Глухое Перхурово
Дзямідавіцкі сельскі Савет Дзяржынскага раёна
Інфармацыя пра вёску: Назва Глухое Пярхурава.
Раён: Дзяржынскі (даваенны раён - Дзяржынскі).
Вобласць: Мінская (даваенная вобласць – Мінская).
Год знішчэння: 1943, 30 студзеня. Спалена разам з жыхарамі падчас карнай аперацыі "Якаб".
Хат да вайны: 32.
Людзей да вайны: 125.
Разбурана хат: 32.
Забіта людзей: 120.
Лёс вёскі: не адноўлена.
Былая веска на тэрыторыі Дзямідавіцкага сельсавета, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час карнай аперацыі “Якаб”. Знаходзілася за 1,5 км на захад ад в. Фрунзе. Перад вайной у ей жыло 125 чалавек. 30 студзеня 1943 г. нямецка-фашысцкія карнікі раптоўна напалі на вёску, сагналі ўсіх жыхароў у хлеў, аб’явіўшы, што яны мелі сувязь з партызанамі, і спалілі іх. У гэты ж дзень нямецкія карнікі спалілі 32 двары. У выніку карнай аперацыі загінулі 120 мірных жыхароў.
Шмат жыхароў вёскі былі прызваны ў Чырвоную Армію перад вайной і ў першыя дні вайны. Падчас акупацыі дзесяць маладых хлопцаў пайшлі ў партызанскую брыгаду ім. Сталіна і мужна білі ворага ў глыбокім тыле. Жыхары вёскі падтрымлівалі сувязі з атрадамі брыгад ім. Сталіна, ім. Дзяржынскага, ім.Фрунзе. Былі сувязнымі гэтых атрадаў Мароз А.У., Карабановіч В.А., Мацкевіч Ю.В. і іншыя.
У студзені 1943 года партызаны абстралялі невялікі атрад немцаў, які ехаў у 3-х км ад вёскі. Баявое сутыкненне доўжылася хвілін 10, не больш. Падчас сутычкі быў забіты нямецкі ўнтэр - афіцэр і адзін салдат. Тры немцы былі паранены. Партызаны ў баі не страт не мелі і адышлі ў глыб лесу. Праз некалькі дзён, а менавіта 30 студзеня 1943 года ў вёску з двух бакоў уварваліся гітлераўцы і паліцаі з нямецка - паліцэйскага батальёна Дырлівангера. Яго батальён пакінуў чарговы крывавы след у Дзяржынскім раёне. Была апошняя серада студзеня 1943 года. Ніхто не меркаваў, што гэта будзе апошні крывавы дзень у гісторыі Глухога Пярхурава. Тут каты ўжылі адладжаную тактыку знішчэння жыхароў у іх уласных хатах. Змешаныя каманды эсэсаўцаў і паліцаяў урываліся ў хаты адразу пасля выбухаў гранат, якія закідвалі праз вокны і дзверы. Выжыўшыя траплялі пад аўтаматны агонь. Шукалі тых, хто схаваўся на гарышчы, у скляпах, хлявах, пад печамі. Не шкадавалі нікога: ні малых, ні хворых людзей. Потым знішчалі ўсіх жывёл у хлявах, уключаючы кароў, коней, свіней, сабак, і, нават, катоў. Украінскія паліцаі некалькі разоў прачэсвалі кожную хату, кожны склеп, кожнае гарышча і кожны хлеў. Знішчалі ацалелых людзей.
Толькі цуд выратаваў жыццё маладой жыхарцы вёскі Мароз Таццяне Ўсцінаўне. Яна схавалася ў склепе пад буракамі. Два разы немцы зазіралі ў склеп, свяцілі ліхтарыкам, але яе не знайшлі. Стрэльнулі ў склеп з аўтаматаў і пайшлі.
Цудам выратаваўся і малалетні Іван Мацкевіч. Паліцаі перабілі ўсю яго сям'ю, а яго не знайшлі. Лёс спрыяў і Станіславу Карабановічу. Ён пайшоў у лес, а тым часам у весцы пачалася бойня. Ён чакаў амаль 5 гадзін, пакуль карнікі не паехалі з вёскі. Увесь гэты час ён праседзеў у лесе і чуў, што рабілася ў яго роднай вёсцы.
Пасля кантрольнага абыходу двароў паліцаі запалілі ўсе 32 хаты, гаспадарчыя пабудовы, скляпы. У гэтым падпаленым пекле гарэлі целы забітых жыхароў вёскі. Усяго каты знішчалі 120 мірных жыхароў. Праз некалькі дзён на папялішча прыйшлі сваякі загінуўшых жыхароў Глухога Пярхурава і партызаны брыгад Сталіна і Дзяржынскага. Былі сабраны і пахаваны астанкі загінуўшых людзей.
У 1957 годзе на месцы спаленай вескі ўстаноўлена мемарыяльная дошка з надпісам: “Здесь 30 января 1943 г. немецкими захватчиками было уничтожено 120 мирных жителей д. Глухое Перхурово». На магіле ахвяр фашызму пастаўлены абеліск. Пасля Вялікай Айчыннай вайны в. Глухое Пярхурава не адрадзілася. Са 120 расстраляных прозвішчы 39 чалавек не ўстаноўлены. Паводле расказу жыхара вескі Кулакоўцы Аляксандра Андрэевіча Прасвірына, пасля адыходу фашыстаў жыхар вескі Дворышча Занеўскі выратаваў трохгадовую дзяўчынку Зіну, якая схавалася пад печчу згарэўшага дома. Занеўскі разгроб галавешкі, дастаў дзіця. Захінуў яго ў кажух і прынес дамоў. Пазней удачарыў дзячынку.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комлексе “Хатынь”.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны ваяваў ураджэнец Глухога Пярхурава Карабановіч Казімір Антонавіч. Ён камандаваў узводам, ротай, батальёнам, стралковым палком. Калі пасля вызвалення раёна атрымаў ліст ад брата Вацлава пра страшную смерць сваіх бацькоў і аднавяскоўцаў, малады падпалкоўнік у адну ноч пасівеў. Яго полк жорстка адпомсціў фашыстам ва Ўсходняй Прусіі. Штурмам узяў шэраг гарадоў-крэпасцяў: Истэнбург, Мэмпель. У ліку першых уварваўся ў Кенігсберг. Вайна скончылася для К.А.Карабановіча ва Ўсходняй Прусіі. Падпалкоўнік Карабановіч быў начальнікам штаба стралковай дывізіі. Пасля дэмабілізацыі працаваў дырэктарам школ у нашым раёне, а пасля зліцця Чаркаскай і Вязанскай школ у 1967 годзе перайшоў працаваць намеснікам дырэктара Вязанскай сярэдняй школы па выхаваўчай працы.
Яго брат, Вацлаў Антонавіч, шмат гадоў жыў і працаваў у г.Фаніпаль. Памёр улетку 2002 года. Яго жонка, Мароз А.У., працавала настаўнікам пачатковых классах..
Мацкевіч Іван Юльянавіч быў парторгам калгаса ім.Фалько, потым намеснікам старшыні. Жыў у г. Фаніпаль.
Так склаўся лёс выратаваўшыхся жыхароў Глухога Пярхурава.
Вёска Глухое Пярхурава знаходзілася на 1,5 км на захад ад в.Фрунзе. Першыя ўпамінанні пра гэты населены пункт адносяцца да ХУІ стагоддзя. Землі тут належалі Радзівілам, а ў 1860 годзе - абшарніку Вагнеру. Вёска размяшчалася ў лясістай мясцовасці. Да Вялікай Айчыннай вайны налічвала больш 30 двароў. На весцы былі распаўсюджаны прозвішчы: Карабановічы, Маразы, Мацкевічы.
Літаратура
Валаханович,А.И. Дзержинщина: прошлое и настоящее /А.И.Валаханович, А.Н.Кулагин.- Минск : Наука и техника, 1986.- С. 118.
Валахановіч,А. За што іх спалілі /Анатоль Валахановіч //Сцяг Кастрычніка.- 2005.- 7 верасня.- С. 3.
Глухое Пярхурава // Трагедыя беларускіх Хатыняў: Памяці спаленых вёсак Дзяржынскага раёна / ДУ "Дзяржынская раённая цэнтралізованная бібліятэчная сітэма. - Дзяржынск, 2018. - С. 16 - 24.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1.-Мінск:БелСЭ,1987.- С.168.
Лысак,І. Сляды фашысцкіх зверстваў на Дзяржыншчыне /І.Лысак //Сцяг Кастрычніка.- 1991.- 11 красавіка.- С. 3, 4.
Нацистская политика геноцида и “выжженной земли” в Белоруссии. 1941-1944 /Отв. ред. В.Е.Лобанок.- Минск:Беларусь, 1984.- С. 49.
Новікаў,М. Дарогамі памяці /М.Новікаў //Сцяг Кастрычніка.- 1982.- 6 сакавіка.- С.2.
Падаляк,Т. Нашчадкі вогненных вёсак: дакументальныя нарысы, эсэ, успаміны /Таццяна Падаляк.- Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2009.- С. 164.
Памяць: Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі /Рэд.-уклад. А.І.Валахановіч.- Мінск:БЕЛТА, 2004.- С. 292.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга /Гал. рэд. Б.І.Сачанка.-Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995.-С. 519.
