« Красавік 2025 »
Пн Аў Чц Пт Сб Нд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        

Навіны і падзеі

Жыццёвыя ўспаміны і паэтычныя прысвячэнні гучалі на роднай мове 25 лютага ў чытальнай зале Дзяржынскай раённай цэнтральнай бібліятэкі. Тут прыхільнікі паэзіі ўдзельнікаў народнага калектыву паэтаў і празаікаў “Выток” разам з літаратарамі-землякамі Нінай Дзюбайла і Наталляй Лебядзеўскай шукалі адпаведнікі прымавак, размаўлялі на дыялекце роднай вёскі і знаёміліся з цікавымі фактамі пра беларускую мову. Таксама гучалі і апладысменты: Ніне Іосіфаваўне за цудоўнае выкананне аўтарскіх песен, а гасцям сустрэчы – за выдатнае дыкламаванне паэтычных радкоў. Гартаючы старонкі кніг, прысутныя згадзіліся з думкай, што родны парог бараніць ад бяды, роднае слова натхняе на добрыя думкі, а смак роднай мовы робіць жыццё салодкім, як цукеркі з адметнай назвай “Беларускія”.
Бібліятэкар філіяла “Скірмантаўская сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў клуба “Солнышко” правяла ўрок займальнага мовазнаўства “Зрабі ласку, пачытай беларускую казку ”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Усе мы любім казкі: вясёлыя, сумныя, гарэзлівыя і нават страшныя. Яны абуджаюць цікаўнасць, бударажаць уяўленне, развіваюць назіральнасць і кемлівасць. Дзеці даведаліся пра тое, што такое казка, успомнілі казкі пра жывёл, чарадзейныя і бытавыя казкі, пазнаёміліся са зборнікамі беларускіх народных казак, пасля ўдзельнічалі ў шматлікіх віктарынах і конкурсах, расказалі пра сваю самую любімую беларускую казку. Культарганізатар філіяла “Скірмантаўскі ДК” Ламака Людміла Фёдараўна пазнаёміла дзяцей з лялькамі – казачнымі героямі. Кніжная выстава “Казка – розуму падказка” прапанавала падборку беларускіх народных казак.
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
У філіяле “Петкавіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” да Міжнароднага Дня роднай мовы прайшло свята “Мова народа – яго святыня”.
Да Міжнародняга дня роднай мовы ў філіяле “Баравікоўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок беларусамоўства “Загадкавы свет роднай мовы”. Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. І сёння гонар і абавязак усіх нас – шанаваць родную мову, абараняць яе ад ворагаў. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю разгадвалі загадкі, успаміналі беларускія святы, адказвалі на пытанні пра Беларусь “А ці ведаеце вы?”, удзельнічалі ў экспрэс-апытанні. Усе яшчэ раз мелі магчымасць пераканацца, што мы жывём у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне. Настаўніца беларускай мовы ДУА “Баравіўская базавая школа” Вольга Іванаўна расказвала аб цяжкім шляху нашай мовы да сваёй самастойнасці і незалежнасці. А таксама аб тым, што мова прыйшла да кожнага з нас ад самай калыскі, з вуснаў маці. Школьнікі даведаліся, што на міжнародным узроўні беларуская мова па…
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Бараўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла акцыя “Чытаем па-беларуску. Далучайся і ты”. У акцыі прынялі дзеці малодшых класаў .
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у філіяле “Чаркаская сельская бібліятэка” быў праведзены конкурс знаўцаў “Да роднай мовы крок зрабі”. Падзяліўшыся на каманды “Рамонкі”, “Зорачкі”, “Праменьчыкі”, удзельнікі з вялікім задавальненнем выконвалі розныя заданні, такія як: “Адгадай загадкі-жарты”, “Збяры прыказкі”, “Жывы – нежывы”, Школьны дыктант”, “Перакладчыкі” і г.д. Цікава прайшоў конкурс “Пазнай партрэт пісьменніка”. Чытачы паказалі добрыя здольнасці ў дэкламаванні вершаў на беларускай мове. Усе удзельнікі праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць. Лепшыя знаўцы роднай мовы атрымалі салодкія прызы. Да мерапрыемства ў бібліятэцы была разгорнута кніжная выстава “Родная мова – модная мова”.
Да Міжнароднага дня роднай мовы у філіяле “Грычынская сельская бібліятэка-клуб” прайшла акцыя “Чытаем творы беларускіх пісьменнікаў” .
21 лютага ў аддзеле аблугоўвання і інфармацыі адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Бібліятэкары і чытачы размаўлялі на роднай беларускай мове. Гэтае свята стала выдатнай нагодай у каторы раз атрымаць асалоду ад прыгожага, красамоўнага беларускага слова. У межах акцыі-размовы “Размаўляй са мной па-баларуску” супрацоўнікі бібліятэкі раілі чытачам кнігі на беларускай мове, звярталі ўвагу на творчасць класікаў і сучасных аўтараў, нагадвалі пра важнасць захавання і развіцця роднай мовы. Наведвальнікі з задавальненнем расказвалі пра свае любімыя вершы і празаічныя творы беларускіх пісьменнікаў.
Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў дзіцяча-юнацкім аддзеле адбылася прэзентацыя інтэрактыўнай кніжнай выставы “Таямніцы беларускай мовы”. Тут можна было пазнаёміцца з цудоўнымі творамі пісьменнікаў-землякоў, пагартаць маляўнічыя часопісы. А па творах нашага земляка Артура Вольскага нават паўдзельнічаць у гульні “Колькі? Дзе? Чаго?”.

Навіны і падзеі

Новыя паступленні