “вытокаўцы” ішлі з відавочным хваляваннем. Іх чакалі наведвальнікі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. 

Сустрэча пачалася ў музеі маці, які змяшчае рэчы часоў 50-90х гадоў мінулага стагоддзя. 

Пра асабістую калекцыю ўзнагарод і галаўных убораў ваеннаслужачых цікава распавядаў член Дзяржынскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Дзяніс Сяргееў. 


А потым ва ўтульнай зале цэнтра ўдзельнікі мерапрыемства настальгічна зазірнулі ў сваё мінулае. Гутарка адбылася кранальнай і шчырай з фотаздымкамі і паэтычнымі замалёўкамі.

Наведалі яе і члены выязнога пасяджэння Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якое праходзіла ў той час у Дзяржынскім ТЦСАН. 
Паэты разам з іншымі ўдзельнікамі сустрэчы абмеркавалі магчымасці цэнтра прадастаўлення грамадзянам пажылога ўзросту ўмоў, якія спрыяюць рэалізацыі творчага патэнцыялу і падтрымцы актыўнага ладу жыцця.











“Вся наша жизнь – свиданье с красотою

и бесконечный поиск красоты”

літаратурны эцюд

Кожны з раздзелаў красавіцкага анлайн-пасяджэння народнага літаратурнага клуба “Выток” так ці інакш тычыўся паняцця “прыгажосць”. Удзельнікі сустрэчы цытавалі вядомыя фразы з ужываннем гэтага слова, падбіралі словы-асацыяцыі, сінонімы і моўныя спалучэнні. А свае вершы і песні яны прысвяцілі хараству роднай прыроды і прывабнасці чалавечай душы. 

Падчас мерапрыемства прысутныя падзяліліся вядомымі ім цікавымі фактамі з жыцця паэта-юбіляра месяца Бэлы Ахмадулінай, якой 10 красавіка споўнілася б 85 год. А пасля на віртуальнай экскурсіі захапляліся экспанатамі выставы “Фальклорная і народная кукла” этнакультурнага аб’яднання “Папараць-кветка” Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. А яшчэ выстава нагадала паэтам час дзяцінства. Таму ў хуткім часе яны паабяцалі свае празаічныя ўспаміны зрабіць паэтычнымі!

А іх думкі, прысвечаныя Міжнароднаму дню памяці Чарнобыльскай катастрофы і святу Уваскрэсення Хрыстова і занатаваныя ў вершах, змясцілі калектыўныя зборнікі “Адлік часу” і “Пасхальный перезвон”.

                                           

 “Сустрэча літаратараў у Станькава”

рэспубліканскі суботнік 

16 красавіка ў традыцыйным рэспубліканскім суботніку разам з міністрам адукацыі Андрэем Іванцом, старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесем Карлюкевічам і іншымі літаратарамі гэтага аб’яднання прыняў удзел і народны літаратурны клуб “Выток”.


Спачаткку прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля заканчэння ўрачыстай цырымоніі “вытокаўцы” разам з супрацоўнікамі Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі адправіліся на добраўпарадкаванне парку, размешчанага на тэрыторыі былой сядзібы роду Чапскіх.



Сяброўская атмасфера і энтузіязм спрыялі зладжанай працы і ўсталяванню творчых знаёмстваў.

О том, что позабыть не в силах...

Историческая память передаётся из поколения в поколение. Об этом говорили сегодня участники народного литературного клуба «Выток» и посетители отделения дневного пребывания Дзержинского ТЦСОН в читальном зале Дзержинской центральной районной библиотеки. 

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9519


Всемирный день здоровья

У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі у Сусветны дзень здароўя ўвазе чытачоў былі прапанаваны паэтычныя рэцэпты здароўя ад “вытокаўцаў”. 

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9503


Міжнародны фестываль славянскай паэзіі

У Цэнтры славянскіх культур Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры імя М.І.Рудаміно 24 сакавіка 2022 года пры падтрымцы грамадскай арганізацыі “Нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Масквы” адбыўся Міжнародны фестываль паэзіі.

Гэта анлайн-сустрэча паэтаў была прымеркавана да Сусветнага дня паэзіі і Дня яднання Беларусі і Расіі. Падчас мерапрыемства сучасныя паэты Расіі і Беларусі чыталі вершы на роднай мове.