Пяць вёсак Дзяржынскага раёна таксама напаткала Хатынская трагедыя // Узвышша. - 2013. - 30 сакавіка. - С.4
Республика Беларусь: энциклопедия: в 6т. Т.5 /Редкол.: Г.П.Пашков и др.- Минск : БелЭн, 2007.-С. 343.
Черненко,О. И пепел стучит в сердца /О.Черненко //Сцяг Кастрычніка.- 2000.- 21 чэрвеня.- С.2.
Савинов, Б. Дзержинские сестры Хатыни / Борис Савинов // Узвышша. - 2018. - 23 сакавіка. - С. 7.
Сёстры Хатыні: аповед-рэквіем : папка / Скірмантаўская сельская бібліятэка.- Скірмантава, 2010.- С. 2.
Литавец
Дабрынеўскі сельскі Савет Дзяржынскага раёна
Інфармацыя пра вёску: Назва Літавец.
Раён: Дзяржынскі (даваенны раён –Уздзенскі).
Вобласць: Мінская (даваенная вобласць –Мінская).
Год знішчэння: 1943, 14 студзеня. Спалена разам з жыхарамі падчас карнай аперацыі “Якаб”.
Хат да вайны: 42.
Людзей да вайны: 208.
Спалена хат: 42.
Забіта людзей: 196.
Лёс вёскі: не адноўлена.
Былая вёска на тэрыторыі Дабрынеўскага сельсавета. Знішчана нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час карнай апераціі “Якаб”. Знаходзілася за 7 км на захад ад в. Самадураўшчына. Вёска Літавец да 1939 г. уваходзіла ў склад Зенькавіцкага сельсавета Уздзенскага раёна. У ёй жылі 208 чалавек, быў створаны калгас “Ударнік”. Старшынёй калгаса быў Міхаіл Аляксандравіч Лімантаў. З кастрычніка 1939 г. веска уваходзіла ў склад Станькаўскага сельсавета. 14 студзеня 1943 г. фашысты напалі на веску і загубілі 196 жыхароў, у тым ліку 58 дзяцей, спалілі 42 двары. Пасля вайны в.Літавец не адрадзілася. У 1956 г. на магіле ахвяр фашызму пастаўлены помнік.
Вёска Лiтавец уваходзіла ў інвентар земляў князя Радзівіла з 1620 года. Затым перайшла графу Чапскаму. Пасля рэвалюцыі в. Лiтавец увайшла ў склад Дабрынёўскага сельскага Савета Мiнскай воласці. Да Вялікай Айчыннай вайны гэта была невялікая лясная вёска, размешчаная ў паўднёва - усходняй частцы Дзяржынскага раёна.
У перыяд з 1930 па 1941 год насельніцтва Літаўца вырасла амаль на 40 працэнтаў. Да пачатку вайны ў вёсцы стаяла 42 хаты. Ляснымі дарогамі вёска была злучана з в.Александрова, Радзіма, Баркі і Данілавічы. На пачатак 1941 года ў Літаўцы пражывала 227 жыхароў.
Напачатку вайны 12 мужчын пайшлі ў Чырвоную Армію. У 1942 годзе яшчэ 10 пайшлі ў партызанскія атрады Нікіціна, 25-годдзя Кастрычніка, ім.Варашылава і ў атрад "Баявы". З лета 1942 года вёска лічылася партызанскай, тут дыслацыраваўся атрад "Баявы" пад камандаваннем старшага лейтэнанта Жаўрыда Б.В.
20 снежня 1942 года непадалёк ад вёскі прайшоў бой, у якім загінула 4 немцы і 2 партызаны: камандзір атрада "Баявы" Б.В.Жаўрыд і камандзір дыверсійнай групы гэтага атрада лейтэнант Міхась Запольскi.
8 студзеня 1943 года на тэрыторыях, прылеглых да Станькаўскага лесу з боку Мінскага, Уздзенскага і Дзяржынскага раёнаў, пачалася карная аперацыя "Якаб". Мэтай аперацыі было знішчэнне партызанскіх атрадаў ў паўднёвым, паўднёва-усходнім і ўсходнім кірунках ад г.Мiнска, расправа з насельніцтвам шматлікіх партызанскіх зон. Для правядзення аперацыі былі зняты баявыя часткі з фронта, таксама ў ёй удзельнічалі сілы батальёнаў СС, жандармерыі і паліцэйскія мясцовыя падраздзяленні.
Шматвекавая гісторыя прыгожай лясной вёскі Літавец трагічна скончылася 14 студзеня 1943 года.
… Марозны ранак 14 студзеня 1943 г. Нямецкі абоз накіроўваўся ў бок в. Уса Уздзенскага раена. Калі немцы ехалі каля в. Літавец, то пачулі выстрал. Карнікі вырашылі, што гэта страляюць партызаны і ўвесь абоз накіравалі ў вёску. Яны сталі заходзіць у кожную хату і высвятляць, ці няма партызан. Затым ставілі ўсю сям’ю ў ланцужок, загадвалі трымацца за рукі і расстрэльвалі. Некаторые хаты падпальвалі. Вёска без жыхароў апусцела і раптам змоўкла, быццам лес зімой без птушак. Адзінымі маўклівымі сведкамі былога жыцця засталіся груды попелу ды 7 апусцелых хат разам са школай, што ўцалелі. Праз тыдзень у вёску прыехалі паліцаі, якія спалілі астатнія будынкі.
Удалося выратавацца і застацца жывымі толькі некалькім чалавекам..
Тым ранкам у хату да сям’і Колас прыбег гуляць суседскі хлопчык Аляксандр Караневіч. Калі прыйшлі немцы, ён схаваўся пад печчу, дзякуючы чаму застаўся жывым. Аляксандра Колас таксама дзякуючы выпадку засталася жывой. Куля пранізала ей сківіцу, але так як уся сям’я трымалася за рукі, то і яна ўпала разам з усімі. Ворагі не маглі падумаць, што не забілі кагосці. Ноччу яна выбралася з вескі і прыйшла ў в. Самадураўшчына. Жывой засталася і Ганна Берастоўская. Яна жыла на ўскраіне вёскі і з дваімі дзецьмі змагла схавацца ў лесе.
Пайшлі з вёскі перад налётам карнікаў і засталіся жывымі Браніслава і Аляксандра Жукоўскія (сёстры), Аляксандра Фёдараўна Колас, Клаўдзія Васільеўна Рускевіч, Аляксандр Трафімавіч Трыч.
Жыхар в. Александрова, хлапчук Валодзя Фурс, пасля гэтай трагедыі быў у Літаўцы і бачыў у адным з дамоў абгарэлыя трупы забітых дзеда і бабулькі пад калыскай, у якой ляжалі мертвыя маленькія дзеці. Старыя, відаць, хацелі сабой закрыць дзяцей, аднак гэта не выратавала нікога.
Пасля вайны месцы, дзе раней былі хаты, абсадзілі жывой агарожай…
У 1986 годзе на месцы спаленай вескі пабудаваны мемарыяльны комплекс “Літавец” (скульптар С. Гарбунова, архітэктары В. Яўсееў і В. Здасюк, мастацтвазнавец У. Пракапцоў, тэкст-прысвячэнне паэта Р.Барадуліна).
Узведзены ён на грамадскіх пачатках, у будаўніцтве ўздзельнічалі камсамольцы Дзяржынскага раена. Вялікі ўклад унеслі камсамольцы і моладзь Дзяржынскага доследна-механічнага завода (сакратар В.Трышкін), Негарэльскага вучэбна-доследнага лясгаса (сакратар А. Юргенсан), саўгаса ім. М.Казея (сакратар М.Маскаль), завода жалезабетонных маставых канструкцый (сакратары Ф.Стрыкаў, А. Змачынскі). Мемарыял быў адкрыты 5 ліпеня 1987 года. Пры першым жа наведванні месца, дзе калісьці быў Літавец, Святлану Гарбунову ўразіла прыгажосць навакольнай прыроды. Заўсёды смутак і трывожныя думкі, цішыня, якую яшчэ больш падкрэслівае адсутнасць людзей. Адразу акрэслілася галоўная задума твора, якое павінна нагадваць людзям пра тое, што на гэтай зямлі, у цішыні лясных бароў, жылі добрыя, працавітыя людзі, вырошчвалі хлеб, выхоўвалі дзяцей. Рашэнне трагічнага лёсу вёскі і яе жыхароў мастачка перадала нестандартна. Яна стварыла цэлую барэльефную кампазіцыю. На лясной паляне пастаўлены ўязны знак, побач - бэлькі, паднятыя над зямлёй. Яны сімвалізуюць рэшткі хаты, спаленай фашыстамі. На адной з бэляк - назва вёскі, на другой - тэкст, які распавядае пра трагедыю.
Пракладзеная “вуліца” вядзе да цэнтра былой вёскі – да цэнтральнага барэльефа, дзе паказана мірнае жыццё: стары пляце кошык, маці з сынам, які ўсміхаецца і робіць першыя свае крокі ў жыцці, на іх глядзяць дзеці, што ляжаць на печы. Але побач - разбітыя вароты, ідуць фашысты, і вось-вось абарвецца жыццё мірнай вёскі: дзядуля так і не дапляце свой кошык, а маленькі хлопчык ніколі не адпусціць руку сваёй маці. Дзеці не стануць сталымі, маці не стане бабуляй, дзед не будзе прадзедам. Трагедыя распластала свае чорныя крылы бяды над персанажамі цэнтральнага барэльефа.
Нi жудасць не астудзiць, нi мароз зямлю,
Дзе крык жывы травой прарос.
