У няпросты перыяд сталення, калі ты ўжо не дзіця, але яшчэ не дарослы, калі часта здаецца, што ты нікому не патрэбны, калі чужыя чаканні і шум сацыяльных сетак перашкаджаюць пачуць сапраўдныя уласныя жаданні, кніга можа стаць паратункам. Выданні з гэтай падборкі, якія адносяцца да сацыяльна значнай літаратуры, рыхтуюць да інтэлектуальнага і эмацыянальнага сталення. Яны дапамагаюць зразумець, што сапраўдная сіла чалавека не ў тым, каб быць заўсёды правільным, а ў тым, каб умець прызнаваць памылкі, рабіць выбар і несці за яго адказнасць.