Сучасную плынь літаратурнай Дзяржыншчыны прадстаўлялі члены народнага літаратурнага клуба “Выток”. Вольга Каўрыга, Аксана Хацкевіч, Ніна Дзюбайла, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік і кіраўнік клуба Наталля Лебядзеўская з захапленнем чыталі вершы пра родныя мясціны, шчыра дзяліліся ўспамінамі і з гумарам разважалі пра жыццё.

Высокі ўзровень выступлення “вытокаўцаў” быў адзначаны падзякай арганізатараў мерапрыемства.

У вершах усіх удзельнікаў мерапрыемства адчувалася сугучча думак, што ў чарговы раз падкрэсліла здольнасць паэтычнага слова да аб’яднання сэрцаў людзей розных краін.



 

“Каждое мгновение жизни – это ещё одна возможность…”
літаратурны чэк-ліст

Вядомая цытата калумбійскага пісьменніка Габрыеля Гарсія Маркеса ў сакавіцкім анлайн-пасяджэнні народнага літаратурнага клуба “Выток” адыграла выключную ролю. Паэтычная размінка і творчыя заданні, а таксама дыскусіі і ўспаміны саміх “вытокаўцаў” былі звязаны непасрэдна з тэмай магчымасцей. І ў выніку гэтых літаратурных пошукаў і разважанняў усе прысутныя сышліся ў думцы, што ў кожным моманце жыцця трэба бычыць выпадак, каб здейсніць добры ўчынак ці зрабіць крок наперад дзеля ажыццяўлення сваёй мары. 

Дарэчы, удасканаліць свае здольнасці ў вершаскладанні паэтам дазваляе ўдзел у сеткавых акцыях. І яны з задавальненнем гэтую магчымасць выкарыстоўваюць!



“Тысяча добрых строк”
літаратурная гасцёўня

У рамках духоўна-культурнай асветы асабістага складу органаў пагранічнай службы напрыканцы сакавіка ў бібліятэцы вайсковай часткі адбылася творчая сустрэча актыву грамадскіх арганізацый вайсковай часткі 1463 з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнікам народнага літаратурнага клуба “Выток” Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Людмілай Круглік.

Аўтар пазнаёміла прысутных са сваёй жыццёвай і творчай біяграфіяй, а сваю вершаваную споведзь суправаджала слайдамі прэзентацыі. Слухачы былі ўражаны майстэрствам дэкламацыі паэткі і цікавасцю твораў, напоўненых асабістымі перажываннямі, успамінамі з дзяцінства і сюжэтамі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

За ўзаемадзеянне і культурнае выхоўванне ваенаслужачых органаў пагранічнай службы Людміле Круглік уручылі падзяку. 

Час сустрэчы праляцеў незаўважна, аднак аўтар паспела стварыць атмасферу радасці і шчырасці. 



Поэзии чарующие строки

У коле сяброў-паэтаў адзначылі сёлета Сусветны дзень паэзіі ўдзельнікі народнага літаратурнага клуба “Выток” Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. У Заслаўскай гарадской бібліятэцы літаратараў Дзяржынскага і Мінскага раёнаў аб’ядналі “Поэзии чарующие строки”.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9446


Прэзентацыя кнігі Барыса Савінава
“Триумф и трагедия семьи Казей”

У рамках культурнай асветы ваеннаслужачых органаў пагранічнай службы наладжана ўзаемадзеянне паміж вайсковай часткай 1463 і членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі з ліку ўдзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток” (Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі). 

У першую нядзелю сакавіка і адбылася творчая сустрэча з адным з такіх прадстаўнікоў – Барысам Савінавым. Ён правёў для вайскоўцаў прэзентацыю аўтарскай кнігі «Трыумф і трагедыя сям'і Казей». Аўтар падрабязна распавёў пра знаёмства з сям'ёй Казей, пра сваю непасрэдную сустрэчу з сястрой Марата, піянера-партызана, – Арыяднай Іванаўнай. 

Вайскоўцы тэрміновай службы, з непадробнай цікавасцю слухалі гістарычны аповед госця і задавалі пытанні. Прысутныя пагадзіліся, што гаджэты ў сучасны час выцясняюць літаратурныя творы, якія кранаюць сэрцы чытачоў і захоўваюць памяць пра мінулае. 

За ўзаемадзеянне і культурнае выхоўванне ваенаслужачых органаў пагранічнай службы Барысу Савінаву ўручылі падзяку. 