Агонь у напамiне, ва ўспамiне.
Прыйдзi, адчуй, што прысак тут не стыне.
Р. Барадулін
Каля спаленых хат пасаджаны дрэвы – сімвалы жыцця, але на адным з іх буслінае гняздо без птушак – напамінак аб трагічным лёсе в. Літавец. Многія сваякі пабудавалі абеліскі на месцы спаленых хат. А ля дарогі - лаўкі-пліты. Толькі няма каму на іх сядзець, размаўляць, смяяцца, спяваць вечарамі пад гармонік. Страшная цішыня вісіць над Літаўцам, толькі лясныя птушкі падаюць сваё адвечнае "піць-піць", а чуецца - "жыць-жыць"...
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комлексе “Хатынь”.
На ўскраіне вёскі - помнік партызанам атрада "Баявы". Тут пахаваны камандзір асобнага партызанскага атрада "Баявы" старшы лейтэнант Б.В.Жаўрыд і начальнік дыверсійнай групы гэтага атрада лейтэнант М. Запольскі, якія загінулі падчас бою з нямецка - фашысцкімі захопнікамі 20 снежня 1942 г.
СЛУХАЙЦЕ, ПАКАЛЕННІ!
Памяці землякоў, спаленых нямецкімі фашыстамі ў в.Літавец
Падыдзі, супыніся, паслухай –
Б’юцца сэрцы людскія глуха.
Шэпчуць вусны знясіленай маці:
Не душыце дзяцей, не кідайце!..
Шле праклёны, каб людзі пачулі,
Голас хрыплы збялелай бабулі.
На пагорку растуць не ялінкі, -
А пабеглі гарэзы – дзяўчынкі…
Не стары клён расце ў наваколлі, -
Гэта дзед углядаецца ў поле.
Хіба ж гэта стаяць вербалозы? –
У дзяўчынак расплецены косы…
Не дубкі каля лесу на ўскраю,
А нарогі хлапцы папраўляюць.
Шэпчуць вусны людскія глуха.
Падыдзі, супыніся, паслухай!..
Шапку скінь, нахіліся з паклонам
Перад гэтай палоскай-загонам,
Голас слухайце тых, пакаленні,
Хто не здаўся, не стаў на калені.
Станіслаў Шушкевіч
Літаратура
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. Дзень за днём: ілюстраваная храналогія.-Мінск:Беларусь.-2004.-С.81.
Валаханович,А.И. Дзержинщина: прошлое и настоящее /А.И.Валаханович, А.Н.Кулагин.- Минск : Наука и техника, 1986.- С. 151-152, С.148 (фото)
Валахановіч,А. За што іх спалілі /Анатоль Валахановіч //Сцяг Кастрычніка.- 2005.- 7 верасня.- С. 3.
Вашкевич,Г. Сестра Хатыни /Г. Вашкевич //Сцяг Кастрычніка.- 2008.- 19 студзеня.- С.3.
Довнар,Л. Цветы – к обелискам /Людмила Довнар //Сцяг Кастрычніка.- 2009.- 7 лютага.- С.3.
Ждановіч,В. Літавец /В.Ждановіч //Маладосць.- 1987.- №10.- С. 149-153.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1.-Мінск:БелСЭ,1987.- С.171.
Иллюстрированная хронология истории Беларуси /Гл. ред. Г.П.Пашков.- Минск : Беларуская энцыклапедыя, 1998.- С. 380.
Іовенка,М. …Прысак тут не стыне /М.Іовенка //Сцяг Кастрычніка.- 1987.- 9 ліпеня.
Літавец // Трагедыя беларускіх Хатыняў: Памяці спаленых вёсак Дзяржынскага раёна / ДУ "Дзяржынская раённая цэнтралізованная бібліятэчная сітэма. - Дзяржынск, 2018. - С. 25 - 44.
Лысак,І. Сляды фашысцкіх зверстваў на Дзяржыншчыне /І.Лысак //Сцяг Кастрычніка.- 1991.- 11 красавіка.- С. 3, 4.
Нацистская политика геноцида и “выжженной земли” в Белоруссии. 1941-1944 /Отв. ред. В.Е.Лобанок.- Минск:Беларусь, 1984.- С. 50.
Новікаў,М. Дарогамі памяці /М.Новікаў //Сцяг Кастрычніка.- 1982.- 6 сакавіка.- С.2.
Падаляк,Т. Нашчадкі вогненных вёсак: дакументальныя нарысы, эсэ, успаміны /Таццяна Падаляк.- Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009.- С. 167.
Памяць: Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі /Рэд.-уклад. А.І.Валахановіч.- Мінск:БЕЛТА, 2004.- С. 293-294.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга /Гал. рэд. Б.І.Сачанка.-Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995.-С. 519.
Пяць вёсак Дзяржынскага раёна таксама напаткала Хатынская трагедыя // Узвышша. - 2013. - 30 сакавіка. - С.4
Республика Беларусь: энциклопедия: в 6т. Т.5 /Редкол.: Г.П.Пашков и др.- Минск : БелЭн, 2007.-С. 343.
Рэха памяці: папка /Данілавіцкая сельская бібліятэка.- Данілавічы, 1991-
Савинов, Б. Дзержинские сестры Хатыни / Борис Савинов // Узвышша. - 2018. - 23 сакавіка. - С. 7.
Сёстры Хатыні: аповед-рэквіем: папка / Скірмантаўская сельская бібліятэка.- Скірмантава, 2010.- С. 2-3.
Трыгубовіч,В. Акно ў народную памяць /Валянціна Трыгубовіч //Мастацтва Беларусі.- 1987.- №10.- С. 66-67.
Халдеева, А. Неугасающая память / Анна Халдеева // Узвышша. - 2018. - 29 чэрвеня. - С. 3.
Черненко,О. И пепел стучит в сердца /О.Черненко //Сцяг Кастрычніка.- 2000.- 21 чэрвеня.- С.2.
Шушкевіч,С. Голас слухайце, пакаленні: верш /Станіслаў Шушкевіч //Шушкевіч,С. Выбранае: вершы.- Мінск : Мастацкая літаратура, 1988.- С. 73
Любожанка
Дабрынёўскага сельскага Савета Дзяржынскага раёна
Інфармацыя пра вёску: Назва Любажанка.
Раён: Дзяржынскі (даваенны раён – Дзяржынскі).
Вобласць: Мінская (даваенная вобласць –Мінская).
Год знішчэння:1943, 8 студзеня. Спалена разам з жыхарамі падчас карнай аперацыяі"Якаб".
Хат да вайны: 11.
Людзей да вайны: 59.
Спалена хат: 11.
Забіта людзей: 56.
Пошукавыя дадзеныя НАРБ. Ф.1363. В.1. Д.2200. Л.70; НАРБ. Ф.1363. В.1. Д.1656. Л.43-44.
Лёс вёскі: не адноўлена.
Любажанка, былая вёска на тэрыторыі Дабрынёўскага сельсавета, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час карнай аперацыі “Якаб”. Размяшчалася за 1км на захад ад в.Самадураўшчына (з 1964г. – в. Новая Радзіма).
Першыя ўпамінанні пра яе сустракаюцца ў інвентарнай кнізе землеўладальнікаў Чапскіх, як пра засценак "Люб" у 1780 годзе. Напачатку 19 стагоддзя сфарміравалася цяперашняя назва. Па паданні, вёска была пабудавана на месцы старожкі лесніка, які з'явіўся заснавальнікам роду. Дзеці, унукі, праўнукі яго сяліліся тут, што і прывяло да з'яўлення маленькай лясной вёсачкі.
Да Вялікай Айчыннай вайны яна знаходзілася ў сярэдзіне ляснога масіва недалёка ад вёскі Дабрынева. Было ў ёй 11 хат. Насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай, працавала на нарыхтоўцы лесу. Паводле перапісу насельніцтва 1936 года ў вёсцы пражывала 65 чалавек. Перад вайной у ёй пражывала 59 чалавек, 14 сем'яў. Маленькая, сціплая, непрыкметная вёсачка ў гады вайны стала партызанскай. Мужчыны папаўнялі шэрагі партызан брыгады ім.Варашылава. Жанчыны пяклі хлеб, вырошчвалі партызанам пшаніцу і жыта, збіралі ўраджай. У вёсцы ўвесь час быў партызанскі маяк. Тут прызначаліся сустрэчы з сувязнымі з Койданава, Узды, Возера. Практычна кожная сям'я была звязана з партызанамі.
Вядома, што жыхары в.Любажанка падтрымлівалі сувязь з партызанскім атрадам, які дзейнічаў у Станькаўскім лесе. Яны пяклі для партызан хлеб, шылі адзенне, мылі бялізну, збіралі і перадавалі звесткі партызанам аб перамяшчэнні нямецкіх войскаў.
У канцы 1942 – пачатку 1943г. немцы вывозілі моладзь на работы ў Германію. Дзяўчаты і хлопцы з навакольных вёсак Сасноўка, Кляноўка, Станькава, каб не трапіць у фашысцкае рабства, схаваліся ў в.Любажанка. Пераначаваўшы, яны вярталіся дадому праз станькаўскі ваенны палігон у напрамку станькаўскай дарогі. Тут моладзь і натрапіла на нямецкі патруль. Хлопцы і дзяўчаты растлумачылі немцам, што яны былі ў сваякоў у Любажанцы, святкавалі Каляды. Але паліцай з Дзяржынска некаторых з хлапцоў пазнаў, і немцы ўсіх павезлі ў Любажанку высвятляць ступень сваяцтва. Многія жыхары вёскі прызнавалі “сваякоў”, а некаторыя не. Тады немцы сагналі ўсіх 18 чалавек у вагончык дэпо і расстралялі. У сябе ж зрабілі адзнаку, што ў Любажанцы – партызаны.
