Так начиналась война...
Ішла вайна народная
Так тут пачыналася…
На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія пачала вайну супраць СССР. Беларусь стала арэнай жорсткіх баёў. Тут наступала найбольш буйная групоўка варожых армій “Цэнтр” у складзе амаль 40 палявых і танкавых дывізій. Яе падтрымліваў 2-і паветраны флот (1600 самалётаў). Ім супрацьстаялі войскі Заходняй асобай ваеннай акругі (22.6.1941 г. ператворана ў Заходні фронт, камандуючы генерал арміі Дз.Р. Паўлаў) у складзе 26 дывізій 3-й (генерал-лейтэнант В.І. Кузняцоў), 10-й (генерал-маёр К.Дз. Голубеў), 4-й (генерал-маёр А.А. Карабкоў) армій прыкрыцця.
Сілы былі няроўныя. У паласе абароны 4-й арміі вораг меў больш як пяціразовую перавагу ў жывой сіле, амаль трохразовую ў танках і артылерыі, удвая – у авіяцыі. У першы дзень вайны варожая авіяцыя нанесла бомбавыя ўдары па чыгуначных вузлах, аэрадромах, буйных гарадах. Цяжкія страты панеслі савецкія войскі. Ужо 22 чэрвеня былі знішчаны 738 самалётаў, у асноўным новых тыпаў.
Вораг імкліва рухаўся на ўсход. Ужо 25 чэрвеня 1941 г. разгарнуліся абарончыя баі за Мінск сіламі 44-га стралковага корпуса 13-й арміі Заходняга фронту.
У выніку бамбардзіровак варожай авіяцыі Дзяржынск быў разбураны, усюды ўзніклі пажары. Дзяржынскі райваенкамат з 23 па 28 чэрвеня праводзіў мабілізацыю ваеннаабязаных у Чырвоную армію.
Каля Дзяржынска праходзіў рубеж абароны Мінска. Тут быў створаны вузел супраціўлення падраздзяленняў 444-га стралковага палка (палкоўнік І.І.Петухоў), 575-га артылерыйскага палка 108-й стралковай дывізіі (генерал-маёр А.І. Маўрычаў) і размешчаны у раёне Дзяржынска кулямётных і артылерыйскіх дзотаў, што ўваходзілі ў сістэму Мінскага ўмацаванага раёна. Яны кантралявалі дарогі Рубяжэвічы – Дзяржынск і Негарэлае – Мінск, па якіх гітлераўскія войскі рваліся да Мінска. Асабліва напружаныя баі разгарнуліся 26-27 чэрвеня.
У 2-й палове дня 28 чэрвеня нямецка-фашысцкія войскі, выкарыстаўшы перавагу ў сілах, уварваліся ў Дзяржынск.
У першыя дні вайны па тэрыторыі Дзяржынскага раёна, адбіваючыся ад насядаўшага праціўніка, праходзілі часці 24-й стралковай дывізіі (камандзір генерал-маёр К.М. Галіцкі, начальнік штаба маёр З.Д. Падарванаў). Раніцай 3 ліпеня асобныя групы 7-га і 27-га палкоў засяродзіліся ў лесе на ўсход ад в.Паланевічы і ў лесе каля в.Баравое. Гэтыя часці, прарваўшы абарону ворага, выйшлі каля в.Ляхавічы Дзяржынскага раёна. 4 ліпеня асобныя часці 24-й дывізіі размяшчаліся ў раёне чыгуначнай станцыі Негарэлае і, прыняўшы цяжкі бой, вырваліся з акружэння на поўдзень ад Негарэлага і адступілі ў лясы на поўнач ад Узды.
26 чэрвеня – 7 ліпеня 1941 г. каля в. Воўка асобныя часці Чырвонай арміі, якія вырваліся з навагрудскага “катла” і адступалі праз Паланевіцкі лес, выйшлі на велізарнае поле каля в.Воўка і вялі кровапралітныя абарончыя баі супраць нямецкіх акупантаў. Гераічным баям воінаў Чырвонай арміі 1-2 ліпеня 1941 г. каля в.Воўка прысвечаны мастацкі фільм “Человек не сдаётся”, зняты паводле сцэнарыя удзельніка гэтых баёў рускага пісьменніка Івана Фоціевіча Стаднюка.
У канцы чэрвеня абарону паўднёва-заходніх рубяжоў пад Мінскам непрацяглы час утрымліваў 21-ы стралковы корпус (камандзір генерал-маёр В.Б.Барысаў) 13-й арміі. Генерал В.Б.Барысаў, войскі якога гераічна змагаліся з насядаўшым з усіх бакоў ворагам, прыняў рашэнне адысці ў лясы на захад ад Мінска. У час жорсткай бітвы каля в.Бакінава варожы снарад трапіў у машыну, дзе знаходзіўся камандзір корпуса. В.Б.Барысаў быў смяротна паранены.
А. І. Валахановіч
Мінскі ўмацаваны раён
У 1930-1933 гг. уздоўж заходняй граніцы СССР былі пабудаваны пяць умацаваных раёнаў (УРаў) – Палескі, Слуцкі, Мінскі, Лепельскі і Полацкі. Яны былі створаны для абароны граніцы, абсталяваны сістэмай абарончых збудаванняў. Найбольш моцным з УРаў па насычанасці фартыфікацыйнымі збудаваннямі, агнявымі сродкамі і працягласці быў Мінскі УР. Ён праходзіў за 40-60 км ад Мінска. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР старыя УРы былі раззброены, у асноўным дэманціраваны, і страцілі сваё абарончае значэнне. Новыя УРы пачалі будавацца ўздоўж новай савецка-германскай граніцы. Але іх будаўніцтва да моманту нападу гітлераўскай Германіі на Савецкі Саюз не было закончана.
Частка Мінскага УРа праходзіла па тэрыторыі Дзяржынскага раёна. Яго шырыня тут дасягала 40 км. Гэты участак прыкрываў заходнія і паўднёва-заходнія падыходы да беларускай сталіцы.
У канцы чэрвеня 1941 г. у Мінскім УРы на дзяржынскім ваенна-стратэгічным напрамку разгарнуліся жорсткія абарончыя баі.
Да нашага часу на тэрыторыі раёна захаваліся абарончыя збудаванні каля Дзяржынска, вёсак Дзягільна, Клыпаўшчына, Старынкі і інш. Да вайны адна з вёсак раёна нават называлася Бліндаж.
А.І. Валахановіч, М.І. Камінскі
Абарончыя баі на тэрыторыі раёна
25-28 чэрвеня 1941 г. войскі 44-га (камдыў В.А. Юшкевіч, 64-я і 108-я стралковыя дывізіі) і 2-га (генерал-маёр А.М. Ермакоў, 100-я і 161-я стралковыя дывізіі) стралковых карпусоў 13-й арміі (генерал-лейтэнант П.М. Філатаў) Заходняга фронту вялі ўпартыя абарончыя баі пад Мінскам.
Паводле рашэння Ваеннага савета Заходняга фронту ад 24 чэрвеня 1941 г. абарона Мінска была ўскладзена на войскі 44-га стралковага корпуса. На захад ад Мінска абарончы рубеж праходзіў у паласе амаль поўнасцю разукамплектаваных абарончых збудаванняў мінскага УРа па лініі Стайкі –Заслаўе – Краснае – Дзяржынск – Кукшавічы. На правым флангу ўчастак працягласцю каля 50 км займала 64-я стралковая дывізія (палкоўнік С.І. Іаўлеў) з 49-м карпусным артпалком (палкоўнік А.В. Мельнікаў), на левым флангу амаль у 40 км – 108-я стралковая дывізія (генерал-маёр А.І. Маўрычаў). У падначаленні камандавання 44-га стралковага корпуса знаходзіліся 100-я стралковая дывізія (генерал-маёр І.М. Русіянаў), якая выконвала ў першыя дні вайны спецыяльнае заданне штаба Заходняга фронту па ахове Мінска, і 161-я стралковая дывізія (палкоўнік А.І. Міхайлаў), што знаходзіліся ў рэзерве. З поўдня стык паміж Слуцкім і Мінскім Урамі прыкрываў 20-ы механізаваны корпус (генерал-маёр А.Г. Нікіцін). Паводле рашэння Ваеннага савета Заходняга фронту штабу 20-га стралковага корпуса, упраўленне якога прыбыло ў Мінск, 25 чэрвеня была падначалена 100-я стралковая дывізія, 26 чэрвеня – 161-я стралковая дывізія. Яны атрымалі загад прыкрыць подступы да Мінска з поўначы.
Раніцай 26 чэрвеня ў раён чыгуначнай ст. Ждановічы з боку Маладзечна выехаў штаб 13-й арміі. Камандуючы арміяй генерал-лейтэнант П.М. Філатаў 27 чэрвеня падпарадкаваў сабе 44-ы і 2-і стралковыя карпусы і падраздзяленні Мінскага УРа (камендант С.Ф. Лялькоў). Праводзілася вялікая работа па мабілізацыі сіл на абарону горада: аказвалася дапамога ваенкаматам горада і вобласці па мабілізацыі і накіраванні ў вайсковыя часці ваеннаабавязаных радавога і камандна-палітычнага саставу. За лік мабілізаваных папоўніўся колькасны склад 44-га і 2-га стралковых карпусоў (напрыклад, толькі асабовы склад 100-й стралковай дывізіі быў даведзены да 16 тыс. чалавек). Створаныя добраахвотныя знішчальныя атрады з рабочых, служачых, студэнтаў ахоўвалі прадпрыемствы, транспарт, вузлы і сродкі сувязі, масты, склады і іншыя аб’екты, дапамагалі эвакуіраваць насельніцтва, абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў, іншыя матэрыяльныя каштоўнасці.
