Вясновыя святы беларусаў
26.03.25

У рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі філіял “Скірмантаўская сельская бібліятэка” правяла гадзіну народных традыцый “Вясновыя святы беларусаў”.

Дзеці даведаліся пра народныя веснавыя святы, бліжэй пазнаёміліся з абрадам гукання вясны. На працягу мерапрыемства разгадвалі крыжаванку, адгадвалі загадкі, выраблялі папяровых птушак, вадзілі карагоды ды заклікалі птушачак, каб яны хутчэй прыляцелі, вясну цёплую прынеслі, а зімачку прыбралі, прымалі актыўны ўдзел у гульнях: “Грак”, “Журавель”, “Селязень”. Напрыканцы мерапрыемства ўсе пачаставаліся печывам ў выглядзе птушачак.

Галерэя малюнкаў

Навіны і падзеі

Новыя паступленні