У пачатку студзеня ў вёсцы Любажанка сутыкнулася з немцамі падрыўная група Івана Машчанка, усяго 5 чалавек. Машчанка І. Т. заўважыў групу нямецкіх разведчыкаў у двух кіламетрах ад Любажанкі. Выручыла прыродная кемлівасць і адвага камандзіра. Немцы ў белых маскхалатах выскачылі пад носам у партызан. "Хайль!" - загарлапаніў афіцэр. "Партызанен?" - спытаў немец уладна. Хітры Машчанка адказаў, што ён стараста вёскі Любажанка з сябрамі і працягнуў немцу самагонку. Немец радасна засмяяўся, але прымусіў Івана паспрабаваць самагонку і толькі пасля гэтага забраў бутэльку сабе. Далей немец распытваў, ці ёсць у Любажанцы партызаны. Усе хлопцы і іх камандзір пачалі казаць, што партызан там няма. Немцы чамусьці не абшукалі партызан, мабыць, добра прамерзлі ў засадзе. Хвілін 10 яны яшчэ пыталі пра партызан Машчанка, але калі ён даў ім яшчэ бутэльку самагонкі, якую нёс падрыўнік Пётр Крачун, ды яшчэ кавалак сала з хлебам і цыбуляй, то немцы гутарку хутка скончылі. Афіцэр сказаў: "Гут, стараста, гут. Ідзі нах хата, вядзі свой Іван да баба". Падрыўнікі стрымліваючы сябе, каб не бегчы і не разануць па фрыцах з аўтаматаў, якія былі схаваны пад адзежай, павольна пайшлі да вёскі. Гэта была першая непрыемная прымета: у вёсцы з'явілася нямецкая разведка і было дзіўна, што яна выпусціла партызан.
Праз нейкі час у в.Самадураўшчына (памылкова) прыехаў атрад немцаў. Карнікі сагналі ўсіх жыхароў вёскі і пералічылі. Колькасць чалавек не супадала, і яны доўга не маглі ўцяміць, у чым жа справа. Неўзабаве прыехаў афіцэр, удакладніў па карце мясцовасць і накіраваў атрад у Любажанку.
У суботу 8 студзеня 1943 года ў вёску нечакана ўварваліся карнікі. Яны ўрываліся ў хаты і расстрэльвалі ўсіх на месцы. Хто спрабаваў бегчы - даганялі аўчаркі. Жыллё і пабудовы адразу ж падпальвалі. Лічаць, што загінула 42 жыхары вёскі, сярод іх 14 дзяцей. Так знікла з твару зямлі маленькая вёска Любажанка. Яна была першай у спісе вёсак Дзяржынскага раёна, падлягаючая поўнаму знішчэнню за сувязь з партызанамі. Любажанка была знішчана ў першы дзень фашысцкай карнай аперацыі "Якаб".
З ўсіх жыхароў в.Любажанка засталіся жывымі сёстры Ганна і Юзэфа Дойняк, Эма і Арыядна Шамко, браты Вячаслаў і Валянцін Шаблоўскія. Яны ўцяклі па лёдзе цераз раку ў вёску Данілавічы. Немцы стралялі па іх, але яны засталіся жывымі.
Пасля вайны в.Любажанка не адрадзілася. У 1957 годзе на месцы трагедыі пастаўлены абеліск-помнік, на якім залатымі літарамі напісана:
“Тут пахаваны астанкі 42 чалавек вёскі Любажанка, жывымі спаленых фашысцкімі захопнікамі ў 1943 годзе”.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе “Хатынь”.
Спіс грамадзян в. Любажанка, спаленых фашысцкімі захопнікамі
1 |
Шамко Ўладзімір Мікалаевіч |
22 |
Дайняк Антон Сельвестравіч |
2 |
Колас Варвара Антонаўна |
23 |
Дайняк Ганна Андрэеўна |
3 |
Колас Пётр Сямёнавіч |
24 |
Дайняк Гаўрыла Антонавіч |
4 |
Колас Вера Паўлаўна |
25 |
Дайняк Надзея |
5 |
Колас Зінаіда Пятроўна |
26 |
Дайняк Барыс Уладзіміравіч |
6 |
Колас Леаніда Пятроўна |
27 |
Дайняк Юзэфа |
7 |
Колас Валянцін Пятровіч |
28 |
Дайняк Іван Мацвеевіч |
8 |
Колас Іван Пятровіч |
29 |
Дайняк Емілія Іосіфаўна |
9 |
Колас Сцефаніда Фамінічна |
30 |
Дайняк Галіна Браніславаўна |
10 |
Колас Іосіф Сямёнавіч |
31 |
Дайняк Браніслаў Браніслававіч |
11 |
Колас Вольга Савельеўна |
32 |
Дайняк Сцефаніда |
12 |
Колас Браніслава Іосіфаўна |
33 |
Ліхачэўскі Іван |
13 |
Колас Валянціна Іосіфаўна |
34 |
Ліхачэўскі Антон Іванавіч |
14 |
Колас Мікалай Іосіфавіч |
35 |
Ліхачэўская Станіслава Ўладзіміраўна |
15 |
Колас Сафія |
36 |
ЛіхачэўскаяГанна Канстаўцінаўна |
16 |
Колас Мікалай Мікалаевіч |
37 |
Ліхачэўская Валянціна Мікалаеўна |
17 |
Колас Вікенцій Мікалаевіч |
38 |
Станкевіч Ганна Аляксандраўна |
18 |
Колас Самуіл Мікалаевіч |
39 |
Станкевіч Марыя |
19 |
Колас Уладзімір Мікалаевіч |
40 |
Станкевіч Леаніда Аляксандраўна |
20 |
Колас Наталля Сцяфанаўна |
41 |
Станкевіч Вера Аляксандраўна |
21 |
Колас Вікенцій Антонавіч |
42 |
Шабалінская Ганна Карлаўна |
УСПАМІНЫ І. ЛОБАЧА, БЫЛОГА ПАРТЫЗАНА І ФРАНТАВІКА
Да Вялікай Айчыннай вайны у в.Любажанка налічвалася звыш дзесяці двароў. Размяшчалася яна ў прыгожым месцы, акружаным лесам і невялічкай рэчкай. Жылі і працавалі любажанцы дружна, нібыта адна сям’я. Яшчэ вёска славілася сваёй крынічкай. Яе абгарадзілі,зрабілі лавачкі і заўсёды пакідалі шклянку, каб кожны змог прагнаць смагу. Цурчанне крынічнага ручайка быццам запрашала падарожніка пакаштаваць чыстай халоднай вадзіцы.
… Крынічка цяпер не бяжыць, як некалі да вайны, нецурчыць, а цячэ ціха-ціха. Усе гэтыя гады яна аплаквае бязвінна загінуўшых жыхароў Любажанкі.
Літаратура
Валаханович,А.И. Дзержинщина: прошлое и настоящее /А.И.Валаханович, А.Н.Кулагин.- Минск : Наука и техника, 1986.- С. 152-153
Валахановіч,А. За што іх спалілі /Анатоль Валахановіч //Сцяг Кастрычніка.- 2005.- 7 верасня.- С. 3.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1.-Мінск:БелСЭ,1987.- С. 168.
Лысак,І. Сляды фашысцкіх зверстваў на Дзяржыншчыне /І.Лысак //Сцяг Кастрычніка.- 1991.- 11 красавіка.- С. 3, 4.
Любажанка // Трагедыя беларускіх Хатыняў: Памяці спаленых вёсак Дзяржынскага раёна / ДУ "Дзяржынская раённая цэнтралізованная бібліятэчная сітэма. - Дзяржынск, 2018. - С. 45 - 54.
Нацистская политика геноцида и “выжженной земли” в Белоруссии. 1941-1944 /Отв. ред. В.Е.Лобанок.- Минск:Беларусь, 1984.- С. 50, 251.
Новікаў,М. Дарогамі памяці /М.Новікаў //Сцяг Кастрычніка.- 1982.- 6 сакавіка.- С.2.
Падаляк,Т. Нашчадкі вогненных вёсак: дакументальныя нарысы, эсэ, успаміны /Таццяна Падаляк.- Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009.- С. 167.
Памяць: Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі /Рэд.-уклад. А.І.Валахановіч.- Мінск:БЕЛТА, 2004.- С. 294.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга /Гал. рэд. Б.І.Сачанка.-Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995.-С. 519.
Пяць вёсак Дзяржынскага раёна таксама напаткала Хатынская трагедыя // Узвышша. - 2013. - 30 сакавіка. - С.4
Республика Беларусь: энциклопедия: в 6т. Т.5 /Редкол.: Г.П.Пашков и др.- Минск : БелЭн, 2007.-С. 343.
Рэха памяці: папка /Данілавіцкая сельская бібліятэка.- Данілавічы, 1991-
Савинов, Б. Дзержинские сестры Хатыни / Борис Савинов // Узвышша. - 2018. - 23 сакавіка. - С. 7.
Сёстры Хатыні: аповед-рэквіем : папка / Скірмантаўская сельская бібліятэка.- Скірмантава, 2010.- С. 3-4.