Тысячы жыхароў Мінска, Дзяржынска, Мінскага і Дзяржынскага раёнаў разам з воінамі будавалі вакол горада абарончыя рубяжы, рамантавалі ўзлётную паласу аэрадрома, ліквідоўвалі завалы, аказвалі дапамогу пацярпелым ад бамбардзіровак, вялі барацьбу з варожымі дэсантнікамі, удзельнічалі ў баях на подступах да сталіцы рэспублікі. 25 чэрвеня 1941 г. пачаліся баі ў Мінскім УРы на ўчастку Рогава – Заслаўе – Краснае, які абаранялі 30-ы (палкоўнік А.І. Яфрэмаў) і 159-ы (падпалкоўнік А.І. Бялоў) стралковыя палкі 64-й стралковай дывізіі. Перадавыя часці 3-й нямецкай танкавай групы (генерал Г. Гот), што наступалі на гэтым напрамку, былі затрыманы. Былі адбіты атакі, якія вёў праціўнік на працягу дня, асабліва вызначаліся ў баях артылерысты 163-га лёгкага (капітан Малкоў), 219-га гаўбічнага (падпалкоўнік М.П. Карукалаў), 49-га карпуснога палкоў і 170-га (капітан Я.А. Катляроў) асобнага знішчальна-процітанкавага дывізіёна, дота №6 Мінскага Ура (малодшыя лейтэнанты Рошчын і Петрачук), якія прамой наводкай падпальвалі варожыя танкі. Да зыходу дня зводны атрад разведчыкаў 64-й і 108-й стралковых дывізій (маёр Я.В. Чулесе) каля в. Шалухі на захад ад Радашковіч разграміў аператыўную групу штаба нямецкага 39-га механізаванага корпуса, быў забіты генерал, захоплены каштоўныя сакрэтныя аператыўныя дакументы – планы групы армій “Цэнтр”, захоплены палонныя.
На досвітку 26 чэрвеня пазіцыі 44-га стралковага корпуса падвергліся масіраванаму бомбаваму і магутнаму артылерыйскаму ўдарам. Услед за гэтым на падраззяленні 64-й стралковай дывізіі рушылі танкавыя часці, якія былі сустрэты артылерыйскім агнём, супраць танкаў былі выкарыстаны бутэлькі з бензінам і звязкі гранат. Праціўнік і на гэты раз не прайшоў праз пазцыі дывізіі. Асаблівы гераізм праявілі воіны 1-га (капітан Д.М. Новікаў), 2-га (капітан Я.А. Пракапышка) батальёнаў 30-га стралковага палка ў раёне вёсак Рогава, Жукі, Ломшына, Агаркі. У той дзень, 26 чэрвеня, у раёне Дзяржынска ў бой супраць нямецкіх перадавых часцей 2-й танкавай групы (генерал Г. Гудэрыян) уступілі воіны 444-га стралковага палка (палкоўнік І.І. Петухоў) 108-й стралковай дывізіі.
Асабліва напружаныя баі з праціўнікам 26 і 27 чэрвеня ішлі ў раёнах Дзяржынска, Старога Сяла, Заслаўя, Ашнарава, Рогава, Мацкоў, Ломшына, Жукоў. Многія населеныя пункты па некалькі разоў пераходзілі з рук у рукі.
У ходзе баёў пад Мінскам нямецкія генералы Гудэрыян і Гот страцілі звыш 100 танкаў спаленымі і больш за 200 падбітымі, шмат іншай баявой тэхнікі, сотні салдат і афіцэраў забітымі. Ноччу 28 чэрвеня камандзір 2-га стралковага корпуса А.М. Ермакоў, каб не трапіць у акружэнне, аддаў загад часцям корпуса адыходзіць да р.Волма. У другой палове дня 28 чэрвеня 1941 г., выкарыстаўшы перавагу ў сілах, нямецка-фашысцкія войскі ўварваліся ў Мінск з боку Балотнай станцыі.
Абяскроўленыя цяжкімі баямі, адчуваючы востры недахоп боепрыпасаў, рэшткі 64-й і 108-й стралковых дывізій працягвалі баі пад Мінскам у поўным акружэнні і толькі па загаду камандуючага 3-й арміяй генерал-лейтэнанта В.І.Кузняцова, які выйшаў з групай камандзіраў штаба ў размяшчэнне 108-й стралковай дывізіі, у ноч на 2 ліпеня прарвалі кальцо акружэння ў паўднёва-ўсходнім напрамку. У баях за горад ворагу былі нанесены значныя траты, зніжана яго ўдарная сіла і тэмп прасоўвання на ўсход. Абарона Мінска садзейнічала зрыву гітлераўскага плана “маланкавай вайны”. Тром стралковым дывізіям, якія ўдзельнічалі ў абароне Мінска, у верасні 1941 г. былі нададзены найменні гвардзейскіх – 100-я стала 1-й гвардзейскай, 161-я – 4-й гвардзейскай, 64-я – 7-й гвардзейскай.
А.І. Валахановіч
Генералы Чырвонай арміі, якія прымалі ўдзел у абарончых баях на Дзяржыншчыне:
1. Болдзін І.В.
Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 270-271.
2. Галіцкі К.М.
Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 271.
3. Грышын І.Ц.
Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 271-272.
4. Іаўлеў С.І.
Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 272.
5. Кузняцоў В.І.
Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С.272.
6. Маўрычаў А.І.
Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С.272.
7. Русіянаў І.М.
Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С.272-273.
8. Філатаў П.М.
Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С.273.
9. Юшкевіч В.А.
Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С.273.
Сустрэча з дыверсантамі
13-ы механізаваны корпус з кровапралітнымі баямі наступаў з-пад Беластока ў напрамку да Мінскага ўмацаванага раёна. Недалёка ад в. Рубяжэвічы камандзір корпуса П.Ахмосцін і яго намеснік В.Іваноў праводзілі рэкагнасцыроўку. З лесу да іх падбеглі двое невядомых у форме камандзіраў Чырвонай арміі. Гэта былі пераадзетыя нямецікія дыверсанты. Яны сказалі, што дарога наперадзе перакрыта танкамі. Калі ж у іх запатрабавалі дакументы, то яны выхапілі пісталеты і адкрылі агонь. Байцы аховы абяшкодзілі гітлераўцаў, але адна варожая куля трапіла Іванову ў грудзі. Яго паклалі ў машыну. Па дарозе, так і не апрытомнеўшы, ён памёр.
Байцы не паспелі пахаваць генерала – перадавыя часці корпуса былі атакаваны нямецкімі танкамі. У няроўным баі загінула многа нашых байцоў і камандзіраў. Іх пахавалі мясцовыя жыхары. Пазней астанкі воінаў перанеслі ў брацкую магілу ў вёску Станькава. Чырвоныя следапыты высветлілі імёны многіх загінуўшых. Цяпер на помніку, пастаўленым на магіле, сярод іншых імён значыцца і імя генерал-маёра Васіля Іванавіча Іванова.
В. Нёманаў
Першыя ахвяры
Жыхароў раёна ўстрывожыла страшная вестка аб пачатку вайны. Малады лейтэнант з вышэйшай адукацыяй, будучы расійскі пісьменнік П.В. Пранягін у кнізе “Ля самай граніцы” напісаў, што над в.Станькава 22 чэрвеня 1941 г. у 10 гадзін раніцы ў паветры з’явіўся першы фашысцкі самалёт, які скінуў бомбу.
28 чэрвеня 1941 г., на світанку, Дзяржынск быў акупіраваны нямецкімі войскамі. Фашысты ішлі ланцугом і стралялі ў людзей без разбору. Забілі яны многа ні ў чым не вінаватых жыхароў. Пад аўтаматную чаргу трапіў камсамолец Рыгор Хамёнка. Куля прашыла яму наскрозь грудзі, другая пашкодзіла правае бядро. Праз некаторы час ён прыйшоў у прытомнасць. Жанчыны яго схавалі, а потым даставілі дадому ў в.Дзягільна. Патрэбна была тэрміновая аперацыя, але ў бальніцы ўжо гаспадарылі фашысты. Зрабіў аперацыю і выратаваў Рыгора ўрач Юрый Анатольевіч Алтунін. Пасля выздараўлення хлопец пайшоў у партызанскі атрад імя Р.І.Катоўскага. Ён ўдзельнічаў у многіх баявых аперацыях, меў узнагароды.
К. Барысаў
У кнізе Мікалая Астроўскага чэрпала сілы
З успамінаў В.Б. Мірановіч, жыхаркі в. Нарэйкі Нарэйкаўскага сельсавета: “С началом войны над нашей деревней Нарейки летали немецкие самолёты. Вскоре появились немцы. Ненависть к ним в душе была беспредельна…
В воздушном бою прямо над нашей деревней советский самолёт был сбит. Он упал на наш сарай, который загорелся. Мы старались спасти лётчика. Но подойти к самолёту было невозможно. Пули в огне стреляли и разлетались в разные стороны. Когда выстрелы прекратились, начали тушить огонь. Лётчик был мёртв, весь обгорел. Мы его завернули в простынь, сделали гроб и похоронили на кладбище. Там я нашла книгу Н.Островского «Как закалялась сталь». Читала её тайком. Прятала в тётину старую юбку. В этой книге я черпала силы… В деревне начали появляться красноармейцы. Они переодевались в гражданскую одежду. Некоторые оставались. В нашей деревни они были у Софии Васкович, Иосифа Мироновича, Франи Дятко, Павлины Матусевич. Мы знали только их имена… Когда появились партизаны, они ушли к ним, в лес…
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 1393. Воп. 1. Спр. 29. Л. 108-111.
Падрыхтавала Р.А. Чарнаглазава.
Бой каля вёскі Касілавічы
З успамінаў М.І. Шасталы, жыхара в. Касілавічы:
Было гэта ў першыя дні вайны. Па шашы Мінск – Брэст, недалёка ад якой размешчана в.Касілавічы, з грукатам рухаліся на ўсход нямецкія калоны танкаў, матацыклаў, аўтамашын. Аднойчы раніцай з лясочку, што быў паблізу дарогі, прагучалі кулямётныя чэргі. Успыхнула адна машына, за ёй другая… Пачалі ўзрывацца скрынкі з патронамі. На шашы ўтварыўся затор. Гітлераўцы з крыкамі выскоквалі з машын, стралялі ў розныя бакі. Кулямёт у лясочку не змаўкаў. Гітлераўцы пачалі абстрэл лесу з мінамётаў і павялі шалёнае наступленне, у гушчыні пачуліся выбухі… Кулямёт змоўк.
