Таямніцы беларускай мовы
21.02.25

Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў дзіцяча-юнацкім аддзеле адбылася прэзентацыя інтэрактыўнай кніжнай выставы “Таямніцы беларускай мовы”. Тут можна было пазнаёміцца з цудоўнымі творамі пісьменнікаў-землякоў, пагартаць маляўнічыя часопісы. А па творах нашага земляка Артура Вольскага нават паўдзельнічаць у гульні “Колькі? Дзе? Чаго?”.

Вельмі цікава дзецям было даведацца пра запазычаную лексіку, і пра тое, якое месца займае баларуская мова сярод моў свету.

Галерэя малюнкаў

Навіны і падзеі

Новыя паступленні