Черненко,О. И пепел стучит в сердца /О.Черненко //Сцяг Кастрычніка.- 2000.- 21 чэрвеня.- С.2
Садковщина
Бараўскі сельскі Савет Дзяржынскага раёна
Інфармацыя пра вёску: Назва Садкаўшчына.
Раён: Дзяржынскі (даваенны раён: Дзяржынскі).
Вобласць: Мінская (даваенная вобласць: Мінская).
Год знішчэння: 1943, 2 лютага. Спалена разам з жыхарамі падчас карнай аперацыі “Якаб”.
Хат да вайны: 15.
Людзей да вайны: 104.
Спалена хат: 15.
Забіта людзей: 96.
Лёс вёскі: адноўлена.
Вёска Садкаўшчына знаходзіцца ў Бараўскім сельскім савеце за 4 км на захад ад Дзяржынска, сярод лесу, каля аўтамабільнай шашы Дзяржынск-Старынкі. З 1600 года ўваходзіла ў склад валодання Радзівілаў, у складзе Койданаўскай воласці, пра што згадваецца ў інвентарных кнігах земляў, змешчаных у валоданні князёў Радзівілаў. Пасля рэвалюцыі і грамадзянскай вайны тут была памежная зона да 1937 года. Гэта, мабыць, стрымлівала рост населенага пункта і колькасці насельніцтва.
Па перапісу 1936 года тут значылася 104 чалавекі, якія пражывалі ў 15 дамах. Улетку 1941 года тут праходзілі цяжкія баі 108 дывізіі генерала Маўрычава з нямецкімі войскамі. У гады Вялікай Айчыннай вайны в. Садкаўшчына лічылася партызанскай.
…Раніцай 2 лютага 1943 года карны атрад паліцаяў асобнага батальёна СС Дзірлевангера з Дзяржынска раптоўна акружыў з усіх бакоў вёску. Жыхары тым часам займаліся гаспадарчымі працамі. У двары пачалі ўрывацца карнікі і ўдарамі прыкладаў пачалі выганяць з хат вяскоўцаў. Усіх сагналі ў двор Жывіцкіх, у велізарны хлеў. Немцы абклалі хлеў саломай і падпалілі. Тых, хто спрабаваў выскачыць з агню, прашывалі аўтаматнай чаргой.
Другая група карнікаў рабавала хаты і адрыны жыхароў Садкаўшчыны. Усё нарабаванае збіралася ў абоз. Каля 14.00 былі падпалены ўсё 15 хат з гаспадарчымі пабудовамі. Усё запылала ў адным гіганцкім вогнішчы.
Адна жыхарка вёскі, бачачы аблаву, хуценька сабрала сваіх і чужых дзяцей, якіх змагла знайсці, усяго 8 чалавек, і адправіла іх у хмызняк у бок вёскі Дзягільна. Гэта і выратавала іх.
Паліцаі абклалі гумно саломай, аблілі яго газай і падпалілі. Абыходзячы яшчэ раз вёску, паліцаі знайшлі ў бочцы ў хляве яшчэ аднаго чалавека, які хаваўся там, падвялі да гумна і кінулі жывым ў агонь. Гэта быў жыхар вёскі Саленік.
35-гадовы Акаловіч, ратуючыся ад агню, праламаў закот у гумне, скочыў на снег і кінуўся ўцякаць у лес у бок вёскі Дзягільна. Але паліцаі яго застрэлілі і кінулі ў агонь.
Самымі старымі жыхарамі Садкаўшчыны, якія загінулі ў полымі, былі Тадэвуш Іосіфавіч Гармаза і Пелагея Хамёнка. Ім было па 56 гадоў. Самым маленькім, Эдзіку Жыбрыку і Валодзю Новікаву, ішоў толькі трэці год.
Антон Іванавіч Мілашэўскі, 1911 года нараджэння, ураджэнец вёскі Наквасы, у пачатку вайны жыў у Дзяржынску. Быў прызваны ў Чырвоную армію, трапіў у акружэнне і ў палон у в.Ферма-Гай, сядзеў у турме ў Мінску, быў вывезены ў Германію, вярнуўся з палону ў 1945г. Аднаўляў і адбудоўваў Садкаўшчыну і тут жа застаўся жыць. Ён расказаў такую версію гэтай трагедыі: “Нашу вёску паліцаі спалілі памылкова. Аказваецца, перакладчыца не зусім дакладна пераклала назву вёскі – у нямецкіх дакументах значылася вёска Садоўшчына. А гэта вёска - у Путчынскім сельскім Савеце. Вёска Садоўшчына знаходзілася ў Путчынскай партызанскай зоне, і, відаць, менавіта на яе была накіравана карная аперацыя”.
Немец Лемке з Паволжа, які быў начальнікам на нарыхтоўцы збожжа ў Койданаўскай воласці, даведаўся пра маючуюся адбыцца расправу над жыхарамі вёскі Садкаўшчына і хацеў яе адмяніць, але спазніўся.
Пакуль ён прыехаў з Дзяржынска ў Садкаўшчыну, гумно і людзі ў ім ужо згарэлі.
Пасля вайны вёска была адноўлена. У 1957 годзе на магіле ахвяр фашызму пастаўлены помнік-стэла з надпісам “Здесь похоронено 96 человек советских граждан деревни Садковщина, зверски замученных 2 февраля 1943 года немецкими захватчиками”.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе “Хатынь”.
Літаратура
Валаханович,А.И. Дзержинщина: прошлое и настоящее /А.И.Валаханович, А.Н.Кулагин.- Минск : Наука и техника, 1986.- С. 171-172.
Валахановіч,А. За што іх спалілі /Анатоль Валахановіч //Сцяг Кастрычніка.- 2005.- 7 верасня.- С. 3.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1.-Мінск:БелСЭ,1987.- С.175.
Лысак,І. Сляды фашысцкіх зверстваў на Дзяржыншчыне /І.Лысак //Сцяг Кастрычніка.- 1991.- 11 красавіка.- С. 3, 4.
Нацистская политика геноцида и “выжженной земли” в Белоруссии. 1941-1944 /Отв. ред. В.Е.Лобанок.- Минск:Беларусь, 1984.- С. 64.
Новікаў,М. Дарогамі памяці /М.Новікаў //Сцяг Кастрычніка.- 1982.- 6 сакавіка.- С.2.
Памяць: Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі /Рэд.-уклад. А.І.Валахановіч.- Мінск:БЕЛТА, 2004.- С. 295.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга /Гал. рэд. Б.І.Сачанка.-Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995.-С. 518.
Пяць вёсак Дзяржынскага раёна таксама напаткала Хатынская трагедыя // Узвышша. - 2013. - 30 сакавіка. - С.4
Рэха памяці: папка / Дзягільнянская сельская бібліятэка.- Дзягільна, 2000 -
Савинов, Б. Дзержинские сестры Хатыни / Борис Савинов // Узвышша. - 2018. - 23 сакавіка. - С. 7.
Садкаўшчына // Трагедыя беларускіх Хатыняў: Памяці спаленых вёсак Дзяржынскага раёна / ДУ "Дзяржынская раённая цэнтралізованная бібліятэчная сітэма. - Дзяржынск, 2018. - С. 55 - 67.
Сёстры Хатыні: аповед-рэквіем : папка / Скірмантаўская сельская бібліятэка.- Скірмантава, 2010.- С. 4.
Черненко,О. И пепел стучит в сердца /О.Черненко //Сцяг Кастрычніка.- 2000.- 21 чэрвеня.- С.2.
Скирмантово
Путчынскі сельскі Савет Дзяржынскага раёна
Інфармацыя пра вёску: Назва Скірмантава.
Раён: Дзяржынскі (даваенны раён: Дзяржынскі).
Вобласць: Мінская (даваенная вобласць: Мінская).
Год знішчэння: 1943, 29 ліпеня. Спалена разам з жыхарамі.
Хат да вайны: 38.
Людзей да вайны: 170.
Спалена хат: 38.
Забіта людзей: 162.
Лёс вёскі: адноўлена.
Вёска Скірмантава Путчынскага сельскага савета была спалена разам з жыхарамі 29 жніўня 1943 года.
Тады загінулі 162 мірныя жыхары (са 170) і 30 яўрэяў. Самай маленькай жыхарцы Скірмантава было толькі тры месяцы.
Цудам выжыла – змагла ўцячы ў лес Раіса Паўлаўна Куніцкая. Яна стала адзінай сведкай трагедыі вёскі.
Лясы на поўначы раёна сталі сховішчам і прыстанішчам для яўрэяў. З Мінскага гета праз лясы яны дабіраліся да вёскі Вертнікі. Тут у іх быў невялікі адпачынак. Жыхары вёскі Вертнікі, рызыкуючы сваім жыццём, прымалі яўрэяў, дапамагалі прадуктамі, клапаціліся пра начлег, арганізоўвалі ахову: сяляне самі дзяжурылі па чарзе, ахоўваючы вяскоўцаў і яўрэяў-начлежнікаў. Самастойныя спробы яўрэяў устанавіць сувязь з партызанамі не заўсёды мелі поспех, а былі выпадкі, калі яны натыкаліся на вялікія танкавыя злучэнні нямецкага рэзервовага войска.
Адным з арганізатараў падпольнага руху яўрэйскага супраціўлення ў Мінску быў Г.Смоляр. У справе выратавання ўцекачоў з гета многае вырашыла яго сустрэча з камандзірам партызанскага атрада імя Будзёнага С.Ганзенка, якому ў свой час яны арганізавалі пабег з канцэнтрацыйнага лагеру ў Mінскy на вул.Шырокай.