“Строки, исцеляющие душу”
экспромт-вечар духоўнай паэзіі

Вялікі пост – гэта час, калі душа асабліва прагне да светлага і духоўнага. І таму ўдзельнікі народнага літаратурнага клуба “Выток” у адзін з сакавіцкіх вечароў запрасілі ўсіх жадаючых на анлайн-сустрэчу. Далучыліся да гэтага мерапрыемства і чытачы Бараўской інтэграванай сельскай бібліятэкі. 

Паміж паэтычнай і музычнай старонкамі кіраўнік клуба Наталля Лебядзеўская пазнаёміла слухачоў з паэтычным зборнікам твораў удзельнікаў клуба “Я строками взываю к небесам” і прапанавала паслухаць вершы, якія ўвайшлі ў яго склад. У вытокаўцаў цудоўна атрымалася напоўніць сэрцы людзей дабрынёй, каб умацаваць веру ў лепшае і вярнуць радасць у душы. 



На поэтической волне”
творчая вандроўка

Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі ўдзельнік народнага літаратурнага клуба “Выток”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік завітала да сваіх землякоў – на малую радзіму ў Несвіж. Там у цэнтральнай раённай бібліятэцы яна сустрэлася з удзельнікамі літаратурнага аб’яднання паэтаў і кампазітараў “Валошкі”. У сяброўскім коле калег па пяру абмяркоўвалася тэма сучаснай паэзіі і гучалі аўтарскія вершы. 

А потым сваю творчасць Людміла Круглік прэзентавала юным чытачам бібліятэкі і навучэнцам ДУА “Нясвіжскі педагагічны каледж”. Яны разам вандравалі ў свеце дабрыні, выказвалі спачуванне літаратурным героям і напаўнялі душу гонарам за родную краіну.






Выток в "Созвездии Минщины"

Сегодня отмечается Всемирный день писателя. Для литераторов это не просто праздник, а ещё и очередной повод оглянуться на проделанную работу и определиться с планами на будущее. 

Накануне этого праздника приятным событием стало награждение народного литературного клуба «Выток» Дзержинской центральной районной библиотеки Почётной грамотой главного управления культуры Минского областного исполнительного комитета

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9379


Масленица идет, за собой весну ведет!

У першую нядзелю сакавіка сабраліся “вытокаўцы” на цэнтральнай гарадской плошчы, каб адсвяткаваць старажытнае народнае свята - Масленіца. 

Яны разам з гасцямі свята прымалі ўдзел у цікавых гульнях і частаваліся традыцыйнымі стравамі. 


А яшчэ ў гэты дзень у праваслаўных вернікаў ёсць традыцыя прасіць прабачэнне і шукаць магчымасць прымірэння з блізкімі. Бо каб годна сустрэць Уваскрэсенне Хрыстова, мы павінны сваё сэрца падрыхтаваць да гэтага і пазбавіцца ад крыўды. Вось тады радасць і шчасце будуць поўнымі, а ў душы будзе панаваць мір і дабрыня! Пра гэта і сведчылі вершы паэзабуклета ўдзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток” “Прощение – души спасение”, які паэты дарылі прыхільнікам іх творчасці.


"Родны край – мая Радзіма"

паэтычны вернісаж

27 лютага 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіўся рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі. У гэты дзень у Дзяржынску на Мінскім участку для галасавання №1 была прадстаўлена творчасць удзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток” Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Святочны настрой выбаршчыкаў адлюстроўваўся нават на выбары кніг. Напрыклад, у руках першага сакратара РК ГА БРСМ Пажога Святланы апынуўся не толькі букет роз, але і зборнік паэзіі члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Круглік “Аромат фиалки”. 


Дарослыя прыходзілі і рабілі свой выбар, каб у руках нашых дзяцей баявая тэхніка была толькі цацачнай.


“Нам памяць шанаваць належыць!” – гэтай тэме ўдзельнікі клуба прысвяцілі свае вершы ў аднаіменным зборніку паэзіі. Аб гэтым размаўлялі і выбаршчыкі на ўчастку для галасавання і таксама выказвалі свае разважанні пра сучасныя сямейныя каштоўнасці. Зрабіўшым свой выбар кіраўнік клуба Наталля Лебядзеўская прапаноўвала прайсці яшчэ і захапляльнае паэтычнае бліц-апытанне па творчасці землякоў.


