Шакаль Аліна Аляксандраўна

Шакаль Аліна Аляксандраўна нарадзілася 26 сакавіка 1999 года ў горадзе Дзяржынску. Пражывае ў Дзяржынску.

Пасля заканчэння ДУА "Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска" атрымала вышэйшую адукацыю ў інстытуце інклюзіўнай адукацыі БДПУ ім.М.Танка і працуе настаўнікам-дэфектолагам. 

Аліна – цікавая субяседніца, актыўная і жыццярадасная творчая асоба. Вершы піша з дзяцінства, гэта вельмі яе захапляе. У старэйшых класах пачала пісаць артыкулы і невялікія нататкі, якія публікавалі ў раённай газеце "Узвышша". Была членам Клуба Маладых Журналістаў, працавала на партале dzerzhinsk.by, а таксама з'яўлялася юнкарам і галоўным рэдактарам школьнай газеты "Шык". 

Жыццёвае крэда: “Ты здольны даведацца пра тое, што наперадзе, толькі тады, калі сам будзеш рухацца наперад!”


Анонсы

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00

Август
Рассказ «Два товарища»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00