Нягледзячы на тое, што атрад дапамагаў, як мог, уцекачам, прыняць ycix магчымасці не было. Таму быў створаны сямейны яўрэйскі атрад № 106 Ш.Зорына, які прымаў ycix: i старых, i малых.
Адыход яўрэяў у лес з Мінскага гета набыў стыхійны характар. Невялікія групы накіроўваліся ў лес, ведаючы толькі тое, што недзе ёсць вёскі Старое Сяло, Лісаўшчына, Скірмантава, і, калі дабярэшся туды, то будзеш у “партызанскай краіне”. Былі нават “спецыялісты”, якія самі малявалі карты з прыблізнымі маршрутамі ў гэтыя вёскі. Забяспечаныя такімі “картамі”, яўрэі нярэдка збіваліся з патрэбнага напрамку і траплялі ў лапы нямецкіх патрулёў.
Каб папярэдзіць такія недарэчныя выпадкі, з атрада №106 Шалома Зорына пасылаліся ўзброеныя партызаны, каб перахапіць уцекачоў. Гэта мера перасцярогі неўзабаве прынесла добры плён.
За некалькі дзён каля 50 яўрэяў-уцекачоў, у тым ліку старыя і жанчыны з дзецьмі, паспяхова дабраліся да базы атрада Шалома Зорына.
Але ж гэта была не адзіная задача партызанскіх атрадаў. Яны вялі таксама актыўную дыверсійную дзейнасць па разбурэнню рэек, мастоў, дарог i г.д. Каб не дапусціць гэтай дзейнасці, фашысты праводзілі карныя аперацыі супраць партызан.
Адной з самых маштабных аперацый па знішчэнню партызан была аперацыя “Герман".
Пачалася аперацыя "Герман" 13-15 ліпеня 1943 года наступленнем гітлераўцаў ад Ліды, Навагрудка, Баранавіч на ўсход, ад Заслаўя, Валожына на паўднёвы захад, ад Дзяржынска i Стоўбцаў на паўночны захад. Удзел у гэтай аперацыі прымалі эсэсаўскія батальёны Дырлівангера, Грыппа i іншыя карныя атрады. Асноўнай задачай аперацыі была блакада партызанскіх злучэнняў ў Налібоцкай пушчы. Партызаны апынуліся ў цяжкім становішчы, але яшчэ больш безабароннымі былі мірныя жыхары.
У выніку гэтай карнай аперацыі веска Скірмантава 29 ліпеня 1943 года была спалена разам з жыхарамі.
Як гэта адбылося, ёсць розныя сведчанні. Па ўспамінах выратаваўшыхся, усё адбывалася наступным чынам.
Аб падзеях канца ліпеня 1943 года расказвае партызанская сувязная Лідзія Сямёнаўна Санюк:
- На блакаду партызан немцы кінулі некалькі адборных дывізій, былі паліцаі, уласаўцы. Партызаны атрымалі загад у бой з гітлераўцамі не ўступаць, каб не ставіць пад пагрозу жыццё скірмантаўцаў. Напярэдадні трагедыі, 28 ліпеня 1943 года, немцы абышлі вёску, абстралялі лясы, i заначавалі за ваколіцай. Раніцай яны рушылі ў бок вёскі Каўшова. На палове дарогі немцы сустрэлі некалькі бежанцаў-яўрэяў. Іх схапілі, абшукалі, дапыталі. Знайшлі хлеб. Немцы спыталі, дзе яны ўсё гэта ўзялі, бежанцы адказалі, што хлеб ім далі ў вёсцы Скірмантава. Яшчэ яны паведамілі, што скірмантаўцы кормяць партызан i даюць вопратку. А ў вёсцы пяклося шмат хлеба для партызан. Даведаўшыся пра гэта, немцы вярнуліся ў Скірмантава i загадалі мірным жыхарам збірацца быццам бы на сход i абавязкова ўзяць з сабой дакументы. Іх сагналі ў хлеў, два гумны i вялікую новую хату партызанскага сувязнога Навіцкага. Паліцаі на падводах паехалі па вёсцы збіраць няхітры сялянскі скарб, з хлявоў выганялі жывёлу. Абоз з нарабаваным паехаў у бок Дзяржынска, а карнікі падпалілі гумны з людзьмі, хаты. Хто спрабаваў вырвацца з полымя - растрэльвалі з аўтаматаў.”.
Веска гарэла дзень i ноч, а раніцай прыйшлі партызаны i жыхары навакольных вёсак i ўбачылі жудасную карціну: усё згарэла датла, а па папялішчу сярод пячных комінаў блукалі двое дзяцей. У жывых засталіся толькі тыя, хто не быў дома. Шэсць юнакоў i дзяўчат: Куніцкая Лёня, Мірановіч Зыгмусь, Мірановіч Роберт, Куніцкі Стась, Талькоўская Лёня i яшчэ адна дзяўчына пасвілі ноччу коней. Раніцай ix немцы злавілі i адправілі на прымусовыя работы ў Германію. Mірановіч Анатоль i Міськевіч Саша пайшлі да сваякоў у вёску Саковічы, а тры сястры Мірановіч - да цёткі ў Прыступаўшчыну. Юшкевіч таксама адлучыўся з дому. Двое дзяцей - Куніцкая Рая i Міськевіч Алёша пасвілі кароў.
Расказвае Мірановіч Роберт: " Паліцаі забралі коней, а моладзь сагналі ля абоза. Астатнім жыхарам Скірмантава загадалi збірацца для праверкі дакументаў. Уcix, i малых, i старых сагналі ў хлявы, а нам сказалі, што адправяць у Германію i пагрузілі на машыну. Мы не ведалі, што карнікі cпалілі вёску разам з жывымі людзьмі".
Расказвае Куніцкая Paica Паўлаўна: “ Раніцай 29 ліпеня карнікі быццам бы паехалі ў вёску Каўшова. Людзі пачалі выганяць кароў на пашу. Мне i Міськевічу Алёшу прыйшлося ў гэты дзень пасвіць кароў. Мы бачылі, як над вёскай у бок Каўшова паляцеў самалёт. Дзесьці праз гадзіну самалёт паляцеў назад, а ў Скірмантаве зноў з'явіліся карнікі. Да нас пад'ехаў паліцай i загадаў гнаць кароў у вёску. З вёскі прыбегла мая мама i дапамагла нам выканаць загад. Мы загналі кароў за агароджу ля калгаснага кароўніка. Паліцаі паехалі ў вёску, а мы з Алёшам засталіся сцерагчы кароў. Немцы ўсім загадалі збірацца на сход i ўзяць з сабой дакументы. Людзі ішлі сем'ямі. Я чула, як суседская дзяўчынка плакала: "Мамачка, не пойдзем, нас там заб’юць". Людзі казалі, што не ва ўcix ёсць дакументы, а адзін паліцай сказаў: "Нічога, нічога, там разбяромся". Жыхароў сагналі ў хлеў, два гумны i хату, а паліцаі паехалі па дварах рабаваць людское дабро.
Усё пачалося гадзін у 9-10 раніцы. Зрабіўшы сваю справу, паліцаі накіраваліся ў бок Дзяржынска, а каля хлявоў раздаліся стрэлы. Я хацела паглядзець, што там адбываецца i выглянула з-за вугла загарадкі. Мяне ўбачыў паліцай i закрычаў: “Чаму ты тут? Чаму не пайшла з астатнімі?" Я яму адказала, што мне загадалі сцерагчы кароў. Як толькі паліцай адвярнуўся, мы з Алёшам пабеглі ў жыта, што расло непадалёку. Жыта было мала i невысокае, нам прыйшлося ляжаць ніцма i не варушыцца. Вакол палоскі жыта быў луг, па якому нехта праскакаў на кані. Пачалі паліць хлявы. Немцы вельмі сварыліся i лаяліся па-руску. Мы пачулі аўтаматныя i кулямётныя чэргі. Людзі закрычалі, загаласілі. Некалькі выбухаў раздалося, як быццам бы страляюць з мінамётаў. Пабудовы гарэлі, вецер разносіў палаючую салому, пачало дыміцца жыта. Наўкола стаяў чалавечы крык, нават не крык, а страшэнны лямант i выццё. Крыкі доўга былі чуваць, пасля ўсё заціхла.
Мы прыпадняліся, агледзіліся. Немцаў нідзе не было відаць. Тады мы з Алёшам папаўзлі да вёскі, нам было вельмі страшна i жудасна. Веска дагарала. Мы забраліся ў яму, дзе зімой захоўвалі бульбу i прасядзелі там да цемнаты. Яшчэ калі людзей гналі да хлявоў, да нас забегла Алёшава сястра i сказала: "Нас паб'юць, а вы астанецеся. Тата вытапіў печ i паставіў пячы хлеб. Будзеце яго есці."' Мы пайшлі да сядзібы Міськевічаў, хаця цяжка было знайсці, хто дзе жыў яшчэ ўчора. Усюды аднолькавыя папялішчы. Згарэла хата, печ развалілася, хлеб цалкам згарэў. Алёшу было гадоў 10, ён плакаў i пpaciў есці. Мы пачалі хадзіць па дварах i знайшлі на адным агародзе радыску. Селі каля ямы, нашай схованкі i пачалі есці. Так i прасядзелі ўсю ноч да раніцы. Хлеў i гумны дыміліся ўсю ноч, стаяў страшэнны пах гарэлага мяса. Было вельмі страшна. Нам не верылася, што ў вёсцы няма больш нікога жывога. Раніцай мы пайшлі шукаць людзей. Па вуліцы блыталіся абгарэлыя куры i каты. Куры ад нас разляталіся ва ўсе бакі, а каты ішлі следам. Мы падышлі да хлява. Там усе згарэла датла, толькі груды попелу. Падышлі да гумна. У нос ударыў удушлівы пах гарэлага мяса. Сярод галавешак ляжалі абгарэўшыя чалавечыя трупы, наваленыя адзін на адзін. Мы спалохаліся i пабеглі. Каля могілак убачылі людзей. Гэта жыхары навакольных вёсак ішлі даведацца аб лёсе cвaix родных i сваякоў.