Калі ўсё заціхла, і гітлераўцы ад’ехалі, касілаўскія жыхары пайшлі ў лясок. Там яны ўбачылі, што побач са знявечаным “дзегцяром” ляжаў чырвонаармеец, і зразумелі, што бой ён вёў адзін. Імя гэтага мужнага воіна ўстанавіць, на жаль, не ўдалося.
Вогненныя кіламетры
Через несколько дней после начала войны лавина фашистских войск достигла старой границы. Здесь развернулись упорные оборонительные бои.
16-й Дзержинский погранотряд (начальник отряда – майор А.А. Алексеев, заместитель по политчасти – старший политрук А.А. Федоров) стоял на линии Радошковичи – Негорелое – Заславль – Тимковичи – Красная Слобода. Именно сюда и нацелились головные отряды регулярных войск противника. Соединения и части Красной армии, а вместе с ними и пограничники мужественно отстаивали каждую пять родной земли. Под натиском врага 1-я комендатура и 5-я застава 2-й комендатуры отошли к Заславлю, где начальник заставы лейтенант Трегубов организовал оборону. Завязался ожесточённый бой. Было отбито несколько атак вражеской пехоты…
К вечеру 29 июня к Дзержинску пробилась группа воинов во главе с заместителем начальника штаба войск Западного погранокруга полковником Соколовым. Город уже был занят гитлеровскими войсками. Обойдя Дзержинск с севера, пограничники разыскали командный пункт 108-й стрелковой дивизии генерал-майора Мавричева и вместе с армейскими подразделениями вступили в бой. Более двух суток сражались они против крупных сил немцев. Только в ночь на 3 июля им удалось прорваться через вражеское окружение и соединиться со своими войсками. В июле Дзержинскому отряду, преобразованному в 16-й пограничный полк, пришлось выдержать бой с противником в районе переправы через реку Березину по дороге Минск – Могилёв, где создалось исключительно тяжело положение.
Друкуецца паводле кн.: Дозорные западных рубежей. Киев, 1972. С. 172-173.
Ратавалі параненых чырвонаармейцаў
З успамінаў В.У. Шыбко, былой падпольшчыцы в.Данілавічы:
Когда началась война, через нашу деревню (она в стороне то шоссейных дорог, а вокруг большие леса) отступали крупные части Красной армии. Я вместе с жителями деревни готовили для них пищу. Примерно через 5 дней после начала войны в деревню прибыла после тяжёлых боёв крупная часть. С ней было много тяжелораненых. В помещении Даниловичской средней школы был создан полевой госпиталь. В нём было 52 раненых. Лечение их было поручено врачу Добринёвской сельской больницы, но он отказался… На следующий день ко мне пришёл Павел Харитонович Шибко, проживавший в д.Даниловичи. Он сказал, что наши части отступили и что к нему приходили Степан Павлович Шибко, Михаил Толстый, Большов. Они советовались, как быть с ранеными. Мне поручили подобрать группу надёжных людей из молодёжи для ухода за ранеными. В эту группу вошли акушерка из д.Добрынёво Евдокия Макаровна Морозова, учительница Даниловичской школы Мария Андреевна Глунина и две комсомолки – я и Ольга Константиновна Козёл.
Мы готовили пищу, доставали медикаменты, перевязочный материал. Немцы часто приезжали в деревню, грабили население. Раненых мы укрывали в кустарнике за школой, а потом возвращали всех назад. Труднее было с медикаментами. Однажды за лекарствами ходила в Минск.
В скором времени немцы ограбили и ликвидировали колхоз. Мы лишись молока и мяса. Начали собирать продукты среди населения. Осенью 1941 г. укрывать в школе раненых стало невозможно. Часть раненых поместили в сарае, где хранился клевер, а самых тяжёлых укрыли в лесу. В деревне по семьям оставались лишь те, кто мог ходить.
Немцы всё же узнали о раненых красноармейцах. Неожиданно в деревню ворвался карательный отряд. Схватили двоих офицеров и политрука Владимира Голованова. Их расстреляли в конце деревни, куда для устрашения согнали всех жителей. В этот день был схвачен и замучен Павел Харитонович Шибко, через которого мы держали связь с Уздзенским подпольем.
Через месяц в деревню приехали литовцы, потребовали, угрожая расстрелом, выдать всех офицеров. Налёты гитлеровцев на деревню продолжались. К зиме 1942 г. все тяжелораненые поправились. Они решили пойти в партизаны. Через минских подпольщиков узнали об отряде в Александровском лесу на Долгом острове. Все вступили в него вооружённые. Я стала связной этого отряда. Ходила в разведку в Станьково, Узду, Дзержинск, Минск.
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4837. Воп. 1. Спр. 2. Л. 67-70.
Друкуецца па кн.: Памяць. Дзяржынскі раён. - Мінск, 2004. - С. 265-291.
З дакладной запіскі начальніка штаба ўпраўлення пагранічных войскаў БССР аб выхадзе пагранічнікаў з акружэння ў раёне Дзяржынска. 9 жніўня 1941 г. //Пограничные войска СССР в Великой Отечественной войне. 1941: Сборник документов и материалов.- Москва, 1976.- С. 741; //Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 270.
Шыбко, П.А. Падарункі Маршала Савецкага Саюза Р.І. Куліка/П.А. Шыбко//Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С.276-277. //Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф.4837. Воп. 1. Спр. 2. Л. 29-50.
Оккупационный режим
На часова захопленай тэрыторыі нямецка-фашысцкія захопнікі ўстанавілі так званы “новы парадак” – жорсткі каланіяльны рэжым беззаконня, гвалту, рабавання, крывавага тэрору. У гарадах і вёсках былі ліквідаваны савецкія органы ўлады, насельніцтва пазбаўлена элементарных грамадзянскіх правоў і чалавечых свабод; былі ўведзены надзвычайнае становішча, сістэма заложнікаў.
Мерапрыемствы па ўстанаўленні акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі СССР былі распрацаваны фашыстамі загадзя. План “Барбароса” (1940) вызначыў стратэгію і тактыку нападу Германіі на СССР. У аснову гэтага плана былі пакладзены авантурыстычная стратэгія “маланкавай вайны” і даўнія імкненні германскага імперыялізму захапіць “жыццёвую прастору” на ўсходзе. Планавалася ў кароткі тэрмін разграміць асноўныя сілы Чырвонай арміі на захад ад Дняпра і Заходняй Дзвіны, захапіць Маскву, Ленінград, Данбас і выйсці на лінію Волга – Архангельск. Асаблівае значэнне надавалася захопу Масквы. Паводле генеральскага плана “Ост” планавалася каланізацыя захопленых тэрыторый, германізацыя, знішчэнне мясцовага насельніцтва.
“Інструкцыя аб асобных абласцях” да дырэктывы №21 плана “Барбароса” ад 13 сакавіка 1941 г. ставіла задачу дэцэнтралізацыі і расчлянення тэрыторыі СССР. Акупанты ліквідавалі ўсе формы савецкага палітычнага жыцця. Былі забаронены Камуністычная партыя, грамадскія арганізацыі, ліквідаваны дзяржаўныя ўстановы.
Было ўведзена новае адміністрацыйнае дзяленне, у выніку чаго Беларусь склала чацвёртую частку яе даваеннай тэрыторыі, якая атрымала назву “Генеральная акруга Беларусь”. На яе тэрыторыі пражывалі 3 млн. 258 тыс. чалавек, менш за чвэрць насельніцтва рэспублікі. Да гэтай акругі адносіўся і Дзяржынскі раён. Астатняя тэрыторыя рэспублікі па частках была далучана да рэйхскамісарыята “Украіна” (паўднёвыя раёны Гомельскай і Брэсцкай, частка Палескай і Пінскай абласцей), генеральнай акругі “Літва” (паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці), Усходняй Прусіі (Беласточчына і паўночная частка Брэсцкай вобласці) і да зоны армейскага тылу (Віцебская, Магілёўская,частка Гомельскай, Мінскай і Палескай абласцей). Граніцы гэтыя не былі пастаяннымі, яны змяняліся адносна становішча на савецка-германскім фронце.
Органы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі былі сфарміраваны ўжо ў 1941 г. У генеральнай акрузе ўладу ажыццяўлялі грамадзянскія акупацыйныя органы. Да іх адносіўся генеральны камісарыят (на чале з В. Кубэ, з верасня 1943 г. – К. Готбергам), якому падпарадкоўваліся 10 абласных камісарыятаў (гебітскамісарыятаў) – Баранавіцкі, Барысаўскі, Вілейскі, Ганцавіцкі, Глыбоцкі, Лідскі, Мінскі, Навагрудскі, Слонімскі і Слуцкі. Дзяржынскі раён адносіўся да Баранавіцкага камісарыяту. У гарадах ствараліся гарадскія камісарыяты. У раёнах знаходзіліся нямецкія шэфы (зондэрфюрэры).
Паралельна з грамадзянскімі акупацыйнымі ўладамі дзейнічалі ваенны і паліцэйскі апараты. Вышэйшым ваенна-адміністрацыйным органам кіравання на тэрыторыі генеральнай акругі была галоўная палявая камендатура 392, якую узначальваў камандуючы войскамі вермахта. Ёй падпарадкоўваліся камендатуры Мінска, Слуцка, Вілейкі і тэрытэрыяльныя органы ваеннай адміністрацыі – палявыя і мясцовыя камендатуры.
У сваёй рабоце нямецкія ваенныя і грамадзянскія акупацыйныя ўлады абапіраліся на карныя органы – СС з вялікім паліцэйскім апаратам, паліцыю і службу бяспекі (СД), жандармерыю, паліцэйскія ахоўныя войскі. У іх задачу ўваходзіла забеспячэнне парадку на захопленай тэрыторыі, выяўленне “нядобранадзейных асоб”, расправа над савецкімі патрыётамі.
Грамадзянскія нямецкія акупацыйныя органы ўлады стваралі мясцовыя органы – гарадскія, раённыя, валасныя ўправы. Яны даводзілі да насельніцтва загады і распараджэнні нямецкіх акупацыйных улад, наглядалі за іх ажыццяўленнем.
