Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з кароткімі біяграфіямі любімых дзіцячых пісьменнікаў: Ніны Галіноўскай, Уладзіміра Дубоўкі, Людмiлы Рублеўскай , успомнілі іх творы і любімых герояў.
З вялікім задавальненнем чыталі ўрыўкі з казкі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”, вершы, жарты Ніны Галіноўскай, казкi Уладзіміра Дубоўкi, якія заклiкаюць тварыць Дабро.