Трагедыя здарылася ў чацвер, а хаваць астанкі дамовіліся, па старадаўняму звычаю, праз дзень. У суботу прыйшлі партызаны, родныя. Я добра ведала, хто з вяскоўцаў як быў апрануты ў той дзень. Патрэбна было апазнаць трупы. У хлеве згарэлі ўсе людзі, бо там было шмат сухой саломы. Засталіся толькі косці. У гумне пад грудамі галавешак i попелу ляжалі людзі без рук, ног, галавы. Знайшлі абгарэлага мужчыну без галавы i рук. Па астаўшамуся адзенню я пазнала свайго бацьку. Пад бацькам ляжала мая малодшая сястра, таксама абгарэўшая, а яшчэ ніжэй - мой брацік, цэлы, але ўвесь чорны. Збоку ад ix знайшлі маму. Яна трымала на руках маленькую сястрычку, якой было ўсяго тры месяцы. Яшчэ адну маю сястру так i не знайшлі. У самым кутку гумна ляжала дзяўчынка, уся скручаная. Магчыма, яна гарэла i спрабавала выпаўзці па сценах. Тыя трупы, якія ляжалі пад верхнімі, абгарэўшымі, былі цалейшымі. Іх родныя апазнавалі i хавалі на могілках.
Каля адной хаты расстралялі дзве сям’і, адна старшыні калгаса Цалуйкі. Астанкі xaвалі ў брацкай магіле. Выкапалі адну яму, запоўнілі астанкамі, выкапалі другую... Я не змагла быць да канца гэтага жудаснага пахавання, мяне забрала цёця. Пасля расказвалі, што калі партызаны пачалі праводзіць мітынг, раптоўна наляцеў самалёт i абстраляў ycix сабраўшыхся. Цi былі параненыя я не ведаю”.
У жудасным полымі згарэлі 162 вяскоўцы, самай маленькай жыхарцы Скірмантава было толькі тры месяцы."
Гірш Смоляр у cвaix успамінах паведамляе: “У выпадку раптоўнага нападу карных атрадаў няўзброеныя мужчыны, жанчыны, дзеці i старыя не змаглі б аказаць сур'ёзнага супраціўлення ворагу. І першы званок ужо празвінеў: калі група з трыццаці яўрэяў з Мінскага гета прыбыла ў Скірмантава, вёску раптоўна з ycix бакоў атачылі эсэсаўцы. Разам з сялянамі ўсе яўрэі, якія яшчэ нават не паспелі па-сапраўднаму глынуць свабоды, былі сагнаныя ў хлявы i зажыва спаленыя."
Па ўспамінах C.M.Маргалінай "Застацца жыць": “Мае браты Самуіл і Саша ...досвіткам уцякаючы, знайшлі патрэбную дарогу і непадалёк ад вёскі Новы Двор у лесе сустрэлі групу ўзброеных людзей. Гэта былі партызаны. Радасць, праўда, была нядоўгай: з усёй групы яны адабралі толькі чатырох маладых людзей, у тым ліку і Самуіла. Астатнія дванаццаць засталіся незапатрабаванымі. Бяззбройныя, змучаныя голадам і смагай, яны прыйшлі ў вёску Скірмантава і па трагічнай выпадковасці падаспелі прама да карнай акцыі, дзе падзялілі лёс жыхароў гэтай вёскі, спаленай разам з яе жыхарамі за сувязь з партызанамі."
У вядомай у свеце кнізе Альтмана "Халакост" згадваецца наступнае:
"Беспрэцэндэнтнай была расправа ў в. Скірмантава Койданаўскага раёна, дзе за ўкрывальніцтва яўрэяў была спалена ўся вёска разам з жыхарамі (280 чалавек) ."
Георгій Васільевіч Будай, былы камісар партызанскай брыгады імя П.К.Панамарэнкі ўспамінае:
"У ліпені 1943 г. гітлераўцы наладзілі карную экспедыцыю супраць партызан... Наш лагер размяшчаўся каля вёскі Скірмантава. Я папярэдзіў жыхароў вёскі аб карніках. Веска апусцела, людзі схаваліся ў лесе. Змянілі i мы свае месцазнаходжанне.
Карнікі знайшлі ў лесе жыхароў Скірмантава. «Мы ваюем з партызанамі а не з насельніцтвам, — заявілі яны. — ідзіце па дамах!».
Людзі паверылі i вярнуліся ў родную вёску. У лесе засталася толькі сувязная партызанскага атрада імя С.Л.Будзённага.
Калі група з 30 яўрэяў, якія ўцяклі з Мінскага гета, прыбыла ў вёску Скірмантава, то яе раптоўна з усіх бакоў акружылі эсэсаўцы. Разам са 162 мясцовымі жыхарамі яўрэі былі сагнаны ў хлеў і зажыва спалены. Была спалена і вёска – 38 дамоў”.
Пасля вайны вёска адноўлена. У 1956 годзе на магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі Скірмантава пастаўлены абеліск.
Каля Дома культуры ў цэнтры вёскі пастаўлены абеліск на ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. На правай частцы - гарызантальная стэла з надпісам: “29 июля 1943 года фашисты сожгли деревню Скирмантово и её жителей. Пали жертвами семьи…». На стэле барэльеф з выявамі жанчын і дзяцей у агні, пералік загінуўшых сямей.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе “Хатынь”.
Літаратура
Альтман,И.А. Жертвы ненависти: Холокост в СССР 1941-1945 /А.И.Альтман .- Москва, 2002.- С.439.
Альтман, И.А. Холокост и еврейское сопротивление на оккупированной территории СССР /И.А.Альтман.- Москва,2002.- С.170.
Антисемитизм в партизанских отрядах [электронный ресурс].- Режим доступа:http: raiskiy.livejornal.com/10361.html.- Дата доступа: 20.02.2010
Валаханович,А.И. Дзержинщина: прошлое и настоящее /А.И.Валаханович, А.Н.Кулагин.- Минск : Наука и техника, 1986.- С. 172.
Валахановіч,А. За што іх спалілі /Анатоль Валахановіч //Сцяг Кастрычніка.- 2005.- 7 верасня.- С. 3.
Валахановіч,А.І. Путчынскі сельскі Савет /А.І.Валахановіч.-Дзяржынск : “Сцяг Кастрычніка”, 2005.- С. 55-56.
Дуденкова, А. Восставшие из пепла / Александра Дуденкова// Узвышша. - 2021. - 2 ліпеня. - С. 8.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1.-Мінск:БелСЭ,1987.- С.175.
Лысак,І. Сляды фашысцкіх зверстваў на Дзяржыншчыне /І.Лысак //Сцяг Кастрычніка.- 1991.- 11 красавіка.- С. 3, 4.
Нацистская политика геноцида и “выжженной земли” в Белоруссии. 1941-1944 /Отв. ред. В.Е.Лобанок.- Минск:Беларусь, 1984.- С. 65.
Новікаў,М. Дарогамі памяці /М.Новікаў //Сцяг Кастрычніка.- 1982.- 6 сакавіка.- С.2.
Памяць: Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі /Рэд.-уклад. А.І.Валахановіч.- Мінск:БЕЛТА, 2004.- С. 295-296.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга /Гал. рэд. Б.І.Сачанка.-Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995.-С. 520.
Радзько,Н. Памяць сэрца /Н.Радзько //Сцяг Кастрычніка.- 2003.- 6 жніўня.- С. 2.
Пяць вёсак Дзяржынскага раёна таксама напаткала Хатынская трагедыя // Узвышша. - 2013. - 30 сакавіка. - С.4.
Савинов, Б. Дзержинские сестры Хатыни / Борис Савинов // Узвышша. - 2018. - 23 сакавіка. - С. 7.
Сёстры Хатыні: аповед-рэквіем : папка / Скірмантаўская сельская бібліятэка.- Скірмантава, 2010.- С. 4-14.
Скірмантава: кароткі гістарычны нарыс: папка /Скірмантаўская сельская бібліятэка.- Скірмантава, 1992 - .-С. 28-37, 43.
Скірмантава // Трагедыя беларускіх Хатыняў: Памяці спаленых вёсак Дзяржынскага раёна / ДУ "Дзяржынская раённая цэнтралізованная бібліятэчная сітэма. - Дзяржынск, 2018. - С. 68 - 97.
Черненко,О. И пепел стучит в сердца /О.Черненко //Сцяг Кастрычніка.- 2000.- 21 чэрвеня.- С.2.
Шчарбачэвіч, Н. Спаленныя вёскі. Нам і сёння баліць / Ніна Шчарбачэвіч // Звязда. - 2014. - 19 верасня. - С. 6.
Ярмоленка, В. Трагедыя вогненай вёскі / Васіль Ярмоленка // Узвышша. - 2013. - 27 лістапада. - С. 3.