Жыццё насельніцтва рэгламентавалася шматлікімі загадамі і распараджэннямі ваенных і грамадзянскіх акупацыйных улад. Былі ўведзены каменданцкі час, абавязковая рэгістрацыя насельніцтва, забарона на карыстанне радыёпрыёмнікамі і фотаапаратамі, укрыццё чужых асоб, праводзіўся збор цёплых рэчаў для нямецкай арміі і г.д. Невыкананне загадаў нямецкіх улад каралася смерцю без суда і следства.
Захопленая тэрыторыя разглядалася акупантамі як крыніца забеспячэння сельскагаспадарчай прадукцыяй групы армій “Цэнтр” і Германіі. Вырашаліся гэтыя задачы праз сістэму падаткаў, спецыяльных інспекцый па зборы сельскагаспадарчай прадукцыі, карных аперацый супраць партызан і насельніцтва. Беларусь уключалася гітлераўскім кіраўніцтвам у сферу “жыццёвай прасторы” і гэтым быў вырашаны лёс яе насельніцтва, пераважная большасць якога павінна была ўступіць месца нямецкім каланістам. Для вырашэння гэтай задачы ў 1940 г. быў распрацаваны план “Ост” (“Усход”), згодна з якім толькі 25% жыхароў рэспублікі планавалася для анямечвання і выкарыстання акупантамі, а 75% беларусаў планавалася адсяліць, ліквідавать (знішчыць) і г.д.
Першыя злачынствы ў адносінах да мірнага насельніцтва пачалі ажыццяўляць узброеныя сілы вермахта. Афіцэрам давалася права без суда і следства расстрэльваць савецкіх грамадзян. Цыркулярам А. Гітлера ад 27 чэрвеня 1941 г. акупацыйным уладамі войскам ставілася задача наводзіць жах на насельніцтва, каб падавіць яго волю да супраціўлення. Дзеля гэтага былі створаны асобыя аператыўныя групы (айнзатцкаманды), якія рухаліся за перадавымі нямецкімі войскамі.
Усе злачынствы акупантаў апраўдваліся нацысцкай тэорыяй аб расавай перавазе нямецкай нацыі над іншымі, яе правам на сусветнае панаванне.
На тэрыторыі Дзяржынскага раёна на чыгуначных станцыях Негарэлае, Койданава, Фаніпаль былі створаны аддзяленні лагера для савецкіх ваеннапалонных (шталаг-352), які знаходзіўся каля в. Масюкоўшчына, што пад Мінскам (цяпер у межах горада). Знясіленых голадам, холадам, хваробамі палонных прымушалі выконваць самыя цяжкія работы. Іх білі, цкавалі сабакамі, расстрэльвалі. Ва ўрочышчы Доўбінкі гітлераўцамі былі расстраляны 2 тыс. савецкіх палонных.
Лагер для савецкіх ваеннапалонных у Негарэлым быў размешчаны ў мураваным будынку Негарэльскай школы. Тэрыторыю абнеслі калючым дротам і паставілі назіральныя вышкі з кулямётамі.
Палонных выкарыстоўвалі на будаўнічых, разгрузачна-пагрузачных работах на чыгуначнай станцыі. За гады вайны ў Негарэлым загінулі 1508 палонных. На брацкай магіле, у якой пахаваны ваеннапалонныя, у 1958 г. пастаўлены абеліск.
Як сведчаць жыхары в. Грычына М.С, Лойка, А.А. Жыгальскі, М.М. Апраніч, савецкіх ваеннапалонных фашысты ўтрымлівалі ў былых жывёлагадоўчых памяшканнях калгаса “Кастрычніцкая рэвалюцыя”. Затрымліваліся палонныя тут нядоўга, бо іх адсюль перапраўлялі ў Германію, да таго ж амаль кожны дзень фашысты расстрэльвалі па 25-30 чалавек. Іх закопвалі ў сіласнай яме, памерам 4*40 м. Яма была поўнасцю запоўнена трупамі. Каля в.Грычына былі расстраляны 1500 чалавек.
Масава знішчалася насельніцтва рэспублікі ў час карных экспедыцый, якія за 3 гады вайны немцамі было праведзена больш за 100.
У студзені 1943 г. на тэрыторыі Дзяржынскага і Уздзенскага раёнаў была праведзена карная аперацыя пад назвай “Якаб”. Яе здзейснілі падраздзяленні 13-га нямецкага паліцэйскага палка СС, батальён Дырлевангера, спецыяльная група паліцыі бяспекі і СД генеральнай акругі Беларусь. У ходзе аперацыі карнікі расстралялі больш за 300 савецкіх грамадзян, спалілі вёскі Любажанка, Літавец і Глухое Пярухова і забілі 352 жыхара.
З 1 па 16 лютага 1943 г. карнікамі толькі ў Койданаве было нарабавана 773 т зерня, 742 т бульбы, 24 т сена, 375 т саломы, 24 т ільнасемя, 7,6 тоны льновалакна, 150 галоў буйной рагатай жывёлы, 124 авечкі, 14 свіней, 215 штук птушкі. Нямецка-фашыстскімі акупантамі за гады вайны былі знішчаны поўнасцю 15 населеных пунктаў (553 жыхары, 333 двары), 78 часткова (413 жыхароў, 327 двароў). На прымусовыя работы ў Германію былі вывезены 1115 чалавек, з іх вярнуліся 972.
Усяго на Дзяржыншчыне загінулі 2180 чалавек, з іх 1200 жанчын і 450 дзяцей.
Многа загінула на Дзяржыншчыне яўрэяў – мясцовых, прывезеных з Мінска, краін Заходняй Еўропы. Да іх гітлераўцы ставіліся, як да людзей ніжэйшай расы. У пачатку ліпеня 1941 г. немцы затрымалі ў Дзяржынску 16 маладых еўрэяў. Іх адвезлі ў бярозавы гай каля в.Клыпаўшчына і расстралялі толькі за тое, што яны былі яўрэямі. У Дзяржынску стварылі гета, куды сагналі яўрэяў горада і навакольных населеных пунктаў. Гета размясцілі на вуліцах Кастрычніцкай, Савецкай і Першамайскай.
Восенню 1941 г. на станцыю Койданава з Мінска пачалі прыбываць эшалоны з я ўрэямі з Заходняй Еўропы. Спачатку прывезлі яўрэяў з Германіі (Гамбурга, Берліна, Брэмена, Дзюсельдорфа, Кёльна, Франкфурта-на - Майне), Чэхаславакіі, Польшчы. Ад станцыі да ўрочышча Рыжаўка была пракладзена чыгуначная ветка. Сюды і прывозілі гітлераўцы свае ахвяры. Каб супакоіць людзей, ім падавалі Рыжаўку як горад, куды іх вывозілі быццам бы на пасяленне.
У архівах захаваліся службовыя тэлеграмы аб руху паяздоў з ахвярамі да станцый Баранавічы, Мінск, Койданава… Станцыя Койданава, як і чыгуначная станцыя Негарэлае, у раскладзе руху эшалонаў значылася перавалачным пунктам.
Паводле сведчанняў жыхароў в.Рабінаўка С.В. Івашынай, М.Я. Шабан, А.В, Чуеўскай, У.В. Чуеўскага, людзі прыбывалі як быццам на будаўнічыя работы. Яны мелі пры сабе пілы, сякеры, рыдлёўкі. Але іх сустракала жудасная рэчаіснасць. Як толькі яўрэі пакідалі вагоны, у іх адбіралі каштоўныя рэчы, прымушалі распранацца і голых гналі да загадзя выкапаных ям, дзе іх расстрэльвалі. На другі дзень пасля расстрэлу прыязджалі карныя атрады і абшуквалі навакольныя вёскі, каб ніхто з ахвяр не выратаваўся. Жыхары в.Кукшавічы ў склепе схавалі двух параненых яўрэяў. Іх карнікі знайшлі і расстралялі. Але мясцовым жыхарам усё ж удалося выратаваць некаторых. Частка з іх пайшла ў партызаны. Цяпер людзі, якія ратавалі яўрэяў, рызыкуючы сваім жыццём і жыццямі сваіх родных і блізкіх, носяць ганаровае званне Ізраіля “Праведнік народаў свету”.
Як сведчаць архіўныя крыніцы, толькі ва ўрочышчы Рыжаўка гітлераўцы расстралялі звыш 15 тыс. яўрэяў.
А.І. Валахановіч
Міхаіл Станіслававіч Бушыла, 1912 г. нараджэння, жыхар г. Дзяржынска
…Утром (числа не помню) немцы пришли в колхоз имени 9-го января 1905 года и потребовали рабочих с лопатами рыть яму. Когда яма была готова, всех рабочих отвели за бугор метров за 30-40 и положили на землю. К этому времени вся местность на 200-300 метров вокруг была оцеплена вооружёнными немцами. Каратели, кроме того, ходили по домам и приказывали не выходить из домов. Евреев начали подвозить по 10-15 человек, подводили к яме, заставляли живыми залезать в яму и там их расстреливали стоявшие по обоим краям ямы литовцы из немецкого карательного отряда. Сколько всего было расстреляно евреев, точно сказать не могу, но я слышал, что всего было собрано около 4000 человек, из них около 1500 сбежало, а остальных 2500 человек в этот день расстреляли. В момент расстрела я находился на колхозной конюшне, где работал, примерно в 300 метрах от места расстрела, и лично сам всё видел.
Старафіна Васільеўна Івашына, 1909 г. нараджэння, жыхарка в. Рабінаўка Станькаўскага сельсавета
…В период оккупации немцами Дзержинского района Минской области я проживала в деревне Рябиновка. Мне известно, что немцы в 200 метрах от нашего колхоза расстреливали советских граждан…
Лично я сама видела, как к месту расстрела подогнали эшелон, вагонов около 40, с людьми, и по вагонам их выгружали, подводили к ямам и расстреливали. Это было зимой 1942 г. Расстрел продолжался с обеда до вечера, была слышна беспрерывная стрельба.
…Сколько было расстреляно, сказать не могу, так как я вблизи расстрела не была, я наблюдала из деревни.