Прыемным сюрпрызам для выбаршчыкаў сталі літаратурныя пазлы і паэтычныя экспромты з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельніцай народнага літаратурнага клуба “Выток” Людмілай Круглік.




Пра неабходнасць захавання гістарычнай памяці вялі размову члены камісіі Міжнародных назіральнікаў ад СНД і ўдзельнікі народнага літаратурнага клуба “Выток”. 


А далей у выкананні кіраўніка клуба Лебядзеўскай Наталлі і члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Круглік прагучаў паэзаканцэрт. Працягнулі яго маладыя паэты клуба Аліна Шакаль і Максім Шчолакаў. Свае вершы яны прысвяцілі малой радзіме і каханню. Дарэчы, яшчэ год назад малады ўдзельнік клуба Максім Шчолакаў праходзіў службу ва Узброенных сілах РБ. А ў гэтым лютым ужо на ўчастку для галасавання ён успамінаў армейскіе будні. Таму з яго вуснаў тэма важнасці захавання міра гучала асабліва шчыра і кранальна.


Нават ЮНЫЯ грамадзяне мелі магчымасць зрабіць свой выбар. І яны яго рабілі – у карысць чытання.



“Традыцыі і сучаснасць”

цырымонія адкрыцця памятнага знака ў вайскавой частцы 1463

Член народнага літаратурнага клуба “Выток”, падпалкоўнік у запасе Павел Шкель прыняў удзел у мерапрыемстве адкрыцця памятнага знака ў вайскавой частцы 1463.

https://dzr.by/v-vojskovoj-chasti-1463-ustanovlen-pamyatnyj-znak/


Снег, снег, снег...

Музыкальное поздравление о народного литературного клуба "Выток".

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9359


Сустрэча з Аляксандрам Карлюкевічам

У рамках  Адзінага дня інфармавання ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча бібліятэкараў і ўдзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток” з Аляксандрам Мікалаевічам Карлюкевічам, пісьменнікам, журналістам, дырэктарам-галоўным рэдактарам выдавецкага дома “Звязда”.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9329


Роднае слова

паэтычны чэлендж

Сёння вытокаўцы аб’ядналіся ў паэтычны чэлендж і спяшаюцца падзяліцца з вамі сваім узнёсла-лірычным настроем! 

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9327


“К тебе спешу я, край родной!”

творчая вандроўка

Году гістарычнай памяці прысвяціла сваю творчую вандроўку член Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік і накіравала свой шлях у Нясвіж – горад дзяцінства. Там у ДУА “СШ №4 г.Нясвіжа” адбылася сустрэча паэтэсы з вучнямі 8-11 класаў, а ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўла Прануза яе чакалі навучэнцы ДУА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа” І-11 і Н-12 груп. 

З вуснаў аўтара моладзь і педагогі даведаліся цікавыя факты з жыцця і творчасці Людмілы, пазнаёміліся з вершамі яе кнігі «Осенний бал ветров». Паэзія пісьменніцы лёгка кладзецца на музыку, таму яе творчасць была прадстаўлена і ў музычным жанры: паэтэса выканала свае аўтарскія песні. 

У сваю чаргу юнакі і дзяўчаты скарысталіся магчымасцю задаць пытанні і атрымаць карысныя парады ў вершаскладанні.

https://vk.com/wall-61114439_2197


Впустим Господа в душу, распахнём своё сердце

творческая онлайн-встреча с членом Союза писателей Беларуси,

членом народного литературного клуба "Выток" матушкой Ольгой Каврига

Совсем скоро начнется Великий Пост. И праздник Сретения предуготовляет нас ко встрече с Господом, к радостному событию Его Воскресения.

В день его празднования состоялась творческая онлайн-встреча с членом Союза писателей Беларуси, членом народного литературного клуба "Выток" матушкой Ольгой Каврига. 

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9315


Афганистан - наша боль и память...

Участники народного литературного клуба "Выток" приняли участие в митинге-реквиеме, посвященном Дню памяти воинов-интернационалистов. 


https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9312


"Если б раньше..."

вечер памяти

Почитатели таланта известной на Дзержинщине поэтессы Регины Ревтович собрались в читальном зале Дзержинской центральной районной библиотеки, чтобы почтить ее память. Ровно год назад оборвалась её жизнь, полная творческих замыслов и надежд.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9291


Снежно-солнечный экспромт

Сегодня День рисования солнца на снегу. В наших же погодных условиях, когда есть снег – тогда и день рисования на нём! 