Пылали деревни Дзержинщины
Карныя аперацыі ў Дзяржынскім раёне фашысты пачалі праводзіць практычна з першых дзён акупацыі. Так, у ліпені 1941 года яны знішчылі вёску Перасветаўшчына Путчынскага сельсавета. У кнізе “Партызанскі край” Герой Савецкага Саюза палкоўнік В.І Лівенцаў упамінае, што ў 1941 годзе ў вёсцы Станькава фашысты спалілі жывымі трох калгаснікаў. Перад гэтым іх страшна білі да страты прытомнасці, потым звязалі калючым дротам, прымацавалі да сцяны хаты і падпалілі.
У першы месяц вайны былі спалены 31 хата ў в. Баравое і 35 дамоў у в. Воўка, 37 – у в. Паланевічы. У кастрычніку 1941 года адзінаццатым нямецкім паліцэйскім батальёнам у раёне расстраляны тысяча савецкіх грамадзян і каля дзвюх тысяч, па сведчанні жыхароў вёсак Ясюцевічы і Ярашоўка, ваеннапалонных і мірных грамадзян – у лесе непадалёку ад в. Ярашоўка.
Паражэнне немцаў пад Масквой, Сталінградам і на Курскай дузе прывяло да таго, што яны значна ўзмацнілі карныя экспедыцыі на акупіраваных тэрыторыях, помсцілі мірным жыхарам за свае няўдачы на фронце.
Жудасныя падзеі адбыліся ў вёсках Глухое Пярхурава, Літавец, Любажанка, Радзіма, Садкаўшчына, Скірмантава, Старая Рудзіца, Страчаны, Хадасы, Шыкатавічы.
Да 70-годдзя трагедыі Хатыні была прымеркавана прэзентацыя ўнікальнага праекта - электроннай базы "Беларускія вёскі, знішчаныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1944 гады". Па словах галоўнага архівіста Нацыянальнага архіва Вячаслава Селеменева, на сённяшні дзень база ўтрымоўвае звесткі аб 5445 беларускіх вёсках, якія былі спалены ў гэты перыяд на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
Тут прадстаўлены населеныя пункты, вобласці і раёны, дзе яны знаходзіліся (па даваенным і цяперашнім адміністрацыйным дзяленні), колькасць хат, жыхароў, якія пражывалі на перыяд знішчэння вёсак.
У Дзяржынскім раене паказаны наступныя вескі (звесткі на 20.04.2013г. у базе дадзеных на сайце db.narb.by):
БАРКІ — напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны налічвалася 16 двароў, 128 жыхароў. 3 28.06.1941 г. да 07.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У студзені 1943 г. была спалена, загінулі 6 жыхароў. На фронце загінулі 2 вяскоўцы. Пасля вайны адбудавана.
БАРАВОЕ — у Вялікую Айчынную вайну з 28.06.1941 г. да 07.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1941 г. гітлераўцы спалілі 21 двор, загубілі 5 мірных вяскоўцаў. У гады акупацыі ў вёсцы дзейнічала партыйна-камсамольская група Дзяржынскага падпольнага антыфашысцкага камітэта «Смерць фашызму». Пісьменнік І.Ф.Стаднюк у рамане «Чалавек не здаецца» anicaў баявыя дзеянні Чырвонай Арміі каля вёскі ў 1941 г., удзельнікам якіх ён быў. Пасля вайны веска адбудавана.
ВОЎКА — у Вялікую Айчынную вайну з 28.06.1941 г. да 06.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У чэрвені—ліпені 1941 г. тут адбываліся цяжкія абарончыя 6ai, што ляглі ў аснову сцэнарыя фільма па раману І.Ф.Стаднюка «Чалавек не здаецца». Веска была спалена. У брацкай магіле пахаваны 47 савецкіх воінаў 108-й стралковай дывізіі, якія загінулі ў гэтых баях. На фронце загінулі 10 жыхароў. Пасля вайны адбудавана. Пастаўлены помнік на магіле 47 воінаў 108 стралковай дывізіі 3-й арміі.
ПАЛАНЕВІЧЫ - у Вялікую Айчынную вайну з 28.06.1941 г. да 06.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У чэрвені 1941 г. гітлераўцы спалілі 37 двароў. Пасля вайны адбудавана. На фронце загінулі 9 жыхароў. У цэнры вёскі стаіць помнік на магіле 96 савецкіх воінаў, якія загінулі ў канцы чэрвеня 1941 г.
РАДЗІМА (да 1964 г. Самадураўшчына) — у Вялікую Айчынную вайну з 28.06.1941 г. да 06.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 7 жыхароў вёскі. На могілках стаіць помнік на брацкай магіле 6 савецкіх воінаў i 3 партызан, якія загінулі ў пачатку ліпеня 1944 г. пры вызваленні Дзяржыншчыны ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. За 7 км на захад ад вёскі знаходзіцца брацкая магіла камандзіра асобага партызанскага атрада «Баявы» імя Дунаева Б.В.Жаўрыда i начальніка дыверсійнай групы М.Запольскага, якія загінулі у снежні 1942 г.
Пахавана 6 танкістаў і 3 партызаны, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі пры вызваленні раёна напачатку ліпеня 1944г. У 1957г. на магіле ўстаноўлены абеліск.
Успаміны ЛЛ.Шамко, былой жыхаркі в. Радзіма
“Нямецкія кapнiкi з'явіліся у вёсцы 14 жніўня 1943 г. Яны сагналі ўcix жыхароў да хаты Івана Коласа. Мужчын да 30 гадоў паставілі асобна, праверылі, ці цэлыя pyкi, ногі, i 5 чалавек забралі каб адправіць у Германію. Потым пайшлі па хатах рабаваць, забіралі яйкі, сала. Адзін немец (знайшлася ж сярод карнікаў добрая душа!) сказаў, што заўтра, 15 жніўня, будзе бой з партызанамі, маўляў, вас могуць пастраляць, i napaiў, каб жыхары пакінулі вёску. Так мы i зрабілі: разышліся па навакольных вёсках. У вёсцы засталіся толькі 4 чалавекі. Kapнiкi з'явіліся на наступны дзень. 3aбілi гэтых 4 чалавек, спалілі вёску. У ёй было 30 хат.”
СТАРАЯ РУДЗІЦА - у Вялікую Айчынную вайну з 28.06.1941 г. да 07.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У студзені 1943 г. гітлераўцы спалілі вёску, загубілі 12 мірных жыхароў. На фронце загінулі 12 жыхароў. На могілках стаіць помнік на магіле 12 мipныx жыхароў, закатаваных нямецка-фашысцкімі акупантамі 08.01.1943 г.
ШЫКАТАВІЧЫ - у Вялікую Айчынную вайну з 28.06.1941 г. да 07.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У лютым 1943 г. веска была спалена, загінулі 25 жыхароў, 16 вяскоўцаў загінулі i прапалі без вестак на фронце. На брацкай магіле стаіць помнік 25 ахвяр фашызму, а таксама помнік у гонар землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Літаратура
Альтман,И.А. Жертвы ненависти: Холокост в СССР 1941-1945 /А.И.Альтман .- Москва, 2002.- С.439.
Альтман, И.А. Холокост и еврейское сопротивление на оккупированной территории СССР /И.А.Альтман.- Москва,2002.- С.170.
Антисемитизм в партизанских отрядах [электронный ресурс].- Режим доступа:http: raiskiy.livejornal.com/10361.html.- Дата доступа: 20.02.2010
Валаханович,А.И. Дзержинщина: прошлое и настоящее /А.И.Валаханович, А.Н.Кулагин.- Минск : Наука и техника, 1986.- С. 172.
Валахановіч,А. За што іх спалілі /Анатоль Валахановіч //Сцяг Кастрычніка.- 2005.- 7 верасня.- С. 3.
Валахановіч,А.І. Путчынскі сельскі Савет /А.І.Валахановіч.-Дзяржынск : “Сцяг Кастрычніка”, 2005.- С. 55-56.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1.-Мінск:БелСЭ,1987.- С.175.
Лысак,І. Сляды фашысцкіх зверстваў на Дзяржыншчыне /І.Лысак //Сцяг Кастрычніка.- 1991.- 11 красавіка.- С. 3, 4.
Нацистская политика геноцида и “выжженной земли” в Белоруссии. 1941-1944 /Отв. ред. В.Е.Лобанок.- Минск:Беларусь, 1984.- С. 65.
Новікаў,М. Дарогамі памяці /М.Новікаў //Сцяг Кастрычніка.- 1982.- 6 сакавіка.- С.2.
Памяць: Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі /Рэд.-уклад. А.І.Валахановіч.- Мінск:БЕЛТА, 2004.- С. 295-296.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга /Гал. рэд. Б.І.Сачанка.-Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995.-С. 520.
Радзько,Н. Памяць сэрца /Н.Радзько //Сцяг Кастрычніка.- 2003.- 6 жніўня.- С. 2.
Сёстры Хатыні: аповед-рэквіем : папка / Скірмантаўская сельская бібліятэка.- Скірмантава, 2010.- С. 4-14.
Скірмантава: кароткі гістарычны нарыс : папка /Скірмантаўская сельская бібліятэка.- Скірмантава, 1992 - .-С. 28-37, 43.
Черненко,О. И пепел стучит в сердца /О.Черненко //Сцяг Кастрычніка.- 2000.- 21 чэрвеня.- С.2.