...Всех расстреляных немцы захоронили в этих ямах. Слышала от колхозников, что немцы все трупы расстреляных облили какой-то жидкостью, от которой они все почти сгорели.
Я ещё видела такой случай: два полицейских везли на лошади двух детей 6-8 лет, отвезли к ямам и расстреляли.
Аляксандра Вікенцьеўна Лазоўская, жыхарка в. Скароднае
Сонечнай летняй раніцай 1941 г., калі немцы ўжо былі ў нас, мы раптам пачулі стрэлы ў канцы вёскі, на ўскрайку лесу. Ад мае хаты можа так метраў з 300. Людзі пабеглі туды. Пашыбавала і я.
Паліцаі з мястэчка Узда тут расстралялі траіх жыхароў з чыгуначнай станцыі Негарэлае. Гэта былі паважаныя людзі – сям’я яўрэяў Кізіных. Сам гаспадар да вайны на былой пагранічнай станцыі Негарэлае меў сваю лаўку – прадаваў піва. Жыў ён недалёка ад чыгуначнага вакзала, хата яго і цяпер стаіць у самым пачатку завулка, які вядзе да вадакачкі (цяпер Школьны завулак). Самаго гаспадара я асабіста добра ведала, і ўсе яго ведалі, бо прыходзілі да яго піць піва – такое свежае, смачнае, празрыстае. Добра ён быў чалавек.
А як пачалася вайна, ён з сям’ёй у першыя дні некуды знік. У нас, у вёсцы, казалі, што немцы пачалі шукаць еўрэяў па ўсёй акупіравай тэрыторыі і расстрэльваць. Аказваецца, што сям’я Кізіных пачала хавацца ад нямецкіх акупантаў у лесе ва ўрочышчы каля нашай вёскі, на так званай Ёсаўшчыне – тут некалі стаяла в.Ёсаўка. Кізіных пагадзіўся ратаваць ад немцаў жыхар в. Ракашычы – гэта вёска ўжо Уздзенскага раёна – Васіль Чурыла. Ён выкапаў і абсталяваў для іх зямлянку. І яны там жылі. Пра тое, што яны жылі, можна сказаць, “у нас пад носам”, мы, жыхары вёскі, нават і не ведалі. Гэта напрасткі праз поле да ўскрайку лесу, дзе была зямлянка, самае вялікае крыху больш за кіламетр. Я думаю, што іх выратавальнік Васіль Чурыла гэту ласку зрабіў за пэўную плату. Праз нейкі час Васіль Чурыла быў на хрысцінах і, падпіўшы, як кажуць, “доверительно”, расказаў свайму сябру, што каля в.Скароднае ён хавае ў лесе яўрэйскую сям’ю з Негарэлага. Гэту іх “доверительную” гутарку чуў брат паліцая, які служыў у немцаў ва Узде. Назаўтра брат паехаў ва Узду і ўсё, што чуў ад Васіля Чурылы, расказаў яму.
Раніцай паліцаі нечакана наляцелі ў хату Васіля Чурылы і ад пагрозай расправы з ім і яго сям’ёй прымусілі паказаць, дзе ён хавае яўрэяў. Ён і прывёз іх у лес да зямлянкі. Паліцаі схапілі яўрэяў, прывезлі на ўскраек лесу і расстралялі. Жыхарам в.Скароднае загадалі выкапаць яму і пахаваць яўрэяў. Што і было ў хуткім часе зроблена.
Паліцаі расстралялі гаспадара Г.М.Кізіна, яго цяжарную жонку М.Э.Кізіну і іх малога сына – С.Г.Кізіна.
На гэту магілу да апошняга часу, амаль штогод, прыязджала іх дачка, якая цудам уратавалася, бо ў гэты час не была з бацькамі. Пасля вайны яна жыла ў Літве. Каля магілы расце вялікая бяроза – сведка тых жудасных крывавых падзей летняга ранку 1941 г. На мармуровай пліце, якая ляжыць на магіле, напісана:
“Кизин Г.М. – 1891
Кизина М.Э. – 1901
Кизин С.Г. – 1934
Убиты – 1941”
А ў 1993 г. прыязджалі некалькі чалавек, доўга сядзелі каля магілы і плакалі.
Запісаў А.І. Валахановіч
М.С. Лойка, былы жыхар в. Грычына
У 1941 г. мне было 15 гадоў. Фашысты прымушалі мяне і іншых жыхароў Грычына засыпаць трупы ў сіласнай яме. Палонных невялікімі групамі расстрэльвалі штодзень раніцай. Салдат і афіцэраў вялікімі калонамі прыганялі ў жывёлагадоўчыя памяшканні (а іх было 5) у асноўным пад вечар. Ноччу адтуль даносіліся крыкі і выстралы. Раніцай ваеннапалонных выстройвалі на двары, адбіралі групы па 25-30 чалавек і вялі да сіласнай ямы, дзе ўсіх расстрэльвалі з аўтаматаў. Забітых складвалі штабялямі, закрывалі іх шынялямі і ледзь прысыпалі зямлёй. Некаторыя з трапіўшых у яму былі параненымі і ноччу выбіраліся з-пад трупаў. Праўда, гэта было толькі ў першыя дні расстрэлаў. Я сам даваў адзенне двум салдатам, адзін з іх быў паранены ў жывот, а другога куля наогул не кранула.
Быў я сведкам расстрэлу 30 савецкіх афіцэраў. Іх пахавалі асобна, за лагчынай, што недалёка ад вёскі. Немцы прымусілі мяне засыпаць трупы.
Алёна Вікенцьеўна Чуеўская, 1922 г. нараджэння, жыхарка в. Рабінаўка
Мне известно о массовом расстреле граждан вблизи нашего дома, в 200 метрах от него и 50 метрах от железной дороги Дзержинск – Станьково…
Я много слышала о расстреле от своего мужа… Он был смелее меня и часто, когда расстреливали, забирался на чердак и наблюдал. Он мне рассказывал, что немцы подвозили к этому месту людей целыми эшелонами, по 40 вагонов, разгружали эшелон и на машинах подвозили людей к вырытым ямам. Ямы были вырыты заранее военнопленными, которых немцы пригоняли из Станьково и Дзержинска, и затем расстреливали из всех видов оружия: пулемётов, автоматов, винтовок. Муж мой однажды видел, как немцы гнали женщину, на руках которой был ребёнок, а второй держался за её платье. Их всех троих немцы расстреляли. Сама я лично видела часто, как машины подходили к вырытым ямам, их них высаживали людей, затем подводили к ямам и расстреливали. Я расстрела не видела, боялась смотреть…
Таких случаев я сама лично видела три: первый раз 5 машин, второй – машин около 10, третий раз 2-3 машины, кроме того, привозили на подводах и пешком пригоняли, таких случаев было много…
Расстреливали всех финны, литовцы, немцы и наши полицейские. Здесь расстреливали не только русских, белорусов, а советских граждан всех национальностей…
Расстрел производился с осени 1941 г. до весны 1943 г. Всего было расстреляно около 15 тысяч, точно я сказать не могу. Всех расстрелянных немцы обливали какой-то жидкостью, трупы сгорали частично…
Останки хоронили в этих ямах и никуда отсюда не вывозили…
Л.І. Шамко, былая жыхарка в. Радзіма
Нямецкія карнікі з’явіліся ў вёсцы 14 жніўня 1943 г. Яны сагналі ўсіх жыхароў да хаты Івана Коласа. Мужчын да 30 гадоў паставілі асобна, праверылі, ці цэлыя рукі, ногі, і 5 чалавек забралі, каб адправіць у Германію. Потым пайшлі па хатах рабаваць, забіралі яйкі, сала. Адзін немец (знайшлася ж сярод карнікаў добрая душа!) сказаў, што заўтра, 15 жніўня, будзе бой з партызанамі, маўляў, вас могуць пастраляць, і параіў, каб жыхары пакінулі вёску. Так мы і зрабілі: разышліся па навакольных вёсках. У вёсцы засталіся толькі 4 чалавекі. Карнікі з’явіліся на наступны дзень. Забілі гэтых 4 чалавек, спалілі вёску. У ёй было 30 хат.
Дзмітрый Яфімавіч Шыбут, жыхар г. Дзяржынска
…В октябре 1941 г. в колхоз пришли литовцы из карательного отряда и взяли 60 колхозников копать яму. Сначала нам не говорили зачем, а потом мы узнали, что яма для евреев. Всего рыло могилу 120 человек, к колхозникам прислали ещё 60 пленных. Часа за 4 яма была вырыта: длинной 15 метров, шириной 4 метра, глубиной 2,5 – 3 метра. После того как мы вырыли яму, нас всех отвели метров за 300 и посадили спиной к яме, выставили конвой. Просидели мы так около 2 часов. Были слышны выстрелы, плач, крики, стоны. Затем нас послали закапывать яму, которая была наполнена расстрелянными евреями (больше тысячи).
Аляксандр Герасімавіч Якубовіч, 1924 г. нараджэння, жыхар г. Дзяржынска
…Примерно в октябре 1941 г. в дом зашли немцы и всех выгнали на двор. После обыска каратели ушли. Я пошёл к соседу, откуда видел, как немцы оцепили всю местность, прилегающую к католическому костёлу. Потом пригнали колхозников и пленных (около 80 человек), которые вырыли большую яму вблизи моего дома, в лощине. К этой яме стали подгонять евреев группами, примерно по 20 человек. Люди шли семьями, взяв за руки друг друга, спускались в лощину. После этого раздавались залпы из винтовок и одиночные выстрелы. Я видел потом возле ямы кровь и человеческие мозги.
З фондаў Дзяржынскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Друкуецца па кн.: Памяць. Дзяржынскі раён. - Мінск, 2004. - С. 265-291.
З адміністрацыйнага распараджэння №1 камандуючага тылам групы арміі "Цэнтр" генерала пяхоты фон. Шэнкендорфа. 7 ліпеня 1941 г. //Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 281. //Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4683. Воп. 3. Спр. 952. Л. 1-2, 4-5.