Именно так решили участники народного литературного клуба «Выток» и, пользуясь случаем, занялись снежным художеством. А над поэтическими снежно-солнечными экспромтами «вытоковцам» даже думать не пришлось – они сами в душе появились! 

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9271


"Как я тебе благодарна за..."

паэзапрызнанне


Назвай студзеньскага анлайн-пасяджэння ўдзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток” стаў радок з аднайменнага верша паэта-юбіляра месяца Рыммы Казаковай. Ён жа і падштурхнуў іх да разважання не толькі пра цікавыя факты з жыцця гэтай паэткі, але і ўвогуле пра паняцце ўдзячнасці ў нашым жыцці. Вершаваныя думкі аўтараў, сцвярджалі, што трэба самім за ўсё выказваць удзячнасць лёсу і людзям. Прысутныя таксама абмеркавалі акцыю, якая праходзіла 27 студзеня ў 90-гадовы дзень нараджэння Рыммы Казаковай і была прысвечана яе творчасці. 


https://ok.ru/dzerlib/topic/154589218897385

https://vk.com/wall-126511139_3908

https://www.instagram.com/p/CZOSJzQDQCB/

А потым падзяліліся сваімі творчымі нарыхтоўкамі (вершамі-лімерыкамі) і музычна-паэтычнымі дэбютамі. 


Ты гражданин, а это значит...

Что значит быть гражданином Республики Беларусь, кто является гарантом соблюдения прав и свобод граждан нашей страны, права и обязанности граждан, социальная ответственность каждого гражданина, сохранение исторической памяти – такие темы активно обсуждали девятиклассники ГУО «Средняя школа №2 г. Дзержинска» во время интеллектуально-правовой трибуны в Дзержинской центральной районной библиотеке.

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9255


Вершы і апавяданні пра свой край

творчае віншаванне 

Сегодня Старый Новый год! И к участникам народного литературного клуба «Выток» он пришёл не с пустыми руками, а с дипломами ІІІ степени по итогам республиканского конкурса творческих работ, объявленного в прошлом году Национальной академией наук и посвященного Году народного единства. 

https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9185


"Пастырь Добрый"

творческая онлайн-встреча

12 января 2021 года отошел к Господу митрополит Филарет, первый Патриарший Экзарх суверенной Беларуси. Для тысяч православных верующих он стал духовным наставником и добрым пастырем. Для Владыки не было чужих: в плотном рабочем графике и многочисленных богослужениях он всегда находил время для всех, кто нуждался в его молитвенной поддержке, духовной помощи и отеческом совете. 

В годовщину его преставления в народном литературном клубе «Выток» состоялась онлайн-встреча с членом Союза писателей Беларуси, участницей этого клуба, матушкой Ольгой Каврига.


https://dzerlib.by/News/Read?articleId=9181


"Знакомьтесь: это - Беларусь"

сетевой конкурс

В преддверии Нового года информационное агентство «Минская правда» проводило сетевой конкурс «Знакомьтесь: это — Беларусь!». Участники должны были снять короткое видео для ТикТока о своей малой родине и выложить его в своем аккаунте с хештегами #минскаяправда #знакомьтесьэтобеларусь #mlynby, причём сделать это интересно и креативно! Одной из лучших видеооткрыток признана работа участницы народного литературного клуба «Выток» Ирины Карпилович.

https://www.dzerlib.by/News/Read?articleId=9170


“Натхненне па плану?..”

творчыя разважанні

На пачатку года сабраліся “вытокаўцы”, каб абмеркаваць планы на 2022 год і выказаць свае прапановы. Падчас пасяджэння паразважалі, ці можа натхненне ўвогуле існаваць “па плану”, падзяліліся асабістымі творчымі задумкамі і пачыталі свае вершы. 

А яшчэ ўдзельніку клуба Аксане Хацкевіч нечакана давялося адказаць на пытанні здымачнай тэлевізійнай группы АНТ і ўжо ў наступную раніцу гэта інтэрв’ю прагучала ў рэспубліканскай праграме “Наше утро”. 


https://www.youtube.com/watch?v=FG7QNePL4kI&feature=emb_imp_woyt


Анонсы

Июнь
«Разноцветное лето»: библиотечная тусовка
Начало в 11:00

Июнь
«У книжек нет каникул»: летние встречи в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Июнь
Школа на лужайке Рукоделкина в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00