Распараджэнне начальніка паліцыі бяспекі і СД Беларусі аб парадку перавозак яўрээў з Заходняй Еўропы. 23 мая 1943 г.//Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 281-282 // Нюрнбергский процесс. Сборник документов. В 3-х томах. Т.3.- Москва, 1966.- С. 310-311.
З паведамлення № 38 паліцыі бяспекі і СД з занятых усходніх абласцей аб становішчы з рабочай сілай. 22 студзеня 1943 г.//Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 282. //Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4683. Воп. 3. Спр. 947. Л. 243-247.
Спіс жыхароў Путчынскага сельсавета, адпраўленых гітлераўцамі ў якасці рабочай сілы з Мінска ў Граева (Польшча). 8 лютага 1943 г. /Пераклад з нямецкай мовы. //Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 282-283. //Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 397. Воп. 1. Спр. 2. Л. 42-49.
З палітданясенняў Дзяржынскага падпольнага райкома КП(б)Б аб становішчы ў раёне.//Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 283-284. //Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 1341. Воп. 1. Спр. 84. Л. 10,21,27.
Акт аб злачынствах нямецка-фашысцкіх акупантаў у Дзяржынску. 30 верасня 1944 г.//Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 284. //З фондаў Дзяржынскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.
Акт аб злачынствах нямецка-фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі Дзяржынскага раёна. 30 верасня 1944 г.//Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 284-285. //З фондаў Дзяржынскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.
Акт аб злачынствах і стратах, нанесеных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Дзяржынскім раёне. 31 кастрычніка 1944 г.//Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 285-286. //З фондаў Дзяржынскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.
Рашэнне Дзяржынскага райвыканкома аб удакладненых звестках па знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі населеных пунктах раёна. 3 чэрвеня 1969 г.//Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 286-287. //Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4683. Воп. 3. Спр. 762. Л. 101, 102.
Людскія страты на тэрыторыі Дзяржынскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941 - 1944)//Памяць. Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка.- Мінск, 2004.- С. 287. //Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга.- Мінск, 1995.- С. 516-522.
Герои Советского Союза
Их называли орлятами...
Дзержинщина - партизанский край
Дзержинское антифашистское подполье
Сестры Хатыни
Освобождение
Дзяржынскі раён быў вызвалены ў ходзе Беларускай аперацыі 1944 г. (кодавая назва “Баграціён”).
Войскі 2-га Беларускага фронту, якія ўдзельнічалі ў Мінскай аперацыі 1944 г., праследавалі праціўніка. Паводле дырэктывы Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандавання ад 4 ліпеня 1944 г., войскі атрымалі задачу без аператыўнай паўзы развіваць наступленне ў напрамку на Навагрудак, Ваўкавыск, Беласток, у ходзе якога завяршыць разгром рэштак 4-й і 9-й нямецкіх армій, не даць ім магчымасці замацавацца і арганізаваць супраціўленне на загадзя падрыхтаваных да абароны рубяжах.
На тэрыторыі Дзяржынскага раёна разгарнуліся баі па разгроме разрозненых груповак нямецка-фашысцкіх войскаў, якія прарваліся з бабруйскага і мінскага “катлоў”. Частка групы генерала В. Мюлера (800 чалавек), якая вырвалася з акружэння, рухалася на захад. Яна фарсіравала раку Пціч каля Самахвалавіч і рушыла да в. Возера Уздзенскага раёна. Тут яна сутыкнулася з рухомым атрадам 50-й арміі і была ліквідавана. Другая частка (1000 чалавек) дасягнула в. Дабрынёва. У ходзе баявых аперацый савецкія войскі 6.7.1944 г. вызвалі вёскі Дзямідавачы і Дабрынёва. У гэты ж дзень злучэнні 48-й арміі вызвалілі Негарэлае. Жорсткія баі ішлі за чыгуначную станцыю. У іх значную ролю адыгрывала савецкая авіяцыя, якая нанесла моцныя ўдары па праціўніку.
7 ліпеня Дзяржынск быў вызваленны ў выніку Беластоцкай аперацыі 1944 г. – састаўной часткі Беларускай аперацыі. У вызваленні раёна дапамагалі партызаны. Яны былі незаменнымі праваднікамі, дабывалі звесткі аб праціўніку, яго абарончых збудаваннях, вялі сумесныя баі. Характарызуючы значнасць разведданых, якія паступалі ад партызан, член ваеннага савета 2-га Беларускага фронту генерал-лейтэнант А.Д. Акаракоў пісаў: “…данясенні ад нашых слаўных партызан паступалі рэгулярна. Народныя мсціўцы былі нашымі вачамі і вушамі. Дзякуючы такім каштоўным данясенням, штабу фронту станавіліся зразумелымі ўсе дзеянні ворага, што аблегчыла выкананне задачы па разгроме нямецкіх войскаў у Беларусі”. Асабліва вызначыліся партызаны па ачышчэнні лясоў ад разрозненных разбітых варожых груп. Так, партызаны брыгады імя І.В. Сталіна ўзялі ў палон 600 нямецкіх салдат і афіцэраў, захапілі значныя трафеі, у тым ліку і дакументы штаба 217-га грэнадзёрскага палка. У сумесных баях з часцямі Чырвонай арміі партызаны 200-й брыгады імя К.К. Ракасоўскага ўзялі ў палон 1200 гітлераўцаў і адканваіравалі іх на зборны пункт.
Высока ацаніў дапамогу беларускіх партызан камандуючы 3-й арміяй генерал-палкоўнік А.В. Гарбатаў, які 16.7.1944 г. пісаў: “…Адзначаю выдатную баявую работу чэрвеньскіх партызан і дзяржынскай брыгады Баранава (партызанская брыгада імя К.К. Ракасоўскага - А.В.), якія ўмела і мужна змагаліся супраць праціўніка, што імкнуўся вырвацца з бабруйскага і мінскага “катлоў”…”.
“Вялікую дапамогу ў ачышчэнні тэрыторыі ад праціўніка аказалі нам мясцовыя жыхары і партызаны – сапраўдныя гаспадары беларускіх лясоў”, - пісаў Маршал Савецкага Саюза Г.К. Жукаў.
Партызаны, якія дзейнічалі на тэрыторыі Дзяржынскага раёна, уліліся ў шэрагі Чырвонай арміі.
Насельніцтва Дзяржынскага раёна, як і ўсёй Беларусі, актыўна дапамагала часцям Чырвонай арміі і партызанам вылоўліваць салдат і афіцэраў разбітых нямецка-фашысцкіх часцей.
Мужнасць і гераізм у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі праявілі нашы слаўныя землякі. Больш за 4 тысячы жыхароў Дзяржынска і раёна змагаліся з ворагам у Чырвонай арміі, падполлі, партызанскіх брыгадах і атрадах. Каля 3 тысяч савецкіх воінаў і партызан, ураджэнцаў Дзяржыншчыны, узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі.
Нашы землякі Н.Ф. Рыдзеўскі і І.І. Зварыка з канца ліпеня 1944 г. да вясны 1945 г. паспяхова дзейнічалі ў складзе разведвальнай спецгрупы “Джэк” ва Усходняй Прусіі. Гераізм спецгрупы апісаны ў кнізе “Парашуты на дрэвах” адным з яе ўдзельнікаў Н.Ф. Рыдзеўскім. Паводле гэтай кнігі на кінастудыі “Беларусьфільм” зняты мастацкі фільм.
У руху бельгійскага Супраціўлення актыўны ўдзел прымаў інжынер з Дзяржынска А.В. Варанкоў. Пасля ўцёку з лагера Лімбурга ў 1943 г. ён разам з суайчыннікамі лейтэнантам І.А. Дзедзькіным і інтэндантам М. Ляшчынскім стварыў партызанскі атрад. У пачатку 1944 г. савецкія атрады, якія дзейнічалі ў Бельгіі, аб’ядналіся ў партызанскую брыгаду “За Радзіму”, дзе А.В. Варанкоў стаў начальнікам штаба. Пасля вызвалення Бельгіі ад нямецка-фашысцкіх войскаў А.В. Варанкоў у ліку 30 іншых савецкіх партызан быў узнагароджаны вышэйшым ваенным ордэнам гэтай краіны.
Шэсць ураджэнцаў Дзяржынскага раёна былі ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза – Аляксандр Кандратавіч Бурак, Антон Іосіфавіч Гурын, Марат Іванавіч Казей, Іван Сямёнавіч Леановіч, Яўген Іванавіч Фаміных, Мікалай Піліпавіч Шарко. У Дзяржынску жыў і працаваў Іван Сцяпанавіч Шмея – кавалер ордэнаў Славы трох ступеней.
А. І. Валахановіч
Друкуецца па кн.: Памяць. Дзяржынскі раён. - Мінск, 2004. - С. 386-387.
Аператыўная дырэктыва ваеннага савета 2-га Беларускага фронту. 4 ліпеня 1944 г. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С. 387-389.
Аб узаемедзеянні 22-й партызанскай брыгады імя К.К. Ракасоўскага з часцямі Чырвонай арміі. Ліпень-жнівень 1944 г. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С. 389.
Лемяшонак, У.І. З баявых дзеянняў партызанскага атрада імя В.П. Чкалава 200-й брыгады імя к.К. Ракасоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С. 389.
З дапаўнення да аператыўнай зводкі за 4 ліпеня 1944 г. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С. 389-390.
З аператыўнай зводкі за 5 ліпеня 1944 г. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С. 390.
Даведка архіва міністэрства абароны СССР у г. Падольск аб вызваленні г. Дзяржынск. 26 снежня 1974 г. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С. 390.
Валахановіч, А.І. Пытанне аб капітуляцыі 4-й нямецкай арміі вырашалася ў Дзягільна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С. 390-391.
Наши земляки на фронтах Великой Отечественной
Служыў на падлодцы на Балтыцы.
Іван Кірылавіч Сарокін нарадзіўся ў Дзяржынску ў 1918 г. У 1939 г. быў прызваны служыць на флот. Там атрымаў спецыяльнасць рулявога і яго накіравалі на падлодку «Щ-323». Гэты карабель пад камандаваннем капітан-лейтэнанта Ф.І. Іванцова 6 кастрычніка 1941 г. выйшаў у баявы паход з Кранштата, прайшоў мінныя палі Фінскага заліва і 13 кастрычніка радзіраваў аб выхадзе на зыходную пазіцыю ў Балтыйскім моры. За кароткі час «Щ-323» патапіла танкер з нафтай і два цяжкагрузныя транспарты з жывой сілай і тэхнікай праціўніка. Увесь экіпаж быў удастоены Чырвонай Зоркі. У гонар «Щ-323» Палітупраўленне Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту выпусціла фотабюлетэнь “Балтыйцы ў баях за Радзіму”. У ім гаварылася і пра І.К. Сарокіна.
…У маі 1943 г., пасля капітальнага рамонту, «Щ-323» у чарговым баявым паходзе пад камандаваннем капітана другога рангу А.Г. Андронава ішла ў надводным становішчы ў Кранштат уздоўж берага, занятага фашыстамі. Перад Пецяргофам наскочыла на міны. Лодка падарвалася і затанула. Выратаваліся з яе ўсяго чацвёра… Па ініцыятыве савета ветэранаў-падводнікаў у Санкт-Пецярбургу на могілках на Васільеўскім востраве пастаўлены помнік экіпажу «Щ-323».
Н. Аляксееў
За Волгай для нас зямлі не было.
З успамінаў В.Александровіча, былога ўдзельніка абароны Сталінграда: “Нашаму артылерыйскаму зенітнаму палку ў 1942 г. давялося ўдзельнічаць у бітве за Сталінград. У верасні гітлераўцы падышлі ўшчыльную да горада, уварваліся на яго вуліцы. Шматлікія атакі праціўніка рабіліся ўсё больш яраснымі. Іх актыўна падтрымлівала авіяцыя. Гарэла і стагнала зямля. Але мы стаялі насмерць.
На досвітку 23 верасня на нашай батарэі, якая займала агнявую пазіцыю на паўночны ўсход ад Сталінграда, была аб’яўленна баявая трывога. Васемнаццаць “юнкерсаў” і шэсць “месераў” ішлі бамбіць нашы танкі. Камандзір батарэі старшы лейтэнант Кваша падаў каманду адкрыць агонь. Заўважыўшы батарэю, нямецкія лётчыкі павярнулі самалёты і пачалі пікіраваць на нашы пазіцыі, паліваючы агнём з кулямётаў. На батарэі рваліся бомбы. Але хутка адзін з “юнкерсаў” загарэўся і стаў падаць на зямлю, услед за ім – ахоплены полымем “месер”.
У другім разліку асколкам бомбы параніла зараджальшчыка Бардзючова. Але ён не адышоў ад гарматы, працягваў страляць. Бой быў выйграны. Нямецкія самалёты павярнулі назад.
Пад Сталінградам наш зенітны полк збіў 27 самалётаў праціўніка. Закончыў ён свой баявы шлях у Аўстрыі, давёўшы рахунак збітых самалётаў амаль да паўтары сотні.”
Апошнюю гранату пакідалі для сябе.
Іван Іванавіч Гармаза ў пачатку вайны быў партызанам, ваяваў у разведцы. Потым трапіў на фронт.
У складзе 11-й гвардзейскай арміі 3-га Беларускага фронту радавы кулямётнай роты Гармаза ўдзельнічаў у баях за Кёнігсберг.
…На парадзелую роту былі кінуты свежыя часці гітлераўцаў. Пасля гарачага бою застаўся толькі разлік Гармазы.
- У час зацішша, - прыгадвае Іван Іванавіч, - падсумавалі свае магчымасці. З боепрыпасаў – толькі жменя патронаў ды граната Ф-1 засталіся. Апошнюю пакінулі для сябе… Абняліся на развітанне, пашкадавалі, што не дажывём да светлага дня перамогі. Калі немцы пайшлі ў чарговую атаку, выцягнулі чаку з “эфкі”. І раптам паветра страсянулі залпы “кацюш”, данеслася наша “Ура!”…
Паведамленне аб заканчэнні вайны Іван Іванавіч сустрэў у Тыльзіце, у запасным палку, куды трапіў пасля лячэння ў армейскім шпіталі.
У небе Прыбалтыкі.
Пасля ўдзелу ў аперацыі “Баграціён”, у выніку якой была вызвалена Беларусь, войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту рушылі ў Прыбалтыку. Сярод іх быў і Севастопальскі штурмавы полк, якім камандаваў Герой Савецкага Саюза маёр М.Ф. Рабчэўскі.
У маі 1944 г. салдатам гэтага палка, пасля заканчэння авіяцыйнага вучылішча, стаў наш зямляк Станіслаў Іванавіч Копаць. Аднойчы ён атрымаў загад нанесці бомбавы ўдар па варожых пазіцыях, падтрымліваючы наступленне наземных войскаў. Знаходзячыся ў паветры, лётчык заўважыў, як пацягнуліся па полі ў бок лесу нітачкі гусенічных слядоў. “Зусім свежыя!” – адзначыў для сябе і скінуў увесь бомбавы груз на ўзлесак. А пры выхадзе з піке ўключыў фотаздымачнае прыстасаванне. Потым, калі плёнку праявілі, на ёй выразна абазначыліся адлюстраванні палаючых нямецкіх танкаў.
Неўзабаве С.І. Копаць зрабіў яшчэ некалькі ўдалых вылетаў. На яго грудзях з’явілася першая ўзнагарода – ордэн Айчыннай вайны I ступені.
У лютым 1945 г. шэсць “ілаў” вылецелі бамбіць артылерыю і танкі ворага. Лётчыкі дамовіліся паднесці “падарунак” немцам з выпадку Дня Чырвонай арміі. Дзейнічалі з асаблівай рашучасцю і смеласцю. Асабіста ад камандуючага Ленінградскім фронтам Маршала Савецкага Саюза Л.А. Говарава атрымалі падзяку.
Неяк на месца забітага ў баі стралка Копацю прыслалі новага – сяржанта Мікалая Кажэўнікава. Той быў пяхотны кулямётчык і, як гаварылі, праслаўлены. Мінай яму пашкодзіла ногі, пасля шпіталя хадзіць стаў, але з цяжкасцю. Лётчык Копаць шмат старання прыклаў, каб з зямнога стралка зрабіць паветранага. У адным з вылетаў фашысцкі знішчальнік-штурмавік "Фоке-Вульф-190" падкраўся, здавалася, непрыкметна. Але ў той момант, калі нямецкі ас збіраўся атакаваць з самай зручнай пазіцыі, яго сустрэў шчыльны агонь хуткастрэльнага савецкага кулямёта. Дакладна разлічылі і ўзгаднілі свае дзеянні пілот С.І. Копаць і стралок М. Кажэўнікаў. Варожы самалёт, пакідаючы за сабой чорны шлейф дыму, пайшоў да зямлі. Неўзабаве Станіслаў Іванавіч горача павіншаваў свайго баявога сябра з уручаным яму ордэнам Славы III ступені.
Далёка не заўсёды ўсё завяршалася гэтак удала. Нярэдка хтосьці з эскадрыллі не вяртаўся з задання на свой аэрадром. З 16 лётчыкаў, якія разам з Копацем прыбылі з вучылішча, да канца вайны жывымі засталіся толькі чацвёра. Шмат страт нанесла штурмавая авіяцыя праціўніку. Забяспечыўшы выхад нашым войскам на ўзбярэжжа Балтыйскага мора, яна дапамагала ім хутчэй ліквідаваць курляндскую групоўку гітлераўцаў, тапіла іх караблі, не даючы даставіць падмацаванне.
Пасля вайны С.І. Копаць многія гады служыў у ваеннай авіяцыі.
І.І. Лысак
Сцягі над Кёнігсбергам.
6 красавіка 1945 г. у 10 гадзін раніцы пяць тысяч гармат і мінамётаў абрушылі свой агонь на форты, доты, агнявыя кропкі праціўніка. У 12 гадзін войскі 3-га Беларускага фронту пад камандаваннем Маршала Савецкага Саюза А.М. Васілеўскага пачалі штурм Кёнігсберга. Штурмавыя батальёны дзейнічалі смела і знаходліва, авалодалі абарончымі збудаваннямі горада. Завязаліся баі ў гарадскіх кварталах Кёнігсберга. У другой палове дня 6 красавіка савецкія войскі выйшлі ў раён гарадской радыёвяшчальнай станцыі. Яе дзве высокія радыёмачты апынуліся ў нейтральнай паласе. Камандзір 378-га стралковага палка падпалкоўнік А.І. Бяляеў прыняў рашэнне аб умацаванні на іх чырвоных сцягоў. Сабраў палкавых разведчыкаў. Запытаў, хто з іх гатовы да выканання адказнай баявой задачы. Не задумваючыся, пагадзіліся ўсе. Адабралі з усіх некалькі чалавек – нашага земляка Івана Шамецьку, украінца Іосіфа Міхальчука, рускіх Мікалая Нікалаева, Крылова, Сцяпанава і малодшага сяржанта Апанаса Сапожнікава. На камандны пункт палка было дастаўлена чырвонае палотнішча. Яго разрэзалі на дзве часткі. Кожную з іх прымацавалі да дрэвак.
Бой у горадзе не заціхаў. Да перадавой група дабралася хутка.
Радыёмачты знаходзіліся за сто метраў ад пазіцый савецкіх войскаў і за семдзесят – ад гітлераўскіх. Мясцовасць перад мачтамі была адкрытая, добра прастрэльвалася. Разведчыкі рушылі па-пластунску. Да самай далёкай мачты са сцягам першым кінуўся Іван Шамецька са сваім напарнікам малодшым сяржантам Апанасам Сапожнікавым. Да другой – Мікалаеў з Іосіфам Міхальчуком. Прыкрывалі іх Крылоў і Сцяпанаў. Дабраўшыся да радыёмачты, Шамецька па металічнай лесвіцы пачаў хутка падымацца ўверх. Над яго галавой свісталі кулі. Але ён пакарыў 50-метровую вышыню. Прымацаваў тэлефонным кабелем сцяг. Паспяхова ўзняла сцяг і група Нікалаева. Заданне было выканана. Калі гітлераўцы аледзіліся, убачылі чырвоныя сцягі, якія луналі над горадам, адкрылі моцны мінамётна-артылерыйскі агонь. Але збіць сцягі ім не ўдалося. Усе ўдзельнікі гэтага гераічнага ўчынку былі ўзнагароджаны ордэнамі Славы III ступені.
А.І.Гусеў
Камандзір самалёта.
Іосіф Аляксеевіч Шалаеў з в. Даўнары ў першы ж день вайны прызваўся ў армію. Прасіўся на фронт. Але камандаванне распарадзілася інакш: яго накіравалі ў лётнае вучылішча. Ён стаў баявым лётчыкам далёкабамбардзіровачнай авіяцыі, камандзірам паветранага карабля.
19 студзеня 1945 г. І.А. Шалаеў разам з экіпажам у складзе штурмана Сакалоўскага, стралка-радыста Дудко і стралка Жукава вылецеў з аэрадрома з тэрыторыі Чэхаславакіі. Ляцеў на Кракаў.
Раптам з’явіўся нямецкі знішчальнік.
Кулямётная чарга прабарабаніла па корпусе бамбардзіроўшчыка. Выйшла са строю перагаворнае ўстройства. Самалёт перакуліўся і пачаў рэзка падаць. Ад ўдару Сакалоўскі на нейкі момант страціў прытомнасць, ачуняўшы, з цяжкасцю адчыніў люк. Яго выштурхнула быццам корак з бутэлькі. Ледзь паспеў ірвануць кальцо парашута. Ён яшчэ не прызямліўся, як непадалёку раздаўся моцны выбух: узарваўся іх самалёт. Так загінуў наш зямляк. Жывым застаўся толькі штурман Сакалоўскі. Ён і расказаў пра гібель экіпажа. А.Е. Сакалоўскаму дапамаглі выратавацца браты-палякі Кароль і Францішак Валькі.
Уладзімір Марозаў
Удзячнасць бельгійскай каралевы.
Калі немцы рваліся да Ленінграда, над Нарвай насмерць стаяў узвод курсантаў, якім камандаваў лейтэнант Андрэй Варанкоў. Пераканаўшыся, што ў лоб ісці бессэнсоўна, немцы пайшлі ў абход і акружылі байцоў. Сілы былі няроўныя. Немцы падцягнулі гарматы і артылерыйскім агнём падтрымалі сваю пяхоту… Цяжка кантужаны, А. Варанкоў трапіў у палон. Яго шлях пралягаў праз Пскоў, Вільнюс, далей перасыльны пункт ваеннапалонных у г. Якабшталь. Штодзень тут гінулі людзі. Пастаянна дыміліся печы крэматорыяў. Дзесяткі тысяч вязняў былі адпраўлены на шахты Лімбурга здабываць вугаль. Разам з іншымі трапіў у Бельгію і А. Варанкоў. Вязні рыхтавалі ўцёкі. Але ўдавалася гэта нямногім. Тых, хто трапляў у рукі ворага пры ўцёках, на вачах усіх забівалі, заколвалі штыкамі, жывымі закопвалі ў зямлю. А. Варанкову ўсё ж удалося ўцячы. Бельгіец Ян Шарлотэнс дапамог яму і яго сябрам І. Дзедзькіну і М. Ляшчынскаму. Яны і пачалі ствараць партызанскі атрад, разумеючы, што забіты немец у Бельгіі не трапіць у Расію. Малады хлопец Г. Бракерс, які працаваў на ваенным заводзе ў Льежы, перадаў ім 11 пісталетаў. Камандзірам атрада стаў І. Дзедзькін, начальнікам штаба атрада А. Варанкоў. У розных кутках Бельгіі ствараліся савецкія партызанскія групы і атрады. У пачатку 1944 г. яны аб’ядналіся ў партызанскую брыгаду “За Радзіму”. А. Варанкоў стаў начальнікам штаба брыгады. Слава аб баявых справах “рускіх” хутка распаўсюдзілася. Бельгійцы назвалі А. Варанкова Жоржам Сметасам. Брыгада ўзаемадзейнічала з арміяй Супраціўлення, якой камандаваў камуніст Р. Дыспі.
- Самым суровым выпрабаваннем, - успамінаў А. Варанкоў, - былі баі за масты на каналах. Разам з бельгійскімі партызанамі мы змагаліся там 14 дзён. Сілы праціўніка пераўзыходзілі сілы партызан у дзесяць разоў. У ворага былі артылерыя і танкі, у нас – толькі аўтаматы, пісталеты і гранаты. Англаамерыканцы абяцалі бельгійцам скінуць зброю і боепрыпасы з самалётаў, але не зрабілі гэтага.
У гэтых баях А Варанкоў камандаваў двума атрадамі.
Пасля выгнання фашысцкіх войскаў з Бельгіі А. Варанкоў у ліку 30 савецкіх партызан быў узнагароджаны вышэйшым бельгійскім ваенным ордэнам. Бургамістр Гейце прыпаднёс яму залаты медаль горада. Выказала яму ўдзячнасць і бельгійская каралева Елізавета.
А. Варанкоў затым працаваў у савецкай ваеннай місіі па рэпатрыяцыі савецкіх грамадзян на Радзіму ў Парыжы.
Б. Кацман
Чарнаморац.
З успамінаў капітана 1-га рангу В. Сядлецкага, былога камандзірв карабля “МО-072”
… На наш карабель Іосіф Бабкоў прыбыў у якасці старшага матроса ў 1943 г. За плячамі яго быў ужо вялікі баявы вопыт, здабыты на караблях і ў часцях марской пяхоты. Пад шквальным агнём варожых батарэй і няспынных атак з паветра Бабкоў шматразова хадзіў рулявым на буксіры, які выконваў задачы па вывадзе недабудаваных караблёў і суднаў з Адэсы і Нікалаева ў парты Каўказа, па забеспячэнні баявых караблёў у севастопальскіх бухтах. У канцы снежня 1941 г. буксір выконваў надзвычай адказнае заданне камандавання па дастаўцы плаўбатарэі ў вызваленую Керч. Далей была праводка транспартаў праз лядовыя палі, мінныя загароды і няспынныя бомбардзіроўкі. У адным з гэтых вогненных рэйсаў уначы буксір быў патоплены.
І. Бабкоў адразу ж папрасіўся ў марскую пяхоту. У яе складзе ўдзельнічаў у баях за абарону Новарасійска і Туапсэ. Добраахвотнікам ішоў у радах першых дэсантаў і неўзабаве адным з першых высадзіўся на так званай Малой зямлі. Там паказаў сябе як мужны і адважны разведчык, які неаднойчы ўдзельнічаў у захопе “языка”. Пасля трох месяцаў баёў атрымаў трэцяе раненне і кантузію. Трапіў у шпіталь. Пасля кароткага курсу лячэння ён і быў накіраваны на наш баявы карабель боцманам, які да таго ж быў у разліку 45-мм гарматы. Аб такім падмацаванні мы толькі марылі. За лічаныя дні І. Бабкоў выдатна асвоіўся на караблі, пасябраваў з камандай. Менш дасягальнымі сталі для ворага нашы транспарты, якія мы праводзілі. А пры высадцы дэсанта ў порт Новарасійска каманда ўдала падавіла баявыя кропкі праціўніка і сама стварыла моцную агнявую заслону, што забяспечыла высадку дэсанта з баявых катэраў без усялякіх страт. Заслугу боцмана І. Бабкова ў гэтай сітуацыі цяжка пераацаніць.
Нам таксама даручалі ролю буксіра і дэсантнага судна. І пры гэтым даводзілася ўступаць у жорсткія паядынкі з варожымі катэрамі, з берагавой артылерыяй, самалётамі. А калі неўзабаве пачалася вядомая Керчанска-Эльтыгенская марская дэсантная аперацыя па вызваленні Керчанскага паўвострава, мы ў начным баі сустрэліся з вялікім баявым караблём немцаў і атрымалі перамогу. Пры вызваленні Севастопаля нашай галоўнай задачай была ахова тарпедных катэраў, якія атакавалі транспарты, падлодкі і караблі праціўніка. З гэтай задачай каманда паспяхова справілася. Нарэшце, наш баявы карабель удзельнічаў у вызваленні Канстанцы і Бургаса, і калі вайна на Чорным моры пасля завяршэння вызвалення Балгарыі закончылася, нас разам з іншымі камандамі накіравалі ў ЗША для прыёму караблёў па ленд-лізу. Паход быў вельмі адказны і таму адбор членаў камандаў вёўся строгі. Іосіф Бабкоў, старшына 2-й стацці, прайшоў яго без цяжкасцей. Атэстацыя воіна-чарнаморца была самай высокай…
Друкуецца па кн.: Памяць. Дзяржынскі раён. - Мінск, 2004. - С. 398-404.
Ермаловіч, В.І. Некалькі дзён з жыцця на перадавой/Валянцін Іванавіч Ермаловіч//Памяць:гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С.404-408.
Печкураў, А. “Язык” з Койданава // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С. 392.
Лысак, І.І. Шлях вызваліцеля // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С. 392.
Нашы землякі на франтах вайны. Залатыя зоркі Дзяржыншчыны // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С. 393-398.
Салаўёў, Н. На зямлі і ў небе // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С. 398.
Лысак, І.І. Змагаўся 16-ы пагранполк // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С. 399-400.
Некалькі дзён з жыцця на перадавой: з успамінаў В.І. Ермаловіча, вэтэрана вайны, заслужанага работніка культуры Беларусі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С. 404-408.
Крутымі дарогамі вайны // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С. 408-412.
Вярнуліся пераможцамі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С. 412-450.
Загінуўшыя партызаны, удзельнікі антыфашысцкага падполля, асобы, якія садзейнічалі партызанскаму руху і падполлю//Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С. 452-469.
Мірныя жыхары - ахвяры фашысцкага тэрору//Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С.469-476
Воіны Чырвонай арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пры вызваленні Дзяржынскага раёна і пахаваны на яго тэрыторыі//Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С. 476-484
Воіны-землякі, якія загінулі ці прапалі без вестак на форантах Вялікай Айчыннай вайны//Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск, 2004.- С.484-551.